Астравецкія лёгкаатлеты паспяхова выступілі на першынстве Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння




Дата канвертавання15.03.2016
Памер6.51 Kb.
Астравецкія лёгкаатлеты паспяхова выступілі на першынстве Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння.

Найлепшы вынік прадэманстраваў Аляксандр Лаўрыновіч, які стаў пераможцам у бегу на дзвюх дыстанцыях – 3 000 і 1 500 метраў. Руслан Пяткевіч прабег 1 500 метраў на сярэбраны медаль, а на дыстанцыі 800 метраў ён стаў трэцім. Яшчэ адзін астраўчанін Валерый Радчык заняў трэцяе месца ў забегу на 1 500 метраў.

Падтрымала сяброў і Марыёла Букель – у штурханні ядра яна заняла трэцяе месца.

А лёгкаатлетычнае трыа – Аляксандр Лаўрыновіч, Валерый Радчык і Павел Юркойць – у эстафеце 600+400+200 метраў прынесла астравецкай камандзе «сярэбранае» месца.



У выніку наша каманда лёгкаатлетаў заняла агульнакаманднае шостае месца.

------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка