Беларускіх чарадзейных казках




старонка2/5
Дата канвертавання18.03.2016
Памер0.49 Mb.
1   2   3   4   5

Раздзел 1. Лексемы са значэннем прадметаў быту і інтэр’еру

1.1. Лексема грабло, грабёнка ў чарадзейных казках

Дадзеныя лексемы, відаць, з’яўляюцца дыялектнымі формамі ад літаратурнага слова “грэбень”. Лексема грэбень мае ў літаратурнай мове наступныя значэнні:



  1. Пласцінка з радам зубоў для расчэсвання валасоў або заколвання і замацавання жаночай прычоскі.

  2. Прыстасаванне такой формы ўжываецца у розных галінах вытворчасці (спец.).

  3. Мясісты нарост на галаве некаторых птушак8.

У казках лексема мае спецыфічнае казачнае значэнне: грабло, грабёнкагэта рэч, якая валодае магічнай уласцівасцю ствараць лес ці горы, калі кінуць яе за спіну. Знешні выгляд гэтай рэчы ў казках не апісваецца, таму можна толькі меркаваць, ці мае яна ў казках такі ж выгляд, як грэбень у літаратурным значэнні 1.

Казачнае значэнне рэалізуецца спалучэннем назоўніка грабло ці грабёнка з дзеясловамі:

Дзеяслоў+назоўнік:


  • кідаць грабло (грабёнку): Кінула яна грабло – і здзелаўся непрахадзімы лес...(С. 151) Мар’ячка кінула грабёнку – і сталі бальшыя горы! (С.159).

  • узяць грабло (грабёнку): ...ты, малец, вазьмі шчотку, а ты, дзеўка, грабло! (С. 150).

  • браць грабёнку: Бярыце з сабой шчотку і грабёнку, і хустку і садзіцесь на мяне! (С. 158).

Назоўнік грэбень з’яўляецца агульнаславянскім па свайму паходжанню і мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах: рус. гребень, укр. грéбінь, польск. grzebień, чэш. hřeben, серб.-харв. грëбêн. Паходзіць ад праславянскага *greby, *grebene (да асновы *greb - “грэбці”).
1.2. Лексема дзверы ў чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове назоўнік дзверы мае значэнне: ‘праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём’ (ТСБЛМ, с. 175).

У казках гэтае значэнне набывае спецыфічнае казачнае адценне: дзверы – гэта рэч, якая мае магічную здольнасць самастойна зачыняцца па пэўных правілах і не адчыняцца, перашкаджаючы герою, так што іх прыходзіцца выломліваць ці прагрызаць звярам-памочнікам героя. Гэта значэнне рэалізуецца ў казках спалучэннем назоўніка дзверы з іншымі словамі:



  1. Лічэбнік+назоўнік:

  • дванаццаць дзвярэй: Відзіць – у прудзе дванаццаць дзвярэй (С.153). Гэтае спалучэнне сустракаецца ва ўсіх казках, дзе ёсць магічныя дзверы, інакш кажучы, дзвярэй заўсёды дванаццаць;

  • чацвяро (чэцвера) дзвярэй: Твае хорткі з пруду дзяруцца: ужо чацвяро дзвярэй праламілі! (С. 145);

  • восьмера дзвярэй: Паціша, Іванька, тапі: твае сабакі восьмера дзвярэй атабілі! (С. 161). У казках героя апавяшчаюць аб тым, што яго зверы прагрызлі ўжо некалькі дзвярэй – і гэта заўсёды лічбы 4 ці 8 (ці ўжо ўсе);

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • паследнія дзверы: Тапі, тапі, ды растаплівай: твае хорткі паследнія дзверы ламаюць! (С. 146).

  1. Займеннік+назоўнік:

  • усе дзверы: Перайшлі яны ўсе дванаццаць дзвярэй, нідзе нікога не бачучы, тады ўсе тыя дзверы ляп! бразь! тррах! да й пазачыняліся (С.165-166).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • дзверы зачыніліся: Толькі ён выйшаў, аж усе дванаццаць дзвярэй і зачыніліся, і хорткі яго там асталіся... (С. 145);

  • дзверы замкнуліся: Упусціў ён упярод сваіх звяроў, а сам яшчэ не ўспеў увайсці ў пруд, аж дзверы і замкнуліся! (С. 153);

  • дзверы пазачыняліся: Толькі ён выйшаў, а дзверы хляп, хляп – пазачыняліся – сабакі і асталіся там (С. 161);

  • дзверы парасчынены: Прыходзяць, ажно ўсе тыя дзверы наўсцяж парасчынены... (С. 165);

  • дзверы праламіць: Іван Царэвіч, тапі, тапі ды пагась: твае хорткі яшчэ чацвяро дзвярэй праламілі! (С. 146);

  • дзверы прагрызць: Але птушачка, што сядзела ў клетцы, спела Іваньку, каб ён прасіўся хоць на паўчаса, ля таго, што звяры яго ўжо прагрызлі дзверы (С. 154);

  • дзверы атабіць: Пайшоў Іванька, знайшоў вятрак, атабіў дванаццаць дзвярэй і ўзяў пад каменем прамолу (С. 161);

  • дзверы паадчыняць: Не бойся, дзядзьку, яшчэ то ў мяне стане сілы гэтыя дзверы паа[д]чыняць! (С. 166);

  • дзверы павыломліваць: Тады гэта хутчэй мядзведзь дзверы павыломліваў, павыломліваў да й сабраўшыся пайшлі... (С. 166);

  • дзверы перайсці: Перайшлі яны ўсе дванаццаць дзвярэй, нідзе нікога не бачучы... (С. 165-166).

Назоўнік дзверы з’яўляецца па свайму паходжанню агульнаславянскім індаеўрапейскага характару і мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах: руск. дверь, польск. drzwi, чэш. dveře (сяр. таксама гоц. daúr, літ. dúrys, лац. fores, ст.-інд. dúrah, dvaras, ст.-ням. turi, грэч. thura). Паходзіць з праславянскага *dvьrь, лічыцца роднасным з прасл. *dvorъ – “двор”.


1.3. Лексема кавёр-самалёт (дыван) у чарадзейных казках

Спалучэнне кавёр-самалёт з’яўляецца сінтаксічна непадзельным. У казках выкарыстоўваюцца варыянтныя назвы гэтай магічнай рэчы: кавёр-самалёт (з русізмам ці дыялектызмам кавёр) і дыван (без азначэння самалёт).

У сучаснай беларускай мове назоўнік дыван мае наступнае значэнне: ‘выраб з цяжкай варсістай узорыстай тканіны, якім упрыгожваюць сцены, усцілаюць падлогу’ (ТСБЛМ, с. 188).

У чарадзейных казках, відаць, маецца на ўвазе, што гэтая рэч мае такі ж (ці амаль такі ж) выгляд, як звычайны дыван, але валодае незвычайнымі магічнымі функцыямі: дыван (кавёр-самалёт) – гэта рэч, якая валодае магічнай здольнасцю самастойна, без якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў, лётаць у паветры. У гэтым значэнні спалучэнне кавёр-самалёт ужываецца з іншымі словамі:



  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • ёсць кавёр-самалёт: ...у мяне ёсць верстаць такая – ёсць кавёр-самалёт, як сядзеш, удруг даставе! (С. 68);

  • зністожыць кавёр-самалёт: Цяпер жа ён зністожыў і кавёр тэй і ненавідзец і пайшоў пяшком, каня выслужываць (С. 73). Герой у казцы робіць гэта па нейкіх не зусім зразумелых, але відавочна магічных прычынах.

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • сесці на кавёр-самалёт: Цяпер ён сеў на кавёр-самалёт і паляцеў (С.71);

  • з кавёра ссесці: Цяпер з кавёра ссеў і ўвярнуўся ў вірмяк-ненавідзец (С. 71);

  • уссеў на кавёр-самалёт: Цяпер уссеў апяць на кавёр-самалёт, сам уссеў і жану пасадзіў, і паляцелі (С. 71).

Назоўнік дыван ужываецца ў спалучэнні з наступнымі словамі:

  1. Назоўнік+займеннік:

  • дыван такавы: ...дыван такавы, што як стаць на ём да й сказаць, каб куды нёс, то занясе (С. 84).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • знайсці дывана: Як нам не біцца, калі мы знайшлі капялюш, шаблю і дывана да й то ніяк не можам падзяліцца (С. 84);

  • дыван зняўся: Так то дыван у вокамглені зняўся пад вобалакі і занёс іх на кралеўскі двор (С. 84);

  • дыван занёс: Так то дыван у вокамглені занёс яго на некія кралеўскія палацы... (С. 84).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • стаць на дыване: Так то чэрці адзін за другім пайшлі ў воду, а ён тымчасове з сваею паненкаю стаў на дыване, капялюшам накрыўся, шаблю ўзяў у руку... (С. 84).

  1. Дзеяслоў (загадны лад)+назоўнік (у форме зваротка):

  • нясі, дыване: Нясі ж мяне, дыване, да маіх бацькоў! (С. 84).

Назоўнік дыван запазычаны з польскай мовы: польск.dywan, таксама укр. дыял. диван. “Зыходным для гэтай групы слоў з’яўляецца тур.divan “двор, рада, сход”.9 Рус.диван, чэш.divan – “канапа” маюць некалькі іншую семантыку.

Назоўнік кавёр – хутчэй за ўсё русізм: руск. ковёр. “Лічыцца ст.-руск. запазычаннем з цюркск. мовы. Аднак, магчыма, з’яўляецца спрадвечным, з тым жа коранем, што і дыял. ковора – “коўдра”, веретье – “дзеруга”, укр. верета – “род дывана”10.


1.4. Лексема кашалёк у чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове лексема кашалёк мае значэнне: ‘невялікая, звычайна скураная сумачка для грошай’ (ТСБЛМ, с. 286).

У казках гэтае значэнне спецыфічна трансфармуецца: кашалёк – гэта рэч, звычайна дзіравая сумачка, у якой ці з дапамогай якой невядома адкуль з’яўляюцца грошы. У гэтым значэнні ў казках ужываюцца наступныя спалучэнні:



  1. Прыметнік+назоўнік:

  • стары кашалёк: За гэтымі словамі чарадзей даў яму шашку-самарубку, каня заезджанага і стары кашалёк (С. 190).

  • рваны кашалёк: Але ты ў яго нічога не бяры – ні золата, ні паперак, а прасі ў яго, каб ён табе даў той рваны кашалёк, што ляжыць у той самай каморцы, дзе была растрапаная кніга (С. 534–535).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • даць кашалёк: А дайце мне рваны кашалёк, што ляжыць у тым кутку (С. 535). У казках падобны кашалёк герой заўсёды атрымлівае ад чараўніка.

  • патрасці кашалёк: А калі будуць табе патрэбны грошы, то патрасі кашалёк, і пачнуць сыпацца чырвонцы (С. 190);

  • ляжыць кашалёк: А дайце мне рваны кашалёк, што ляжыць у тым кутку (С. 535);

  • бачыць кашалёк: Прыбягае на скрыжаванне дарог і адкуль ні вазьміся бах! пад ногі той рваны кашалёк, што ён бачыў у чараўніка (С. 535);

  • адкрыць кашалёк: Адкрыў салдат кашалёк – у кашальку нічога няма, а пад нагамі нешта зазвінела. Глядзіць, а ля ног кучка золата (С. 535);

  • узяць кашалёк: Узяў гэты кашалёк салдат, пабег у горад.

  • украсці кашалёк: Калі гляне – у горадзе на кожным рагу, на кожнай вуліцы вісіць аб’ява, што такі-та салдат украў у пана Сцяпана кашалёк (С. 535).

Назоўнік кашалёк, хутчэй за ўсё, запазычаны з рускай мовы (руск. кошелёк), але ўтворана гэтае слова ад агульнаславянскага кошь - “кошык”, якое ўяўляе сабой утварэнне з суф. -j- ад асновы kos-, якая выступае ў лац. qualum, ірл. cass, латышск. kosuls і г.д.
1.5. Лексема клубок (клубочак) у чарадзейных казках
Назоўнік клубок у беларускай літаратурнай мове мае наступныя значэнні:

  1. Зматаныя шарыкам ніткі, шпагат і пад.

  2. Перан. Што-небудзь заблытанае, у чым цяжка разабрацца.

  3. Невялікі клуб, тое, што і клуб (Лятучая шарападобная маса пылу, дыму і пад.) – (ТСБЛМ, с. 294).

У чарадзейных казках слова клубок у значэнні 1 “зматаныя шарыкам ніткі” набывае дадатковыя магічныя функцыі: клубок – гэта рэч, якая, будучы атрыманай героем ад казачных істот (Бабы-Югі, лесавіка і інш.), валодае магічнай здольнасцю самастойна каціцца і паказваць герою казкі правільную і патрэбную яму дарогу. Гэтае значэнне рэалізуецца ў такіх спалучэннях:

  1. Назоўнік+назоўнік:

  • клубок ніці: І даў ёй клубок ніці і кажа: “Дзе ён будзе каціцца, туды ты ідзі” (С. 124).

  1. Часціца+займеннік+назоўнік:

  • на табе клубочак: На табе клубочак. Куды будзе клубочак каціцца, туды і ты ідзі! (С. 61).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • кінуць клубочак: Як выйдзеш ты за горад, дак ты клубочак кінь перад сабой. Куды ён пакоціцца, туды і ты ўслед ідзі (С. 29);

  • пускаць (пусціць) клубочак: Увязала яму ў дарогу харчэй і дала рушнік і пускаіць клубочак (С. 44);

  • даваць (даць) клубок: Сейчас выпраўляіць яго, даець яна яму клубочак (С. 45);

  • узяць клубочак: Ён узяў клубочак, кінуў перад сабой (С. 67);

  • клубочак будзіць (будзе) каціцца: Куды гэты клубочак будзіць каціцца, туды і ты ступай... (С. 44);

  • клубочак падкоціцца: ... ідзе гэты клубочак пад варата падкоціцца, там і начуй (С. 44);

  • клубочак каціцца: Каціцца клубочак, а Іван ідзе ўслед за ім (С. 61);

  • клубочак пакаціўся: Ну, пайшоў Няшчасны Егар дарогай, кінуў уперад сябе клубочак, клубочак пакаціўся, а ён услед ідзе (С. 29);

  • клубочак прыкаціўся: Прыкаціўся клубочак на граніцу к мядзведзю (С.61);

  • клубочак стаў: ...прыкаціўся клубочак і к гуслям і стаў (С. 61).

Назоўнік клубок па свайму паходжанню агульнаславянскі, мае адпаведнасці ў балц. і герм. мовах. Сустракаецца ў іншых славянскіх мовах: руск. клубок, клубочек, серб.-харв. клупко, клупче, чэш. klubko, klubičko, польск. klebek.
1.6. Лексема люсцерка ў чарадзейных казках
Люсцеркадыялектная форма слова люстэрка, якое ў сучаснай беларускай мове мае значэнні:

  1. Тое, што і люстра (у 1 і 2 знач.):

а) Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй;

б) перан. Спакойная, гладкая паверхня вады.



  1. Невялічкае люстра (а) – (ТСБЛМ, с. 324).

Можна меркаваць, што ў чарадзейных казках знешні выгляд люсцерка супадае з апісаным у літаратурных значэннях 1а і 2, але яго функцыі трансфармуюцца ў магічныя, а значыць трансфармуецца і значэнне лексемы: люсцерка – гэта прадмет, які выконвае магічную функцыю паказваць герою казкі любыя мясціны, прадметы, падзеі і людзей, якія ён пажадае, незалежна ад іх адлегласці ў прасторы. У гэтым значэнні ўжываюцца наступныя спалучэнні:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • цудоўнае люсцерка: Дастаў ён цудоўнае люсцерка, каб пабачыць сваю мілую дзяўчыну... (С. 122). Падкрэсліваецца ў гэтым спалучэнні, што люсцерка незвычайнае, магічнае.

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • вынуць люсцерка: Знудзіцца каралевіч, выме сваё люсцерка, пазірае, што робіць яго дзяўчына да толькі ломіць рукі (С. 116);

  • дастаць люсцерка: Дастаў ён цудоўнае люсцерка... (С. 122);

  • узяць люсцерка: Тым часам каралевіч яшчэ перад гэтым узяў у караліхі люсцерка, а ў караля палку. Гэта не простыя былі рэчы (С. 116). У гэтым спалучэнні рэалізуецца значэнне люсцерка як магічнай рэчы таму, што герой узяў яго ў караліхі-ведзьмы.

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • глянуць у люсцерка: Глянуў ён у люсцерка ў той час, як думаў аб сваёй дзяўчыне, дак і ўбачыў яе, як жывую (С.116).

Назоўнік люстра (люсцерка, люстэрка, лустэрка, люстэрко, люстэрак, люстрачка, лістэрка) запазычаны з польскай мовы: польск. lustro, якое ў сваю чаргу запазычана з італ. lustro – “бляск, водбліск”.


1.7. Лексема пузырок у чарадзейных казках
У літаратурнай мове назоўнік пузырок мае значэнне: ‘невялікая шкляная бутэлечка’ (ТСБЛМ, с. 525).

У тэкстах казак лексема пузырок можа мець два значэнні – кожнае з іх пэўным чынам удакладняе, развівае літаратурнае значэнне. Розніца ў гэтых двух значэннях паходзіць ад таго, што знаходзіцца ў пузырку, у залежнасці ад гэтага ён можа мець і розныя функцыі:



  1. Пузырок – рэч з магічнымі функцыямі, звычайна ржавая, спецыяльна прыстасаваная для таго, каб захоўваць ваду, што аджыўляе памёршых.

  2. Пузырок – гэта рэч, што валодае магічнай здольнасцю, будучы падвешанай на жалезны мост, паказваць бацькам, жывы ці памёр іх сын, які знаходзіцца ў далёкіх землях: калі сына забіваюць, пузырок напаўняецца крывёю.

Першае значэнне рэалізуецца спалучэннем назоўніка пузырок з іншымі часцінамі мовы:

  1. Назоўнік+назоўнік:

  • пузыркі вады: Ідзі, Ванька, бяры сядло іржавае, і бяры саблю ржавую, і бяры дванаццаць ржавых пузыркоў вады (С. 138).

  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • вада з пузыркоў: Тады ён той вадой з дванаццаці пузыркоў тры разы прайшоў па попелу, па капцы капаў. Устаець іх сын (С. 142).

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • ржавыя пузыркі: Ідзі, Ванька, бяры сядло іржавае, і бяры саблю ржавую, і бяры дванаццаць ржавых пузыркоў вады (С. 138).

  1. Лічэбнік+назоўнік:

  • дванаццаць пузыркоў: Ідзі, Ванька, бяры сядло іржавае, і бяры саблю ржавую, і бяры дванаццаць ржавых пузыркоў вады (С. 138).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • браць пузыркі: Ідзі, Ванька, бяры сядло іржавае, і бяры саблю ржавую, і бяры дванаццаць ржавых пузыркоў вады (С. 138).

У другім значэнні ўжываюцца спалучэнні назоўніка пузырок з іншымі словамі:

  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • кроў у пузырку: ...пасматрыце ў пузырок, есць лі ў ём [пузырку] кроў (С. 181).

  1. Часціца+займеннік+назоўнік:

  • вот цібе пузырок: А вот цібе пузырок! (С. 180).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • павесіць пузырок: А ты павесь яго[пузырок] на жалезным масту ідзе-небудзь асобенна. Как цябе ўб’юць, так у пузырке будзіць поўна крыві... (С. 180);

  • вісіць пузырок: Пайшоў пасматрэць, гдзе пузырок вісіць, есць лі ў ём кроў – уж пузырок цэлы крыві (С. 184);

  • аддаць пузырок: ...прыводзіць дамой быка і барана і аддаў атцу сваяму на рукі, і пузырок аддаў атцу... (С. 181).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • пасматрэць у пузырок: Ежалі ў случаі станіць бык равець, а баран блеяць, то і знайце, што я на свеце не жыў, – выпускайце быка і барана із хлева вон, а ва-ўтарых, пасматрыце ў пузырок, есць лі ў ём кроў (С.181).

Назоўнік пузырок, хутчэй за ўсё, усходнеславянскі, мае адпаведнік у рускай мове: пузырёк. Але сустракаецца і ў чэшскай мове: puchýřek – “пузырок ад апёку”.
1.8. Лексема стол (столік) у чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове лексема стол шматзначная, яна мае наступныя значэнні:

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

  2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

  3. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

  4. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў (ТСБЛМ, с. 628).

У казках значэнне 1 удакладняецца, развіваецца чароўнымі функцыямі: стол – рэч, на якой, пры ўмове вымаўлення пэўных слоў-заклінання, магічным чынам з’яўляецца разнастайная ежа і напоі. У гэтым значэнні ўжываюцца спалучэнні:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • вялікі стол: Спусціліся яны ў нару і ўбачылі вялікі стол (С. 188);

  • чароўны столік: Пайшлі яны да чароўнага століка... (С. 189).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • адчыніўся столік: Адчыніўся столік, і ўбачылі яны віна і стравы заморскія (С. 188).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  1. Дзеяслоў (загадны лад)+назоўнік (у форме зваротку):

  • столік, адчыніся: Столік, столік, адчыніся, дай нам піці-есці, што на свеце ёсць (С. 188);

  • столік, дай піці-есці: Столік, столік, адчыніся, дай нам піці-есці, што на свеце ёсць (С. 188).

Назоўнік стол па свайму паходжанню з’яўляецца агульнаславянскім: руск.стол, серб.-харв. сто, чэш. stůl, польск. stol. Утвораны з дапамогай перагаласоўкі і тэмы –ъ ад стьлати – “стаць”. Першапачатковае значэнне – “падсцілка”, затым – “стул”, і, нарэшце, “стол”.

1.9. Лексема шкатулачка ў чарадзейных казках
Гэта памяншальная форма слова шкатулка, якое ў сучаснай беларускай мове мае значэнне: ‘невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных рэчаў’ (ТСБЛМ, с. 758).

У чарадзейных казках гэтае значэнне трансфармуецца: шкатулка (шкатулачка) – гэта рэч з магічнымі функцыямі, з якой праз дзіркі можа высыпацца незлічоная колькасць грошай – золата і срэбра, калі перакатываць шкатулку з аднаго боку на другі. Гэта значэнне рэалізуецца ў наступных спалучэннях:



  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • дзірачкі ў шкатулачцы: Глядзіць, нейкія дзве дзірачкі ў шкатулачцы. Ён павярнуў на адну руку – золата! – на другую серабро! (С. 195).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • коціцца шкатулачка: Ідзець, ідзець дарогай, ідзець, ідзець – коціцца шкатулачка нейкая (С. 195);

  • варочаць шкатулачку: Ну, ідзець, варочаець гэтую [шкатулачку] то на адну руку, то на другую (С. 195);

  • перакачваць шкатулачку: Ён на адну руку, на другую перакачваіць гэтую сваю шкатулачку (С.196).

Назоўнік шкатулка (шкатулачка), магчыма, агульнаўсходнеславянскае ўтварэнне з дапамогай суфікса -ка ад шкатула, запазычанага праз польскую мову з сяр.-лац. мовы. Але ў беларускай мове гэта можа быць і русізм.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка