Асвета // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1: А-белiца. Мн С. 204-211




Дата канвертавання15.03.2016
Памер375.67 Kb.


Асвета // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т.1:А-Белiца.- Мн.. 1993.-С.204-211.

АСВЕТА, ciстэмa адукацыйна-выхаваучых i культурна-асветных мерапрыемствау i спец. устаноу краты. Па мэтах, задачах i структуры мае канкрэтна пстарычны характар, залежыць ад узроуню эканам., пал1т. i культурнага развщця грамадства.


На Беларус1 да 3'яулення пюьменнасщ першасныя элементы А. баз1равал1ся на канонах i ведах нар. педагопи. Яны был} аргатчнай часткай сацыяльна-эканам. i культурнага жыцця грамадства, наиб. праяулялкя у працоуным навучанш у авалоданш навыкам} земляробства, асновау. 3 пакалення у пакаленне перада-вауся нар. каляндар з яго характэрным} святам1, звязаным1 з земляробствам i жывёлагадоуляй; першасныя адз}нк} вы-мярэння даужыш (лыка, шнур, прут, тапарышча, “стреленье из лука”, гоны, валока, саха, след), aari (камень, грыуна, залатшк, “св1ння”), меры сыпях i вадих рэчывау (бочка, вядро, гарнец, гаршчок, гляк, дзяжа, кадка, калода, карэц, кош, кубел i inin.). Дзякуючы памящ народа, як1 увесь час карыстауся гэтым1 ведам1 у будзённым працоуным жыцщ, яны за-хоувал} свае асветнае значэнне для мно-rix дзесяткау пакаленняу.

А. пiсьменнасць i кшжнасць на бел, землях стал1 пашырацца у 10 ст„ пра щто сведчыць знаходка вклай пячатк}-булы полацкага князя 1зяслава (апош-няя чвэрць 10 ст.) з кругавым надшсам яго }мя на грэчаси манер “13ЯС [ЛАВ]-ОС”. 3 заснаваннем каля 1000 г. ешскап-скай кафедры i узвядзеннем у 1050—55 Саф}йскага сабора у Полацку узшк цэнтр леташсання Полацкай зямл} i б}бл}ятэка, дзе захоувалкя i перашсвалкя кшп на стараславянскай i грэчаскай мовах, {сна-вала школа. Будауши храма пакшул} свае аутографы на паролснай каменнай плще. Князёуна Ефрастня Полацкая (1110—73) у заснаваным ею у Полацку Спасим манастыры аргашзавала школу для простых хлопчыкау i дзяучынак, са­ма перашсвала кшп. Помткам A. i тсь-меннасщ 3'яуляецца напрастольны пад-шсны крыж, зроблены у 1161 Лазарам Богшам для Спаса-Ефрасшнеускага ма-настыра. Дзякуючы матрымашяльным сувязям полацюх князёу з в1зантыйсим 1мператарск1м домам Комшнау у Полацк з В1занты} прыбывал} адукаваныя манах1, будаушю i кн}жш1а. У працэсе археал, раскопак у гарадах Полацкай зямл1 (Мшску, Друцку, Вщебску, Браславе i 1нш.) знойдзены спец. прылады для п1сь-ма — стыло-шсалы, метал1чныя засцеж-ы ад пераплётау кн1г. Надп1сы i лиары выяуляюцца на прадметах хатняга ужытку, яюм1 карыстал}ся як мужчыны, так i жанчыны, што сведчыць пра ix шсь­меннасць. Сведчаннем распаусюджанас-щ A. i п}сьменнасщ 3'яуляюцца таксама т. зв. Барысавы камят з выявам} 6-кан-цовага крыжа i надшеамЬ 2 камяш з над-шсам1 мел}ся пад В}лейкаю i Талачыном, “Рагвалодау камень” — пам1ж Оршаю i Друцкам. Надшсы свецкага характару учынены' палачанам1 на сценах Спаса-Ефрасшнеускага манастыра у Полацку i Саф1йскага сабора у Клеве. Прадметы з надшсам1 i асобным! л^тарам} выяулены на аддаленым парубежным пасел}шчы Полацкай зямл1 — гарадз}шчы Маска-в1чы (Браслауск1 р-н). У Вщебску i Мсщ-славе знойдзены берасцяныя граматы. Шыроия гандлёвыя сувяз} Полацкай зямл} у 10—13 ст. з Рыгай, Краляуцом i Ганзейскдм} гарадам1 з ix непазбежным} крэдытным1 аперацыям! i расшскам1, на-яунасць у гарадах “нямещах двароу” — калон1Й замежных купцоу — вымагал1 ведання нямецкай, лащнскай i польскай моу. Частае ужыванне у Полацкай зямл1 дзесяцярычнага “i” пры нашсанш свед­чыць пра яе сувяз) з Захадам i пра ужыванне i веданне лащнскай граф1к1, асабль ва ^ канцылярыях князя i гарадсих улад.

Адной са старажытных калысак А. i шсьменнасвд на тар. Беларус1 была Ту-ра^ская зямля. 3 заснаваннем каля 1000 г. у г. Тураве ешскапскай кафедры тут пачал1 асветшцкую дзейнасць i пера-шску кшг 2 манастыры. Адсюль пахо-дзщь найстаражытнейшае на землях усх. славян “Тураускае евангелле” (II ст.). Пры раскопках Турава знойдзены кюж-ныя засцежм i шсалы. У 12 ст. Турау стау цэнтрам вял1кай магутнай “зям-ш” — раннефеадальнага дзярж. утварэн-ня. Пры двары тураускага князя служыл} багатыя i высокаадукаваныя грэм, яюя 11рымал1 удзел у культурным жыцщ кня-ства. У таюм асяроддз1 вырас i расквине^ талент аднаго з найбуйнейшых асветш-кау 12 ст.— К1рылы Тураускага. Слава i вядомасць пра яго “Поучения” разы-ходзшася разам з тэкстам1 па ycix усход-не- i пауднёваславянсих землях. Яго выступленш перад шырокай аудыторыяй з прамовам1 супраць людсюх заган (пад-ману, 1лжывасщ, абжорства, дармаед-ства, зла i гвалтоушцтва) мел1 асвет-шцкае i сацыяльна-пед. значэнне. Клрыла TypaycKi заахвочвау сва1х суайчыншкау да KHiri i ведау, дава^ парады для чы-тання. Пра патырэнне шсьменнасщ ся-род гараджан Тураускай зямл} сведчаць шсалы, знойдзеныя j Пмску, Слуцку, Бярэсвд, фрагменты амфары i шыфернае прасл1ца з надшсам1 (П1нск), розныя рэчы з нанесеным1 на ix асобным1 л1та-рам1. “Аутограф” малалетняга турау­скага князя Святаполка 1зяслав1ча вы-яулены на сцяне Саф1йскага сабора у К1еве. У Бярэсщ знойдзены самшытавы грабеньчык канца 12 — пач. 13 ст. з вы-разаным алфав^ам.

У ходзе археал. даследавання^ Гродна, Ваукавыска, Слошма, Турэйска знойдзе­ны шсалы i кшжныя засцежк1, падшсныя прасл1цы, фрагменты амфар з надшсам1 i лпарам1, свшцовыя 1мянныя пячатк1.

Разв1ццё феад. адносш спрыяла пра-шкненню шсьменнасщ у вёску, дзе умен­ие чытаць, тсаць, л1чыць патрабавалася ад прадстаушкоу феад. адм1тстрацы1 — зборшчыкау падаткау, старцау, щвуноу. У 10—13 ст. 1снавал1 2 тэхнпи шсання. Рукатсныя KHiri, граматы i дзярж. дага-воры шсал1 пяром i чартлам на перга-менце. На бяросту, навошчаныя дошчач-и л1тары наносЫ вострай палачкай u,i метал1чным вастрыём — шсалам. Друг1 канец шсала меу выгляд лапатачш, якой загладжвал1 на воску няудалы щ непа-трэбны тэкст.

На працягу 10—13 ст. у побыт бел. гарадоу паступова уваходзш} рукап1сныя KHiri. Нашсаныя на пергаменце, яны каштавал1 дорага, ix магл1 набыць тольк1 заможныя гараджане. Можна было ка-рыстацца кн1гам1 б1бл1ятэк — “кн1жнщ” пры цэрквах i манастырах. Асноуную масу кшг складал1 рэл1гшна-дыдактыч-ныя творы, был1 KHiri i прыродазнаучага характару. Вял1кае значэнне мел1 KHiri пстарычна-асветнага зместу, ямя anic-вал1 б1блейск1я падзе1, в1зантыйскую i су-светную г1сторыю. Яны стымулявал1 на-шсанне мясц. летап1сау i хротк.

У адным шэрагу з TaidMi TBopaMi стаяла палом-шцкая i павучальная л-ра, жыцИ. Па KHirax тагачасны чытач знаём1уся з невя-домым яму светам, асэнсоувау г1сторыю свайго народа у супастаулени з г1сторы-яй }нш. народау, што фарм1равала яго светапогляд, выхоувала эстэтычныя гу­сты, жыццёвыя 1дэалы, павышала узро-вень культуры.

Звязаная з шыроим} бытавым1 i куль-турным1 патрэбам1, A. j 10—13 ст. дасяг-нула дастаткова высокага узроуню, па-стаянна жывшася 1дэям1 нар. педагог11а, стала трывалым падмуркам для А. на-ступных стагоддзя^.

3 сярэдз1ны 13 — пач. 14 ст. наб1рал1 с1лу агульнакультурныя тэндэнцы1 раз-вщця бел. народнасщ. Яна выходзиа на ricT. арзну у складаных знешнепал1т. абстав1нах. Ва умовах мангола-татарска-га нащеку з У i крыжацкай агрэси з 3 ад-былося аб'яднанне бел., лггоусих i укр. зямель у феад. дзяржаву — Вялжае кня-ства Л1тоускае, Рускае i Жамойцкае. Культурны падмурак папярэдняй эпох1 спрыяу далейшаму разв1ццю i пашырэн-ню А, ва ycix бел. землях i за ix межам1. Беларуская мова набыла грамадскую ва­гу i атрымала статус агульнадзяржаунай на усей тэр. ВКЛ, стала мовай яго лтра-туры i справаводства. Далейшы рост га­радоу Беларус1 i фарм1раванне адз1нага эканам. аргашзма дзяржавы дабратворна уплывал} на пашырэнне A. i культуры, прашкненне яе ^ розныя пласты тага-часнага грамадства, Адбывалася пэуная культурная пераарыентацыя бел. зямель ад В1занты1 да суседшх кра1н Прыбал-тыи, Цэнтр. i Зах. Еуропы.

Працягвала разв}вацца старадауняя кшжная тсьменнасць. Пры правасла^-ных храмах стварал}ся i працавал1 пры-ходсия школы, пры каталщих касцё-лах — кафедральныя. Аднак манапол1я царквы на А. не была ужо абсалютнай. 1снавал1 свецыя перап1счыи, шсцы, тсь-менн1к1, як1я ул1чвал1 рост грамадскай щкавасщ да ктг разнароднага зместу. Мног1я буйныя магнаты (Хадкев}чы, Слуцмя, Caneri, Агшсмя, Радз1вшы) i адукаваная шляхта стварал1 уласныя 61-бл1ятэк1. Расл1 i багацел1 шматл1к1я б1бл1-ятэю манастыроу. У вел1какняжацкай канцыляры1, у канцылярыях намесшкау у буйных гарадах, ямя вял1 гандаль з Ганзай i еурапейсюм1 KpainaMi, праца-вал1 шсцы i перакладчыи, ямя валодал} нямецкай, лащнскай i польскай мовам1. Адметнай з'явай у галше А. 14—15 ст. было пашырэнне ricT. твора$, узшкненне бел.-л1т. леташсання.

3 канца 15 ст. на Беларус} пачалася эпоха Адраджэння, якая супадала з т. зв. Пауночным Рэнесансам. Паскорылася сац.-пал1т i культ, развщцё, расла коль-касць гарадоу i мястэчак, як1я кары-стал1ся магдэбургсмм правам, у адла-веднасвд з чым пашыралася шсьмен-насць, павышауся узровень культуры. Апрача царкоуна-рэлМйных распаусю-джвал}ся творы антычнай i заходне-еурапейскай л-ры. Але адукацыя заста-лася пераважна саслоунай i канфес1я-нальнай, бо навучание гал. ч. засяро-джвалася вакол магнатах палацау i кляштарау. 3 пашырэннем гумашст. i рэ-фармац. руху (16—17 ст.) складвал1ся умовы i для свецкага школьнага наву-чання дзяцей сялян i рамесшкау. Акрамя каталщюх, праваслауных i пратэстанцмх узшкл1 таксама 1удзейсмя, мусульман-смя школы.

Пачатак 16 ст. у ricTopbii А. на Бела-pyci пазначаны культурна-асветнщкай дзейнасцю Ф. Скарыны. Выдаючы на роднай мове Б!бл1ю i iHUi. KHiri, Скарына {мкнууся дапамагчы чытачам свайго краю пазнаць асновы тагачасных навук, “абы научившыся мудрости, добре жили на свете”. Разглядаючы кшгу як гал. крышцу ведау, ён дбау пра набл1жэнне яе да простага чалавека, дзеля чаго ажыццяв1у пераклад Bi6Aii на мову, бл1з-кую да тагачаснай беларускай, чым спрыяу развщцю бел, A. i культуры. Скарыншсмя традыцы1 у А. прадоужыл1 С. Будны, браты Л. 3!зашй i С. 31за-Hiu, В. Цятнсп, 1. Фёдарау, П. Мсщ-славец, С. Собаль, Л. Сапега i шш.

У 16—17 ст. А. на Беларус1 разв4валася ва умовах барацьбы пам1ж праваслауем, катал1цызмам i рэфармацыйным1 руха-м1. У 2-й пал. 16 ст. з мэтаю умацавання пазщый каталщкай царквы i вышшчэн-ня рэфармацыйнага руху у ВКЛ распа-чау дзейнасць ордэн езу1тау. Ка-рыстаючыся падтрымкай урада, езу-1ты адкрывал1 школы, ямя л1чыл1 срод-кам ажыцця^лення задач каталщкай эк-cnaHcii. У 1579 яны заснавал1 першую у ВКЛ вышэйшую навучальную уста-нову — Вшенскую акадэм1ю (гл. Ылен-cKi утверс1тэт) з с1стэмай навучання, арыентаванай на падрыхто^ку пал1т, дзеячау, дыпламатау i 1нш. На Беларус1 езущюя школы узшкл1 у Полацку (1581), Нясв1жы (1584), Оршы i Брэсце (1616), Хойшках (1622), Гродне (1625), Нава-грудку (1644), Вщебску (1649), Мшску (1672), Слуцку (1704), Слошме (1719) i 1нш. Наирунак гэтых школ быу антыпра-тэстанцю, а з цягам часу стау i анты-праваслауным. У ix вывучал! граматыку, рыторыку, этыку, багаслоуе, ф1з1ку, матэ-матыку. Гумaнiтapнa-pэлiriйнaя адука­цыя, якую давал) гэтыя школы, напа-чатку адлавядала патрэбам духоуных i свещах феадалау, садзейшчала пашы-рэнню кругагляду шляхецкага саслоуя, Але да сярэдзшы 18 ст. езу1щая школы порастал} адпавядаць гасп. i пал1т. патрабаванням юруючых колау ВКЛ i усей Рэчы Паспал1тай з-за фармал1зму i абмежаванасщ ix праграм (недахоп рэ-альных ведау па прыродазнаустве i гра-мадазнаустве). Акрамя езущих 1снавал1 школы кармелиа^, картэз1янцау, брыг1-так i 1нш. каталщих манасих ордэнау.

У 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. насупе-рак прощдзеянню каталщкай царквы школа i А. на Беларус1 разв1вал1ся пад моцным уплывам рэфармац. рухау: лю-тэранства, кальв1юзму, арыянства i 1нш. У лютэрансмх школах выкладал1ся катэ-х1з1с, граматыка, арыфметыка, польская i “руская” (бел.) мовы. У 1560-я гады на Беларус} был) 163 кальишсцкм зборы, пры яюх киааат школы (у Аш-мянах, Брэсце, Вщебску, Глыбоюм, За-cAayi, Клецку, Маплёве, М1нску, Нясв1-жы, Оршы, ГОнску, Ся1слюы, Слуцку, Смаргон1, Сямятычах, Шклове i шш. гарадах i мястэчках). У ix вывучал{ся матэматыка, псторыя, геаграф1я, прыро-дазнауства, рэл1пя, лащнская i бел. мо-вы. Арыянсмю абшчынам1 на Беларус1 заснаваны школы у lyi, Клецку, Няскжы, Койданаве, Любчы (Навагрудскай), Ло­ску i шш. (гл. Арыянсюя школы.). Настаушкапп працавал} адукаваныя лю-дз1, з е^рапейсюм узро^нем веда^. Не-каторыя з ix стварал} свае падручши: “Катэх{з1с” Буднага, “Дапаможн1к для авалодання вучэннем Арыстоцеля”, “Сентэнцы1, як1ча трэба мравацца у жыцц1” Я. Л. Намысло^скага i inui. Да сярэдзюы 17 ст. катал}цызму ^далося разграм{ць пратэстантызм: з 1612у Рэчы Паспалггай было забаронена будаваць пратастанцмя зборы i Kipxi, а у сярэдз}-не 17 ст. приняты указ пра закрыццё ycix пратэстанцк1х школ.

Усходнеславянская праваслауная тра-дыцыя j А. выяулялася у дзейнасщ бращах навуч. устано^. Услед за Вмен-скай брацкай школай (1584) узшкл1 Брэсцкая, Маплёуская, М{нская, Пш-ская, Аршанская, Ельненская, Шклоу-ская.школы пры Цяперсмм (Навагруд-CKi пав.), Баркулабаусим (Аршанск) пав.) i iHiii. манастырах. Вращая школы иравал{ся статутам брацтва (“чынам”) i статутам школ. У навучальным працэсе выкарыстоувал1ся элементы класна-урочнай с1стэмы, вывучал1ся граматыка, рыторыка, арыфметыка, свяшчэннае ni-санне, геаграфш, астраном1я, мовы (беларуская, польская, грэчаская, лавдн-ская) i iHiii. У лаку выкладчыкау брац-мх школ быт В. Цяп1нс1а, браты 31за-Hii, М. Сматрыща, Л. Карпович i imu. Пасля Брэсцкай царкоунай у mi 1569 ад-крывал1ся ушящая школы пры базыльян-смх кляштарах (гл. Базыльянстя шко­лы).

Узаемадзеянне розных плыняу вызна-чала i спецыфжу працэсу разв1цця А. i школьнай справы на Беларусь Да сярэ-дзшы 18 ст. с1стэма адукацы1, што склалася, порастала адпавядаць наспе-лым патрэбам грамадскага разв{цця. Змены, што адбывал^ся j эканам. i палп. жыцвд Рэчы Паспал1тай, найперш уця-гненне памешчыцкай гаспадарм f тавар-на-грашовыя аднос!ны, распаусюджанне ippanorii Асветщтва., выклжал1 неаб-ходнасць рэаргашзацы} школьнай спра­вы. Першым крокам у гэтым мрунку стала рэформа тярсюх школ, прапана-ваная польсюм грамадсим дзеячам i пе­дагогам С. Канарсим. Пашыралася вы-вучэнне прыродазнаучых i дакладных на-вук, у школьную праграму ^ключалгся “пал1тыка, ц{ азнаямленне вучня^ з са-чыненням} па пытаннях палпычных”, “знаёмства з мясцовым! законам} i но-paaaMi”, эстэтычнае i ф1з1чнае выхаван-

не; выкарыстоувал1ся перадавыя методы-Ki. Рэформу шярсих школ прых{льна сустрэл! радыкальна настроеныя колы шляхты.

Пачатак разлажэння феад.-прыгоннщ-кай с1стэмы, пал1т. падзе1 апошняй трэщ 18 ст., у т. л. падзелы Рэчы Паспал1-тай, адбшся i на сферы школьнай адукацьп. Наиб. радикальным! мера-прыемствам1 у галше А. был1 школьная рэформа у Рэчы Паспалтй, ажыццёуле-ная Адутцыйнай калЧаяй, i адкрыццё новых школ у Рас. 1мперы1 паводле статута, выпрацаванага Кам!с1яй па ства-рэнш нар. вучыл{шчау. На Беларус! школьная адукацыя апынулася у сферы дзеяння абедзвюх рэформ. Важную ролю у правядзенш рэформы на землях Зах. i Цэнтр. Беларусь што да 1790-х г. заста­вался у складзе Рэчы Паспал1тай, ады-грау 1. Храбтов1ч (гл. у арт. Храптов{чы). У вышку рэформ павялэчылася коль-касць пачатковых i сярэдшх школ, наву-чанне набывала усе больш свеци харак-тар.

Да пач. 19 ст. на Беларус1 склалася давол! заблытаная сетка навуч. устаноу, пазба^леных адзшага ыраунщтва i не звязаных памик. сабой. Дыяпазон разна-стайных навуч. с1стэм дазваляу пры жаданн! i магчымасцях атрымаць адука-цыю, адлаведную узроуню ведау 16, 17 щ 18 ст. на польскай, рус., яурэйскай, франц. i ням. мовах. Напярэдадт школь­най рэформы 1803—04 на Беларус! icua-вала каля 130 пачатковых, 33 сярэдшя i няпоуныя сярэдн1я школы, значная коль-касць я^рэйсмх panir. школ, каля 40 школ розных каталщих ордэна^. Агуль-ная колькасць навучэнца^ у канцы 18 ст. ва ycix школах (за выключэннем яурэй-cKix) не перавышала 4 тыс. чал. Школь­ная адукацыя была даступна дзецям шляхты, духавенства, заможных гара-джан.

У пач. 19 ст. j Pacii праведзена рэ­форма А. У 1802 упершыню у яе псто-ры1 створана MiH-ва нар. асветы. Бура-пейская частка крашы была падзелена на 6 навуч. акруг, на чале кожнай з ix царом прызначауся папячыцель. Бела-русыя губерш jaaumm у склад В1лемкай навучальнай акруя, якую узначалц? ма­гнат А. Чартарыйсю (гл. j арт. Чарта-рыйсюя). Вучэбна-метадычным i адм. цэнтрам акруп бы^ В1ленси ун-т. У ходзе рэформы на Беларус} павял{чыл1ся сетка свецых агульнаадук. школ i колькасць навучэнцау у ix, скарац1лася колькасць манастырсмх вучыл1шчау. Трывалае ме-сца у навуч. планах занял! прыродазнау-чыя дысцыплшы. Был1 адкрыты прагрэ-с{уныя для свайго часу мнкастэрсюя школы. Паступова заваё^вала прызнанне жаночая адукацыя. Аднак значнае месца у сктэме школьнай адукацы} Беларус1 працягвал1 займаць катал1цк1я навуч. установы. У 1812—20 дзейшчала По-лацкая езущкая акадэмя, якая была цэнтрам асобай езущкай навуч. акруп. У навучальных установах, што увахо-дз{л1 у яе склад, на тэр. Беларусь зай-малася 700 чал. (больш за 20 % агуль-най колькасвд вучняу пмназш i павято-вых вучышшча^). У канцы 1820-х г. на

Беларус! дзейн1чала 38 павятовых (у т, л. 23 манастырсюя) вучылшчау, 4 пмнази, больш за 100 прыходсмх школ. Асно^-ны кантынгент навучэнцау складал1 два-ране (84 % ycix вучняу у павятовых вучыл1шчах i Пмназ1ях, 40 % у прыход-cKix школах).

Пасля выступления дзекабрыста^ (1825) i па^стання 1830—31 с1стэма А. была рэаргашзавана у мрунку узмац-нення рэакцыйных прынцыпа^ “права-слауя, самадзяржауя, народнасщ”. Ува-сабленнем гэтых прынцыпа^ стала па-л1тыка рус1ф1кацьа, вялжадзяржаунае адмауленне нац. самастойнасщ бел. мо­вы, закрыццё у 1832 В1ленскага ун-та. Разам з закрыццём ун-та часова (да 1850) была л1кв1давана i Вшенская на­вуч. акруга. Школы Вшенскай i Гродзен-скай губ. уваЙ1ШП у склад Беларускай навучальнай округ!, папячыцелем якой стау Р. 1. Карташэусм.

На пач. 1850-х г. на тэр. сучаснай Беларус) 1снавала 576 навуч. устано^, у т. л. 1 вышэйшая — Горы-Горацю земля-робчы мстытут, 12 сярэдн1х, 45 яяпоу-ных сярэдшх, 45 дзярж. i прыватных жаночых вучыл1шчау i больш за 400 дзярж., ведамасных i прыватных пачат­ковых школ. У канцы 1850 — пач. 1860-х г. у ix навучалася прыкладна 16,5 тыс. чал. (0,5 % насельнщтва). У не-каторых вёсках дзейшчал} т. зв. “тайныя” школы, кансультатыуныя пункты (“асед-лыя” i “неаседлыя”), дзе сялянсмя дзещ навучал1ся грамаце, рамесшщам навы­кам з дапамогай шсьменных адстауных салдат, дзячкоу, вандроуных майстроу i шш. 1стотныя змены адбыл1ся i у складзе наста^шкау. Кал1 у пач. 19 ст. сярод ix амаль усюды пераважала духавенства, то f сярэдз1не 19 ст. 80% наста^шкау пмн&Э1и t павятовых вучыл1шча^ мел1 свецкую адукацыю, больш за 50 % скон-чыл1 вышэйшыя i спец. пед. Остановы. У гэтым асяроддз1 пачыналася фарм1ра-ванне бел. разначыннай 1нтэл1генцы1, зараджал1ся вызваленчыя вдэ1, абуджа-лася нац. самасвядомасць.

Разв1ццё каштал1зму пасля падзення прыгоннага права выкткала патрэбу у больш шырошм разв!цц1 А. Пад нафскам грамадскага руху у 1860—70-я г. царем урад правё^ рэформы у галше нар, адукацьи. Навучальныя установы роз­ных ведамства^ у пераважнай болыпасщ перайшл1 у падпарадкаванне MiH-ва нар. асветы. У зах. губернях.был1 л1квздават1 дварансюя павятовыя вучылшчы. На вё-сцы пачатковым1 школам} стал1 народ-ныя вучьиашчы, двухкмсныя пачатко-выя вучымшчы, у гарадах навуч. устано-вам1 шжэйшага тыпу — гарадсюя вучы-л1шчы. Мужчынсия г1лчмзН был} падзе-лены на 2 тыпы — кла^чныя i рэальныя. У гарадах з невял}кай колькасцю насель-шцтва дазволена адкрываць праямнаэп. Адкрывал}ся жаночыя 7-класныя пмна-з}}. Вышк} школьнай рэформы на Белару-ci был! менш значныя, чым у цэнтр. губернях Pacii, бо тут яна супала з устанауленнем рэакцыйнага курсу у пал}-тыцы царызму пасля задушэння паустан-ня 1863—64. У 1864 за удзел студэнтаУ у па^станн} закрыты Горы-Горацк} зем-

ляробчы iH-т, Навагрудская пмназ1я, Св1слацкая i Маладзечанская прапмна-aii. На Беларус! бъич л1кв1даваны поль-ск1я школы, амаль усе прыватныя вучы-тшны. Не прызнавалася бел. мова, якую царская чыноун11а тчьич “прадук-там палашзацьц”. Адхыял^я ад пасад мясц. настаушю каталщкага веравызнан-ня, а на ix месцы прызначалдся “добра-надзейныя” асобы з унутр. губерняу Ра-cii. Пал1тыка царызму у адносшах да нар, вучыл1шчау вызначалася “Часовыпи прав1лам1 для нар. школ у губернях В1ленскай, Ковенскай, Мшскай, Магшёу-скай i Вщебскай” (1863), яия дзей-шчал1 да канца 19 ст. Пачатковыя шко­лы на Беларус} аддавал1ся пад поуны кантроль праваслаунага духавенства, чы-ноушка^ i пал{цы1. Прадугледжвалася выкладание тольи самых элементарных ведау: рус. i царкоунаславянскай гра-маты, арыфметыи, догматау праваслауя i царкоуных спева^. Падручши для школ Паун.-Зах. краю прынцыпова ад-розн1вал!ся ад адлаведных падручшкау для рус. губерняу вял1кадзяржауным тлумачэннем ricTopbii краю, вял1кай колькасцю апавяданняу па псторы} пра­васлауя на Беларусь Рэакцыя у гал1не А. узмацшлася пасля выдання пала-жэння пра царкоунапрыходск1я школы (1884), паводле якога закрыты мнопя нар, вучыл1шчы, а на ix базе утвораны царкоунапрыходсия школы i школы граматы, падначаленыя праваслаунаму духавенству. 3 1881 па 1899 колькасць нар. вучылтчау на Беларус} скарацшася з 1198 да 999. Пасля 1887 у адлавед-насщ з цыркулярам1 “Аб мерах па па-ляпшэнню складу навучэнцау у г1мназ1ях i прапмназ1ях” (празваны “цыркулярам пра кухарчыных дзяцей”) i “Аб абмежа-ванн1 прыёму у сярэдшя навучальныя установы яурэяу 10-працэнтнаю нормай” сярод навучэнцау пачала зшжацца удзельная вага дзяцей тжэйшых са-слоуяу.

У канцы 19 ст. на Беларус1 розныя ведамствы утрымл1вал1 i кантралявал1 13 пмназ1й, 3 прапмнази, больш за 20 павятовых вучыл1шчау i больш за 1400 пачатковых школ. Агульная коль­касць навучэнцау ва ycix школах (акрамя приватных) не перавышала 160 тыс. Важную ролю у развщщ школьнай аду-кацы1 на Беларус} адыграл} адкрытыя у 2-й пал. 19 ст. настаунщтя селинары! (у Маладзечне, Полацку, Нясв1жы, Cai-слачы), жаночыя епарх1яльныя вучыл1-шчы i царкоуна-настаунщия школы. Ад-нак узровень нар. A. i колькасць тсь-меннага насельтцтва заставался н1змм{. У 1897 колькасць шсьменных у адно-cinax да усяго насельшцтва (акрамя дзяцей да 10 гадоу) складала у бел. паветах Выенскай губ. 33,9 %, Вщеб­скай — 27,1, Гродзенскай —31,5, у Мш­скай губ.— 22,7, у Маг1лёускай — 21,8, на Беларус} у цэлым — 25,7 %.

На рубяжы 19—20 ст. с1стэма А. усту-шла у супярэчнасць з патрэбам1 жыцця. Адсталасць нар. адукацы1 станавыася тормазам на шляху эканам. прагрэсу. Пад нащекам рэв. руху i патрэб эка­нам. развщця царызм пайшоу на пашы-

рэнне нар. адукацьп. 3 1900 да 1914 колькасць пачатковых i сярэдшх школ ycix тыпау, уключаючы прыватныя, па-вял1чылася у В)ленскай навуч. акрузе з 6297 да 7593, а навучэнцау у ix — з 248 тыс. да 490 тыс. Колькасць школ царкоунага ведамства (царко^на-пры-ходсих i школ граматы) паменшылася з 5 тыс. у 1900 да 1,5 тыс. у 1914, а колькасць нар. вучыл1шчау пабольшала адлаведна з 1075 да 4784. Важную ролю j пашырэнш пачатковай адукацьп ады-грал1 земсюя школы, створаныя пасля 1911у В1цебскай, Маплёускай i Мшскай губ. У 1912 rap. вучылшчы ператвораны j вышэйшыя пачатковыя вучымшчы. Па-вял1чылася сетка сярэдшх школ: у 1914 на Белару^ было 88 сярэдн1х навуч. устаноу, у т. л. 33 дзярж. сярэдшя школы розных ведамствау i 55 прыват-ных поуных i няпоуных сярэдн1х школ. Рост школьнай сети вылучау на першы план праблему падрыхтоук1 настаушка^. У пач. 20 ст. на Беларус) дадаткова адкрыты 5 настаунщюх сем1нарый: Ар-шанская, Барысауская, Гомельская, Ба-бруйская жаночыя, Рагачоуская муж-чынская; наста^тцюя тстытуты: Bi-цебск1, Маплёуси, Mincid, аргашзоува-л1ся настаунщюя курсы. У вын1ку узрос-шых патрэб у прафес1йна-тэхшчнай аду-кацьй адкрывал1ся прафе^йна-тэхшчныя вучыл1шчы, рамесныя аддзяленш i класы, фельчарска-акушэрская школа (у Min-ску) i 1нш. У Вщебску у 1911 адкрыта аддзяленне Маскоускага археалапчнага {истытута (дзейшчала да 1922).

Рэвалюцыя 1905—07 абудзыа пал1т. свядомасць настаун1ка^ i перадавой школьнай моладз1, уцягнула ix у рух за перабудову А. на дэмакр. асновах. Прагрэс^ныя педагоп Беларус1 Ф. А. Кудрынси, Дз. А. Сцяпура, Е. Р. Рама-нау, К. 1. l^ixaMipay i шш. у сваей асвет-шцкай дзейнасщ i навук. працах рас-працоувал1 шлях1 i метады сувяз! вы-кладання асноу навук з задачам} працоунага навучання i эстэтычнага выхавання, прапагандавал) 1дэ1 выхаваучага навучан­ня, разв1цця у дзяцей пазнавальных 1н-тарэсау, падкрэсл1вал1 ролю асаб1стага прыкладу настаушка. Значны уклад у разв1ццё пед. справы на Беларус1 зраб1л1 Цётка (А. С. Пашкев1ч) i Я. Колас (К. М. М1цкев1ч). Цётка стварыла кшжи для дзяцей на бел. мове (“Лемантар”, “Гасщнец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусау”), Я. Ко­лас засноувау нелегальныя бел. школы, быу адным з аргашзатарау з'езда нас-таумкау Ммскай губерш 1906 (у М1ка-лаеушчыне), нашса^ падручн1к “Другое чытанне для дзяцей беларусау”. Адной з праяу грамадска-пед. руху на Беларус! было стварэнне “тайных школ”, педага-пчных таварыствау, яюя выдавал} часо-тсы “Белорусский учительский вестник” (Магиёу), “Педагогическое дело” (Гродна), навукова-пед. зборн1и.

Пасля Кастр. рэвалюцы1 пачалася карэнная перабудова с1стэмы А. на аснове праграмных палажэнняу бальша-вщкай парты1 у галюе нар. адукацьп: цесная сувязь А. з сац.-эканам. i па­ли. пераутварэнням}; права ycix народау на адукацыю на роднай мове; прынцып пераемнасщ ycix звёнау с!стэмы нар. адукацы}; л1квщацыя неп1сьменнасц1 i малашсьменнасщ; ажыццяуленне усеаг. адукацы1 за кошт дзяржавы. Меры па л!кввдацьп саслоуных, рэл1гшных, нац. i iHUl. прыв1леяу у галше А. вызначаны дэкрэтам1 ВЦВК i СНК “Аб стварэнш Дзяржаунай камюН па асвеце” (9.11.

1917), “Аб аддзяленш царквы ад дзяржавы i школы ад царквы” (2.1

1918), “Аб перадачы у распараджэнне Народнага кам1сарыята па асвеце на-вучальных i адукацыйных устаноу ycix ведамствау” (5.6.1918) i шш. На пад





Школы

беларусия

руск1я

я”рЭ1

иск1Я

польск1я































коль-касць

°/ /о

коль-касць

о/ /о

коль-касць

V /о

коль-касць

°/

4-гадовыя 4190 7-гадовыя 197

85,3 467 66,6 32

8,4 147 11 53

3,01 132 18,2 11

2,6 3,8

Нацыянальныя школы f БССР у 1926/27 навучальным годзе



ставе дэкрэта^ i пастаноу Сав. урада на Беларус) был1 л1кв1даваны дарэвалюцый-ныя органы A. i стварауся новы апарат юравання культурным будаушцтвам. Пры Аблвыкамзаху, губ. i павято-вых Саветах был! створаны аддзелы нар. адукацы1, у падпарадкаванне яых перай-шл1 усе навуч. установы незалежна ад былой ведамаснай прыналежнасц). У студз. 1918 пачалася л1кв1дацыя В1ленскай навуч. акруП. Было забаро-нена выкладанне рэл1гп i выкананне рэл1г. абрадау, уведзены новы npaaallic. У снежш 1917— лютым 1918у Мшскай, МаПлёускай i В1цебскай губ. адкрыта больш за 2300 пачатковых школ. Ствара-л1ся першыя школы-камуны, ячая прапа-гандавал1 калектыв)сц1ая прынцыпы у навучальна-выхаваучай рабоце. У адла-веднасц1 з рашэнням! 1 Усерас. з'езда па асвеце (жн. 1918) замест шматл1юх тыпау навуч. устаноу стваралася адзшая працоуная школа 2 ступеняу: 1-я з 5-га-довым тэрм1нам навучання для дзяцей 8—13 гадоу, 2-я з 4-гадовым тэрмшам навучання для падлетка^ 13—17 гадоу. Разгарнулася работа па падрыхтоуцы настаушцюх кадрау. Летам — восенню 1918у Вщебску, Маплёве, Рагачове был! аргатзаваны пед. курсы.

У вышку утварэння Беларускай ССР (1.1.1919) у студз. 1919 створаны На­родны камк:арыят асветы БССР. На тэр. В}цебскай, М1нскай i Гомельскай губ. вясной 1919 працавала 2811 школ, у т. л. 2697 школ 1-й ступеш i 114—2-й. У ix навучалася 190 тыс. дзяцей, працавала 3500 настаушка^. Аднак школ было яшчэ недастаткова, каб у ix магт вучыцца усе дзец} школьнага узросту, не хапала на-ста^шкау. У 1920 у Мшску, Барысаве i Бабруйску аргашзаваны З-гадовыя пед. тэхшкумы; у Вщебску — iu-т нар. асве­ты; у Гомеле Оршы, Чавусах i iHiu. гара-дах — пед. курсы. У крас. 1919 адноуле-ны Горы-Гораци земляробчы in-т, у сне­жш 1920 пачау працаваць Беларуси дзярж. пал1тэхшкум, у кастр. 1921— Бемрусю дзяржауны ушверс1тэт.

У тку найваждейшых задач культур-най рэвалюцы} была л1кв1дацыя неш-сьменнасц! i малашсьменнасвд. Пачатак яе ажыцця^лення пакладзены дэкрэтам СНК РСФСР “Аб л1квадацы1 Heni-сьменнасвд сярод дарослага насельшцтва РСФСР” (26.12.1919), паводле якога усе ва узросце ад 8 да 50 гадоу, хто не умеу чытаць i тсаць, пав1нны был1 вучыцца грамаце на роднай щ рус.

мовах. Адлаведны загад быу выдадзены 11.12.1920 i ВРК Беларусь У лш. 1920 СНК РСФСР утварыу Усерас. надзвы-чайную кам1с1ю па л1кв1дацьп нешсьмен-насц), аналапчная камшя была створа-на пры Пал1тсавеце Наркамасветы БССР, Рэспубл1канская, губ. i павятовыя KaMicii вялэ ул!к нешсьменных, адкрывал1 пункты па л)квадацы1 нешсьменнасщ (л1кпункты), школы п1сьменнасц{, гурт-Ki, хаты-чытальш i г. д. У 1924 у БССР пачал) стварацца ячэйю добраахвотнага таварыства “Прэч нешсьменнасць” (кан-чаткова аформлена у 1926), яюя ъял\ растлумачальную дзейнасць сярод пра-цоуных, адкрывал! л11а1ункты. У вын1-ку узровень п!сьменнасвд насельшцтва БССР на працягу 1920—26 вырас з 31,5 % да 40,7 %. 3 2-й пал. 1920-х г. лжв1дацыя нешсьменнасщ праводз)лася пад лозунгам “П1сьменны, навучы неп1-сьменнага!”. Створаны сотш новых лк-пунктау i школ

малашсьменных, з не-п1сьменным1 i малашсьменным) займал1-ся тысячы культармейцау. Аднак у даваенны час нешсьменнасць у БССР не была цалкам л1квщавана, у 1937 сярод дарослага насельшцтва заставалася 234,5 тыс. нешсьменных. Пасля далучэння Зах. Беларус} працэнт нетсьменных i малашсьменных павял1чыуся.

У сярэдзше 1920-х г. у БССР праве-дзена рэарган1зацыя с1стэмы агульна-адук. школ. 9-гадовыя школы пераутво-раны у 7-гадовыя, яия стал! асноуным звяном новай с{стэмы. У 1927/28 навуч. г. у БССР працавала 279 сям1-годак (97,6 тыс. вучняу), мноПя з ix стварал1ся на аснове пачатковых школ. Склал{ся 3 тыпы навуч. устаноу, яия ажыццяулял} спец. прафес{йную падрых-тоуку: прафес1йна-тэхшчная школа, тэх-н1кум, шстытут. Цэнтрам падрыхтоук) спецыял1стау вышэйшай квал1фжацьп быу Белдзяржушверс1тэт. У 1920-я г. за-снаваны Беларусм пол1тэхн1чны in-стытут (1920), Беларуси дзярж. ш-т сельскай i лясной гаспадари (1922), Бе-ларуская сельскагаспадарчая акадэм1я (1925) i iHiH.; у 1930-я г.— Беларуси мстытут народнай гаспадари (1933). 3 мэтай паскоранай падрыхтоуи дзяцей рабочых i сялян дня паступлення у ВНУ пры апошшх аргашзоувал1ся раб-фаи. У 1930 ix было 12 (2,2 тыс. студэнтау), у 1933—50 (10,9 тыс. сту-дэнтау). У адпаведнасщ з патрэбам! гаспадари i культуры стваралкя тэх­шкумы розных проф1ляу: 1ндустрыяльна-тэхтчныя, сельскагаспадарчыя, эканам., пед., мед., муз. i мастация.

Рашэннем XV з'езда ВКП(б) (1927) у СССР уведзена усеаг. абавязковае па-

чатковае навучанне. БССР адной з пер-шых саюзных рэспублж ажыццяв1ла па-чатковы усенавуч: у 1931—32 навуч. г. 98 % дзяцей ва узросце 8—II гадо^ был1 ахоплены пачатковай школай. На Бела-pyci паралельна вырашалася задача па-ступовага пераходу да усеаг. абавязковай 7-гадовай адукацы). Павял1чвал)ся aci-гнавант на школьную справу, будавалкя тыпавыя школьныя будыни, удасканаль-валася аргашзацыя вучэбна-выхаваучага працэсу, уводз1л1ся новыя праграмы, што дазвол1ла у 2-й пал. 1930-х г. перайсщ да усеаг. 7-гадовай адукацьп у гарадах, пашырыць яе i у сельскай мясцовасщ.

У 1920—30-я г. у БССР вялася рабо­та па забеспячэнш працоуным ycix нацыянальнасцей магчымасш атрымаць адукацыю на родных мовах. У рамках пал^ыи беларус1зацьч большасць пачат­ковых, частка 7-гадовых школ i тэхшку-мау, некаторыя ВНУ был! пераведзены на бел. мову навучання. Вял1и уклад у станауленне бел. школы унесл1 наркомы асветы БССР У. М. 1гнатоуск1 (1921— 26), А. В. Бамцп (1926—29). Адкры-вал1ся таксама рус., яурэйск{я, польсня школы (гл. табл1цу).

На працягу 1927—32 амаль у 2 разы павял1чылася колькасць пед. тэхшкумау (з 15 да 28) i навучэнца^ у ix. У 1935 Аршанси i Рагачо^си педтэхшкумы пе-раутвораны у настаун1ция in-ты. Пед, 1н-ты працавал1 у Вщебску, Гомеле Мап­лёве. У 1931 адкрыты пед. м-т у М1нску. Для правядзення тэарэтычных даследа-ванняу у галше педагопи у 1929 у Мш­ску адкрыты НД1 педагопи i педалогН (цяпер Бел. НД1 адукацьи).

Станоучым тэндэнцыям у разв1цц1 А. у 1920—30-я г. проц1стаял1 адм.-каманд-ныя метады ираунщтва з боку парт. i дзярж. органау. Усе больш частай з'явай у школьнай справе стал1 штурмаушчына, захапленне закл1кам1 i panapraMi, фарма-л1зм 1 бюракратызм. Ва угоду вышэй-стаячым {нстанцыям статыстычныя па-казчыи па л}квздацы1 нешсьменнасщ за-вышал1ся. У школах выцяснялкя дэмакр. асновы, вучнёускае самаираванне было пазбаулена самастойнасщ, а потым зус1м л1кв1давана. Вял{кую шкоду ci-стэме А. нанесл) атмасфера падазронасщ i даносау, што усталявалася у 1930-я г., рэпрэсн у аднос{нах да мнопх настау-шкау па абвшавачванню ix у “варожай дзейнасвд”, “буржуазным нацыянал1з-ме”. У гэты час пачалося згортванне беларус1зацы{ народнай А. У сярэдняй агульнаадукацыйнай школе была 1стотна павял1чана колькасць гадз1н на вывучэн-не рус. мовы i л-ры за кошт скара- • чэння гадз)н на бел. мову i л-ру. У ся-рэдшх спец. i вышэйшых навуч. устано-вах у перадваенныя гады выкладанне вя-лося }жо пераважна на рус. мове.

У складаных умовах разв1валася А. у Зах. Беларусь якая на працягу 1921—39 знаходз1лася у складзе бурж. Польшчы, Парушаючы умовы Рыжскага м1рнага дагавора 1921 аб свабодным развщц) нац. меншасцей, польсия ^лады паусюд-на закрывал1 бел. школы, да 1925 ix засталося тольи 4. Настаушкау-белару-I cf пазбаулял1 работы, за inii учынял)' 1 палщэйси нагляд Не хапала i польсих 1 шкод. У 1937/38 навуч. г. у 3 ваявод-1 ствах (Вэленсим, Навагрудсюм, Пале-1 cum) працавала 4221 школа, у яих ву-1 чылася 546,6 тыс. дзяцей. Паводде аф1-1 цыйных звестак, 13 % дзяцей школьнага 1 ^росту не наведвал) школу. У 1931 у Зах. i Беларус! сярод насельнщтва ва узросце 1 больш за 10 гадоу было 43 % нешсьмен-1 них. Працоуныя вял1 актыуную барацьбу { за дэмакратызацыю нар. адукацьп. ад-? крыццё бел. школ. Вялжую ролю у гэтым 1 адыграла Таварыства беларускай школы. 1 У 1927—28 урад ГПлсудскага пад на-1 щекам вызв. руху вымушаны быу ад-1 крыць у Зах. Беларус} 27 бел. i 51 поль-!. ска-бел. школу; працавал) 4 бел. пмнази i (у В1льш, Клецку, Навагрудку i Рада-1 шкоичах; гл. адпаведныя арт.). Але у гпач. 1930-х г. пмназ^, за выключэннем ' В1ленскай, зноу был; закрыты. У 1938/39 ^ иавуч, г. у Зах. Беларус} не засталося )иводнай бел. школы. Пасля уз'яднання Зах. Беларус1 з БССР (1939) сктэма А. тут была рэаргатзавана на новых прынцыпах. У 1940/41 навуч. г. у зах. абласцях БССР дзейшчала 5958 агульна-адук. школ, у яюх навучалася 774,5 тыс. дзяцей, працавала 25 сярэдюх спец. , навуч. устанет, 5 in-тау. Больш як 4500 тыс. школ вял1 навучанне на бел. мове. Вял. работа праведзена па л{квщацьц нешсьменнасщ i малап1сьменнасщ сярод дарослага насельшцтва.

Моцны урон А. нанесены у Вял. Айч. 1 мину. Ням.-фаш. захопши зтшчыл} на I Ueiapyci 2648 школ, усе дзщячыя дамы I i дашкольныя Остановы; агульныя страты 1 нар. адукацьп склад) 2,5 млрд. руб. У нач. 1 вайны больш за 10 тыс. настаушка^ i 1 работшкау с1стэмы А. устушл1 у Чырв. 1 Армда, шмат настаушкау i вучняу стар-шых класау змагал{ся у партыз. атрадах, удзельшчаш у падл. барацьбе. У мнопх партыз. зонах дзейшчал1 “лясныя” Е школы.

Пасля вайны сетка школ на Беларус1 ! была адноулена, умацоувалася ix матэ-

рняльная база, расшыралася падрыхтоу-1 ка выкладчыщах кадрау. Чацвёрты пя-1 щгадовы план развщця нар. гаспадарм i СССР 1946—50 у галше нар. А. пастав1у 1 задачу ажыццяулення абавязковага па-1 чатковага навучання i пераходу да усеаг. ^ 7-гадовага навучання. За першыя 2 гады 1 4-й пящгодм у БССР дадаткова адкрыта 846 пачатковых школ (у наступныя гады ]х колькасць скаращдася у сувяз) з пера-i угаарэннем части ix у 7-гадовыя шко-, лы). За 1949—50 адкрыта 657 новых i 7-гадовых школ, што забяспечыла маг-чымасць ажыццяв1ць сям1гадовы усена-вуч. На працягу 1946—50 кантынгент “учняу 5—7-х класау павял1чыуся з 178,3 тыс. да 544,3 тыс. чал„ колькасць вучняу 8—10-х класау — з 20,4 тыс. да ( 72,4 тыс., а колькасць выпускшкоу 10-х класау — амаль у 5 разоу. У зах. абла-сцях БССР да 1950 грамаце навучана больш за 370 тыс. нешсьменных i каля 534 тыс. малашсьменных.

У 1950-я г. приняты меры па завяр-пвнню усеаг. 7-гадовай i пашырэнню сярэдняй адукацы1 з адначасовым умаца-

Да арт. Аспета. У. Кожух. “Лясная школа”.

ваннем матэрыяльнай базы школ, паляп-шэннем падрыхтоуи пед. кадра^. У 1958/59 навуч. г. у БССР працавала II 578 школ, у т. л. 7164 пачатковыя, 2839 сям1гадовых, 1575 сярэдшх, з агульнай колькасцю навучэнцау 1191,6 тыс. чал. У адпаведнасщ з рашэнням1 XX з'езда КПСС (1956) у БССР пачал; адкрывацца школы-{нтэрнаты, у ямя за-лпвал1 дзяцей-cipoT, дзяцей мавд-адзшо-чак, 1нвал1дау вайны i працы i шш.

Каб забяспечыць навучанне той частк) моладз{, якая ва умовах вайны не магла атрымаць нармальнай адукацьп, apraHi-зоувал^я школы для дарослых, у 1945/46 навуч. г. на Беларус! адкрыта 439 вячэршх школ (7,2 тыс. вучняу). У 1958/59 навуч. г. працавала 347 школ -рабочай моладз) (45,7 тыс. вучняу) i 448 школ сельскай моладз1 (12 тыс. вуч-ня^). Пры агульнаадук. школах 1снавал1 асобыя вячэршя класы, у ямх вучылася больш за 20 тыс. чал., у 13 завочных школах — 4,3 тыс. чал. Але ^станоука на падрыхтоуку моладз} гал. чынам да па-ступлення у ВНУ прывяла да пераважна тэарэтычнага характару адукацы), дзец1 не прыцягвал!ся да пас1льнай грамадска карыснай працы. Так! мрунак у адукацьп вёу да начотшцтва i пас1унага ^спры-мання школьн1кам{ навуковых кщш. Вучэбны план, уведзены у 1954, прад-угледжвау пол{тэхшзацыю школы. Павя-л1чвалася колькасць гадз1н на прадметы ф1з1ка-матэматычнага i б1ялапчнага цык-лау, удзельная вага яюх склада 35 % вучэбнага часу. Унесены змены у парадак вывучэння i с1стэму выкладання мш. школьных дысцыплдн. У 1—4-х кл. уво-дз{лася выкладанне ручной працы, у 5— 7-х класах — практычныя заняти j май-стэрнях i на вучэбна-доследных участ­ках, у 8—10-х класах—практыкумы па сельскай гаспадарцы, машыназнау-ству i электратэхнщы. У некаторых шко­лах з 1956/57 навуч. г. уведзена вы-вучэнне асноу вытворчасщ i вытворчая практика вучняу на прамысл. прадпры-емствах i у сельскай гаспадарцы.

За пасляваенныя гады на Беларус1 створана шырокая сетка навукова-мета-дычных устаноу i аргаизацый для павышэння адэйна-тэарэт. узроуню i пед. квал1ф1кацы1 работшкау А. У гарадах



209 АСВЕТА

i раёнах аднав1л1 работу пед. каб1неты, у абласных цэнтрах — iH-ты удаскана-лення настаун1кау, у MincKy — Рэспуб-л1кансм 1н-т павышэння квал1ф1кацы! пед. кадрау. Выдавал1ся “Настаутцкая газета”, часошсы “Савецкая школа” i “У дапамогу настаушку”.

Праводз1лася упарадкаванне сетк1 вышэйшай школы. У 1948 колькасць студэнтау ВНУ Белару^ дасягнула дава-еннага узроуню (у 1946 яна складала 40%). У 1945 адкрыты тэатральны iH-т (з 1953 тэатральна-мастаща), у 1951 — Гродзенск! с.-г. iH-т, у 1953 — Бел. iH-т шжынерау чыг. транспарту у Гомел1, у 1954 — Беларусю iH-т мехашзацьп i электрыф1кацы1 сельскай гаспадари у Мшску. Наладжвалася с^тэма падрых-Toyid настаун1кау. Праз 2—3 гады пасля вайны пед. навуч. установы па коль-касц1 студэнтау тбтялкя да узроуню 1940/41 навуч. г. Але у ВНУ адчувауся недахоп навукова-пед. кадрау, што не спрыяла падрыхтоуцы высокаквал1ф1ка-ваных настаутка^. У 1948 на базе факультэта замежных моу М1нскага пед-1нстытута створаны MiHCKi пед. iH-т замежных моу. У 1949 адкрыты настау-нщи iH-т у Бабруйску, у Гомельсюм пед. iH-це — факультэт ф1з1чнага выха-вання, у Магшёусюм педанстытуце — ф1з1ка-матэматычны факультэт; у 1950 Брэсцк} настаушцк1 iH-т рэаргашзаваны у пед. iH-т. Змены адбылюя i у сетцы пед. вучыл1шчау. Маг1лёускае пед. вучы-л1шча пераутворана у пед. вучыл1шча ф1з1чнага выхавання, Гродзенскае — у музычна-педагапчнае, В1цебскае — у мастацка-граф1чнае. Ва ycix пед. вучы-л1шчах абласных цэнтрау адкрыты ад-дзяленн1 для падрыхтоуи ст. п1янерва-жатых. У 1950 у БССР дзейтчала 7 пед. i 10 настаунщих iH-тау, 27 пед. вучыл1шчау. Пры 4 пед. i 3 настау-нщмх in-тах працавал} вячэршя аддзя-ленш, пры j?cix пед. ВНУ i 20 пед. вучылшчах — завочныя. У 1956/57 на­вуч. г. у пед. i настаушцюх in-тах вучылася 8890 студэнтау, стольм ж — на завочных аддзяленнях; у пед. вучы-л1шчах — 5289 навучэнцау. Павял1чвау-ся прыём у пед. ВНУ i вучыл1шчы. Для паляпшэння падрыхтоую настауш­кау малодшых класау адкрыты Мазыр-cKi пед. iH-т (1952) i адпаведныя фа-культэты у шэрагу пед. iH-тау.

У 1958/59 навуч. г. на Беларус? праца-ват 25 ВНУ, у яшх займалася 57 тыс. студэнтау (у 2 разы больш у параунанш з даваенным перыядам); 106 сярэдшх спец. навучальных устаноу, у яюх зай­малася 55,7 тыс. чал. (рост таксама амаль у 2 разы). У 1958 ВНУ выпусвдл) 8570 спецыял^тау, з ix 4213 чал. для нар. асветы.

Разам з тым у пасляваенны час у ci-стэме адукацьп працягвалася звужэнне сферы ^жывання бел. мовы. У 1951 Mi-HicTp асветы БССР 1. М. 1льюшын заяв{у, што рус. мова 3'яуляецца другой роднай мовай ддя ycix народау, яия жывуць на тэр. Савецкага Саюза. Гэты тэзк, успры-няты як дырэктыва для практычнага дзеяння, спрыяу ва умовах Беларус} яшчэ большаму умацаванню у навуч.-выхаваучым працэсе паз1цый рус. мовы ва урон беларускай, падзенню сацыяль-нага прэстыжу апошняй. У 1952/53 навуч. г. з 48 агульнаадукацыйных школ г. Мяска тольк1 у 9 выкладанне вялося на бел. мове.

У адпаведнасвд з Законам “Аб умаца-ванш сувяз1 з жыццём i аб далейшым развщщ сктэмы народнай асветы у СССР” (1958) прадугледжвалася увя-дзенне усеаг. 8-гадовага навучання, пе-раутварэнне 10-гадовых школ у 11-гадо-выя працоуныя пол1тэхшчныя школы з вытворчым навучаннем, пашырэнне сети вячэршх i завочных школ, распрацоука i увядзенне удасканаленых вучэбных планау, праграм i падручшкау, умаца-ванне вучэбна-матэрыяльнай базы шко­лы. Аднак пры ажыццяуленш гэтага За­кону была дапушчана паспешл1васць: аказалася не падрыхтаванай матэрыяль-ная база для вытворчага навучання, абмяжоувалася магчымасць выбару вуч-ням1 прафес^, час, адведзены на вытвор-чае навучанне, выкарыстоувауся нера-цыянальна. У 1964 тэрм{н навучання у сярэдняй школе зноу быу скарочаны да 10 гадоу, а у 1966 вырашана забяспе-чыць вучням прафе^йную падрыхтоуку толью пры ная^насвд умоу, у вын1ку чаго вытворчае навучанне у большасвд школ БССР было фактычна адменена. Колькасць сярэдщх школ павял1чылася: у 1966—67 ix адкрыта больш за 240.

У адпаведнасщ з рашэннем XXI з'ез-да КПСС (1971) пастаулена задача забяспечыцьу9-йпя1цгодцы (1971—76) поуны пераход да усеаг. сярэдняй аду-кацы1. Меры па рэал1зацьп гэтага ра-
шэння вызначаны у пастанове ЦК КПСС i СМ СССР “Аб завяршэнт пераходу да усеагульнай сярэдняй адукацьп мо-ладз{ i далейшым развщвд агульнааду-кацыйнай школы” (1972). Аднак ажыц-цяуленне гэтай задачы зноу сутыкнулася з адставаннем вучэбна-матэрыяльнай базы, з якасцю вучэбна-вытворчай рабо­ты i узроунем квал1ф1кацы1 настаушка^ сельсих школ. Пастанова ЦК КПСС i СМ СССР “Аб мерах па далейшаму паляпшэнню умоу работы сельскай агульнаадукацыйнай школы” (1972) прадугледжвала ^мацаванне вучэбна-ма­тэрыяльнай базы сельскай школы, ства-рэнне 1нтэрнатау пры сярэдшх i 8-гадо-вых школах, аргашзацыю харчавання i падвоз дзяцей у школы i 1нш. 3 развщ-цём усеаг. 8-гадовага, а потым 10-гадова-га навучання трывалае месца пры школе занял} групы падоужанага дня. У канцы 1970-х г. пачауся перавод пачатковай школы на З-гадовы тэрмш навучання без зшжэння узроуню ведау вучняу. Да 1975 ажыццёулены пераход сярэдняй школы на новыя праграмы i падручши, яия арыентавал1 вучняу на вывучэнне фун­даментальных законау разв1цця прыроды i грамадства, адзшства тэарэтычнай i практычнай падрыхтоуи. 3 мэтай раз-вщця 1ндыввдуальных 1нтарэсау i здоль-насцей вучняу у 7—10 класах дадаткова •уводзы1ся факультатыуныя занятю.

Пераход да усеаг. сярэдняй адукацьи завершаны да канца 1970-х г. Асноуным шляхам атрымання сярэдняй адукацьп заставалася дзённая агульнаадукацый-ная школа; яе дапа^нял} школы пра-цоунай моладз1, сярэдшя спец. навучаль-ныя установы — тэхшкумы, прафес1я-нальна-тэхшчныя вучыл1шчы. Аднак па-вел1чэнне кантынгенту вучняу зноу вы-кл1кала недахоп пед. кадрау. Памылк!, дапушчаныя у 1950-я г. у планаванш падрыхтоуи настаушкау (закрыты на-стаушция iH-ты, зменшана колькасць пед. вучыл1шчау), вымусы1 павял1чыць


набор у пед. ВНУ, адкрываць пед-вучыл!шчы (да 1967 у БССР ix было 8 са штогадовым приёмам 760 чал.). У Бел. пол1тэхшчным iH-це адкрыты ш-жынерна-пед. факультэт. Кадры па спе-цыяльнасщ б1ялопя i асновы с.-г. вытвор-часщ да 1966 рыхтавал} Гомельсю, Вщеб-CKi, Брэсцк1 педшетытуты i Бел. с.-г, акадэм1я. Для падрыхтоую выкладчыка^ працы адкрыты {ндустрыяльна-пед. тэх­шкумы у М1нску i Пяску, 1ндустрыяльна-пед. вучыл1шча у Оршы. Для падрыхтоуш выкладчыкау ф1з1чнага выхавання у 1963 адкрыты тэхткум у Гродне, у 1966—у Вщебску. 3 1958/59 да 1966/67 навуч. г. колькасць студэнтау пед. ВНУ павяш-чылася з 22 тыс. да 32,2 тыс., а педвучылиычау — адлаведна з 3,7 тыс. да 5,8 тыс.

У адпаведнасщ з пастановам} ЦК КПСС i СМ СССР “Аб мерах па далей­шаму развщцю вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацьп, паляпшэнню пад-рыхтоуи i выкарыстання спецыял1стау у СССР” (1963) i “Аб мерах па паляп­шэнню падрыхтоуи спецыял^тау i уда-сканаленню юраунщтва вышэйтай i ся­рэдняй спецыяльнай адукацыяй у кра1не” (1966) вызначаны меры падрыхтоуи кадрау з вышэйшай i сярэдняй спец. адукацыяй для забеспячэння патраба-ванняу новых галш прамысловасщ (ра-дыёф1з1цы, электронщы, аутаматызацы!, дакладнай мехашцы, радыётэхн1цы i 1нш.). 3 1958 па 1965 прыём у ВНУ i сярэдшя навуч. установы павял1чыуся больш чым у 2 разы. У 1958 адкрыты Гродзенск! мед. 1н-т, у 1961— Maruiej?-CKi машынабудаутчы m-т, у 1965 — Вщебскд тэхналапчны ш-т лёгкай прамы-словасщ, у 1966 — Брэсци шжынерна-будаушчы 1н-т (у 1989 пераутвораны у пол1тэхн1чны); у 1964 на базе радыё-тэхшчнага факультэта Бел. пол1тэхшчна-га in-та створаны Mincid радыётэхтчны iH-т. Гомельсм пед. iH-т у 1969 i Гро-дзенсю пед. iH-т у 1978 пераутвораны ва утверс1тэты. Бел. лесатэхн1чны iH-т рэаргашзаваны у Бел. тэхналапчны iH-т, У MHorix ВНУ адкрыты новыя факуль-тэты. У 1963 у 22 ВНУ (з 25) дзейш-чал1 завочныя i вячэршя аддзяленш. У 1967 на Беларус1 працавала 28 ВНУ, у янх вучылася амаль 116 тыс. студэн­тау; каля 135 тыс. навучэнцау займа-лася у сярэдн1х спец. навуч. установах.

3 сярэдз1ны 1980-х г. пачалася рэ-форма агульнаадук. i прафес1йнай шко­лы. Уведзена наступная структура агуль-най сярэдняй i прафес1йнай адукацы!: пачатковая школа — 1—4-я класы; ня-поуная сярэдняя школа — 5—9-я класы; сярэдняя агульнаадук. i прафес1йная школа — 10—11-я класы, сярэдтя пра-фес{йныя вучыл1шчы, сярэдн1я спец. навучальныя установы; навучанне дзяцей пачынаецца з 6-гадовага узросту, Рэфор-ма прадугледжвае больш цесныя узаема-сувяз1 навучання i вытворчай працы, уключэнне вучняу з малодшых класау у с1стэматычную, пасыьную для ix здароуя i узросту грамадска-карысную працу, У школах уведзены курс асноу 1нфар-матыю i выл1чальнай T3XHiid. У 1987/88 навуч. г. у 5986 агульнаадук. Школах Беnapyci навучалася 1485 тыс. чал., у прафес1йна-тэхтчных навуч. устано-вах — 162 тыс., у сярэдшх спец. навуч. установах — 154 тыс., у 33 ВНУ — 179,4 тыс.

Уведзеная на Беларус} з 2-й паловы 1950-х г. практика выбару бацька\п мо-вы навучання дзяцей пры абстав1нах, кал! ва ycix вышэйшых i сярэдн1х спец. навуч. установах рэспубл1ю, у службо-вым справаводстве выкарыстоувалася тольи рус. мова, вяла да фактычнага выкаранення нац. мовы з агульна-адукацыйнай школы (найперш у гора-дзе). У 1988/89 навуч. г. j школах з рус. мовай навучання займалася 1186,8 тыс. вучня^, з бел. мовай — тольк1 296,3 тыс., з дзвюма мовапо — 23,8 тыс.

На сучасным этапе найважнейшай за-дачай у галше А. 3'яуляецца пера-адоленне негатыуных вышкау панаван-ня адм1шстрацыйна-каманднай с1стэмы (фармал1зму, ушф1кацы1 навучання, сла-басщ матэрыяльнай базы i !нш.). Грамадскасць рэспубапи працягвае по-шум шляхоу удасканалення зместу аду-кацы1, метадау навучання, яго дыфе-рэнцыяцы}, стварэнне кожнаму вучню умоу для развщця яго 1нтарэсау i здоль-насцей; па засваенню набыткау нац. культуры, роднай мовы i ricTopbii свайго краю, гумашзацы1 i дэмакратызацы1 аду-кацы1, пераадоленню яе адставання ад сусв. узроуню.

Л1T.: Из истории школы Белоруссии и Литвы. М., 1964; О реформе общеобразова­тельной и профессиональной школы: Сб. до­кументов и материалов. М., 1984; Нарысы псторы) народнай асветы i педагаПчнай думи 'j Беларусь Мн. 1968; Асвета i пе-дагапчная думка у Беларуск Са старажыт-ных часоу да 1917 г. Мн., 1985; К1сялёу Р. Я. Школа Савецкай Беларус!. Мн., 1968; Минкевич М. Г. Общеобразовательная школа Белорусской ССР на современном этапе. Мн„ 1978; Очерки истории школы и пе­дагогической мысли народов СССР, 1961— 1986 гг. М„ 1987; Константинов Н. А., Медынский Е. Н., Шабаева М. Ф, История педагогики. 4 изд. М., 1974; Ильюшин И. М„ Умрейко С. А. На­родное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961; Красовский Н. И. Высшая школа Советской Белоруссии. 2 изд. Мн., 1972; У л а щ и к Н. Н. Грамотность в дореволюционной Белоруссии // История СССР. 1968. № 1; Сянькев1ч Г. Р, Лжвздааыя нетсьменнасц! i малашсьменна-сщ^Беларускай ССР (20—30-я гады). Мн., 1990; Андрэева Е„ Лыч Л. Асвета i мо­ва // Настаун, газ. 1990. 23 чэрв.— 25 жн.



Э. К. Дарашав1ч, У. С. Пасэ, Г. Р. Сянькешч, М. А. Ткачоу, А. В. Трухан.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка