Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт




Дата канвертавання18.03.2016
Памер33.83 Kb.




БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

індывідуальны залік



Экалагічнае права, зямельнае права

Прававое рэгуляванне здзелак па адчуджэнню зямельных участкаў

Маеўскі Гай Андрэевіч, 3 курс дзеннае аддзяленне

8 029 326 00 26

МІНСК, 2008

Прававое рэгуляванне здзелак па адчуджэнню зямельных участкаў

Адчуджэнне з’яўляецца адным са спосабаў рэалізацыі правамоцтва распараджэння ўласнікам зямельнага ўчастка. Пад адчуджэннем участка прызнаецца яго перадача ва ўласнасць іншай асобы. Для найбольш поўнага і дэталевага разгляду праблемы неабходна вылучыць чатыры віды прыватнай уласнасці на зямлю: прыватная ўласнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, прыватная ўласнасць юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, уласнасць Рэспублікі Беларусь і прыватная ўласнасць замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Як для юрыдычных, так і для фізічных асоб замацавана, што зямельныя ўчасткі могуць адчуджвацца толькі разам з капітальнымі пабудовамі або няскончанымі закансерваванымі капітальнымі пабудовамі.

а) прыватная ўласнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь. Фізічныя асобы могуць ажыццяўляць любыя здзелкі па адчуджэнню зямельных участкаў, за выключэннем забароненых заканадаўствам: купля-продаж, мена, дарэнне. Але ж Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі (далей – КабЗ) прадугледжвае магчымасць адчуджэння зямельных участкаў грамадзянамі толькі фізічным асобам і выканаўчым камітэтам. Адчуджэнне выканкаму ажыццяўляецца бескаштоўна або па кадастравым кошце пры выкупе ўчастка для дзяржаўных патрэбаў.

Адчуджэнне земельных участкаў ажыццяўляецца толькі пры захаванні мэтавасці выкарыстання, што прадугледжваецца адпаведным дакументам аб прадастаўленні зямельнага ўчастка. Заканадаўства прадугледжвае неабходнасць дзяржаўнай рэгістрацыі здзелак па адчуджэнню зямельных участкаў;

б) прыватная ўласнасць юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь. Для юрыдычных асоб КабЗ таксама ўсталеўвае абмежаванні па адчуджэнню зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. Так, недзяржаўная юрыдычная асоба можа адчуджваць зямельный участак або толькі выканкамам, або недзяржаўным юрыдычным асобам. Як і для фізічных асоб, прысутнічае неабходнасць захавання мэтавасці выкарыстання зямельнага ўчастка.

Для юрыдычных асоб і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь можа мець месца адчуджэнне супраць іх волі: адчуджэнне па рашэнню суда. Так, суд можа прыняць рашэнні аб адчуджэнні:


  • з мэтай замацаваць пераход правоў на зямельны ўчастак у сувязі з продажам капітальнай пабудовы, што знаходзіцца на ім;

  • пры немагчымасці прыналежнасці такіх участкаў недзяржаўным юрыдычным асобам і фізічным асобам;

в) прыватная ўласнасць замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. Для замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый парадак адчуджэнне значна абмежаваны беларускім заканадаўствам. Гэта звязана з тым, што суб'ектамі праваадносінаў з'яўляюцца дзве незалежныя дзяржавы або Рэспубліка беларусь і міжнародная арганізацыя. Такі выключны суб'ект зямельных праваадносінаў можа толькі адмовіцца ад зямельнага ўчастка, што не цягне за сабой абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь па прадастаўленню іншага зямельнага ўчастка. Існуе толькі адна ўмова прымусовага адчуджэння зямельнага ўчастка: пры адабранні зямельнага ўчастка гэтай замежнай краінай у Рэспублікі Беларусь;

г) уласнасць Рэспублікі Беларусь. У навуцы зямельнага права існуе меркаванне, што дзяржава можа адчуджваць зямельныя ўчасткі пры прадастаўленні іх ў прыватную ўласнасць, пастаяннае пажыццевае валоданне, пастаяннае карыстанне, часовае карыстанне, арэнду або па канцэсійных дамовах.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 667 прадугледжваецца, што зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца па выніках аукцыену. Гэты нарматыўны акт адначасова прадугледжвае выключэнні, калі зямельны ўчастак прадастаўляецца без правядзення аукцыену па кадастравым кошце.

Здаецца прывабным, што канцэпцыя аб магчымасці адчуджэння зямельных участкаў дзяржавай мае права на існаванне і ў некаторай ступені з’яўляецца прагрэсіўнай.



Спіс выкарыстанай літаратуры
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі: Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 № 425-З // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2008. – 2/1522.

Аб выняцці і прадастаўленні зямельных участкаў: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 № 667 // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2008. – 1/9264.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка