Апытальнік “Асташына: сцежкай млынара” І. Гісторыя вёскі




Дата канвертавання12.05.2016
Памер78.62 Kb.
Апытальнік “Асташына: сцежкай млынара”
І. Гісторыя вёскі

  1. Як выглядала вёска Асташына ў Вашым дзяцінстве, калі Вы вучыліся ў школе?

  2. Што Вы ведаеце пра яе гісторыю? Што значыць яе назва?

  3. Якія важныя прыродныя аб’екты знаходзяцца каля вёскі? Ці ёсць у наваколлі камяні, крыніцы, дрэвы, азёры, рэчкі, горы, курганы, гарадзішчы, пра якія кажуць, што яны валодаюць незвычайнымі асаблівасцямі?

  4. Якія паданні пра сваю мясцовасць Вы ведаеце?

  5. Ці ёсць у вёсцы памятныя знакі? Чаму яны прысвечаныя, што Вы ведаеце пра іх гісторыю?

  6. Ці ведаеце, дзе знаходзіцца панская сядзіба?

  7. Як звалі ўладальніка сядзібы? Якая памяць засталася ў людзей пра апошніх гаспадароў?

  8. Як выглядала сядзіба раней?

  9. Што за ўстанова размяшчалася ў будынку сядзібы ў савецкі час?

  10. Што ведаеце пра сістэму сажалак у сядзібным комплексе, іх ролю, як іх стваралі?

  11. Што стала з царквой на могілках?

  12. У вёсцы існавала царква, якую пазней знеслі. Ці ведаеце як гэта адбывалася? Як ставіліся людзі?

  13. Да якога калгаса адносілася вёска ў савецкі час? Як змянялася яго назва?

  14. Дзе знаходзілася кантора гаспадаркі? Што на тым месцы зараз?

  15. Чым быў вядомы калгас? Калі Вы ў ім працавалі, распавядзіце, калі ласка, падрабязней пра сваю працу.

  16. Скажыце, калі ласка, можа ў Вашай вёсцы пражываў які-небудзь вядомы чалавек (паэт, пісьменнік, вучоны, спартсмен)? Калі так, то дзе ён пражываў канкрэтна?

  17. Ці былі Вы знаёмыя з Уладзімірам Аксеньцьевічам Кукаловічам, Героем Сац. працы, які працаваў у калгасе «Камунар»? У чым яго дасягненні? Якім ён быў чалавекам?



ІІ. Млыны Асташына

18. Што Вы ведаеце пра сістэму млыноў, якая існавала раней у Вашай вёсцы? Які лёс гэтых пабудоў?

19. Як яна працавала? Хто быў млынаром?

20. Як млыны выглядалі звонку і ўнутры?

21. На якіх умовах млынам можна было скарыстацца?

22. Якія інструменты і прыстасаванні для памола там выкарыстоўваліся?



23. Як рыхтавалася зерне да памолу?

ІІІ. Вясковая паўсядзённасць, вольны час, рэлігія

  1. Хто ў вёсцы займаўся гандлем? На які кірмаш ездзілі?

  2. Якія крамы былі ў Асташына за польскім часам, у вайну і пасля яе? Што яны з сябе ўяўлялі? Якія тавары прадаваліся? За якімі таварамі даводзілася ездзіць у горад? Ці часта ездзілі?

  3. Што набывалі для сям’і ў першую чаргу?

  4. Дзе бралі вопратку, абутак (набывалі, ткалі, шылі)?




  1. Ці багата жылі людзі ў вёсцы “за польскім часам”?

  2. Дзе можна было зарабіць грошы? Дзе можна было ўзяць у доўг?

  3. Якое стаўленне было да непрацуючых?

  4. Калі людзі пачалі выязджаць у горад на працу?

  5. Ці вялася ў вас вярбоўка на працы на Поўнач, Сібір (Чалябінск, Карэлія)? Хто-небудзь з Вашай вёскі з’ехаў туды на працу? Ці вярнуліся яны сюды? Што яны распавядалі пра сваё жыццё там? Ці хацелася Вам паехаць туды?

  6. Ці шмат было новапрыбылых?

  7. Якія адносіны былі да новапрыбылых? Як яны сябе паводзілі? Ці былі ў іх канфлікты з тутэйшымі?




  1. Ці былі ў вёсцы п’яніцы? Дзе бралі гарэлку?

  2. Якая была сітуацыя са злачыннасцю?

  3. У якую школу хадзілі раней мясцовыя дзеці? Дзе яна знаходзілася?

  4. Хто працаваў настаўнікам? Як настаўнікі ставіліся да вучняў?

  5. На якой мове камунікавалі ў сям’і, школе, вёсцы?




  1. Як жыхары вёскі любілі адпачываць? Ці былі любімыя месцы адпачынку?

  2. Якія былі гульні ў моладзі? Ці праводзілі танцавальныя вечары?

  3. Ці былі ў вёсцы музыкі? Калі так, то на якіх інструментах гралі?

  4. Якія песні спявалі ў вёсцы? З якой нагоды?

  5. Ці займаўся хто з вяскоўцаў рамёствамі, творчасцю?

  6. Ці чыталі ў вёсцы кніжкі, газеты? Якія?

  7. Ці былі ў вёсцы дом культуры, бібліятэка? Калі так, то дзе?

  8. Калі ўпершыню ўбачылі кіно? Што гэта быў за фільм?

  9. Калі ў вёсцы з’явілася электрычнасць, першая лядоўня, тэлевізар?




  1. Якія святы адзначаліся ў вёсцы?

  2. Ці адзначалі рэлігійныя святы?

  3. Вяскоўцы былі праваслаўнымі ці каталікамі?

  4. Якое стаўленне да рэлігіі было сярод вашых сваякоў і знаёмых?

  5. Ці былі ў вёсцы атэісты?

  6. У якую царкву/касцёл хадзілі на службу і ці часта? Ці бацюшка/ксёндз меў аўтарытэт?

  7. Якім быў лёс святара пасля ўсталявання савецкай улады?

  8. Якія святы адзначалі ў вашай сям’і? Якой была святочная і будзённая ежа, вопратка?

  9. На што хварэлі? Хто лячыў? Якія хваробы лічыліся найбольш цяжкімі для лячэння? Якія засцерагальныя сродкі выкарыстоўваліся?

  10. Калі хто паміраў, то дзе нябожчыкаў хавалі? На якіх могілках? Ці старыя яны?


IV. Сямейнае жыццё

  1. Дзе маладыя людзі шукалі нявест, і наадварот? Сярод сваіх ці па суседзтву? Як дзяўчыны выходзілі з сітуацыі пасляваеннага часу, калі дэмаграфічная сітуацыя складвалася не на іх карысць? Ці былі выпадкі, калі выходзілі за першага сустрэчнага? Калі спрабавалі разбіць ужо існуючую сям’ю?

  2. Ці бывалі разводы?

  3. Якое было стаўленне да жанчын, якія нараджалі па-за шлюбам?

  4. Што вы ведаеце аб сямейных каранях?

  5. Адкуль паходзілі вашыя бацькі? Бабулі, дзядулі?

  6. Дзе яны жылі, род заняткаў, як часта вы з імі бачыліся? Ці прымалі яны ўдзел у вашым выхаванні?

  7. Чым займаліся вашыя бацькі?

  8. Якія былі адносіны ў сям’і? Хто быў галоўным – бацька ці маці? Хто адказваў за сямейны бюджэт? Як разлічваўся сямейны бюджэт?

  9. Колькі дзяцей было ў сям’і? Як бацькі ставіліся да дзяцей?

  10. Хто адказваў за выхаванне дзяцей? Як яно было арганізавана?

  11. Ці маглі абысціся без дапамогі бабулі ў выхаванні дзяцей?

  12. Як вы пазнаёміліся з будучым мужам/жонкай?

  13. У якіх умовах вы жылі (жыллё, бытавыя ўмовы, дабрабыт сям’і ў параўнанні з суседзямі, сябрамі бацькоў і сваякамі)?

  14. Як выглядала ваша хата? Хто яе будаваў? На якія грошы вы адбудоўваліся, будавалі гаспадарчыя пабудовы?

  15. Якіх жывёл, птушак трымалі ў гаспадарцы?

  16. Што сеялі на прысядзібных участках?

  17. Колькі сотак агарода ў вас было? Ці даваў калгас соткі ў полі? Ці дапамагаў апрацоўваць пасевы і збіраць ураджай?

  18. Як падтрымлівалася чысціня і парадак у хаце і гаспадарцы?



V. Асташына пад уплывам макрагістарычных падзей

1920-30-я гады

  1. Якія былі адносіны з памешчыкамі/асаднікамі?

  2. Ці памятаеце дзейнасць камуністычнай партыі Заходняй Беларусі? Ці былі камуністы ў Вашай вёсцы за польскім часам?

  3. Ці памятаеце сялянскі выступ 1932 году, калі была спалена маёмасць мясцовых асадніка і памешчыка? Якія былі наступствы для гэтых удзельнікаў? Ці ведалі Вы кагосьці з іх?


Другая сусветная вайна. 1939-1945

1939– 1941 г.

  1. Калі і як пачалася вайна ў вашай мясцовасці? Як людзі ўспрынялі інфармацыю пра пачатак вайны? Як людзі аднесліся да прыходу Чырвонай арміі? Ці шкадавалі польскую ўладу?

  2. Што змянілася ў жыцці Вашай сям’і пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе? А як Вашыя блізкія аднесліся да ўз’яднання?

82. Якім быў лёс памешчыкаў, паліцыі, настаўнікаў? Ці адбываліся рэпрэсіі?

83. Чым адрознівалася савецкая ўлада ад улады ў міжваеннай Польшчы? Хто найбольш выйграў ад пераменаў?

84. Каго прызначалі на кіруючыя пасады? Перад кім адкрыліся магчымасці кар’еры? Ці мела значэнне нацыянальнасць?

85. Што змянілася ў гаспадарцы пасля прыходу Савецкай улады? Ці спрабавалі Саветы стварыць калгас ў вашай мясцовасці?


1941-1944

86. Як людзі аднесліся да прыходу нямецкага войска?

87. Ці пайшоў хтосьці з вёскі служыць у паліцыю? Калі так, то чаму?

88. Ці былі ў ваколіцах у гады акупацыі якія-небудзь нямецкія аб’екты ці пабудовы?

89. Ці працаваў у вашай мясцовасці партызанскі атрад? Калі так, то калі з’явіўся? У чым заключалася яго дзейнасць?

90. Ці шмат мясцовых жыхароў пайшлі ў партызаны?

91. Ці адбываліся нямецкія карныя акцыі?

92. Як закранулі падзеі вайны Вашую вёску?

93. Ці ведаеце Вы штосьці пра лейтэнанта Чырвонай арміі П.Р.Рылава? Як ён загінуў?

94. Ці забіралі моладзь на працы ў Германію? Каго забіралі?

95. Што змянілася з прыходам немцаў? Якія падаткі плацілі людзі? Якія павіннасці трэба было выконваць? Ці галадалі людзі падчас нямецкай акупацыі?

96. Ці існавала пад акупацыяй школа ў Вашай мясцовасці? Калі так, то ці ўсе дзеці яе наведвалі? На якой мове вялося навучанне? Якія прадметы вывучаліся? Па якіх падручніках вучыліся дзеці?

97. Ці навучаўся хтосьці з вёскі ў Навагрудку? Калі так, то ў якой установе? Які яго быў лёс?
1944-1945

98. У якім стане была вашая гаспадарка пасля заканчэння вайны?

99. Як сустракалі Чырвоную армію ў 1944 г.?

100. Ці адбывалася мабілізацыя ў войска?

101. Ці спрабавалі людзі адпомсціць тым, хто здзекаваўся з людзей падчас акупацыі?

102. Ці выступаў у вёсцы хто-небудзь супраць савецкай улады? Ці былі ў вас партызаны (“лясныя браты”), якія ваявалі супраць Саветаў? Калі так, то ці падтрымлівалі іх людзі?


З 1945-да нашых дзён

103. Ці выязджалі жыхары вёскі ў Польшчу ў 1946 годзе? Калі так, то чаму?

104. Калі пачалі ствараць калгасы? Якім было стаўленне людзей?

105. Ці адбывалася раскулачванне? Каго раскулачвалі?

106. Хто быў першым старшынёй калгасу? Ці сталі людзі жыць багацей у калгасе? Якія былі заробкі? Ці было шмат працы?

107. Калі вы даведаліся пра тое, што ў СССР праводзіліся рэпрэсіі? Ці былі рэпрэсаваныя (сасланыя, раскулачаныя) сярод вашых родных, знаёмых? Хто? Ці былі гэтыя людзі вінаватыя?

108. Што людзі казалі пра Сталіна? Хрушчова? Брэжнева? Гарбачова? Каго з савецкіх кіраўнікоў найбольш хвалілі? Чаму? Каго найбольш клялі? Чаму?

109. Чаму распаўся Савецкі Саюз?



VI. Рэфлексія

109. Калі вам жылося найлепш? Чаму?

110. Што па-вашаму варта распавядаць пра вёску Асташына наступным пакаленням, турыстам?

111. Вы хацелі б, каб памяць пра Вашу вёску засталася ў гісторыі?



112. Можа ў Вас захаваліся старыя сямейныя фатаздымкі з відамі Вашай вёскі?
Ці згодны Вы на публікацыю свайго імя ці хочаце пакінуць гэтую інфармацыю ананімнай?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка