Аналіз метадычнай работы
за 2014/2015 навучальны год
Метадычная работа ў 2014/2015 навучальным годзе будавалася на аналізе дзейнасці ўстановы адукацыі за папярэдні навучальны год, вынікаў унутрышкольнага кантролю і дыягностыкі, грунтавалася на задачах, якія стаяць перад педагагічным і вучнёўскім калектывамі.
Мэтай метадычнай працы ў школе з'яўляецца рост узроўня педагагічнага майстэрства настаўніка і ў цэлым педагагічнага калектыва.
З улікам узроўню арганізацыі навучальнага працэсу, на аснове дыягностыкі педагогаў была прапанавана наступная метадычная тэма года: “ Павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў праз прымяненне інфармацыйных тэхналогій на ўроках і ў паўзаўрочнай дзейнасці”.
Задачы выцякаюць з праведеных дыягнастычных даследаванняў
педагагічных патрабаванняў і запытаў педагогаў, а таксама аналіза работы метадычнай службы за мінулы навучальны год.
Пастаўленыя метадычныя задачы вырашаюцца праз удасканаленне методыкі ўроку і арганізацыю навучання , выхавання на аснове дыягностыкі; праз праблемныя семінары, тэматычныя педсаветы; вывучэнне вопыту аптымальнай арганізацыі педагагічнай і метадычнай працы; сістэму бесперапыннага павышэння педагагічнага майстэрства.
Разуменне сваіх праблем і жаданне ўдасканальваць майстэрства знайшло адлюстраванне ў выбары тым самаадукацыі (23%- вузкапрадметные,77% - вывучэнне і ўкараненне новых педагагічных тэхналогій). Нашы настаўнікі маюць устойлівую цікавасць да педагагічных інавацый. Назіраецца дадатная дынаміка ў абнаўленні і набыцці ведаў у вобласці педагагічных тэхналогій, іх апрабацыі.
Паводле плану метадычнай працы на 2014/2015 навучальны год абагульнены вопыт настаўніка матэматыкі Красноўцавай С.В. па тэме
"Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі" настаўніка хіміі і біялогіі Філіпені З.А. па тэме "Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках хіміі “ (на раённым узроўні, да жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі).
У мінулым годзе была выяўлена сур'ёзная праблема –адсутнасць інавацыйнага педагагічнага праекта, над якім працавала б уся школа. Маючы высокі творчы патэнцыял, педколлектыву неабходна было ўвесці ў дзеянне работу аднаго з праектаў з 1 верасня 2014 года.
У 2014/ 2015 навучальным годзе школа пачала работу над рэалізацыяй двух праектаў:
на раённым узроўні- "Знакамітыя выпускнікі";
на абласным узроўні- "Стварэнне сістэмы патрыятычнага выхавання праз прылучэнне навучэнцаў да нацыянальнай культуры Старадарожчыны".
План павышэння кваліфікацыі выкананы на 100%.
У 2014/2015 навучальным годзе павысілі кваліфікацыю на базе МАІРА 5 настаўнікаў, на базе АПА-1 настаўнік( Аўчыннікава І.Ю.)
Базавае павышэнне кваліфікацыі(на базе МАІРА) :
Філіпеня З.А.– верасень
Зеньковіч А.Л.–снежань
Коршак Л.І.- студзень
Базавае павышэнне кваліфікацыі(на базе АПА):
Аўчыннікава І.Ю- верасень
Мэтавае павышэнне кваліфікацыі ( семінары):
Філіпеня З.А– лістапад
Філіпеня З.А.–сакавік
Ліцяева В.І.–май.
У 2014/2015 н.г. падцвердзілі вышэйшую катэгорыю 2 настаўніка школы: Мядзведская Н.У. і Коршак Л.І.( маюць вышэйшую катэгорыю 12 настаўнікаў). У 2015/2015 навучальным годзе падлягаюць атэстацыі на падцвярджэнне вышэйшай катэгорыі 9 настаўнікаў, з із 7 педагогаў– пенсіянеры.
Даведачна.На 01.09.2017 года абавязковую атэстацыю ў вобласці павінны прайсці 2414 педагогаў.У 2014/2015 н.г.прайшлі толькі 200 педагогаў ( у мінулым навучальным годзе–1252).
У 2014/2015 навучальным годзе ў школе праведзены чатыры раённыя метадычныя аб'яднанні ( настаўнікаў музыкі, інфарматыкі, пачатковых класаў і педагогаў-арганізатараў) і) і раённая вучоба намеснікаў дырэктароў па вучэбнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце па тэме: "Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці”( намеснік дырэктара Дзмітрук Т.П.). Работа педагагічнага калектыву атрымала высокую адзнаку.
На працягу навучальнага года ў школе працавалі чатыры метадычных аб'яднанні, атэстацыйная камісія. Вялася сістэматычная індывідуальная праца з настаўнікамі школы, рэгулярна праводзіліся метадычныя аператыўкі па пытаннях унутрышкольнага кантролю. Былі арганізаваны і праведзены Дэкады педмайстэрства настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу , настаўнікаў гуманітарнага цыклу і класных кіраўнікоў, а таксама Дэкада інфармацыйных тэхналогій.
У сакавіку 2015 года праходзіла раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў па тэме” Удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў праз актыўнае далучэнне да інфармацыйнай адукацыйнай прасторы”. З абагульненнем вопыту на канферэнцыі выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дзмітрук Т.П. з дакладам”Дзейнасць педагагічнага калектыву па эфектыўнаму ўкараненню інфармацыйна- камунікацыйных тэхналогій для паспяховага развіцця асобы вучня”.
У адпаведнасці з планам сумеснай работы ўпраўлення адукацыі галіновага прафсаюзу на 2015 год з 01.04.2015 года па 20.04.2015 года з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу маладых педагогаў, умацавання матывацыі да педагагічнай дзейнасці, развіцця педагагічных ініцыятыў, фармавання сістэмы каштоўнасцей маладых педагогаў і па вышэння значнасці і прэстыжу педагагічнай прафесіі адбыўся раённы этап творчага конкурсу "Педагагічны старт - 2015". Тэма конкурсу ў 2015 году: "Формула поспеху маладога педагога".
Па выніках конкурсу адзначана актыўны ўдзел у правядзенні творчага конкурсу "Педагагічны старт - 2015" маладых спецыялістаў ДУА"Сярэдняя школа №1 г.Старыя Дарогі", "Сярэдняя школа №3 г.Старыя Дарогі", "Паставіцкая СШ", "Горкаўская СШ".
Малады спецыяліст Осінцаў Артур Валер'евіч, настаўнік фізікі і астраноміі, узнагароджаны Дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму Старадарожскага райвыканкама I ступені.
Павышэнне педагагічнага майстэрства настаўнікаў адбывалася праз наступныя мерапрыемствы:
павышэнне кваліфікацыі на базе МАІРА і АПА;
усе настаўнікі школы прынялі ўдзел у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў;
на працягу навучальнага года кожны настаўнік-прадметнік працаваў над абранай тэмай па самаадукацыі і падрыхтаваў справаздачу па дадзенаму пытанню;
працавалі школьныя метадычныя аб’яднанні “Класныя кіраўнікі плюс”, настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыклу, настаўнікаў прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу, настаўнікаў пачатковых класаў.
Асноўныя формы работы МА: правядзенне педагагічных эксперыментаў па праблемам методыкі навучання і выхавання;
укараненне інавацыйных тэхналогій у адукацыйны і выхаваўчы працэс; круглыя сталы, семінары, адкрытыя ўрокі, даклады, лекцыі, дыскусіі.
Асноўныя напрамкі дзейнасці МА адпавядалі гадавому планаванню школы і выкананы поўнасцю.
Работа Ш МА ажыццяўлялася ў цеснай сувязі з праблемай школы, планы канкрэтныя, выкананы поўнасцю. На пасяджэннях разглядаліся тэарэтычныя пытанні, з вопыту работы, наведванне і аналіз адкрытых ўрокаў. Наведаныя ўрокі былі абмеркаваны і прааналізаваны. Работа МА дала пэўны вынік. Гэта адносіцца як да павышэння якасці ведаў, так і да работы настаўнікаў па падрыхтоўцы вучняў да экзаменаў.
Педагогі нашай школы шукаюць новыя падыходы да выкладання прадметаў, выкарыстоўваюць сучасныя метады і прыёмы, сродкі і тэхналогіі.
Асобую ўвагу МА ўдзялялі ўдасканальванню форм і метадаў арганізацыі сучаснага ўроку. У мінулым навучальным годзе была агучана праблема: ШМА не вывучылі рэзультатыўнасць работы настаўнікаў па выбраным па самаадукацыі тэмах. Кіраўнікамі ШМА была праведзена пэўная работа па вызначэнню і карэкціроўцы тэм па самаадукацыі, справаздачы па выбраным па самаадукацыі тэмах заслуханы на апошніх пасяджэннях.
Стан метадычнай работы ў школе заслухан у снежні 2014 года на нарадзе пры дырэктары.
Праблемы ШМА:
1.Прадстаўленне і прапаганда педагагічнага вопыту калег праводзілася праз дэкады педмайстэрства, узаеманаведванне ўрокаў. Але настаўнікі школы не прадставілі на працягу года абагульненне свайго вопыту работы ў сродках масавай інфармацыі.
2. Таксама ў сваёй рабоце настаўнікі школы не выкарыстоўваюць новае абсталяванне, якое ёсць у наяўнасці ў шматлікіх сучасных школах - інтэрактыўную дошку. Толькі некаторыя маюць уяўленне пра тое, як працаваць з дошкай .
Задачы:
1.Кіраўнікам МА неабходна звярнуць увагу на ўзаеманаведванне настаўнікамі ўрокаў сваіх калег, так як гэта павышае ролю ў прапагандзе эфектыўнага педагагічнага вопыту. Рэкамендаваць настаўнікам прадставіць абагульненне свайго вопыту работы ў сродках масавай інфармацыі.
2. Запланаваць і правесці ў 2015/2016 н.г. у час правядзення пасяджэнняў ШМА рад аткрытых урокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі.
3. Стварыць сістэму інфармацыйна-метадычнай падтрымкі укаранення і выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных і педагагічных тэхналогій праз работу школьнага метадычнага кабінета праз папаўненне медыятэкі па ўсім кірункам дзейнасці ўстановы і лакальнай сеткі для абмену інфармацыяй.
4. Выдаваць па вынікам правядзення метадычных мерапрыемстваў метадычныя прадукты (зборнікі, буклеты, брашуры і т.п.) для ўдасканалення адукацыйнага працэсу.
Аналіз работы з педагагічнымі кадрамі дазваляе зрабіць наступныя вывады:
план метадычнай работы школы на 2014/2015 год рэалізаваны;
планы работы школьных метадычных аб’яднанняў рэалізаваны ў поўным аб’ёме;
павысілі кваліфікацыю ў мінулым годдзе 5 настаўнікаў, задаволены запыты настаўнікаў на мэтавую падрыхтоўку (3 чалавекі);
у сваёй рабоце настаўнікі школы выкарыстоўваюць элементы сучасных педагагічных тэхналогій;
Такім чынам, для актывізацыі метадычнай работы ў 2015/2016 навучальным годзе неабходна:
кіраўнікам МА больш накіравана весці работу па далучэнню настаўнікаў да інавацыйнай дзейнасці;
прадоўжыць практыку творчых справаздач настаўнікаў; справаздач аб павышэнні кваліфікацыі; з аналізам практычнага прымянення атрыманых ведаў;
вывучаць, абагульняць і распаўсюджваць эфектыўны педагагічны вопыт настаўнікаў школы праз дэкады педмайстэрства, узаеманаведванне ўрокаў, адкрытыя пасяджэ нні МА, педсаветы; рэкамендаваць настаўнікам прадставіць абагульненне свайго вопыту работы ў сродках масавай інфармацыі.
Задачы метадычнай работы школы на 2015/2016 навучальны год:
1. Арганізаваць працу калектыва над адзінай метадычнай тэмай "Павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў праз удасканаленне форм і метадаў работы з адоранымі дзецьмі".
2. Стварыць умовы для ўдасканалення ўзроўня педагагічнага майстэрства настаўнікаў.
3. Выяўляць, абагульняць і распаўсюджваць эфектыўны педагагічны вопыт настаўнікаў, у тым ліку і праз выдавецкую дзейнасць. |