Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны



Дата06.07.2016
Памер2.64 Mb.
#54252
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

2 чэрвеня на праспекце Пераможцаў-8 адчыніў свае дзверы не проста беларускі архітэктурны шэдэўр, а Памяць і Гонар за слаўнае мінулае нашай Бацькаўшчыны. Дзякуючы арганізаванай дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў ад Зэльвенскай выбарчай акругі Сопікавай Алай Мікалаеўнай экскурсіі, вучні Галынкаўскай СШ увачавідкі пабачылі ўсе дзівосы сталічнага музея.

Экскурсія пачалася з экспазіцыі баявой тэхнікі. У нас адразу ўзнікла пытанне: якім чынам велізныя танкі праціснулі праз вузкія дзверы і вокны? Але спытаць так і не адважыліся.

Экскурсавод расказваў цікава і эмацыянальна. Прыводзіў такія факты, аб якіх мала хто ведаў.Мы ледзь за ім паспявалі: хацелася ўсё засняць на памяць…

Зала Брэсцкай крэпасці, герояў першых абарончых баёў, баі за Мінск, Маскву, Сталінград, зала, прысвечаная тылавікам, партызанам, ахвярам лагераў смерці, падпольшчыкам, наступальнай аперацыі “Баграціён”, вызваленню Беларусі, саюзнікам і капітуляцыі – так паступова можна перагарнуць усе старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 9-ая зала( абнаўленне пасля вайны) і 10-я (сучасныя службы на абароне грамадства) прызначаліся для самастойнага прагляду.

Мемарыяльная Зала Перамогі, дзе сэрца пачынае біцца мацней, – шэдэўральна – сімвалічны канец не толькі экскурсіі, але і самой вайны. Гонар за свой народ, за гістарычную мінуўшчыну Беларусі, за сучасных мастакоў і дойлідаў – вось што вынесці можна са сценаў музея гісторыі ВАв.

Намеснік дырэктара па ВР,

Багданчук С.А.
P.S. Усім , хто зацікавіўся:http://www.warmuseum.by/
Каталог: golynka -> library
library -> 1 верасня першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў Першыя ўрокі 1 верасня на тэму: «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны»
library -> План работы Галынкаўскай сш
library -> План правядзення мерапрыемстваў у рамках Месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін 10. 09. 2014 – 10. 10. 2014
library -> План выхаваўчай работы на 2 чвэрць 2014/2015 нав г
library -> 4. Ідэалагічная і выхаваўчая работа Прафарыентацыйная работа
library -> Графік работы педагога-сацыяльнага Янцэвіч Валянціны Міхайлаўны на 2014- 2015 навучальны год
library -> Здароўезберагаючай адукацыйнай прасторы на сучасным уроку Зборнік дыдактычных матэрыялаў Прынцыпы фізічнага выхавання дзяцей


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка