Арляты Вялікай Айчыннай




Дата канвертавання19.03.2016
Памер44.22 Kb.
Арляты Вялікай Айчыннай
У гады Вялікай Айчыннай вайны побач з дарослымі шмат гераічных подзвігаў здзейснілі школьнікі нашага раёна.

У барацьбе з нямецка – фашысцкімі захопнікамі юныя мсціўцы праявілі сябе як бястрашныя і мужныя патрыёты, яны былі партызанскімі разведчыкамі, праваднікамі, збіралі зброю для партызан, дапамагалі падпольшчыкам.

За свабоду роднай Беларусі аддалі свае юныя жызні школьнікі Расоншчыны: Віця Давыдаў, Гена Кузякоў, Ваня Салаўёў, Толя Куксёнак і іншыя.

Віця Давыдаў нарадзіўся ў 1627 годзе, вучыўся ў адной са школ Ленінграда. Вычыўся добра, дапамагаў маці. Рос паслушным, кемлімвым. У чэрвені 1941 года прыехаў да бабулі ў вёску Шалашнікі. Тут яго і застала вайна. А вайна ўсё далей і далей кацілася на ўсход. Хутка ў доме бабулі з’явіліся яго родныя дзядзі – Пётр і Мікалай Гігілевы – франтавікі, якія выйшлі з нямецкага акружэння. Становішча падсказывала, што трэба змагацца з фашыстамі тут. у тыле. У хуткім часе браты Гігілевы сталі падпольшчыкамі, удзельнікамі ў стварэнні партызанскага атрада. Віця дапамагаў ім ва ўсім, а калі даведаўся, што яны збіраюцца ў партызанскі атрад, стаў прасіцца, каб яго так сама ўзялі. Ён быў настойлівым і дабіўся свайго. Так, у красавіку 1942 года, Віця Давыдаў стаў партызанам атрада імя Шчорса. Быў смелым, неаданаразова хадзіў на баявыя заданні.

14 мая 1942 года партызаны атрада арганізавалі засаду нямецкім захопнікам на шашы Полацк – Себеж.

Віця ўвесь час дапамагаў партызанам падносіць патроны, а калі яны скончаліся, падпаўзаў да забітых немцаў і збіраў зброю. Адзін паранены фашыст выстраліў у хлопчыка. Так загінуў Віця Давыдаў – юны партызан. Гэта была першая і самая цяжкая страта ў партызанскім атрадзе, якім кіраваў П. М. Машэраў. Пахаваны Віця Давыдаў на грамадзянскіх могілках у вёскі Клясіцы. На яго магіле пастаўлены помнік.

Спякотным ліпеньскім днём сабраліся трое хлапчукоў з вёскі Альбрэхтава: Гена Кузякоў, Вася Прыбыткоў, Валодзя Драздоў. Яны ведалі пра зверства гітлераўцаў на захопленай тэрыторыі, з гэтым мірыцца не маглі і хацелі першымі сустрэць ворага. У падлеткаў узнік смелы план: як толькі фашысты прыблізяцца ад вёскі, закідаць іх гранатамі. Смельчакі адправіліся да самага зручнага месца – к дарозе, што вяла да іх вёскі. У кожнага было па гранаце. Так яны прасядзелі амаль цэлы дзень. Раптам пачуўся гул матораў і хутка паказаліся калоны варожых машын. Уперадзе ехалі матацыклісты, за імі – легкавы аўтамабіль, а ззаду – грузавікі з гітлераўскімі салдатамі.

Юныя мсціўцы прапусцілі матацыклістаў, а потым па камандзе кінулі гранаты ў легкавушку. Выбухам былі забіты нямецкія афіцэры. Гітлераўцы кінуліся за дзецьмі і схапілі Васю Прыбыткова. Яго білі, але ён не выдаў сваіх таварышаў. Тады хворага хлопчыка (у яго балелі ногі) прывязалі і цягнулі па вёсці, пасля чаго кінулі ў сажалку, яшчэ доўга над ім здзекваліся, а потым растралялі.

Гене з Валодзем удалося ўцячы. Калі ўзніклі падпольныя групы, яны дапамагалі падпольшчыкам. У снежні 1941 года былі схоплены паліцаямі. На дапросах трымаліся мужна, адмаўляліся ад сувязі з падпольшчыкамі. Валодзя Драздоў не вытрамаў здзекаў, памёр. Гене Кузякову ўдалося вырвацца. Ён пакляўся адпомсціць за смерць таварышаў. У 1942 годзе стаў партызанам.

У партызанскім атрадзе Генадзь карыстаўся асаблівай павагай: знаходлівы, рашучы, вясёлы; ахвотна афармляў карты, схемы, якімі карысталіся партызаны (валодаў рэдкімі здольнасцімі к маляванню). Увогале ў атрадзе быў усеагульным любімцам.

Камандзір атрада Голубеў Сцяпан Ільіч расказваў, што хлопчык асабліва адзначыўся пры разгроме варожага гарнізона ў Расонах у верасне 1942 года, калі партызаны ачысцілі раённы цэнтр ад акупантаў. Бывалыя партызаны з любоўю сачылі за Генай, які замацоўваў чырвоны сцяг над будынкам райвыканкама.

Юны партызан не дажыў да Перамогі. Яго кароткае жыццё абарвалося зімой 1943 года.

Імя юнага партызана занесена ў спіс ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлят.

Ваня Салаўёў нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёскі Сяляўшчына. Як толькі пачалася вайна, Ваня пайшоў у лес, збіраў вінтоўкі, патроны, гранаты і там жа іх хаваў. Калі быў створаны партызанскі атрад, з арсеналам сваёй зброі быў прыняты ў яго рады, стаў разведяыкам (партызанскі атрад Краўчанка). Разам са сваім старэйшым братам Мікалаем часта хадзіў у разветку, здабываў важныя звесткі пра ворага. 17 снежня 1942 года, калі выконваў заданне ў раёне Ідрыцы, група разведчыкаў нарвалася на нямецкую засаду. У сутычцы з ворагам Ваня быў паранены і трапіў у палон.

Нямецкія каты жорстка здзекваліся над юным партызанам, але ён не выдаў месца знаходжання партызанскага атрада. Таты ў лютым фашысцкія каты на грудзях хлопчыка выразалі чырвоную пяцівугольную зорку, цела пракалолі штыкамі, сарвалі ногці. 17 снежня знямоглага, але спакойнага хлапчука растралялі.

Пахаваны Ваня Салаўёў на грамадзянскіх могілках у вёскі Сяляўшчына.

Родныя Вані: у гады вайны фашысты растралялі маці, загінуў старэйшы брат Мікалай, памерла сястра Ніна. Бацька пасля вайны жыў у Сяляўшчыне.

Анатоль Куксёнак нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёскі Царкавішча. Як і ўсе хлапчукі любіў гуляць у вайну, добра спяваў, але больш за ўсё любіў сваю вёску. І калі туды прыйшлі гітлераўцы, уся сям’я Анатоля актыўна ўключылася ў барацьбу. Сувязь з падпольшчыкамі і партызанамі падтрымлівалі бацька і дзеці – Ніна, Генадзь, Анатоль. Хутка Толя пайшоў у партызанскі атрад. Стаў байцом спецатрада “Баявы”, які займаўся дыверсіямі на чыгунках. Многа разоў са старэйшымі таварышамі хадзіў на заданні. Пры ўдзеле хлопчыка было ўзарвана 3 эшалоны ворага на чыгунцы Полацк – Даўгаўпілс, зніштожана 3 паравозы, 33 вагоны, 8 цыстэрн, зруйнавана 8 драўляных мастоў, забіта 160 гітлераўцаў. На ўчастку Полацк – Маладзечна падарвана больш за 20 вагонаў.

Юны партызан з хлапечнай удаласцю ўхлазіў на тэлефонныя стаўбы, пашкоджваў сувязь, хадзіў у разветку. У снежні 1943 года група байцоў была накіравана на выкананне тэрміновага задання. Толя ішоў у галоўным дазоры, зорка ўглядаючыся ў кожны куток. І тут раптоўна засада! У гэтай сутычцы Толя загінуў смерцю храбрых. Ён пахаваны ў вёске Задроззе Плешчынскага раёна Мінскай вобласці. Анатоль Куксёнак пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчынай вайны 2 – й ступені. Яго імя занесена ў спіскі ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлят. У барацьбе з нямецка – фашысцкімі захопнікамі загінулі бацька і брат Толі. Адважнай партызанкай была сястра Ніні, пасля вызвалення Беларусі яна змагалась у радах Чырвонай Арміі.

Вася і Вера Марчанкавы зверскі закатаваны фашыстамі 8 лютага 1943 года (вучні Дварышчанскай школы).



Лёня Казлоўскі нарадзіўся ў 1929 годзе, вучань Чарэпіцкай школы. Добра вычыўся, хутка рашаў задачы, памагаў у вучобе таварышам. Заўсёды быў падцягнуты, собраны. Вельмі любіў гімнастыку. Калі пачалася вайна і з’явіліся першыя партызанскія атрады, стаў дапамагаць ім: здабываў каштоўныя звесткі, хадзіў у разветку.

У лютым 1943 года спалены разам з маці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка