Беларускі інстытут правазнаўства




Дата канвертавання17.03.2016
Памер193.89 Kb.
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА

РЭФЕРАТ


Па дысцыпліне: “Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце ІІ Сусветнай вайны”

Тэма: “Дзіўная вайна”. “Ваенныя дзеянні ў Даніі, Наревегіі, Бельгіі, Галандыі, Люксембурге, Францыі”.

Падрыхтавала: студэнтка 1-га курса,

Ф-т Міжнароднага права, гр. № 2

Казлоўская Вікторыя Алегаўна

Праверыў: Кошман Вадзім Іванавіч

Мінск, 2004
Змест:


  1. Дзіўная вайна

  2. Нямецкі план захопа Даніі. Захоп Капенгагіна

  3. План захопа Нарвегіі. Акупацыя Нарвегіі.

  4. Планы Германіі ў Заходней Еўропе. Уварванне ў Галандыю

  5. Захоп Бельгіі

  6. Захоп Люксембурга



  1. “Дзіўная вайна”

19 верасня 1939 года і 6 кастрычніка Гітлер заявіў, што лічыць мяжу з Францыяй канчатковай, а ад Вялікабрытаніі чакае толькі вяртання каолній, страчаных пасля Перай сусветнай вайны.

Пачалася “дзіўная вайна”, калі стан вайны не быў падмацаваны ваеннымі дзеяннямі.

Амерыканскі сенатар Бора прыдумаў выраз “нерэальная” або “уяўная” вайна. Чэрчыль, кажучы пра гэты перыяд, выкарыстаў вызначэнне Чэмберлена “прыцемкі вайны”, а немцы называлі яе “сідзячай вайной”. Гэта быў час, калі супернікі ў Еўропе спрабавалі здагадацца, што збіраецца зрабіць іншы бок, перыяд ваяўнічыхпостацей, стомленасці і абыякавасці, калі сапраўдных ваенных дзеянняў амаль не было.

Вайна, аднак, пачалася даволі бойка. Хутка пасля заяўлення Чэмберленам пра вайну з Германіяй у нядзелю 3 верасня была першая паветраная трывога, і самалёт англійскіх ВВС выляцеў на разведку да Кільскага канала, дзе знайшоў шэраг нямецкіх ваенных караблеў – даволі смачная мэта для паветранай атакі. Але было вельмі холадна, і калі пілот Макфэрсан паспрабаваў наладзіць сувязь па радыё з базай, то аказалася, што радыёпрыёмнік не працуе з-за нізкай тэмпературы. Да таго часу, як ён вярнуўся на аэрадром, было ўжо позна арганізоўваць бамбардзіровачны налет, але ж першы лорд Адміралцейства Уінстан Чэрчыль дазволіў правесці яго ў панядзелак, 4 верасня.

Наступнай раніцай Макферсан другі раз паляцеў на разведку. Ён ляцеў даволі нізка з-за надвор’я (вялікая воблачнасць) і зноў убачыў нямецкія венныя караблі каля Кільскага канала. Было атрымана яго данясенне і эскадрылія з 29 бамбардзіроўшчыкаў пад кіраўніцтвам Дорана пасля абеду выляцела у раён Кіля. Калі яны былі ўжо на месцы, надвор’е палепшылася, і самалёты скінулі бомбы. Яны трапілі ў “кішэневы” лінкор “Адмірал Шэер” і лёгкі крэйсер “Эмдзен”. Але ж поспех рэйда быў невялікім. Бомбы адскочылі ад браніраванай палубы “Адмірала Шэера” хутчэй, чым паспелі ўзарвацца. Крэйсер “Эмдзен” атрымаў нязначныя пашкоджанні, якія вывялі яго з шэрагу на некалькі дзён, яле і гэтыя псаванні былі не столькі з-за бомбаў, колькі з-за таго, што падбіты бамбардзіроўшчык упаў на крэйсер. Так ці інакш, гэта была вельмі дарагая аперацыя для Каралеўскіх ВС, паколькі з 29 смалётаў 7 не вярнулася на базу. Гэтая паўза паміж першым разведвальным палётам над Кільскім каналам і атакай мела вялікае значэнне. Затрымка на цэлыя суткі дала Германіі магчымасць нанесці першы ўдар. Увечары ў нядзелю 3 верасня нямецкая падводная лодка U-30 атакавала пасажырскі лайнер “Атэнія”, якія ішоў з Вялікабрытаніі ў Канаду. Капітан падлодкі Лэмп пазней заявіў, што ён прыняў лайнер за патрульны крэйсер, паколькі былі патушаны агні і ішоў ён зігзагам. Так ці інакш, але лайнер патануў, з 1417 чалавек загінула 112. Гэтая сітуацыя ўсхвалявала шмат якія страны, але міністр прапаганды Геббельс паспрабаваў знайсці ў гэтым сваю карысць, ён аб’явіў па Берлінскаму радыё, што Чэрчыль затапіў лайнер з дапамогай схаванай бомбы, каб сапсаваць адносіны паміж Германіяй і Амерыкай.

У той час калі на Захадзе праходзілі гэтыя эпізадычныя стычкі, Польшча знаходзілася пад страшным уціскам германскага ўварвання і прасіла Вялікабрытанію аб дапамозе ў выглядзе неадкладнай атакі нямецкіх аэрадромаў і прамысловых цэнтраў, якія знаходзіліся ў межах радыуса дзейнасці англійскай бамбардзіровачнай авіяцыі. Бліжэй да 9 верасня становішча палякаў стала такім роспачным, што іх паслу ў Лондане было загадана: “Калі ласка, дакладна патлумачце нашу пазіцыю кіраўніцтву Вялікабрытаніі і папрасіце даць больш дакладны адказ адносна планаў вядзення вайны і аказання дапамогі Польшчэ”.

Калі пасол перадаў гэтую просьбу, яму заявілі, што Велікабрытанія не збіраецца бамбіць Германію, раней чым Германія сама не кіне бомбы на Велікабрытанію, паколькі такія агрэсіўныя акты мусяць дрэнна адгукнуцца на настроі грамадства.

Асноўная рэакцыя Велікабрытаніі на падзеі ва Усходняй Еўропе заключалася не ў бамбардзіровачных аперацыях, а ў “рэйдах праўды”, як іх называў англійскі міністр авіяцыі. Гэтыя рэйды заключаліся ў тым, што на Германію з паветра выкідвалі мільёны прапагадысцкіх улётак, спадзяючыся на тое, што немцы, калі даведаюцца аб тым, што робіць іх кіраўніцтва, падымуць пасўстанне. Такім чынам будзе напалохана кіраўніцтва і само насельніцтва.

Першы такі рэйд быў 3 верасня ноччу, калі на тэрыторыю Германіі выкінулі 6 мільёнаў экзэмпляраў “Ліста да нямецкага народа” – каля 13 тон паперы. Да 27 верасня над германскім рэйхам было распаўсюджана каля 18 мільёнаў улётак, чым вельмі ганарылася кіраўніцтва.

Аднак, не ўсе ганарыліся гэтымі акцыямі. Так напрыклад, сябра парламента ад кансерватыўнай партыі генерал Спірс казаў: “Сорамна змагацца “канфеці” супраць бязлітаснага ворага. Мы робім з сябе пасмешышча”, а віцэ-маршал Харыс пазней заўважыў: “Я асабіста лічу, што адзінае, чаго мы дасягнулі, - гэта забяспечылі Еўрапейскі кантынент туалетнай паперай на пяць доўгіх лет вайны Шмат з гэтых улётак былі так неразумна напісаны, што , хутчэй за ўсё, добра, што іх утаілі ад англійскага грамадства, нават, калі нам прыходзілася рызыкаваць і губляць дарма экіпажы і самалёты, скідвая гэтыя ўлёткі на ворага”.

Асноўным вынікам гэтых нешкодных для Германіі акцыяў быў зведзены да таго, што яны выклікалі шірокае абурэнне у Велікабрытаніі немагчымасцю аказаць рэальную дапамогу Польшчы. Былі людзі, якія заклікалі ўрад падмацаваць аб’яўленне вайны больш актыўнымі дзеяннямі. Так напрыклад, адзін з лейбарысцкіх лідэраў, Х’ю Дальтон, у яког было шмат сяброў сярод палякаў, заявіў Кінгслі Вуду: “Дым нямецкіх лясоў навучаць немцаў, якія вельмі сентыментальна адносяцца да сваіх лясоў, што вайна не заўсёды прыемная і карысная і што яе нельга весці выключна на тэрыторыі іншых народаў”. У адказ ён пачуў, што спаліць Шварцвальд азаначае супярэчыць Гаагскай канвенцыі.

Калі не было адзнак таго, што якісьці з бакоў гатовы пайсці на ўступкі, то таксама нішто не сведчыла аб тым, што саюзнікі збіраюцца ўзяць ваенную ініцыятыву ў свае рукі. Асноўны разлік рабіўся на абарону. Англійскі ваенна-марскі флот з самага пачатку вайны базіраваўся ў Скапа-Флоў (якарная стаянка на Аркенейскіх астравах, якая была ахоплена колам маленькіх астраўкоў і вузкіх праліваў, выкарыстоўваўшыхся яшчэ падчас першай сусветнай вайны). Баевы патэнцыял і хуткасць нямецкіх падлодак, якія павялічваліся, прымусілі ўзмацніць абарону базы. Былі ўсталяваны дадтковыя загароды і блакіраваны патопленымі судамі падыходы да базы.

У Заходняй Еўропе вайна прыняла такі ж самы нерэальны ахоўны “ўяўны” характар, як і Ў Велікабрытаніі.

Здавалася, было зроблена шмат чаго, але ніякіх актыўных дзеянняў не вялося. Да 27 верасня англійскі ваенна-марскі флот пераправіў праз Ла-Манш без адзінай ахвяры 152 тыс. салдат і афіцэраў і 9400 ваенна-служачых ВВС, 24 тыс. аўтамашын і баевых машын, 36 тон баепрыпасаў, 25 тыс. тон паліва і каля 60 тыс. тон ежы (у прыватнасці мяса).

76 англа-французскіх дывізій (з іх 4 англійскія, а ўсе астатнія французскія) стаялі насупраць 32 нямецкіх, якія схаваліся за “лініяй Зігфрыда”. Аднак французы, нягледзячы на дамоўленасць ад 19 траўня 1939 года, не прыйшлі на дапамогу Польшчы пераходам у наступленне на Захадзе (якое, безумоўна, адцягнула ўвагу немцаў ад польскага фронту). Потым французы тлумачылі з якой нагоды яны не зрабілі сваечасовых рашучых крокаў, яны казалі, што іх сузапутная армія, хаця і значная па памерах, але не падрыхтавана да баявых дзеянняў, а авіяцыя выключна слабая, хуткае наступленне непазбежна прывяло б да катастрофы. Свае паводзіны французы называлі “стратэгічным чаканнем”.

Прамаруджанне зноў аказалася вялікай памылкай. Бліжэй да канца верасня галоўнакамандуючы нямецкімі сухапутнымі вайскамі Браухіч давёў колькасць сваіх сіл на Захадзе да 100 дывізій, карыстаючыся вайскамі, якія былі выпрабаваны ў паспяховай польскай кампаніі.

Адно з нямецкіх выданняў пісала: “Праз наш перыскоп мы бачым французаў. Яны пілуюць дровы. Апранутыя ў доўгія цяжкія шынелі, яны ходзяць групамі па два-тры чалавекі, паляць, яны відавочна сумуюць”.

Французскае камандаванне сцвярджала, што ў першы месяц вайны французскае войска ўварвалася на нямецкую тэрыторыю, але ж неглыбока і на вузкім фронце і ўсяго на некалькі тыдняў. Французскі патруль з велікай асцярожнасцю і няўмела вёў разведку перад умацаванай “лініяй Мажыно”. Пасля ў кастрычніку было заўважана падмацаванне, якое падышло да немцаў. Пачалася зіма, і французы адышлі назад да сваіх утульных і надзейных казематаў і фортаў.

Паколькі англійскія і французкія арміі вырашылі ахоўваць “лінію Мажыно” і не паспрабавалі пачаць узгодненае наступленне, Гітлер здолеў пераканаць скептычна накіраваных генералаў, што аб’яўленне вайны было не больш за сімвалічнае супраціўленне. Такім чынам, дзеянні ў пачатку вайны ці, дакладней, адсутнасць якіх-небудзь дзеянняў спрыялі росту даверу генералаў Гітлеру і сапраўды ўзмацнілі яго асабістую ўладу.

Штучнае затішша ў вайне працягвалася, і Чэмберлен падвёў вынік у сваім выступленні ў Мэншэн-Хауз 9 студзеня 1940 года: “Гэта новая вайна, якая хутчэй за ўсё, будзе лёсавызначальнай у гісторыі свету, пачалася ціха, але гэта зацішша перад бурай. Вялікая колькасць людзей, узброенных самай магутнай зброяй знішчэння, якую здольна зрабіць навука, сочаць адзін за адным з-за сваіх ахоўных пазіцый. Час ад часу мы чуем гул гармат, але ж генеральнай бітвы пакуль яшчэ не было. Як доўга гэта працягнецца, мы не ведаем”.

Чэрчыль выказаў неразуменне, якое было ў кожнага англічаніна на конт “дзіўнай вайны”, у сваім выступленні ў Гандлёвай палаце Манчэстыра 27 студзеня. Кажучы аб хлдзе і праблемах вайны, ён сказаў: “Чаму так атрымліваецца, што мы да сёй пары не трапілі пад паветраныя атакі? Гэтае пытанне ўвесь час у мяне ў галаве”.

Праз тры дні Гітлер выступіў з прамовай у Палцы спорта ў Берліне, у якой калі і не даў адказу наўпрост на вышэй адзначанае пытанне, то ўскосна абвесціў блізкае заканчэнне спакою: “Першая фаза барацьбы скончылася знішчэннем Польшчы. Другі этап, - сказаў Гітлер, - вайна з бомбамі, якую чакае Чэрчыль, можа пачацца зараз”. Але перад тым, як пачалася гэтая другая фаза, павінна было прайсці яшчэ два месяцы.

Яшчэ да адкрыцця актыўных баявых дзеянняў на Захадзе нямецкі ўрад з мэтай забяспячэння сваіх флангаў і наступнага нанясення ўдараў па флангам супернікаў вырашыў захапіць Нарвегію і Данію.


2. Нямецкі план захопа Даніі. Захоп Капенгагіна
У пачатку сакавіка 1940 Гітлер зацвердзіў план адначасовага захопа Нарвегіі і Даніі, умоўна названы “Вучэнне на Везэры”. Для правядзення аперацыі выдзялялася сем узмацаваных дывізій і адна матарызаваная брыгада агульнай колькасцю да 140 тыс. чалавек. Усе разлічвалася на нечаканасці наступлення, а таксама на актыўнай падтрымцы з боку гітлераўскай агентуры ў гэтых краінах.

Для ажыццяўлення адначасовага ўваходу ў Данію і Нарвегію немцы загадзя пачаля невялікімі групамі з эскортам выходзіць у мора. 3 красавіка 1940 года англійскі ўрад даведаўся пра незвычайную актыўнасць нямецкага флоту, але толькі 7 красавіка англійскія караблі паспяшылі да скандзінаўскіх берагоў і ліш 8 красавіка паставілі першыя міныя загароды ў нарвежскіх водах.

Немцы лічылі акупацыю Даніі не самастойнай аперацыяй, а часткай аперацыі па захопу Нарвегіі. План захопа Нарвегіі, з большага заснаваны на выкарыстанні ваздушна-дэсантных войскаў, з’яўляўся даволі рызыковым.

21 лютага генерал фон Фалькенхорст атрымаў загад Гітлера распрацаваць дэталёвы план акупацыі Даніі і Нарвегіі. Праз 8 дзён праект аператыў нага плану быў прадстаўлены Гітлеру, які пагадзіўся з ім, за выключэннем той часткі, якая датычылася Даніі. Гітлеру была патрэбна ў Капенгагене “ўнушальная групіроўка сіл” і патрабаваў выдзяліць з гэтай мэтай большую колькасць людзей, чым першапачаткова было напісана ў плане.

Нямецкі аператыўны план быў вельмі просты. Данію варта было акупіраваць нечакана.

Захоплены нечакана дацкі ўрад, уступая сіле, павінен будзе капітуліраваць. Немцы разлічвалі выкарыстаць пры гэтым мінімальную колькасць войск.

Адначасова з пачаткам наступлення дацкаму ўраду варта было прад’явіць патрабаванне аб капітуляцыі. Раніцай таго ж дня самалёты нямецкай авіядывізіі павінны былі зрабіць дэманстратыўны палёт над Капенгагенам, а калі простая дэманстрацыя была б не дастаткова ўнушальнай – скінуць на горад бомбы. Нямецкі пасол у Даніі фон Рэнтэ-Фінк павінен быў перадаць дацкаму ўраду ноту дакладна ў вызначаны час.

Натуральна, што для ваенных спецыялістаў было вельмі істотна ведаць, дзе і якім чынам высадзіць дэсант і якое супраціўленне сустрэнуць немцы з боку дацкіх войск. Шмат матэр’ялаў па гэтаму пытанню ужо было знойдзена. Гэтай работай займаліся ворганы ваеннай разведкі. З канца лютага па канец сакавіка з дапамогай агентаў яны збіралі дадатковыя звесткі па Даніі, на тэрыторыі якой была “шырокая сець сакрэтнай агентуры”. Разведка карысталася не толькі сваімі агентамі, якія наведвалі краіну ў выглядзе звычайных турыстаў, але і завербаванымі дацкімі грамадзянамі. Пасля вайны дацкаму ўрады давялося знайсці імены 16 такіх агентаў.

Раніцай 9 сакавіка 1940 года немцы пачалі наступленне. Яны не сустракалі амаль ніякага супрацьстаяння. Аперацыя прайшла гладка і без ахвяраў. Датчане не чакалі пагрозы, яны часцей за ўсё мірна спалі і нават не ведалі пра тое, што немцы іх ужо захапілі. Тыя, хто сустракаў узброеныя шэрагі немцаў не адразу разумеў, што гэта былі захопнікі. Так напрыклад адбылося пры захопе порта Нюборг. 158 чалавек прыйшлі ў порт на мінаносцэ і двух тральшчыках. Швартовы мінаносца прымаў паўсонны вахтенны матрос з дацкага вайсковага карабля. Ён не здагадваўся, што падышэдшы да пірса мінаносец быў нямецкім. Нямецкі дэсант хутка накіраваўся ў горад, жыхары якога яшчэ спалі.

Капенгаген таксама быў захоплены хутка і без супрацьстаяння, а гэта азначае амаль без ахвяр. Дацкі ўрад адразу ж прыняў капітуляцыю.

З дацкага боку налічвалася 36 забітых і параненых, з нямецкага боку – каля 20. Датчане былі захоплены нечакана.


  1. План захопа Нарвегіі. Акупацыя Нарвегіі

У той момант, калі салдаты вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Даніі, у партах Нарвегіі пачалася высадка нямецкіх марскіх і паветраных дэсантаў. Найбольш крупныя з іх павінны былі захапіць вузлы ўсіх дарог і Осла.

Гітлер прыняў рашэнне ўвесці нямецкія караблі ў нарвежскія ф’ёрды ноччу 8 красавіка (гэтае рашэнне было прынята так хутка з-за звестак аб падрыхтоўцы дэсанта саюзнікамі). З трох караблёў, якія былі высланы з Германіі аніводны не прыйшоў на месца ў пэўны акрэслены тэрмін. Тое ж самае атрымалася і з чатрма грузавымі судамі, накіраванымі ў Тронхейм і Ставангер. Адзіны танкер “Ян Веллем” прыйшоў у Нарвік сваечасова. Тут ужо стаяла 9 нямецкіх караблёў, каманды якія не ведалі склаўшайся сітуацыі.

Барацьба за Нарвік скончылася вельмі хутка. Кіраўнік гарнізона палкоўнік Сундло капітуліравал. Па заканчэнні ваенных дзеянняў яго паводзіны разглядаліся на паседжанні вайсковага суда. Суд прыйшоў да высновы, што, нягледзячы на безумоўныя сімпатыі Сундло да нацыстаў, няма ніякіх доказаў таго, што ён мэтанакіравана сабаціраваў ваенныя прыгатаванні ці нават праявіў недастатковую падрыхтаванасць да барацьбы з нямецкім войскам.

У Тронхейм-ф’ёрдзе баявую трывогу абвесцілі ў гадзіну ночы. Нямецкі цяжкі крэйсер “Хіппер” паспрабаваў прайсці без боя, перадаючы сігналы: “Маю загад урада ўвайсці ў Транхеймскі порт. Не маю варожых намераў”. Сам па сабе гэты хітрык не атрымаўся, аднак нарвежскія батарэі былі аслплены пражэктарамі нямецкага крэйсера, а нямецкі ўдар перабіў электрычны кабель на нарвежскім баку.

У Бергене патрабавалі ад аднаго з наблізіўшыхся нямецкіх крэйсераў паведаміць сваю назву і прыналежнасць. З нямецкага крэйсера адказалі, што яны вялікабрытанцы, якім неабходна кароткачасовы прыпынак, пасля чаго было сказана, што яны сябры. Але нягледзячы на гэта нарвежскі форт адкрыў агонь, які ўсё ж не быў здольны стрымаць нямецкі націск. Такім чынам, раніцай Берген быў ужо заняты немцамі, перад тым, як насельніцтва зразумела, што здарылася. Праз некалькі гадзін падыйшоў нямецкі карабль з дапамогай, які быў замаскіраваны пад лесавоз. Ён прывез міны, якія немцы адразу ж усталявалі ў перадбярэжных водах.

Амаль па такой жа схеме праходзіў захоп і іншых гарадоў. І 9 красавіка, нарвежскі ўрад, якому быў перададзены ультыматум, павінен быў згадзіцца з умовамі, якія былі выдвінуты, але ж адказ ураду быў адмоўны, яны сказалі, што будуць абараняцца. Павінна была падыйсці падтрымка на караблях, але ж яна з’явілася ў іншым выглядзе і ў іншым месцы. У гэты ж час (ці крыху пазней), калі ваенна-марскі аташе чакаў падтрымку з вады, ваздушна-дэсантнае войска, якое высадзілася на арэадроме Форнебу, прыбыло ў Осла.

Самым тонкім і ювелірным момантам у захопе Нарвегіі быў план, па якім месца прам’ер-міністра павінен быў заняць Квіслінг, які працаваў разам з нямецкім урадам і які, амаль што цалкам прапанаваў ідэю і план захопа Нарвегіі. Але ж нягледзячы на грандыёзныя планы немцаў, усё амаль што не пайшло наадварот. Справа ў тым, што нарвежскае насельніцтва, у выніку прыходу да ўлады спадара Квіслінгу, яшчэ мацней і ўпэўненей стала б адстойваць сваю краіну. Але, калі нарвежскі ўрад з’ехаў, насельніцтва, як аказалася было ў такой разгубленасці, што не здолела чыніць нейкія перашкоды Квіслінгу, які ў сваю чаргу выкарыстаў гэта і абвесціў сябе новаяўленым прам’ер-міністрам. Так была захоплена Нарвегія.


  1. Планы Германіі ў Заходней Еўропе. Уварванне ў Галандыю

Захоп Даніі і Нарвегіі нямецкім войскам, бездапаможнасць і нерухомасць Англіі і Францыі перад гэтай новай агрэсіяй, розныя высновы аб тым, што рыхтуецца пераход гітлераўскіх войск да актыўных дзеянняў на Заходнім Фронце – усё гэта нарадзіла сур’ёзную трывогу ў англійскіх і французскіх віраўнічых колах. Стварэнне Вялікабрытаніяй кааліцыйнага вайсковага кабінета пад кіраўніцтвам Чэрчыля сведчыла аб рашучасці і гатоўнасці весці сапраўдную вайну супраць гітлераўскай Германіі. У Францыі, у той жа час, не адбывалася ніякіх зменаў. Час на падрыхтоўку абарону супраць германскага націску быў страчаны.

Пры распрацоўцы плана ўварвання ў Францыю германскае вярхоўнае кіраўніцтва ўлічвала асаблівасці стратэгічнага разгортвання англа-французскага войска. Яно разгортвалася згодна плану “Д”, які быў зацверджаны ваен. саветам Вялікабрытаніі і Францыі 17 лістапада 1939 г. Былі створаны 3 групы войск, якія складалі Паўночна-Усходні фронт ад Ла-Маншу да швэйцарскай мяжы.

У першую групу войск уваходзілі 2-я, 9-я, 1-я і 7-я французскія і англійскія восйкі. Мэтай гэтай групы складалася з таго, каб у выпадку ўвахода нямецкага войска ў Бельгію хутка прыйсці на дапамогу бельгійскаму войску і, абапіраючыся правым флангам на лінію Мажыно, выйсці на мяжу Намюр, Л’еж, Антрверпен і стварыць стабільны фронт да Паўночнага мора. Такім чынам уваход англа-французскіх войск на тэрыторыю Бельгіі планаваўся не для нападзенн на немцаў, а для абароны ад іх.

Будуючы такія планы для першай групы, англа-французскае кіраўніцтва, разлічвала, што немцы зробяць першы ўдар праз тэрыторыю Цэнтральнай Бельгіі і такім чынам паўтораць дзеянні 1914 г. Германскае вярхоўнае кіраўніцтва здолела ўпэўніць у гэтым саюзнікаў. 20 студзеня 1940 г. Гальдер запісаў у нататніку: “Супернік павінен думаць, што мы прытрымліваемся старых метадаў. Гэта ёсць умова перамогі”.

Першапачатковыя варыянты “Жоўтага плана” распрацоўваліся на базе ідэі Шліфена аб удары на правым крыле фронта. Так, у дырэкціве германскага вярхоўнага кіраўніцтва за № 6 ад 9 кастрычніка 1939 г. гаварылася аб тым, што “неабходна пачаць падрыхтоўку да наступальнай аперацыі на паўночным крыле Заходняга фронта...” 20 лістапада гэта дырэктыва была зацверджана.

Другая група войск разгарнулася за лініяй Мажыно.

Трэцяя, пад кіраўніцтвам Бесона, таксама знаходзілася за лініяй Мажыно. Апошнім двум групам была пастаўлена пасіўная мэта – утрымліваць фронт абароны.

Увогуле англа-французскі план “Д” быў на карысць немцаў. Англа-французскае кіраўніцтва не ставіла перад сваім войскам рашучай мэты, чым адразу ж паказвала сваю пасіўнасць.

Згодна канчатковаму варыянту “Жалезнага плану” галоўны ўдар па Францыі нанасіўся ў цэнтры Заходняга фронту сіламі групы войск “А” пры падтрымцы 3-га ваздушнага флота.

Увогуле план германскага кіраўніцтва зводзіўся да таго, каб на першым этапе глыбокім рассякаючым ударам раздзяліць фронт воскаў заходняй кааліцыі, абыйсці войска левага крыла суперніка па іх тылам, прыціснуць іх да прыбрэжнай зоны і прымусіць капітуляваць. На другім этапе была мэта абыйсці з тылу войска правага крыла, разгорнутае на “лініі Мажыно”.

Супраць Бельгіі і Галандыі германскае вярхоўнае кіраўніцтва разгарнула групу войска “Б”, у складзе 18-га і 6-га войска і 16-га асобнага танкавага корпуса. 18-му войску была пастаўлена мэта: з дапамогай воздушна-дэсантных захапіць Гаагу, цэнтр шляхоў паведамленняў Ратэрдам і тым самым паралізаваць супрацьстаянне галандскай арміі. Гаолўным сілам войска – у гэты ж час як мага хутчэй прарвацца ў раён ратэрдама, каб усталяваць сувязь з авіядэсантнымі часткамі, якія высаджваліся ў тылу галандскага войска.

Такім чынам прарыў праціўніка планаваўся па трох накірунках з наступным акружэннем галоўнай групіроўкі. Наступальная аперацыя падзялялася на наступныя этапы: першы этап – прарыў ці, па нямецкай тэрміналогіі, “забіванне клінняў”; другі этап – пашырэнне прарыву, ці “рыскрыццё качкінай дзюбы”; і трэці этап – акружэнне, ці “стварэнне мяшкоў”.

Варта зазначыць, што германскае кіраўніцтва асноўную частку сваіх танкаў мела ў складзе танкавых дывізій, якім адводзілася роля ўдарнага кулака ў складзе танкавых карпусоў і груп. Французскае кіраўніцтва зрабіла інакш: асноўная частка танкаў была распаўсюджана па пяхотных аб’яднаннях. Таму зусім не дзяўна, што нямецкія танкавыя дывізіі аказаліся моцным таранам, спыніць які французскае кіраўніцтва не мела магчымасці.
Нямецкае наступленне на Заходнім фронце пачалося з поспеху войска вермахта на правым фланзе – з аваолдання асноўнымі кропкамі абароны нейтральных Бельгіі і Галандыі.

Удары, нанесеныя ваздушна-дэсантнымі войскамі нейтральным краінам, прыцягнулі да сябе ўвагу саюзнікаў і адцягнулі ўвагу ад галоўнага ўдару, які быў накіраваны праз Ардэны на Францыю.

У сярэдзіне кастрычніка 1939 г. Гітлер загадаў распрацаваць план наступлення, па якому дзеючае ў Галандыяі нямецкае войска ўпачатку не павінна было прарываць так званую “лінію Грэббе”, гэта значыць паласу ўзмацненняў у цэнтры краіны, якая ахоўвала найбольш густанаселеныя заходнія правінцыі. У паўднёвай частцы з мэтай хуткага выйсця да галандскіх узмацаванняў за ракой Маас пажадана было прадугледзець разбурэнне мастоў.

17 студзеня 1940 г. Гітлер абвесціў аб’ектам захвата “ўсю Галандыю цалакам”. Праз два тыдні Гітлер выказаў свае пажаданні з яшчэ большай дакладнасцю: парашутная дывізія павінна захапіць урадавы цэнтр – Гаагу; адначасова спецыяльны ўпаўнаважаны, у якасці якога збіраліся выкарыстаць мабілізованага ў войска нямецкага дыпламата Вернера Ківітца, павінен перадаць каралеве Вельгельміне паведамленне – звычайную сумесь пагроз і ілжывых абяцанак.

Аднак, калі Ківітц сабраўся ехаць у Галандыю, паўстала пытанне аб атрыманне дазволу прыехаць у краіну. Так галандскае прадстаўніцтва (амбасада) ў Берліне вельмі асцярожна паставілася да жадання Ківітца прыехаць, а галандскі ўрад увогуле забараніў самалёту, на якім ляцеў нямецкі дыпламат, пасадку ў Галандыі. Такім чынам першы план Гітлера пацярпеў няўдачу. Але заставаліся і іншыя варыянты, якімі і скарыстаўся нямецкі галоўнакамандуючы. Было прадугледжана поўнае і моцнае наступленне нямецкага войска па ўсяму фронту.

9 траўня 1940 г. сфарміраваныя атрады ноччу пакінулі тэрыторыю сваіх лягераў і накіраваліся да аб’ектаў, якія былі вызначаны раней; яны павінны былі прайсці праз мяжу, перад гэтым пераапрануцца ў форму галандскай вайсковай паліцыі, быццам бы суправаджаюшчай служачых і галандскіх салдат.

Спроба немцаў захапіць мост у Армена пяцярпела крах. На некаторых іншых мастах дзеянні нямецкіх атрадаў разгортваліся больш паспяхова. Асабліва істотным быў захоп чыгуначнага маста ў Геннепа. Пры спробе захапіць масты ў Неймегена немцы зноў пацярпелі крах. Аднак у асноўным план па захопу мастоў у Заходняй Галандыі быў паспяховым.

Каля Дордэхта немцы скінулі на парашутах манекены з мэтай унесці сумненне і непакой у шэраг абараняючыхся. Гэта спраўдзіла сябе: ілжывыя паведамленні прыходзілі з усіх бакоў. Такія ж дэзыінфармуючыя дзеянні прадпрынімалісь ў раёне Ротердама, дзе манекены скідваліся калі аэрадрому. Тут масты без цяжкасцей былі захоплены, паколькі ахова з іх была амаль знята.

У аўторак 14 тарўня 1940 г. цэнтральнай яастка вялікага ротэрдамскага порту бамбардзіравалася з нямецукіх самалётаў. Прадугледжваючы магчымасць падобных удараў на іншыя гарады і не разлічваючы больш на дапамогу саюзнікаў, галоўнакамандуючы прыняў рашэнне прыняць капітуляцыю.

Добра адукаванае і цудоўна ўззброенае нямецкае войска атрымала хуткую і рашучую перамогу ў аперацыі, акая цягнулася ўсяго 5 дзён.

Галандцы капітулявалі, нягледзячы на тое, што асноўная лінія іх фронтру так і не была разарванай! Пагроза налетаў нямецкай авіяцыі на густанаселеныя пункты паскорыла прыняццёкапітуляцыі.
5. Захоп Бельгіі

У Бельгіі немцы выкарысталі абмежаваныя сілы ваздушна-дэсантнага войска.

Наземнае войска было прадстаўлена 6-м войскам пад кіраваннем Рэйхенаў, у склад якога ўваходзіў 16 корпус Геппнера. Для падтрымцы дзеянняў гэтых сіл было выдзелена ўсяго 500 дэсантнікаў. Перад імі была пастаўлена мэта захапіць два маста праз Альберт-канал і бельгійскі форт Эбен Эмаэль.

Раптоўнае нападзенне на форт ажыццявіў атрад з 75 дэсантнікаў-сапёраў пад кіраваннем Вітціга. Ахоўнікі мастоў былі захоплены знянацку. На адным з мастоў ахова паспела падпаліць шнур для выбуху маста, але нямецкія дэсантнікі ў апошні момант паспелі папярэдзіць выбух. Бельгійцы паспелі падарваць масты па ўсяму фронту, за выключэннем тых раёнаў, дзе немцы выкарысталі ваздушны дэсант.

Ужо раніцай другога дня нямецкае войска фарсіравала канал і прарвала ахову бельгійскага войска.

“Пятая калона” ў Бельгіі таксама заслугоўвае ўвагі. Па прадстаўленням, якія склаліся ў насельніцтва ў 1940 г., “пятая калона” адыграла менш важкую ролю пры захопе Бельгіі і Францыі, чым пад час захопу Нарвегіі і Галандыі. На самрэч нямецкія агенты-шпіёны і тыя, хто быў імі завербаваны, адыгралі даволі сур’ёзную ролю пры ўсіх захопах гітлераўскай Германіі. У Бельгіі аб гэтым сведчыць хаця б лічбы аб колькасці нацыянал-сацыялістаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі гэтай краіны: іх было каля 10 000 чалавек.Пасля пачатку наступлення органы нямецкай разведкі накіравалі неаторую колькасць сваіх агентаў для работы ў тылавых раёнах бельгійскага, французскага і англійскага войска. Агенты маскіраваліся пад бежанцаў і ўліваліся ў патокі звычайных грамадзян, якія эмігравалі на захад. Але ж яны мелі з сабой зброю, якую вельмі ўмела хавалі. Час ад часу яны атрымлівалі загады захапіць той ці іншы аб’ект і не дазволіць адступаючаму войску знішчыць яго (пэўны аб’ект).

Сапраўднымі аказаліся і паведамленні аб тым, што немцы скідвалі спецыяльныя трашчоткі, якія стварылі гук пальбы. Па сведчанню генерала Штудэнта, які кіраваў нямецкімі парашуцістамі, у Ардэннах была скінута вялікая колькасць манекенаў (гэта дзейнічала так жа сама, як і ў Галандыі). Правядзенне немцамі гэтага мерапрыемства адыграла значную ролю ў стварэнні ў насельніцтва такога ўражання, быццам нямецкія парашуцісты прызямляюцца адусюль. Нават у саду пры палацы каралевы Елізаветы.

Захоп Бельгіі не сыграў вялікай ролі ў наступленні нямецкага войска на Заходнім фронце, аднак ён аказаў уплыў на агульны ход і настрой кампаніі. Увага саюзнікаў была адцягнута, барацьба, якая ўжо пачалась стрымлівала пэўную частку мабільнага войска. Саюзнікам так і не давялося вывесці з барацьбы і перавесці мабільнае войскае на поўдзень, каб адлюстраваць больш істотную пагрозу, якая ўзнікла 13 траўня на французскай мяжы ў самым слабым месцы (па ахове) – у зходняй часцы “лініі Мажыно”, дзе не была нават скончына будова перашкоды.




  1. Захоп Люксембурга

Наступаўшы ў авангардзе танкавы корпус Гудэрыяна хутка знішчыў перашкоды на мфжы Люксембурга.

Хуткі марш па тэрыторыі вялікага герцагства меў вельмі істотнае значэнне для вярхоўнага кіраўніцтва нямецкіх уззброеных сілаў: нямецкім танкам неабходна было як мага хутчэй прарвацца праз Ардэнны і выйсці да Маасу паміж Намюрам і Седанам. У сувязі з гэтым праз мыжу Люксембурга была пераведзена нейкая колькасць агентаў разведкі, пераапранутых у штацкае.

Мэтай агентаў было: сапсаваць тэлефонную лінію, а таксама сачыць за тым, каб люксембуржцы не здольныя былі чыніць перашкоды хуткаму прадвіжэнню войска. Агенты павінны былі сачыць за тым, каб грамадзяне не падарвал галоўную электрычную станцыю.

Мэты па сапсаванню тэлефоннай сувязі, нападзенню на адзначаныя масты і іншыя аб’екты ажыццяўляліся не толькі нямецкімі агентамі.

Яшчэ ў 1936 г. у Люксембургу ўзнікла нацыянал-сацыялістычная група моладзі, так званая Luxemburger Volkjugent. У студзені 1940 г. кіраўніцтва групы атрымала з Германіі загад спыніць прапаганду, паколькі “іншыя задачы, пакуль не удакладняемыя, з’явяцца больш істотнымі”.

Частка пранямецкі накіраваных люксембуржцаў іграла актыўную ролю ў дзеяннях, якія садзейнічалі ўваходу войска вермахта ў Люксембург. Некаторыя з іх раніцай 10 траўня 1940 г. былі арыштаваны і дэпарціраваны ў Францыю.

Барацьба ў Люксембургу цягнулася вельмі кароткі час: 75 чалавек са складу ўззброеных сіл Люксембургу сдаліся ў палон, 6 жандармаў і 1 салдат атрымалі раненні. Забітых не было.

Спецыяльныя механізаваныя аб’яднанні груп прасоўваліся праз Люксембург і па Бельгійскай тэрыторыі да Францыі. Праходзячы праз Ардэны, яны, амаль не сустрэўшы супраціўлення, прайшлі французкую мяжу і на чацверты дзень аперацыі дасягнулі ракі Маас.


Літаратура:

  1. “Всемирная история. Вторая мировая война”, А.Н. Бадак, И.Е. Войнич и др., из-во Минск-Москва “ХАРВЕСТ - АСТ”, 2001г.

  2. “История Франции” А. З. Манфрэд, В. М. Далин и др., из-во “Наука”, Москва, 1972 г.

  3. Советский энциклопедический словарь


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка