Анатоль Вярцінскі “жыццё даецца, каб жыццё тварыць ”




Дата канвертавання09.05.2016
Памер6.43 Kb.

Анатоль Вярцінскі

“ЖЫЦЦЁ ДАЕЦЦА, КАБ ЖЫЦЦЁ ТВАРЫЦЬ...”


Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Каб светла-залатую яго ніць

Віць і далей - любоўю, справай дзейнай

Ды словам, што ад справы неаддзелена.

Тварыць!

 

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.



Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,

Высакародным, дружным намаганнем,

Што потым зоркай у вяках гарыць.

Тварыць!


 

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Найлепшы самы, самы натуральны

Пачатак гэты вось жыццестваральны.

Інакш - якая ад жыцця карысць?

Тварыць!


 

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.



Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -

Тварыць!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка