Аркуш № Камітэт дзяржаўнай бяспекі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер18.75 Kb.
Аркуш № _____
Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Рэспублікі Беларусь

Пракуратура Рэспублікі Беларусь
ЗВАРОТ

Мы, ніжэйпадпісаныя, заклікаем да спынення крымінальнага пераследу фотажурналіста, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Антона Сурапіна.

З 13 ліпеня па 17 жніўня 2012 г. Антон знаходзіўся ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па абвінавачанні ў спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, арганізаванаму групай асобаў (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 371 КК РБ). Мяркуючы па ўсім, віна А.Сурапіна заключаецца толькі ў тым, што ён размясціў у інтэрнэце эксклюзіўныя фотаздымкі цацачных мішак, скінутых з самалёта, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі.

Лічым, што крымінальны пераслед А. Сурапіна непасрэдна звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і груба парушае гарантаванае Канстытуцыяй права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.

Мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем спыніць заведзеную ў дачыненні да Антона Сурапіна крымінальную справу.

Заклікаем беларускіх грамадзян, праваабарончыя і грамадскія арганізацыі падтрымаць нашы патрабаванні, не забываючы і пра другога абвінавачванага па дадзенай крымінальнай справе - рыэлтара Сяргея Башарымава.







Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

Адрас

Подпіс






















































































База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка