Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай працы
________________ А. В. Данільчанка
____________________
Рэгістрацыйны № ТД-______________/р.
Гісторыя паўднёвых і заходніх славян
(раздзел «Гісторыя заходніх славян у навейшы час»)
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)
Факультэт __гістарычны___
(назва факультэта)
|
Кафедра __гісторыі паўднёвых і заходніх славян
(назва кафедры)
|
Курс (курсы) __3___
|
|
Семестр (семестры) _5(1)_
|
|
Лекцыі __42_____
(колькасць гадзін)
|
Экзамен ___5 (1)__
(семестр)
|
Практычныя (семінарскія)
заняткі __20__
(колькасць гадзін)
|
Залік ___няма______
(семестр)
|
|
Курсавы праект (работа) 4, 6, 8_
(семестр)
|
КСР/КСР ____6/0________
(колькасць гадзін )
|
|
Аўдыторных гадзін па дысцыпліне
____68___
(колькасць гадзін)
|
|
Усяго гадзін па дысцыпліне __118_
(колькасць гадзін)
|
Форма атрымання вышэйшай адукацыі
__вочная_
|
Склала _Л. А. Козік, канд. гіст. навук, дацэнт
|
2013 г.
Вучэбная праграма састаўлена на падставе вучэбнай праграмы курса «Гісторыя паўднёвых і заходніх славян», зацвердж. 27.06.2013 г., рег. № УД–9270/баз.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай гісторыі паўднёвых і заходніх славян
28.06. 2013 г., пратакол № 17
(дата, нумар пратакола)
Загадчык кафедрай
____________ А. П. Салькоў_
(подпіс) (І. Прозвішча)
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння вучэбна-метадычнай камісіяй гістарычнага факультэта
___1.07.2013, пратакол № 9_
(дата, нумар пратакола)
Старшыня
___________ В. В. Сяргеенкава
(подпіс) (І. Прозвішча)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма дысцыпліны “Гісторыя заходніх славян у навейшы час” распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:
— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);
— Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)» (зацверджаны 29.05. 2008);
У вучэбнай праграме ўлічаны наступныя патрабаванні адукацыйнага стандарта.
1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
— гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;
— фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;
— кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;
— сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;
— міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы ў рэчышчы адукацыйнай праграмы першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:
– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;
– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму;
– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння;
– кампетэнцыя камунікацыі;
– кампетэнцыя зберажэння здароўя;
– кампетэнцыя самаўдасканалення.
Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.
Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:
– валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу;
– сфарміраванне крытычнага мыслення;
– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;
– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;
– уменне працаваць у камандзе;
– сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.
1.2. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Агульны курс “Гісторыя паўдневых і заходніх славян” (раздзел “Гісторыя заходніх славян ў навейшы час”) як навуковая дысцыпліна і вучэбны курс з’яўляеца важнай часткай выкладання славістыкі ў ВНУ. Праграма дадзаенага курса прызначаецца для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 03 01 Гісторыя (айчынная і сусветная), а таму адаптавана да дадзенай спецыяльнасці.
Асноўнай мэтай навучання з’яўляецца вызначэнне месца і ролі заходнеславянскіх краін, якія займаюць важнае геапалітычнае месца паміж Захадам і Усходам, у еўрапейскай гісторыі і ў міравым гістарычным працэсе.
Праграма адлюстроўвае нацыянальны і рэгіянальны падыходы. Дае інтэграванае выкладанне важнейшых праблем гісторыі славянскіх народаў. У сувязі з тым, што дадзены курс чытаецца паралельна з курсамі па айчыннай гісторыі, а таксама гісторыі Заходняй Еўропы, ён прадугледжвае комплекснае выкарыстанне сістэмнага і параўнальчага аналіза. Зыходзячы з гэтага, ў аснову праграмы пакладзены праблемна-храналагічны і кампаратывісцкі прынцыпы, што дазваляе ахапіць гісторыю славян з 1914 г. да пачатку XXI ст. і супаставіць яе з гісторыяй іншых народаў суседніх краін.
Праграма звязана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбора і выкладання матэрыяла. Структура праграмы улічвае прынцып гістарызма і адзначаецца адпаведнасцю гістарычнай рэчаіснасці. Праграма пабудавана ў адпаведнасці з традыцыйным у славяназнаўстве краіназнаўчым прынцыпам вывучэння матэрыяла у кантэксце этнаканфесійных, культурных і дзяржаўна-палітычных асаблівасцей славянскіх краін. Яна закранае асноўныя праблемы гісторыі ўсяго рэгіёна Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Структурна курс дзеліцца на раздзелы, якія адпавядаюць важнейшым этапам гісторыі славянскіх краін.
Праграма адлюстроўвае змест курса “Гісторыя заходніх славян са старажытных часоў да пачатку XXI ст.» і вызначае аб’ем ведаў, які патрабуецца для студэнтаў адзначанай спецыяльнасці на гістарычным факультэце. пры распрацоўцы праграмы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У якасці галоўных праблем выступае аналіз сацыяльна-эканамічнага развіцця, палітычнага ладу, унутранай і знешняй палітыкі, характарычтыка сацыяльных і палітычных рухаў, развіццё грамадскай думкі, міжнацыянальныя і міжканфеійныя адносіны.
У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі праграма ўзгоднена з праграмамі агульных курсаў “Гісторыя Расіі”, “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя Еўропы і Амерыкі”.
У інфармацыйнай частцы праграмы змяшчаецца спіс крыніц, вучэбных дапаможнікаў і даследчыцкай літаратуры, якія студэнты павінны засвоіць самастойна. Асаблівая увага надаецца навейшым даследаванням, якія не уключаны ў бібліяграфічныя раздзелы падручнікаў.
Падчас вывучэння курса асноўнымі метадамі з’яўляецца праца з крыніцамі і літаратурай, абмеркаванне праблем на семінарскіх занятках, дыскусіі па праблемах гісторыі славянскіх краін. Студэнтам даецца магчымасць падрыхтаваць самастойныя творчыя работы.
Асноўнымі мэтамі выкладання дысцыпліны “Гісторыя заходніх славян у навейшы час” з’яўляецца:
– фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнтаў;
– фарміраванне прафесійных кампетэнцый студэнтаў;
–раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыяфікі развіцця заходнеславянскіх народаў з 1914 г. да пачатку XXI ст.
У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне “Гісторыя паўдневых і заходніх славян” (раздзел “Гісторыя заходніх славян у навейшы час”) студэнт павінен:
ведаць:
- асноўныя этапы і асаблівасці гістарычнага працэса ў Польшчы, Чэхіі і Славакіі;
- формы, змест і вынікі цывілізацыйнага ўзаемадзеяння заходнеславянскіх краін з іншымі рэгіёнамі свету;
- змест і спецыфіку вырашэння задач эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага жыцця заходнеславянскіх краін у розныя перыяды гісторыі;
- асноўную літаратуру і крыніцы па гісторыі заходнеславянскіх краін,
- змест этнакультурных працэсаў у польшчы, Чэхіі і Славакіі, змены ў рэлігійна-ідэалагічнай сферы.
умець:
– выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;
– даказваць прыярытэтнасць агульнаславянскай спадчыцы ў гісторыі славян;
– знаходзіць агульнае і адметнае ў развіцці заходнеславянскіх народаў;
– тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканаміыные, этна-канфесійнае. Дзяржаўна-палітычнае і культурнае развіццё славянскіх народаў;
– характарызаваць ролю і месца чэхаў, славакаў і палякаў у рэгіянальным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці;
– аналізаваць крыніцы па гісторыі славян і на іх аснове рабіць самастойныя навукова абаснаваныя высновы;
– даваць самастойную і доказную ацэнку навуковых прац і вучэбнай літаратуры па асноўных аспектах гісторыі славянскіх краін.
1. 3. Структура зместа вучэбнай дысцыпліны. У структуры зместа вучэбнай дысцыпліны вылучаюцца ўзбуйненыя дыдактычныя адзінкі (раздзелы). Структура зместу вучэбнай дысцыпліны ўключае: раздзелы, тэмы вучэбных заняткаў.
Па кожнаму вучэбнаму раздзелу ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый праектуюцца і праводзяцца пэўныя лекцыйныя і семінарскія заняткі. Змест тыпавой праграмы па гісторыі заходніх славян дазваляе вывучаць дысцыпліну як па праблемнаму, так і храналагічнаму прынцыпу.
1. 4. Метады навучання. Па кожнаму вучэбнаму раздзелу ў адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый праектуюцца і выкарыстоўваюцца розныя педадагічныя тэхналогіі. Сярод найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій пры вувучэнні курса “Гісторыя заходніх славян у навейшы час” будуць выкарыстоўвацца розныя мадэлі кіруемай самастойнай работы студэнтаў, інфармацыйныя тэхналогіі, інтэрактыўныя метады.
1.5. Кантралюемая самастойная работу студэнтаў. Важную ролю ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй адыгрывае выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу, які істотна ўзмацняе практычную арыентаванасць адукацыйнага працэсу і павялічвае ролю накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў БДУ, а таксама досведам гістарычнага факультэта БДУ. (Гл.: Сергеенкова В. В. Управляемая самостоятельная работа студентов. Модульно-рейтинговая и рейтинговая системы. Мн., 2004; Лобанов А. П., Дроздова Н. В. Управляемая самостоятельная работа студентов в контексте инновационных технологий. Мн., 2005; Педагогические основы самостоятельной работы студентов / Под ред. О. Л. Жук. Мн., 2005).
Кіруемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае напісанне рэцэнзіі на навуковы артыкул, анатацыі на навуковую манаграфію, напісанне канспекта па вывучэнні першакрыніц і навуковай літаратуры і інш.
1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта. Адукацыйным стандартам першай ступені цыклу вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі:
— вызначэнне аб’екта дыагностыкі, якім з’яўляюцца кампетэнцыі выпускніка;
— выяўленне фактычных вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыагностыкі;
— вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням навучальнага стандарта;
— ацэнка вынікаў адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарта (з дапамогай шкалы ацэнак).
Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на працягу семестра і на экзамене адбываецца па дзесяцібальнай сістэме. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя сродкі: праверка канспектаў, індывідуальныя кансультацыі, праверка пісьмовых заданняў, напісанне рэцэнзій і анатацый і інш.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЛА
№п/п
|
Назва раздзелаў, тэм, іх змест
|
Колькасць гадзін
|
Аўдыторныя
|
Самаст.
праца
|
Лекцыі
|
Практыч., семінар.
|
Лаб. заняткі
|
КСР/КСР
|
1.
|
Заходнія славяне ў гады Першай сусветнай вайны.
|
4
|
|
|
|
6
|
2.
|
Польшча ў міжваенны перыяд і гады Другой сусветанй вайны
|
6
|
4
|
|
2
|
6
|
3.
|
Польшча ў 1945-1989 гг.
|
10
|
6
|
|
|
8
|
4.
|
Польшча ў 1990 – пачатку XXI ст.
|
4
|
|
|
|
8
|
5.
|
Чэхаславакія ў міжваенны перыд і гады Другой сусветнай вайны.
|
6
|
4
|
|
2
|
8
|
6.
|
Чэхаславакія ў 1945-1989 гг.
|
8
|
6
|
|
|
8
|
7.
|
Чэхія і Славакія ў 1990- пачатку XXI ст.
|
4
|
|
|
2
|
6
|
|
Усяго
|
42
|
20
|
|
6
|
50
|
ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ
Курсавая праца па дысцыпліне “Гісторыя паўднёвых і заходніх славян” (раздзел па навейшай гісторыі заходніх славян) выконваецца студэнтамі 2-га курса (па размеркаванню дэканата) і студэнтамі 3-га і 4-га курса, якія спецыялізуюцца на кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян, па выбары студэнтам тэмы даследавання.
Выкананне курсавых прац з’яўлецца важным этапам навучання студэнтаў у вышэйшай адукацыйнай установе. Галоўнай мэтай напісання курсавой працы з’яўляецца фарміраванне ў стуэнтаў прафесійных навыкаў навуковага даследавання. Задачы, якія вырашае студэнт пры напісанні курсавой працы, накіраваны на дасягненне пастаўленай мэты і адпавядаюць патрабаванням да прафесійнай кампетэнцыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй у адпаведнай галіне навукі. У якасці асноўных задач, якія ставяцца перад студэнтам пры напісанні курсавой працы, можна вылучыць наступныя:
-
замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў і прымяненні іх для рашэння канкрэтных задач;
-
знаёмства з метадалогіяй і метадамі правядзення гістарычных даследаванняў;
-
выпрацоўка навыкаў працы з рознымі тыпамі пісьмовых крыніц, засваенне прынцыпаў навуковага аналіза і абагульнення, знешняй і ўнутранай крытыкі, асэнсавання, выкарыстання поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі, якая прыводзіцца ў іх;
-
фарміраванне умення самастойнага рашэння актуальных навуковых і практычных задач;
-
авалоданне прыёмамі дакладнага, празрыстага і аргументаванага выкладання ў пісьмовай форме сваіх думак;
-
высвятленне падрыхтаванасці студэнта да самастойнай працы (у тым ліку навуковай) ва ўмовах сучаснага прагрэса навукі, тэхнікі і культуры і яго адпаведнасці сучаснаму ўзроўню вядзення навуковага даследавання.
У выніку напісання курсавой (дыпломнай) працы студэнт павінен умець:
- самастойна працаваць з крыніцамі і літаратурай;
- фармуляваць мэту, задачы даследавання, высновы, абгрунтоўваць актуальнасць абранай тэмы, структуру працы;
- рабіць навукова абгрунтаваныя высновы на падставе вывучанага матэрыяла;
- валодаць метадамі вядзення даследавання;
- дакладна і паслядоўна выкладаць свае думкі ў пісьмавай форме, карыстацца навуковай тэрміналогіяй;
- афармляць працу ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да навукова-даследчых прац.
Курсавыя працы павінны выконвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія змяшчаюцца ў навукова-метадычным дапаможніку, выдадзеным выкладчыкамі гістарычнага факультэта.
Курсовая и дипломная работы, магистерская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : учеб.-метод. пособие / сост.: А.М. Назаренко, В.В. Сергеенкова, В.А. Теплова, С.Н. Ходин, М.А. Шабасова, О.А. Яновский. –– Минск: Изд. центр БГУ, 2009; 2010. –– 68 с.
Па навейшай гісторыі заходніх славян студэнтам прапаноўваюцца наступныя тэмы курсавых работ (іх неабходна ўзгадніць з навуковым кіраўнікам і пры неабходнасці скарэктаваць):
-
Польскія землі ў гады Першай сусветнай вайны.
-
Чэшскія і славацкія землі ў гады Першай сусветнай вайны.
-
Развіццё палітычнай сістэмы Польшчы ў міжваенны перыд.
-
Развіццё палітычнай сістэмы Чэхаславакіі ў міжваенны перыд.
-
Становішча нацыянальных меншасцей у Польшчы ў 1921-1939 гг.
-
Становішча нацыянальных меншасцей у Чэхаславакіі ў 1920-1939 гг.
-
Знешняя палітыка Польшчы ў 1918-1939 гг.
-
Знешняя палітыка Чэхаславакіі ў 1918-1939 гг.
-
Рух Супраціўлення на польскіх землях у гады Другой сусветнай вайны.
-
Акупацыйнай палітыка на тэрыторыі чэшскіх земляў у гады Другой сусветнай вайны.
-
Славацкая рэспубліка. 1939-1945 гг.
-
Акупацыйнай палітыка на тэрыторыі польскіх земляў у гады Другой сусветнай вайны.
-
Савецка-польскія адносіны ў гады Другой сусветнай вайны.
-
Савецка-чэхаславацкія адносіны ў гады Другой сусветнай вайны.
-
Палітычная барацьба ў Польшчы ў 1945-1948 гг.
-
Палітычная барацьба ў Чэхаславакіі ў 1945-1948 гг.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1945-1956 гг.
-
Грамадска-палітычны крызіс 1956 г. у Польшчы і пазіцыя СССР.
-
Грамадска-палітычны крызіс 1968 г. у Чэхаславакіі. “Пражская вясна”.
-
Развіццё апазіцыйнага руху ў Польшчы ў другой палове 1970-х – 1989 гг.
-
“Аксамітная рэвалюцыя” 1989 г. у Чэхаславакіі.
-
Палітычнае развіццё Польскай рэспублікі ў 1990 – пачатку XXI ст.
-
Палітычнае развіццё Чэшскай рэспублікі ў 1990 – пачатку XXI ст.
-
Палітычнае развіццё Славацкай рэспублікі ў 1990 – пачатку XXI ст.
-
Знешняя палітыка Польшчы ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.
-
Знешняя палітыка Чэхіі ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.
-
Знешняя палітыка Славакіі ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.
Курсавыя працы павінны выконвацца самастойна і ў адпаведнасці з графікам напісання і абароны курсавых прац, зацверджаным Вучэбна-метадычнай камісіяй гістарычнага факультэта (сайт гістарычнага факультэта, Вучэбна-метадычная камісія). У адпаведнасці з вучэбным планам на выкананне курсавых прац студэнтаў 1-4 курсаў адводзіцца 40 гадзін.
Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны (дзённая форма навучання)
Нумар раздзела, тэмы, занятка
|
Назва раздзела, тэмы, занятка; пералік вывучаемых пытанняў
|
Колькасць аўдыторных гадзін
|
Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычгыя дапаможнікі і інш.)
|
Літаратура
|
Формы кантроля ведаў
|
лекцыі
|
практычныя
(семінарскія)
заняткі
|
Лабараторныя заняткі
|
Кантралюемая самастойная праца студэнтаў
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
1.
|
Польскі народ у гады Першай сусветнай вайны. Утварэнне незалежнай польскай дзяржавы
-
Становішча польскага насельніцтва ў складзе Расіі, Германіі і Аўстра-Венгрыі.
-
Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух на польскіх землях.
-
“Польскае пытанне” на міжнароднай арэне.
-
Перадумовы стварэння незалежнай дзяржавы.
|
2
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне
|
2.
|
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў міжваенны перыяд.
-
Палітычная сістэмы польскай дзяржавы (1918—1926 гг.).
-
Фарміраванне межаў Польшчы.
-
Дзяржаўны пераварот 1926 г. Усталяванне рэжыма санацыі.
4. Эканамічнае развіццё Польшчы ў міжваенны перыяд.
|
4
|
|
|
|
Карта
|
1, 3, 4, 7, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне.
|
3.
|
Польшча ў гады Другой сусветнай вайны.
-
Германа-польская ваенная кампанія.
-
Асаблівасці акупацыйнага рэжыма на польскіх землях.
-
Стварэнне і дзейнаць урада ў эміграцыі.
-
Фарміраванне Руху Супраціву на польскіх
5. Вызваленне Польшчы. Усталяванне двухуладдзя.
|
2
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 9, 10
|
Эспрэс-апытанне, індывідуальныя кансультацыі
|
4.
|
Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Польшчы ў 1945-1948 гг.
-
Фарміраванне і дзейнасць ЧУНА.
-
Сацыяльна-эканамічныя рэформы.
-
Дзейнасць палітычнай апазіцыі.
-
Дзейнасць падпольных узброеных арганізацый.
|
2
|
|
|
|
Карта
|
1, 3, 4, 7, 8, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне
|
5.
|
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў канцы 1940-х – к.1960-х гг.
-
Палітычная сістэма ПНР і механізмы яе функцыянавання.
-
Эканамічнае развіцце Польшчы. Нарастанне крызісных з’яў.
-
Грамадска-палітычны крызіс 1956 г. і наступствы.
-
Грамадска-палітычнае развіцце Польшчы ў 1960-я гг.
|
4
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 8, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне
|
6.
|
Крызіснае развіццё Польшчы ў 1970-1980-я гады.
-
Эканамічныя рэформы 1970-х гг.
-
Разгортванне грамадска-палітычнага руху ў краіне. Складванне апазіцыі.
-
Сацыяльна-эканамічны і палітычны крызіс 1980—1981 г. і яго наступствы.
4. Правядзенне “крглага стала”. Пераход да парламенцкай дэмакратыі.
|
4
|
|
|
|
|
1, 3, 4, 7, 8, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне
|
7.
|
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1990-я — пачатку XXI ст.
-
Складванне і дзейнаць палітычнай сістэмы РП.
-
Эканамічныя рэформы і вынікі іх рэалізацыі.
3. Знешняя палітыка РП.
|
4
|
|
|
2
|
|
1, 3, 4, 6, 7, 8,
|
Экспрэс-апытанне, праверка рэцэнзій
|
8.
|
Чэшскі і славацкі народы ў гады Першай сусветнай вайны. Утварэнне незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы.
-
Становішча чэшскіх і славацкіх земляў у складзе Аўстра-Венгрыі.
-
Чэшскі і славацкі грамадска-палітычны і нацыянальна-вызвалены рух у гады Першай сусветнай вайны.
-
“Чэхаславацкае пытанне” у палітыцы краін Антанты.
4. Перадумовы стварэння незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.
|
2
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне, гутарка
|
9.
|
Палітычнае і эканамічнае развіццё Чэхаславакіі ў міжваенны перыд.
-
Палітычная сістэма Чэхаславацкай рэспублікі.
-
Фарміраванне межаў ЧСР.
-
Эканамічнае развіццё Чэхаславакіі.
4. Стварэнне “другой рэспублікі”. Ліквідацыя Чэха-Славакіі.
|
4
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 9, 10
|
Экспрэс-апытанне. гутарка
|
10.
|
Чэшскі і славацкі народы ў гады Другой сусветнай вайны.
-
Асаблівасці акупацыйнага рэжыма пратэктарата Багеміі і Маравіі.
-
Стварэнне і дзейнаць чэхаславацкага ўрада ў эміграцыі.
-
Славацкая Рэспубліка.
-
Фарміраванне і дзейнаць Руху Супраціву на чэшскіх і славацкіх землях.
5. Вызваленне Чэхаславакіі.
|
2
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 9
|
Экспрэс-апытанне, гутарка
|
11.
|
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэхаславакіі ў 1945-1948 гг.
-
Складванне і функцыянаванне палітычнай сістэмы Чэхаславакіі.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіцце Чэхаславакіі ў 1945—1948 гг.
-
Лютаўскі палітычны крызіс. Пераход да сталінскай мадэлі сацыялізму.
|
2
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 8, 9
|
Экспрэс-апытанне, гутарка
|
12.
|
Палітычнае і эканамічнае развіцце Чэхаславакіі ў канцы 1940-х — канцы 1960-х гг.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧССР у к. 1940-х — с. 1960-х гг.
-
Нарастанне эканамічнага і палітычнага крызісаў у с. 1960-х гг.
-
“Пражская вясна” і яе падаўленне.
|
4
|
|
|
|
карта
|
1, 3, 4, 7, 8, 9
|
Экспрэс-апытанне, гутарка
|
13.
|
Палітычнае і эканамічнае развіццё ЧСР у 1970-1992 гады.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧСР у 1970—1989 гг.
-
Узнікненне і дзейнасць апазіцыі ў краіне і за яе межамі.
-
“Аксамітная рэвалюцыя” 1989 г. і яе вынікі.
4. Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя рэформы 1989-1992 гг.
|
2
|
|
|
|
|
1, 3, 4, 7, 8, 9
|
Экспрэс-апытанне. Індывідуальныя кансультацыі
|
14.
|
Палітычнае і эканамічнае развіцце Чэшскай рэспублікі (1993—пач. XXI ст.)
-
Палітычнае развіцце Чэшскай рэспублікі.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэхіі.
3. Знешняя палітыка Чэхіі.
|
2
|
|
|
2
|
|
1, 3, 4, 6, 7, 8
|
Экспрэс-апытанне, праверка пісьмовых заданняў
|
15.
|
Палітычнае і эканамічнае развіцце Славацкай рэспублікі (1993—пач. XXI ст.)
-
Палітычнае развіцце Славакіі.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Славакіі.
-
Знешняя палітыка Славакіі.
|
2
|
|
|
|
|
1, 3, 4, 6, 7, 8
|
Экспрэс-апытанне.
|
16.
|
Асаблівасці функцыянаванне нацыянальных дзяржаў у міжваенны перыяд.
-
Асноўныя напрамкі нацыянальна-вызваленчага і грамадска-палітычнага руху. Прычыны стварэння незалежнай польскай і чэхаславацкай дзяржаў.
-
Фарміраванне і асаблівасці функцыянавання дзяржаўна-палітычнай сістэмы ў Польшчы і Чэхаславакіі ў міжваенны перыяд.
-
Роля нацыянальнага фактару ў функцыянаванні польскай і чэхаславацкай дзяржаў у 1920-1930-я гады.
4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Польскай і Чэхаславацкай дзяржаў у міжваенны перыяд.
|
|
4
|
|
|
карта
|
1, 2, 3, 4, 5, 7, 9, 10
|
Апытанне. Дыскусія, праблемныя заданні.
|
17.
|
Рух супраціўлення на польскіх, чэшскіх і славацкіх землях ў гады Другой сусветнай вайны.
-
Асаблівасці польскага руху супраціўлення: плыні, канцэпцыі, сродкі, вынікі барацьбы.
-
Асаблівасці чэшскага руху супраціўлення: плыні, канцэпцыі, сродкі, вынікі барацьбы.
3. Славацкі рух Супраціву: палітычныя напрамкі, мэты, форма, сродкі, вынікі барацьбы.
|
|
4
|
|
|
карта
|
1, 2, 3, 4, 5, 7, 9, 10
|
Апытанне, дыскусія.
|
18.
|
Мадэлі грамадска-палітычнга развіцця Польшчы і Чэхаславакіі (1945-1948 гг.) і іх рэалізацыя.
-
“Народная дэмакратыя”: асаблівасці існавання і функцыянавання палітычнай сістэмы.
-
Канцэпцыі пасляваеннага развіцця Польшчы і Чэхаславакіі і барацьба за іх рэалізацыю
-
Лютаўскі палітычны крызіс у Чэхаславакіі.
|
|
4
|
|
|
карта
|
1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 10
|
Апытанне, дыскусія, праца з дакументамі
|
19.
|
Грамадска-палітычны крызіс 1956 г. у Польшчы: прычыны, ход, вынікі.
-
Асаблівасці функцыянавання полькага грамадства ў першай палове 1950-х гг.
-
Роля народных выступленняў у правядзенні рэформ.
-
“Польскі шлях да сацыялізму”: асноўныя ідэі і спробы іх рэалізацыі. Мадэлі эканамічнай трансфармацыі, асноўныя напрамкі і вынікі рэформ.
|
|
2
|
|
2
|
|
1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 10
|
Дыскусія, праца з дакументамі, індывідуальныя кансультацыі. Праверка канспектаў
|
20.
|
Грамадска-палітычны крызіс 1968 г. у Чэхаславакіі.
-
Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Чэхаславакіі ў сярэдзіне 1960-х гг.
-
“Праграма дзеянняў” і шляхі яе рэалізацыі.
-
Ацэнка падзеяў “пражскай вясны” міравой супольнасцю.
|
|
2
|
|
|
Карта
|
1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9
|
Дыскусіі, праца з дакументамі
|
21.
|
Знешняя палітыка заходнеславянскіх краін у ХХ – пачатку ХХI ст.
-
Фарміраванне межаў незалежных польскай і чэхаславацкай дзяржаў.
-
Асноўныя напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці краін у міжваенны перыяд: прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.
-
Міжнародная дзейнасць урадаў у эміграцыі: напрамкі і вынікі.
-
Асноўныя напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці ў межах “сацыялістычнага блоку”.
5. Змена прыярытэтаў знешняй палітыкі ў 1990-я – пачатку ХХI ст.: прычына, напрамкі, вынікі.
|
|
4
|
|
|
|
1, 2, 3, 4, 5, 7, 7, 8
|
Апытанне, стварэнне вучэбнай праблемнай сітуацыі. дыскусія
|
|
Усяго
|
42
|
20
|
|
6
|
|
|
|
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Формы кантроля ведаў
-
Індывідуальныя кансультацыі.
-
Пісьмовыя заданні
-
Індывідуальнае апытанне
-
Дыскусія
-
Праверка рэцэнзій і анатацый.
-
Экспрэс-апытанне.
Літаратура
№№
п/п
|
Назва
|
Год
выдання
|
|
Основная
|
|
1.
|
Царюк Н. А., Козик Л. А. Новейшая история западных славян с 1914 г. до начала XXI в.
|
Мн., 2004.
|
2.
|
Хрестоматия по истории южных и западных славян. В 3-х т. Т. 3.
|
Мн., 1987–1991.
|
3.
|
Козик Л. А. Новейшая история западных славян.
|
Мн., 2008. Электронная база кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян
|
4.
|
Царюк Н. А. Новейшая история западных славян: учебное пособие.
|
Мн., 2013.
|
5.
|
Царюк Н. А. Практикум по новейшей истории западных славян. Ч. 1. 1914-1945 гг.
|
Мн., 2007.
|
6.
|
Часноўскі М. Э. Краіны Сярэдняй Еўропы ў 1990-я гг. У дзвюх частках. Частка 1.
|
Мн., 2002.
|
7.
|
История южных и западных славян. В 2 т. Т. 2.
|
М., 1998, 2002.
|
| Дадатковая |
|
8.
|
Лукьянов П. Г. Новейшая история стран Центральной и Восточной Европы (1944–2000 гг.). Учебное пособие.
|
Могилев, 2000.
|
9.
|
Краткая история Чехословакии. С древнейших времен до наших дней.
|
М., 1988.
|
10.
|
Краткая история Польши. С древнейших времен до наших дней.
|
М., 1993.
|
Заданні для кантралюемай самастойнай работы студэнтаў
Выкананне 2 пісьмовых прац (на выбар):
-
рэцэнзія на артыкул (спіс артыкулаў у старастаў груп) – да 14 лістапада 2013 г.,
-
анатацыя на кнігу/зборнік (спіс у старастаў груп) – да 28 лістапада,
-
напісанне пісьмовай працы (5-7 старонак, са спасылкамі на выкарыстаную літаратуру) па наступных тэмах:
“Палітычная сістэма Польшчы ў XX ст”
“Палітычная сістэма Чэхаславакіі (1918-1992)”
“Праблема межаў Польскай дзяржавы ў ХХ ст.”
“Праблема межаў Чэхаславацкай дзяржавы ў ХХ ст.”
Пытанні да экзамена
-
“Польскае пытанне” у гады Першай сусветнай вайны.
-
Польскі грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух у гады Першай сусветнай вайны.
-
Утварэнне незалежнай польскай дзяржавы і фарміраванне яе межаў.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы (1918-1926 гг.).
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў перыяд “санацыі”.
-
Нацыянальная палітыка Польскай рэспублікі (1921-1939 гг.).
-
Знешняя палітыка Польшчы ў 1921-1939 гг.
-
Германа-польская і савецка-польская ваенныя кампаніі 1939г.
-
Нямецкі акупацыйны рэжым на польскіх землях у гады Другой сусветнай вайны.
-
Стварэнне і дзейнасць польскага ўрада ў эміграцыі.
-
Польскі рух Супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1944-1948 гг.
-
Эканамічнае і палітычнае развіццё ПНР у канцы 1940 — сярэдзіне 1950-х гг.
-
Палітычнае і эканамічнае развіццё Польшчы ў другой палове 1950-х — 1960-я гг.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1970-я гады.
-
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Польшы ў 1980-1989 гг.
-
Фарміраванне і дзейнасць апазіцыйнага руху ў Польшчы (другая палова 1970-х — канец 1980-х гг.).
-
Міжнароднае становішча ПНР і яе знешнепалітычная дзейнасць у другой палове 1940-х — канцы 1980-х гг.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце Польскай рэспублікі ў 1990-2013 гг.
-
Знешняя палітыка Рэспублікі Польшча ў 1990-я — пачатку XXI ст.
-
Чэшскі і славацкі грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух у гады Першай сусветнай вайны.
-
Утварэнне незалежнай чэхаславацкай дзяржавы і фарміраванне яе межаў.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧСР у 1918-1929 гг.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧСР у 1929-1939 гг.
-
Становішча нацыянальных меньшасцей у ЧСР у міжваенны перыяд.
-
Знешняя палітыка Чэхаславакіі ў 1920-1930-я гг.
-
Асаблівасці акупацыйнага рэжыма ў пратэктараце Багеміі і Маравіі. Славацкая Рэспубліка.
-
Фарміраванне і дзейнасць руху Супраціўлення на чэшскіх і славацкіх землях у гады Другой сусветнай вайны.
-
Стварэнне і дзейнасць чэхаславацкага ўрада ў эміграцыі.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧССР ў 1945-1948 гг.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧССР ў канцы 1940-х — сярэдзіне 1960-х гг.
-
Палітычныя і эканамічныя рэформы другой паловы 1960-х гг. у Чэхаславакіі. Падаўленне “Пражскай вясны”.
-
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэхаславакіі ў 1970-1980-я гг.
-
Фарміраванне і дзейнасць апазіцыйнага руху ў Чэхаславакіі ў 1970-я – 1980-я гады. “Аксамітная рэвалюцыя” 1989 г.: прычыны, ход, вынікі.
-
Чэшская і Славацкая рэспубліка ў 1990-1992 гг.
-
Знешняя палітыка Чэхаславакіі ў другой палове 1940-х — канцы 1980-х гг.
-
Чэхія ў 1993 — 2013 гг.
-
Знешняя палітыка Рэспублікі Чэхія ў 1990— пачатку XXIст.
-
Славакія ў 1993- — 2013 гг.
-
Знешняя палітыка Славацкай Рэспублікі ў 1990—пачатку XXI ст.
Пратакол
сагласавання вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці
Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца сагласаванне
|
Назва кафедры
|
Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне
|
Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з пазначэннем даты і нумара пратакола)
|
Гісторыя Беларусі
|
Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу
|
няма
|
Рэкамендавана паралельнае вывучэнне курсаў (пратакол № 17
ад 28.06.2013 г.)
|
Гіторыя ўсходніх савян
|
Кафедра гісторыі Расіі
|
няма
|
Рэкамендавана паралельнае вывучэнне курсаў (пратакол № 17
ад 28.06.2013 г.)
|
Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі
|
Кафедра новай і навейшай гісторыі
|
няма
|
Рэкамендавана паралельнае вывучэнне курсаў (пратакол № 17
Ад 28.06. 2013 г.)
|
Дапаўненні і змяненні да вучэбнай праграмы
на _____/_____ вучэбны год
№№
пп
|
Дапаўненні і змяненні
|
Падстава
|
|
|
|
Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян (пратакол № ____ ад _____________ 2013 г.)
Загадчык кафедрай
_____________________ _______________ _А. П. Салькоў__
(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) (І. Прозвішча)
зацвярджаю
Дэкан гістарычнага факультэта
_____________________ _______________ _С. М. Ходзін___
(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) (І. Прозвішча) |