Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю




Дата канвертавання01.07.2016
Памер196.32 Kb.



БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АС РБ 1-23 01 10-02-2008 і вучэбнага плана № Е 23-111/ вуч ад 30.05.2012.



складальнік:

А.Р. ХРОМЧАНКА, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 11 ад 29.06.2015 г.)

Загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

_____________ В. І. Іўчанкаў

26.05.2015

Складальнік

____________ А. Р. Хромчанка



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вучэбная дысцыпліна «Беларуская мова» дазваляе паглыбіць веды і выпрацаваць практычныя навыкі ў працэсе рэдактарскай і аўтарскай працы з тэкстам, пашырыць уяўленне пра магчымасці паэзіі, мастацкай прозы і пісьменніцкай публіцыстыкі, іх тэматыку і асаблівасці. Яе вывучэнне паглыбляе разуменне студэнтамі спецыфікі мастацкага тэксту, мовы мастацкай літаратуры, развівае навыкі ўсебаковага рэдактарскага аналізу літаратурнага твора любой жанравай прыналежнасці. Вучэбная дысцыпліна «Беларуская мова» з’яўляецца факультатыўнай.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны «Беларуская мова» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Сучасная беларуская мова» і вызначаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінамі «Стылістыка» і «Методыка літаратурнага рэдагавання».

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай курса «Беларуская мова» з’яўляецца прафесійна арыентаванае ўдасканаленне ўменняў і навыкаў валодання пісьмовай і вуснай формамі беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне высокай культуры маўлення, засваенне тэарэтычнай базы, неабходнай для самастойнай вытворчасці разнажанравых тэкстаў розных функцыянальных стыляў беларускай мовы.

Задачамі вучэбнай дысцыпліны з’яўляюцца: 1) адлюстраванне непарыўнай сувязі паміж моўнымі заканамернасцямі і захоўваннем нормаў арфаграфіі, арфаэпіі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі і стылістыкі; 2) выпрацоўка ўменняў і навыкаў лексіка-граматычнай арганізацыі тэкстаў паводле нормаў сучаснай беларускай мовы; 3) вывучэнне адметнасцей беларускай мовы на лінгвістычнай карце славян; 4) вызначэнне і вытлумачэнне інтэрферэнтных з’яў пры дзяржаўным білінгвізме; 5) выяўленне заканамернасцей развіцця беларускай мовы на сучасным этапе.



Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

  • асаблівасці функцыянання беларускай мовы на сучасным этапе;

  • метады і прыёмы фанетычнага, лексічнага, словаўтваральнага, граматычнага аналізу з мэтай выяўлення асноўных тэкстаўтваральных фактараў пабудовы публіцыстычнага твора;

  • лінгвістычныя законы і прынцыпы пабудовы разнажанравых тэкстаў СМІ;

  • класіфікацыю моў і месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.

умець:

  • дыферэнцыраваць лексіка-граматычную структуру тэкстаў з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык;

  • вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя парушэнні ў маўленні;

  • вылучаць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў, умець супастаўляць іх і даваць ім тыпалагічную характарыстыку;

  • ствараць разнажанравыя тэксты і аналізаваць іх з гледжання лінгвістычнай арганізацыі;

  • вызначаць маўленчыя факты асістэмнага характару ў тэкстах, рэдагаваць іх з гледжання нарматыўнасці мовы.

валодаць:

– методыкамі лінгвістычнага і рэдактарскага аналізаў тэксту;

– навыкамі стварэння тэкстаў розных жанраў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне факультатыўнай дысцыпліны «Беларуская мова» адведзена 60 аўдыторных гадзін практычных заняткаў (7 семестр – 26 гадзін, 8 семестр – 34 гадзіны). Дысцыпліна вывучаецца ў 7 і 8 семестрах на IV курсе (вочная форма навучання) з формай выніковага кантролю ведаў па дысцыпліне – залікам у двух семестрах.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія

Сувязь граматыкі з фанетыкай і лесікалогіяй. Граматычнае значэнне, катэгорыя, форма. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Агульныя паняцці марфалогіі. Парадыгматычныя здольнасці, сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў.



2. Назоўнік. Асноўныя граматычныя катэгорыі

Скланенне. Катэгорыя склону. Прынцыпы класіфікацыі па родах. Катэгорыя ліку, назоўнікі з суадноснымі формамі ліку. Асаблівасці выражэння катэгорый ліку ва ўласных назоўніках у групах рэчыўных і абстрактных назоўнікаў.



3. Прыметнік. Функцыянальная характарыстыка

Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады. Якасныя прыметнікі. Кароткія, сцягнутыя, усечаныя формы, шляхі іх распазнавання. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеняў параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай мове.



4. Функцыянальная характарыстыка займенніка і лічэбніка

Асаблівасці ўжывання займеннікаў розных разрадаў. Падзел лічэбнікаў па значэнні. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Зборныя лічэбнікі. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Абазначэнне прыблізнай і няпоўнай колькасці.



5. Дзеяслоў. Катэгарыяльныя значэнні. Асаблівасці

функцыянавання. Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе

Пераходныя і непераходныя. Зваротныя і незваротныя. Катэгорыя стану. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорый незалежнага, залежнага і зваротна-залежнага (сярэдняга) стану. Сінаніміка стану дзеяслова. Сродкі сінанімічнай замены дзеепрыметнікаў. Ад’ектывацыя дзеепрыметнікаў. Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.



6. Прыслоўе. Словы катэгорыі стану

Марфалагічныя прыметы і марфалагічная структура, сінтаксічная роля прыслоўяў. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці. Прадуктыўнасць / непрадуктыўнасць утварэння прыслоўяў. Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы безасабова-прэдыкатыўных слоў. Функцыянальная характарыстыка.



7. Словазлучэнне. Сказ.

Прэдыкатыўнасць, мадальнасць, інтанацыя

Тыпы словазлучэнняў. Віды сувязі. Асаблівасці беларускага кіравання. Граматычныя катэгорыі асобы, часу і іх структурная роля ў афармленні сказа. Класіфікацыя сказаў. Даданыя члены сказа.



8. Просты сказ. Аднасастаўныя сказы

Семантычная арганізацыя. Камунікатыўная парадыгма сказа. Парадак слоў у сказе. Сказы нерасчлянёнага тыпу. Няпоўныя з аднароднымі членамі, зваротак.



9. Складаны сказ. Складазлучаныя і бяззлучнікавыя сказы

Граматычная прырода, будова, значэнне, сувязь частак. Тыпы сказаў. Складаназлучаныя сказы.Сродкі сувязі і тыпы сувязі ў складаназлучаных і бяззлучнікавыхсказах.



10. Складаназалежныя сказы. Сказы камбінаванай будовы

Сродкі сувязі частак. Віды даданых частак. Складаныя бяззлучнікавыя сказы. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.



11. Пунктуацыя

Сінтаксічная, сэнсава размежаваная і стылістычная функцыя знакаў прыпынку.


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ


п/п

Найменне раздзелаў, тэм

Колькасць аўдыторных гадзін

Коль-касць гадзін кіруемай самастой-най работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практыч-ныя заняткі

Семі-нарс-кія заня-ткі

Лабара-торныя заняткі


Іншае




7 семестр

1.

Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія




6













Дыктоўка

2.

Назоўнік. Асноўныя граматычныя катэгорыі




6













Тэст 1

3.

Прыметнік. Функцыянальная характарыстыка




6













Даклад

4.

Функцыянальная характарыстыка займенніка і лічэбніка




6













Тэст 2

5.

Дзеяслоў. Катэгарыяльныя значэнні. Асаблівасці функцыянавання.




2













Кантрольнае апытанне




8 семестр

6

Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе.




4













Пераклад

6.

Прыслоўе. Словы катэгорыі стану.




4













Даклад

7.

Словазлучэнне. Сказ. Прэдыкатыўнасць, мадальнасць, інтанацыя




4













Кантрольнае апытанне

8.

Просты сказ. Аднасастаўныя сказы




6













Тэст 1

9.

Складаны сказ. Складаназлучаныя і бяззлучнікавыя сказы




6













Дыктоўка

10.

Складаназалежныя сказы. Сказы камбінаванай будовы




6













Тэст 2

11.

Пунктуацыя




4



















Усяго:




60

















Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА

Асноўная:

  1. Арутюнова, Н. Д. Язык и мир. – М., 2002.

  2. Беларуская граматыка (1 ч.). – Мінск, 1985.

  3. Беларуская граматыка / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мінск, 1991.

  4. Бурак, Л. І. Пунктуацыя беларускай мовы. Даведнік. – Мінск, 1980.

  5. Бурак, Л. І. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. – Мінск, 1990.

  6. Владимирова, Т. Е. Призванные в общение. Русский дискурс в межкультурной коммуникации. – М., 2007.

  7. Мотиенко, В. Н., Никитина, Т. Г. Большой словарь русского жаргона. – Санкт-Петербург, 2000.

  8. Наркевіч, А. І. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы. – Мінск, 1976.

  9. Плотнікаў, В. А., Антанюк, Л. Н. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум. – Мінск, 2003.

  10. Сямешка, Л. І., Шкраба, І. Р., Бадзевіч, З. І. Курс беларускай мовы. – Мінск, 1996.

  11. Шуба, П. П. Сучасная беларуская мова. Марфалогія. – Мінск, 1987.

  12. Шуба, П. П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. – Мінск, 1975.

  13. Іўчанкаў, В. І. Пакацігарошак і яго кампанія, ці Правапіс складаных назоўнікаў // Роднае слова. – 2011. – № 1. – С. 60–61.

  14. Іўчанкаў, В. І. Брат-і-сястра, ці Напісанне праз злучок складаных назоўнікаў// Роднае слова. – 2011. – № 2. – С. 63–64..

  15. Іўчанкаў, В. І. Увага! Ваенна-, ці Напісанне разам складаных прыметнікаў // Роднае слова. – 2011. – № 2. – С. 64–65.

  16. Іўчанкаў, В. І. Блакітна-прамяністыя вочы, ці Напісанне праз злучок складаных прыметнікаў // Роднае слова. – 2011. – № 3. – С. 60–61.

  17. Іўчанкаў, В. І. Одинънадесяте, ці Правапіс складаных лічэбнікаў // Роднае слова. – 2011. – № 3. – С. 61–62.

  18. Іўчанкаў, В. І. “Абы-яку – абы-як”, ці Агульныя заўвагі пра напісанне прыслоўяў разам, асобна, праз злучок // Роднае слова. – 2011. – № 4. – С. 59.

  19. Іўчанкаў, В. І. Нізашто не скажу, ці Напісанне прыслоўяў разам // Роднае слова. – 2011. – № 4. – С. 59–61.

  20. Іўчанкаў, В. І. Памылкі на-гара, ці Напісанне прыслоўяў праз злучок і асобна // Роднае слова. – 2011. – № 4. – С. 61.

  21. Іўчанкаў, В. І. Гукапіс маўлення, ці Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў, падзыўных, гукапераймальных і іншых слоў // Роднае слова. – 2011. – № 5. – С. 61–63.

  22. Іўчанкаў, В. І. “Не або ні?” ці Правапіс не (ня) і ні // Роднае слова. – 2011. – № 6. – С. 58.

  23. Іўчанкаў, В. І. Як не з нњ аб’ядналіся, ці Напісанне часціцы не асобна // Роднае слова. – 2011. – № 6. – С. 59–60.

  24. Іўчанкаў, В. І. Адмовіць нельга сцвердзіць, ці Правапіс часціцы ні // Роднае слова. – 2011. – № 6. – С. 60–61.

  25. Іўчанкаў, В. І. Ctrl + Shift + Прабел, ці Правілы пераносу // Роднае слова. – 2011. – № 7. – С. 56–57.

  26. Іўчанкаў, В. І. Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” / В. І. Іўчанкаў // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы : матэрыялы рэсп. навук.-практ. Канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, Мінск, 20 -21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [ і інш.] ; рэдкал. : М.І.Свістунова (адк. рэд.) [ і інш.] ; пад агул. рэд. М.Р.Прыгодзіча. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2012. – С. 5 – 17. / 1,2 др. арк.

  27. Іўчанкаў, В. І. Праца рэдактара ва ўмовах рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” / В. І. Іўчанкаў // Украïнський інформацийний простір: Навуковий журнал Институту журналістики і міжнародних відносин Киïвського національного університету культури і мистецтв / Гол. редактор М.С.Тимошик. – Число 1. – У 2-х ч. – Ч.1. – К. : КНУКіМ, 2013. – С. 73 – 80.

  28. Іўчанкаў, В. Анамасіялагічны і дэрывацыйны патэнцыял канцэпту медыя: адлюстраванне ў арфаграфічнай практыцы / В. Іўчанкаў // Журналістыка – 2015: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 17-й Міжнар. навук.-практыч. канф., 12-13 лістапада 2015 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 17. – Мінск: БДУ, 2015. – С. 281 – 285.



ІІ. Дадатковая

  1. Абабурка, М. Культура беларускага маўлення. – Мінск, 1994.

  2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

  3. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск, 2003.

  4. Сцяцко, П. Культура мовы. – Мінск, 2002.

  5. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. І. Кандраценя ; пад рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск : Беларуская навука, 2009. – 695 с.

  6. Іўчанкаў, В. І. Медыярыторыка : рытарычныя асновы журналістыкі, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз СМІ : курс лекцый / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. – 280с.

ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі твораў Якуба Коласа і з гледжання рэдактара выяўляць іх асноўныя характарыстыкі. Адной з рэкамендацый з’яўляецца пошук новых навуковых і навукова-метадычных прац беларускіх даследчыкаў.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы дысцыпліны «Беларуская мова» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае групавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў для рэфератаў, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжваецца ацэнка здольнасці студэнтаў да рэдактарскай дзейнасці ў час аналізу розных тыпаў пісьмовых тэкстаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, дыктанты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах і інш.;



– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА заліку

  1. Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў.

  2. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне.

  3. Асноўныя тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў.

  4. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка.

  5. Разрады прыметнікаў. Поўныя, кароткія і сцягнутыя формы. Формы элятыва ў беларускай мове.

  6. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць лічэбнікаў. Сінтаксічная сувязь у колькасна-іменных спалучэннях.

  7. Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні лічэбнікаў.

  8. Разнастайнасць значэнняў і функцыі займеннікаў.

  9. Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.

  10. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць дзеяслова. Граматычныя катэгорыі.

  11. Формы дзеяслова. Асаблівасці выкарыстання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

  12. Семантыка-камунікатыўная адметнасць прыслоўяш. Разрады. Ступені параўнання.

  13. Словазлучэнне. Сказ. Тэкст.

  14. Віды сувязі ў словазлучэннях. Асаблівасці беларускага кіравання.

  15. Сказ. Прынцыпы класіфікацыі. Мадальнасць публіцыстычнага маўлення: персаніфікацыя журналісцкай дзейнасці, суб’ектывізацыя тэксту.

  16. Фармальная арганізацыя простага сказа. Члены сказа і дэтэрмінанты.

  17. Роля дзейніка і выказніка ў структурнай схеме сказа і спосабы выражэння.

  18. Складаназлучаныя і бяззлучнікавы сказы. Тыпы і сродкі сувязі.

  19. Складаназалежныя сказы. Тыпы даданых частак.

  20. Асновы беларускай пунктуацыі. Знакі прыпынку, іх характарыстыка.


ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Сучасная беларуская мова

Стылістыкі і літа-ратурнага рэдага-вання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Стылістыка

Стылістыкі і літа-ратурнага рэдага-вання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Методыка літаратурнага рэдагавання

Стылістыкі і літа-ратурнага рэдага-вання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015



















































































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № __ ад __. __. 20__ г.)



(назва кафедры)
Загадчык кафедры

д-р філал. навук, прафесар ______________________ В.І.Іўчанкаў



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ


дэкан факультэта

канд. філал. навук, дацэнт ______________________ С.В.Дубовік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка