«Беларускi д зяржа ў ны т эхналагiчны у нiверсiтэт»




Дата канвертавання12.05.2016
Памер247.74 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт»


«Зацвярджаю»

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________ А.С.Федарэнчык

«___» ______________ 2009 г.

Рэгістрацыйны № ___ УД- /р

Тэхналогiя рэдакцыйна-выдавецкай справы
Вучэбная праграма

па спецыяльнасцi 1-47 01 01 «Выдавецкая справа»

Факультэт выдавецкай справы i палiграфii
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкiх тэхналогiй

Курс – 5
Семестр – 9


Лекцыi – 48 гадзiн Экзамен 9 семестр


Практычныя заняткi – 32 гадзiны
Самастойная работа

студэнтаў – 40 гадзiн


Усяго Форма атрымання вышэйшай

па дысцыплiне 120 гадзiн адукацыі дзённая

2009


Праграма складзена на аснове базавай праграмы дысцыпліны «Тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы» для спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа», регiстрацыйны № ТД______/баз, зацверджанай 200 г.
Праграма разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння на паседжаннi кафедры рэдакцыйна-выдавецкiх тэхналогiй 31 жніўня 2009 г. Пратакол №1.
Загадчык кафедры РВТ,

д. хім. навук, прафесар

_______________ М.А.Зільберглейт
Складальнiк: дацэнт кафедры РВТ

к. філ. навук.

_______________ У.І.Куліковіч

Адобрана i рэкамендавана да зацвярджання метадычнай камiсiяй факультэта выдавецкай справы i палiграфii УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”. Пратакол № ____.


«___» ______________ 200 г.

Старшыня метадычнай камiсii,

дацэнт ____________ М.С.Шмакаў




УВОДЗІНЫ
Тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы — дысцыпліна, якая завяршае праграму прафесійнага навучання і на аснове (або з улікам) атрыманых з іншых дысцыплін ведаў арыентуе будучых спецыялістаў на канкрэтную выканаўчую дзейнасць у галіне кнігавыдання.


  1. Мэта і задачы выкладання дысцыпліны

Мэта выкладання дысцыпліны — сфармiраваць у студэнтаў комплекс тэарытычных ведаў, практычных навыкаў i ўменняў, якi дазволiць iм прафесiйна мыслiць i пасля сканчэння вну непасрэдна ўключыцца ў вытворчую дзейнасць у якасцi рэдактара-тэхнолага.

У задачы навучання ўваходзiць азнаямленне з тэхналагічнай схемай рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў падрыхтоўкі да выдання літаратурных твораў, са зместам і метадамі прафесійнай дзейнасці рэдактара, з тэарытычнымі і метадалагічнымі асновамі рэдактарскай працы.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

1) мець уяўленне аб агульным рэдакцыйна-выдавецкім працэсе, аб ролі і функцыях рэдактара ў ім;

2) разумець сутнасць арганізацыйнай работы рэдактара над падрыхтоўкай выдання, ведаць прынцыпы распрацоўкі яго канцэпцыі;



  1. ведаць асновы рэдактарскага аналізу, умець кваліфікавана ацаніць рукапіс па розных аспектах і абгрунтаванымі рэкамендацыямі накіраваць аўтара на стварэнне якаснага твору;

  2. валодаць метадамі работы над аўтарскім арыгіналам і выдавецкім апаратам выдання, падрыхтоўкі выдавецкіх арыгіналаў, умець распрацаваць агульную канцэпцыю (праект) мастацкага афармлення выдання;

  3. умець ацаніць паліграфічнае выкананне выдання на розных этапах друкарскага працэсу;

  4. ведаць сутнасць і прынцыпы карэктурнага абмена;

  5. валодаць вопытам падрыхтоўкі да выдання твораў розных відаў літаратуры.




  1. Пералік дысцыплін, засваенне якіх неабходна для вывучэння дадзенай дысцыпліны




№ п/п

Дысцыпліна

Раздзел (тэма)

1

Рэдагаванне. Агульны курс

Поўны курс

2

Логіка

Законы лагічнага мыслення

3

Асновы псіхалогіі

Тэорыя пачуццёвага ўспрымання

4

Аўтарскае права

Закон Рэспублікі Беларусь аб аўтарскіх правах і сумежных правах

5

Сучасная руская мова

Поўны курс

6

Практычная і функ-

цыянальная стылістыка рускай мовы



Поўны курс

7

Сучасная беларуская мова

Поўны курс

8

Практычная і функ-цыяная стылістыка беларускай мовы

Поўны курс

9

Бібліяграфія

Апісанне твораў друку

10

Рэдагаванне асобных відаў літаратуры

Поўны курс

11

Арганізацыя выда-вецкай справы і менеджмент

Поўны курс

12

Маркетынг у выда-вецкай справе

Формы арганізацыі маркетынгавых даследаванняў у выдавецкай справе

13

Паліграфічны дызайн

Поўны курс

14

Тэксталогія

Асновы тэксталагічнай падрыхтоўкі выданняў. Арганізацыйная і метадычная работа рэдактара пры падрыхтоўцы перавыданняў

15

Мадэляванне і апты-мізацыя тэхналагіч-ных працэсаў рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці

Сістэмны разгляд рэдакцыйна-выдавецкага тэхналагічага працэсу



    1. Змест заняткаў

Лекцыі (48 гадзін)




№ ЛК

Тэматыка


Пат-рэбны час, гадз.

Мэты і задачы


Форма кантролю



1

Уводзіны ў курс.

Паняцце тэхналогіі ў прафесійнай дзейнасці рэдактара. Абект прафесійнай рэдактара (аўтарскі рукапіс) і яе канчатковы прадукт (выданне).

Рэдакцыйна-выдавецкі працэс як комплекс арганіза-цыйна-накіроўваючых, твор-чых, вытворчых, інфарма-цыйных і маркетынгавых аперацый.

Агульная схема працэсу вы-дання кнігі.




2

Даць агульнае ўяўленне аб тэхна-логіі рэдакцыйна-выдавецкага працэ-су, аб аб’екце і канчатковым прадукце прафесійнай дзейнасці рэдактара.

Пазнаёміць са схемай рэдакцыйна-выдавецкага пра-цэсу падрыхтоўкі і выпуска кнігі з указаннем удзельнікаў кожнага этапу.




Вуснае апытанне на ПЗ

2

Першы этап выдавецкага працэсу – арганізацыйны.

Тэматычнае планаванне. Вызначэнне тэмы. Формы і метады выяўлення чытацкіх запатрабаванняў. Асаблівасці работы рэдактара ва ўмовах, калі твор ёсць і калі яго не існуе, але патрэба ў ім выяўлена. Вывучэнне і аналіз кніжнага патоку і вызначэнне месца ў ім плануемага выдання.

Патрабаванні да асобы аўтара як стваральніка будучага твора, устанаўленне кантактаў з ім. Па-пярэдняя работа з аўтарам: формы і метады.

Распрацоўка канцэпцыі выдання. Анатацыя і план-праспект.



Прыём рукапісу ад аўтара.

Патрабаванні да яго матэ-рыяльнай формы рукапісу.




4

Паказаць, з чаго складаецца пачат-ковы этап падрых-тоўкі выдання. Паз-наёміць з формамі і метадамі работы рэ-дактара над тэма-тычным планаван-нем. Растлумачыць сутнасць папярэдняй работы з аўтарам.

Азнаёміць з нор-мамі афармлення, якім павінен ад-павядаць прымаемы ў выдавецтва рукапіс.



Вуснае апытанне на ПЗ

3

Рэдактарскі аналіз як прафесійны метад.

Значэнне і мэты рэдактарскага аналізу. Трайное чытанне рукапісу. Першае чытанне — першасная ацэнка і высвятленне актуальнасці твора. Другое чытанне — усебаковы, руплівы аналіз.

Дзве задачы рэдактарскага аналізу. Адпраўныя пункты рэдактарскага аналізу. Рэдактарскі аналіз як мысліцельны працэс. Сістэмны падыход да прафесій-ных мысліцельных аперацый. Аспекты рэдактарскага аналізу і крытэрыі ацэнкі рукапісу.


2

Растлумачыць сутнасць рэдак-тарскага аналізу як асновы для ацэнкі рукапісу. Паказаць спецыфіку кожнага з двух ацэначных чытанняў.

Дамагчыся разумення задач рэдактарскага аналізу, яго арыенціраў і мета-далогіі, ведання аспектаў аналізу і крытэрыяў ацэнкі рукапісу.




Вуснае апытанне на ПЗ

4

Ідэйна-тэматычны і змястоўны аспекты аналізу. Ацэнка рукапісу з пункту гледжання логікі.

2

Пазнаёміць з прынцыпамі рэдак-тарскага падыходу да ідэйнай накіра-ванасці твору. Дапамагчы асэнсаваць лагічнасць як асноўны крытэрый ацэнкі рукапісу на ўсіх яго ўзроўнях.


Вуснае апытанне на ПЗ

5

Ацэнка формы твора.

Састаўляючыя формы. Аналіз кампазіцыі. Лагічныя правілы дзялення паняццяў. Дробнасць рубрыкацыі. Аналіз рукапісу з пункту гледжання аб’ёму.




2

Пазнаёміць з сут-насцю паняцця “фор-ма твора” і з методы-кай аналізу кампазі-цыі рукапісу. Растлу-мачыць, па якіх кры-тэрыях ацэньваецца мэтазгоднасць аб’ё-ма аўтарскага арыгі-нала.


Вуснае апытанне на ПЗ

6

Аналіз характару выкладання матэрыялу. Заканамернасці выкарыстання розных відаў тэксту.

Аналіз стылю твора. Адпаведнасць ужытага аўтарам функцыянальнага стылю віду літаратуры.



2

Навучыць арыен-тавацца ў розных відах тэксту і заўважаць неадпа-веднасць характару выкладання матэ-рыялу ў рукапісе мэтаваму накіраванню твора.

Даць паняцце функцыянальнага стылю. Пазнаёміць з існуючымі функ-цыянальнымі сты-лямі, з умовамі ўжывання кожнага з іх і з характэрнымі памылкамі пры вы-карыстанні кан-крэтных стыляў.




Вуснае апытанне на ПЗ

7

Аналіз рукапісу з фактычнага боку. Патрабаванні да фактаў. Прыёмы выяўлення памылак фак-тычнага плана. Аналіз цытат.

Аналіз мовы рукапісу. Крытэрыі ацэнкі. Памылкі, звязаныя з парушэннем дакладнасці словаўжывання.

Выразнасць аўтарскай мовы. Выразныя магчымасці лексікі і сінтаксісу. Багацце і чыстата мовы.

Ацэнка загалоўкаў, патрабаванні да іх.




2

Пазнаёміць з відамі фактычнага матэрыялу. Навучыць ацэньваць яго па розных крытэрыях і прадухіляць памылкі пры выкарыстанні.

Пазнаёміць з якаснымі харак-тарыстыкамі мовы літаратурнага твора, з крытэрыямі ацэнкі мовы рукапісу.

Растлумачыць ролю загалоўка ў творы. Разгледзіць патра-баванні да яго.


Вуснае апытанне на ПЗ, курсовая работа, экзамен

8

Рэцэнзаванне рукапісу.

Роля рэцэнзіі ў ацэнцы аўтарскага арыгінала. Задачы рэцэнзавання.

Патрабаванні да рэцэнзіі. Супрацоўніцтва рэдактара і рэцэнзента. Этычныя аспекты рэцэнзавання.

Рэдактарскае заключэнне як вынік глыбокага, усебаковага аналізу і абагульненай ацэнкі аўтарскага арыгінала.

Мэта заключэння. Тры варыян-ты высновы. Рэдактарскае заключэнне — афіцыйны, юрыдычны дакумент. Змест і форма заключэння. Вызначэнне накірункаў дапрацоўкі, іх абгрунтаванне.



Узаемаадносіны рэдактара і аўтара на ўсіх этапах стварэння выдання.

Формы сумеснай работы. Веданне рэдактарам псіхалогіі творчай асобы. Стварэнне рабочай атмасферы пры творчых кантактах, добразычлівасць. Абарона інтарэсаў аўтара і ахова яго правоў. Зберажэнне творчай індывідуальнасці, недапушчальнасць дыктату з боку рэдактара.




2

Паказаць зна-чэнне рэцэнзавання ў структуры ацэнкі рукапісу. Раскрыць яго задачы і патраба-ванні да рэцэнзіі.

Даць уяўленне аб сутнасці і значэнні рэдактарскага за-ключэння. Растлу-мачыць яго мэты і задачы, патрабаванні да зместу. Абмерка-ваць форму.

Пераканаць у неабходнасці асэн-саванага падыходу да канструявання ўзаемаадносін з аўтарам на аснове паважнага стаўлення да яго творчай і чалавечай асобы з аднаго боку і стварэння працоўнай атмасферы — з другога.


Вуснае апытанне на ПЗ, курсовая работа, экзамен

9

Падрыхтоўка твора да друку.

Аналіз дапрацаванага ва-рыянту твора, ацэнка яго зместу, кампазіцыі, стылю і мовы, устанаўленне адпаведнасці прад’яўленым патрабаванням.

Рэдагаванне-праўка — этап паслядоўнага ўдасканалення рука-пісу. Два падыходы да рэдагавання. Абгрунтаванне неабходнасці ўмяшання ў аўтарскі тэкст. Галоўныя прынцыпы і методыка рэдагавання-праўкі. Віды праўкі (праўка-вычытка, праўка-скарачэнне, праўка-апрацоўка, праўка-пераробка).


2

Даць уяўленне аб сутнасці і задачах за-ключнага этапа рэ-дактарскай работы над рукапісам. Рас-тлумачыць галоўныя прынцыпы праўкі тэксту ў святле ад-казнасці рэдактара перад аўтарам і чы-тачом. Пазнаёміць з відамі праўкі.

Вуснае апытанне на ПЗ, курсовая работа, экзамен

10

Віды сэнсавых памылак (лагічныя, лексічныя, моўна-стылістычныя).

Спосабы ўстаранення лагічных памылак.

Моўна-стылістычная праўка: прынцыпы і крытэрыі. Віды моўна-стылістычных памылак, спосабы іх выпраўлення.


2

Навучыць выяў-ляць у тэксце сэн-савыя памылкі, разу-мець іх прычыны.

Высветліць аспе-кы працы над кампазіцыяй твора на гэтым этапе.

Пазнаёміць з прынцыпамі моўна-стылістычнай праў-кі, з крытэрыямі працы над стылем і мовай. Навучыць выяўляць моўныя і стылістычныя памылкі і ўстараняць іх.


Вуснае апытанне на ПЗ, курсовая работа, экзамен

11

Рэдагаванне нятэкставых элементаў.

Табліцы і вывады: сэнс і функ-цыі. Асноўныя патрабаванні да табліц. Лагічныя асновы па-будовы. Прыёмы спрашчэння. Правілы афармлення.

Рэдагаванне формул. Патрабаванні да матэматычных формул. Правілы іх афармлення. Патрабаванні да эксплікацыі. Найбольш пашыраныя памылкі і недахопы ў формульных запісах, іх выпраўленне. Спасылкі на формулы ў тэксце. Пунктуацыя ў тэксце з формуламі.

Работа над ілюстрацыямі.

Аналіз блокаў тэкст- ілюстрацыя, устанаўленне адпа-веднасці ілюстрацыі спецыфіцы матэрыялу, які ілюстрыруецца. Ацэнка ідэйна-мастацкага зна-чэння ілюстрацый. Ацэнка (су-месна з мастацкім рэдактарам) якасці аўтарскіх арыгіналаў ілюс-трацый, іх прыдатнасці да ўзнаў-лення. Рэдагаванне ілюстрацый розных відаў.




6

Даць уяўлення аб таблічнай форме падачы інфарма-цыйна-аналітычнага матэрыялу як най-больш нагляднай і хуткаўспрымальнай.

Высветліць сут-насць патрабаван-няў да табліц. На-вучыць заўважаць адхіленні ад логікі пабудовы і вы-праўляць іх, спрашчаць і правільна афармляць табліцы.

Замацаваць і па-шырыць атрыманыя раней веды.

Азнаёміць з асоб-нымі аспектамі работы рэдактара над ілюстрацыйным матэрыялам рознага характару.



Вуснае апытанне на ПЗ, экзамен

12

Рэдагаванне цытат.

Правілы цытавання. Афарм-ленне цытат.



Афармленне эпіграфаў і пры-свячэнняў. Датаванне.


2

Выкласці правілы цытавання і рас-тлумачыць неаб-ходнасць кіравацца імі, каб цытата набыла значэнне сапраўднага факта. Навучыць правільна афармляць цытаты з улікам розных форм цытавання.

Пазнаёміць з пра-віламі афармлення эпіграфаў і пры-свячэнняў. Пазнаё-міць з правіламі датавання фактаў, з формай напісання дат і перыядаў.




Вуснае апытанне на ПЗ, экзамен

13

Рубрыкацыя і спасылкі на рубрыкі.

Пералікі.

Віды. Абазначэнне элементаў пераліку. Прынцып аднолькавага абазначэння. Тэкст, што папярэднічае пераліку.



Прыёмы шрыфтавой акцэнтоўкі (вылучэнняў).

2

Пазнаёміць са спо-сабамі выяўлення супадпарадкаванасці рубрык, з пунктуа-цыяй пры розным графічным афарм-ленні рубрык, з варыянтамі ўну-трытэкставых спасы-лак на рубрыкі.
Навучыць правiльна афармляць пералiкi. Вылучыць у тэксте асобныя элементы пры дапамозе шрыфту.



Вуснае апытанне на ПЗ, экзамен

14

Работа над апаратом выдання.

Паняцце і агульная характа-рыстыка. Элементы. Роля і аб’ём у выданнях розных відаў і тыпаў.

Распазнавальныя элементы. Выхадныя звесткі, іх нарматыўны характар. Аб’ём абавязковых звес-так і парадак іх размяшчэння ў розных месцах выдання.

Прыкніжная анатацыя, яе роля, змест, аб’ём.

Дадатковыя да асноўнага тэксту элементы апарата. Прадмова, яе віды, змест. адрозненне ад уводзін.

Уступны артыкул і пасляслоўе — агульнае і адрозненне. Рэферат, рэзюме, сінопсіс. Адрозненне па-між імі і ад анатацыі. Мэты, змест, форма, ужыванне.

Спісы ўмоўных скарачэнняў і абазначэнняў.


2

Пазнаёміць з сут-насцю і агульнай мэтай апарата вы-дання, з яго састаў-ляючымі, з класі-фікацыяй састаў-ляючых элементаў.

Даць паняцце вы-хадных звестак як распазнавальных элементаў. Высвет-ліць месца і парадак іх размяшчэння, аб’ём.

Азначыць ролю, змест, аб’ём, форму прыкніжнай аната-цыі.

Разгледзіць віды апарата, дадатковыя да асноўнага тэксту.

Даць паняцце прад-мовы, пазнаёміць з яе відамі, з прыклад-ным колам пытан-няў, якіх яна крана-ецца.

Даць уяўленне аб уступным артыкуле і пасляслоўі як арыгі-нальных творах. Паказаць іх агульную сутнасць і адрозненне.

Даць паняцце аб рэфераце, рэзюме, сінопсісе ў параў-нанні і ў адрозненні паміж імі, а таксама паміж кожным з іх і прыкніжнай ана-тацыяй.

Разгледзіць умовы неабходнага выкарыстання спісаў умоўных скарачэн-няў і абазначэнняў.




Вуснае апытанне на ПЗ

15

Даведачна-пошукавыя элементы апарата. Змест, яго пры-значэнне. Розніца паміж паняццямі “оглавление” і “содержание” ў рускамоўных выданнях. Віды зместу па складу. Асноўнае патрабаванне да яго. Афармленне. Калонтытул: прызначэнне і ўжыванне.

Дапаможныя паказальнікі, іх склад,віды, ужыванне. Асноўныя патрабаванні да паказальнікаў і іх элементаў. Афармленне.

Каментарыі і заўвагі — агульнае і адрозненне. Віды каментарыяў. Іх змест і аб’ём, магчымыя загалоўкі, форма, паліграфічнае афармленне.

Асноўныя патрабаванні да заўваг. Віды і формы заўваг. Віды сувязі з асноўным тэкстам.




4

Даць класіфі-кацыю даведачна-пошукавых элементаў апарата выдання. Разгледзіць кожны з відаў, іх прызначэнне, абавязковасць і неабавязковасць прысутнасці, прыналежнасць да розных відаў выдання і г.д.

Вуснае апытанне на ПЗ

16

Бібліяграфічны апарат выдання як элемент апарата выдання. Склад бібліяграфічнага апарата.

Агульныя правілы бібліягра-фічнага апісання крыніц. Вобласці бібліяграфічнага апісання.

Агульныя правілы афармлення і ўжывання бібліяграфічных спа-сылак. Віды спасылак. Сфера ўжывання кожнага віда. Асаблівасці бібліяграфічнага апісання ў спасылках.

Віды сувязі спасылак з асноўным тэкстам.

Ужыванне і афармленне прыкніжных і прыартыкульных бібліяграфічных спісаў. Віды спісаў, іх выбар. Асаблівасці бібліяграфічнага апісання ў спісах.

Методыка працы над апаратам выдання. Аналіз і ацэнка элемен-таў апарата ў аўтарскім арыгінале. Падрыхтоўка элементаў апарата рэдактарам. Элементы, падрых-таваныя невыдавецкімі спецыяліс-тамі па заказу рэдактара. Дапра-цоўка і рэдагаванне элементаў апарата з улікам спецыфікі кож-нага з іх.




6

Даць уяўленне аб бібліяграфічным апараце выдання, па-знаёміць з яго скла-дам. Разгледзіць агульныя правілы бібліяграфічнага апі-сання згодна з дзею-чым ДАСТ 7.1—84; агульныя правілы афармлення і ўжы-вання бібліяграфіч-ных спасылак. Па-знаёміць з відамі бібліяграфічных спа-сылак і бібліягра-фічных спісаў, з умо-вамі ўжывання кож-нага з відаў, з асаблі-васцямі апісання ў спасылках і ў спісах.

Растлумачыць сутнасць методыкі работы над апаратам выдання.



Вуснае апытанне на ПЗ

17

Работа рэдактара над мастацкатэхнічным афармленнем і планам паліграфічнага выканання выдання.

Агульная характарыстыка мастацка-тэхнічнага афармлення і паліграфічнага выканання вы-дання. Рэдактарская канцэпцыя агульнага афармлення і палі-графічнага выканання. Абмеркаванне яе і распрацоўка канкрэтных рашэнняў з мастацкім і тэхнічным рэдактарамі.

Праект паліграфічнага выканання. Рэкамендацыі па фармату выдання, друку, выкарыстанні відаў паперы і матэрыялаў. Выдавецкая спецыфікацыя.

Работа рэдактара над мастацкім афармленнем на розных этапах рэдакцыйна-выдавецкага працэсу.



Удзел рэдактара ў тэхнічным рэдагаванні. Распрацоўка агульных рэкамендацый па набору, вёрстцы, тэхнічнай разметцы арыгіналу.


2

Высветліць ролю рэдактара ў ства-рэнні мастацка-тэхнічнага афарм-лення выдання і яго паліграфічным выка-нанні.

Высветліць удзел рэдактараў тэхніч-ным рэдагаванні.





Вуснае апытанне на ПЗ

18

Работа рэдактара над карэктурай. Мэта карэктуры, яе месца і роля ў рэдакцыйна-выдавецкім працэсе. Роля карэктара. Асаблівасці рэдактарскага чытання карэктуры. Службова-прафесійныя ўзаемаадносіны карэктара і рэдактара. Этапы карэктурнага абмена. Тэхніка карэктуры асобных відаў тэксту і элементаў выдання. Падпiсанне ў друк i ў свет.

Рэкламна-прапагандысцкая дзейнасць рэдактора.


2

Пазнаёміць з паняццем і сутнасцю карэктуры, з асаблі-васцю і методыкай прафесійнага рэдак-тарскага чытання ка-рэктур, яго адроз-неннемад карэктар-скага чытання. Вы-светліць сутнасць службова-прафесій-ных узаемаадносін рэдактара і карэкта-ра на ўсіх этапах вы-творчай стадыі пад-рыхтоўкі выдання.

Пазнаемiць з формамi i метадамi работы рэдактора з выданнем пасля яго выхаду ў свет, накiраванай на хутчэйшае атрыманне кнiгi спажыўцом.




Вуснае апытанне на ПЗ, курсовая работа, экзамен

Практычныя заняткі (32 гадзіны)




№ ПЗ

Тэматыка


Пат-рэбны час, гадз.

Мэты і задачы


Формы кантро-лю



1

Рэдактарскі аналіз рукапісу. Аспекты і крытэрыі ацэнкі.

2

Замацаваць веды аб сутнасці рэдактарскага аналізу рукапісу, аб значэнні ўсебаковай ацэнкі твора ў выпуску якаснага выдання.


Абарона

2

Аналіз рукапісу з фактычнага боку.

2

Навучыць ана-лізаваць тэкст. Прывіць навык выяўлення фактычных памылак.


Пісьмовая работа

3

Аналіз рукапісу з пункту гледжання яго кампазіцыі.

2

Навучыць ана-лізаваць тэкст. Прывіць навык выяўлення кампазі-цыйных недахопаў і выпрацаваць уменне ўстараняць іх.


Пісьмовая работа

4

Аналіз рукапісу з пункту гледжання логікі.

2

Дамагчыся засваення асноўных законаў логікі, умення ацаніць лагічнасць твора на ўсіх яго ўзроўнях.


Абарона пісьмо-вых работ

5

Характар выкладання матэрыялу, ацэнка мэтазгоднасці ўжывання тых ці іншых відаў тэксту. Аналіз стылістыкі твора.

2

Выпрацаваць уменне распазнаваць розныя віды тэксту і ацэньваць мэтазгоднасць іх выкарыстання ў творы. Замацаваць веды аб функцыянальных стылях, іх выкарыстанні ў розных літаратурных творах. Дамагчыся разумення цеснай сувязі індывідуальной творчай манеры аўтара з функцыянальным стылем.

Работа з тэкстамі, вуснае абмяркоў-ванне.

Аналіз тэкстаў (вуснае апытанне)



6

Рэдактарскае заключэнне аб рукапісе.

4

Навучыць складаць рэдактарскае заключэнне аб рукапісе літаратурна мастацкага твора.

Тое ж аб рукапісе ін-шых відаў літа-ратуры.




Пісьмовая работа.

Абарона рэферата



7

Сэнсавыя памылкі, выкліканыя парушэннем логікі.

Сэнсавыя памылкі лексічнага характару.




2

Выпрацаваць уменне выяўляць і ўстараняць лагічныя памылкі ў тэксце.

Выпрацаваць уменне выяўляць і ўста-раняць лексічныя памылкі ў тэксце.




Выканан-не пра-ктыкаван-няў ля дошкі; пісьмо-выя рабо-ты


8

Моўна-стылістычная праўка.



6

Выпрацаваць уменне выяўляць і ўстараняць моўна-стылістычныя памылкі і шурпатасці.



9

Рэдагаванне табліц.

4

Замацаваць веды лагічных асноў пабудовы табліц, выпрацаваць уменне аналізаваць табліцы з розных бакоў, рацыянальна правіць, спрашчаць іх.


Пісьмо-выя ра-боты, аб-мерка-ванне ва-рыянтаў праўкі ля дошкі

10

Рэдагаванне формул.

2

Замацаваць веды аб патрабаваннях да формул, аб правілах афармлення іх.

Пісьмовая работа

11

Рэдагаванне ілюстрацый.

Рэдагаванне цытат.





2

Замацаваць веды аб патрабаваннях да ілюстрацый.

Навучыць аналі-заваць і правільна афармляць цытаты і спасылкі на іх.




Аналіз канкрэт-ных ілюстра-цый

12

Выніковыя заняткі.

2

Выявіць падрыхтаванасць студэнтаў па дадзенай дысцыпліне. Замацаваць іх веды.


Пісьмовая кантроль-ная рабо-та


ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ РАБОЧАЙ ПРАГРАМЫ З БАЗАВЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ

Дысцыпліна, з выву-чэннем якой звязана выкладанне дысцып-ліны рабочай прагра-мы


Кафедра, якая за-бяспечвае выву-чэнне азначанай дысцыпліны


Прапановы ка-федры аб уня-сенні змянен-няў у змест рабочай праг-рамы


Рашэнне ка-федры, што распрацавала рабочую пра-граму; дата, № пратакола



Рэдагаванне.

Агульны курс



РВТ







Аўтарскае права

РВТ







Бібліяграфія

РВТ







Тэксталогія

РВТ








ГРАФІК ВЫКАНАННЯ КУРСАВОЙ РАБОТЫ




Найменне этапу

№ тыдня

Працэнт выканання, %

1.

Выдача індывідуальнага задання на курсавую работу. Агульнае азнаямленне з заданнем, метадычнымі ўказаннямі і даведачнай літаратурай. Агляд літаратуры і сістэматызацыя поглядаў на даследуемую праблему.

1

15

2.

Правядзенне маркетынгавых даследаванняў адносна мэтазгоднасці стварэння выдавецкай прадукцыі і тэарэтычнае апісанне тэхналагічнага працэсу стварэння выдавецкай прадукцыі.

2

15

3.

Рэдактарскі аналіз практычнага матэрыялу з пункту погляду формы і зместу. Апісанне яго вынікаў.

3

30

4.

Стварэнне выдавецкай прадукцыі.

4

30

5.

Карэктарская і рэдактарская праца з тэкстам курсавой работы, афармленне.

5

10

6.

Абарона курсавой работы.

5



Студэнту на выкананне курсавой работы адводзіцца 30 гадзін.

Рэкамендаваная літаратура
Брагина Е.И. Редактирование сложных видов текста. М., 1991. 128 с.

Вьюкова Т.Б. 85 радостей и огорчений. М., 1981.

Гиленсон П.Г. Справочник технического редактора. М., 1978. 527 с.

Западов А. От рукописи к печатной странице. М., 1978. 304 с.

Мильчин А.Э. Издательский словарь-справочник. М., 1998. 472 с.

Мильчин А.Э. Культура книги. М., 1992. 223 с.

Мильчин А.Э. Методика редактирования текста. М., 1980. 320 с.

Памятная книжка редактора / Сост. Э.М. Мильчин. М., 1988. 28 с.

Рисс О.В. Семь раз проверь. М., 1977.

Розенталь Д.Э. Справочник по правописанию и литературной правке. М., 1978.

Свинцов В.И. Логические основы редактирования текста. М., 1990. 272 с.

Свинцов В.И. Смысловой анализ и обработка текста. М., 1979. 272 с.

Сикорский Н.М. Теория и практика редактирования. М., 1971. 367 с.

Справочная книга редактора и корректора. 2-е переработаное изд. М., 1985. 576 с.

Феллер М.Д. Структура произведения. М., 1981. 272 с.

ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ
ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
Дапаўненняў і змен да вучэбнай праграмы на 2009 / 2010 вуч. год няма.

Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры

(пратакол №1 ад 31.08.2009г.)

Загадчык кафедры РВТ


д. хім. навук, прафесар _____________________ М.А.Зільберглейт

ЗАЦВЯРДЖАЮ



Дэкан факультэта ВсіП
кандыдат эканам. навук ______________________ П.У.Шаліма


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка