Аналітычная запіска pp#02/2011BY, 17 January, 2011




старонка2/3
Дата канвертавання18.03.2016
Памер414.04 Kb.
1   2   3

ІV. Канкрэтны аналіз зьместу мэдыя
ІV. 1. Дзяржаўныя электронныя мэдыя
Ужо 11.03.10 БТ (“Панарама”) паведамляла, што “миллиардеров на планете стало больше на 62 человека... и в этом Форбс видит признак окончания экономической рецессии». А на фоне гэтага паведамленьня падала інфармацыю пра тое, што ад пачатку года ўклады насельніцтва ў беларускіх рублях павялічыліся, а беларускі фінансавы аналітык сп. Грыц узгадаў пра «роль государства в посткризисный период».
Тая ж самая праграма (19.03.10) распавяла, як у Беларусі рыхтаваўся выхад з эканамічнай крызы. У сюжэце, прысьвечаным Мінскаму сілікатнаму заводу, ягоны дырэктар сказаў: “Мы перед собой ставили цель... как и руководство нашей страны, тот кто в кризис сможет произвести модернизацию предприятия, найти новые виды продукции, то он не только выйдет из кризиса устоявшим, но он ещё и наберёт какие-то ещё силы, чтобы ему в дальнейшем лучше работать».
Нарэшце, аналітычная праграма “В центре внимания” (21.03.10) падала больш панарамную карціну агульнай тэндэнцыі выхаду з крызы, параўнаўшы эканамічную сытуацыю ў Беларусі з сытуацыяй у суседніх краінах. Да таго ж, паводле БТ, беларуская эканоміка аказалася найбольш устойлівай да нэгатыўных уплываў сусьветнай фінансавай крызы параўнальна з эканомікамі суседніх краінаў. Вядоўца праграмы (Гроераў): “Белорусская экономическая модель впечатлила Всемирный банк. На неделе вице-президент международной финансовой организации по региону Европы Филлип Ле Уэру дал высокую оценку достижениям Беларуси... Внимание банкира привлекли успехи в росте благосостояния в Беларуси”. (Па выніках студзеня-лютага гэтага года ВУП павялічыўся больш чым на 3%).“Кстати, весьма показательны результаты прошлого кризисного года. Беларусь продемонстрировала рост ВВП 0,2%, тогда как падение в России составило почти 8%, в Украине 16%, а внутренний валовый продукт Литвы сократился на 14%, а Латвии почти на 20%”. Пры гэтым, як адзначыла другая вядоўца (Доўгая): “В белорусском правительстве убеждены: если в странах-партнёрах не произойдёт серьёзного финансового кризиса, этот год позволит нам не только наверстать упущенное в 2009 году, но и серьёзно шагнуть вперёд”.
Прыкладна ж у гэты час на БТ практычна цалкам зьнікае крызысная рыторыка. І галоўнымі выразамі, калі тэма ўвогуле закранаецца, робяцца “минимизация последствий финансового кризиса”, “выйти на докризисный уровень», “восстанавливаются докризисные темпы роста экономики” і да т. п.
Узьнікае таксама і шэраг даволі характэрных сюжэтаў, сутнасьць якіх палягае ў дэманстрацыі

  • эканамічнай экспансыі Беларусі (Венэсуэла – пляцоўка нашых эканамічных інтарэсаў і прасоўваньня нашых тавараў -- “В центре внимания” (21.03.10);

  • пашырэньня міжнароднага супрацоўніцтва з вядучымі эканомікамі сьвету -- Кітай гатовы інвеставаць у нашу эканоміку 10 млрд даляраў; мы шукаем і знаходзім новыя рынкі збыту – сюжэт “Белорусские товары на латвийских прилавках”;

  • новых тэхналёгіяў і новых пэрспэктываў разьвіцьця беларускай эканомікі – сюжэт “Американские бизнесмены в Минске”; “Уступленьне Беларусі ў СГА – прыярытэт” “В центре внимания” (04.04.10) ды іншыя.

Мяняецца і рэпрэзэнтацыя вобразу будучыні краіны ці, хутчэй, зьяўляецца шэраг сюжэтаў, дзе акцэнтуецца ўвага на тэме “Беларусь у будучыні”. Напрыклад, гэта сюжэты “Новая жизнь Полесья” – “глобальное оживление”, “Президент утвердил государственную программу развития Припятского региона” – у будучыню з новымі плянамі і аптымізмам! “В центре внимания” (04.04.10).


Вялікія сацыяльна-эканамічныя і рэфарматарскія пляны (ператворым Палесьсе ў квітнеючы край), якасны прарыў (удасканаленьне будаўнічай галіны краіны) і эканамічны рост -- галоўныя складовыя часткі гэтага канструктыўнага вобразу будучыні краіны, пададзенага БТ. Да таго ж, эканоміка паступова вяртаецца да ранейшых тэмпаў росту:“Гомельская область сегодня развивается уверенно. По отдельным показателям рост от 8 до 12%. Губернатор региона уверен: цифры самое яркое подтверждение того, что экономика региона стала оправляться от последствий кризиса”.“В центре внимания” (18.04.10).
Сур’ёзныя зьмены, якія сьведчаць пра ажыўленьне эканомікі, адбываюцца і ў маштабах усёй краіны. Сюжэт, прысьвечаны праблеме ўступленьня Беларусі ў СГА.

Карэспандэнт: “Мировой рейтинг деловой среды – лучшее доказательство изменений. Наша страна переместилась из второй сотни на 58 место, а по темпам изменений вошла в десятку самых динамично развивающихся стран” “В центре внимания” (02.05.10).


Практычна сінхронна з Першым нацыянальным каналам тыя ж самыя акцэнты ў асьвятленьні тэмы фінансавай крызы расставіла і праграма “Наши новости” (НН), АНТ.

Калі пра заканчэньне крызы “Панарама” паведаміла са спасылкай на “Форбс”, то ў той жа дзень (11.03.10) НН, у кантэксьце крызы, распавяла пра посьпехі Мінскага завода халадзільнікаў “Атлант”. Вядоўца (Палякова): “Кризис, как не удивительно, поднял планку качества белорусских предприятий. К примеру, “ Атлант” не только успешно преодолевает последствия мирового экономического спада, но даже умудряется расширять спектр продукции. И минские холодильники стали брендом страны». Далей сюжэт той жа праграмы быў прысьвечаны юбілею гэтага прадпрыемства: «Конвейер “Атланта” работает в две смены... завод постоянно обновляет модельный ряд... белорусская техника продаётся более чем в 30 странах мира”.


19.03.10 (у той жа самы дзень, што і Першы нацыянальны канал) АНТ падае таксама вельмі падобны па сэнсе рэпартаж з Аршанскага завода сельскагаспадарчай тэхнікі, які, мадэрнізаваўшыся, пачаў экспартаваць сваю прадукцыю. А 26.03.10 падае панарамны погляд на беларускую эканоміку, які сьведчыць пра тое, што эканамічная сытуацыя ў краіне ня проста стабільная, але параўнальна з мінулым годам пачало павялічвацца крэдытаваньне рэальнага сэктара эканомікі. Вядоўца: “Несмотря на внешнеэкономические разногласия с некоторыми партнёрами, экономика и финансовая сфера Беларуси развиваются. Курс белорусского рубля к корзине валют стабильный. Об этом сегодня президенту доложил глава Нацбанка. По словам Петра Прокоповича банковская система Беларуси работает устойчиво. По сравнению с прошлым годом кредитование реального сектора экономики увеличилось почти на треть». Прокопович: «Все возможности есть у нас к концу года укрепить нашу валюту», «люди уже прывыкли к тому, что основные валюты – доллар, евро и российский рубль не стабильны».
Надалей у выпусках НН адсутнічаюць нават узгадкі пра тэму крызы. І толькі 27.04.10 на фоне пасьпяховага разьвіцьця завода па выпуску металакорда зьяўляецца характэрная ўзгадка пра крызу, якая ня здолела нэгатыўна паўплываць на беларускі экспарт. Карэспандэнт: “Металлокорд – это не просто трос..., это наукоёмкий продукт... именно на такую эксклюзивную і недорогостоящую продукцию цены на мировых рынках в период недавнего экономического кризиса оказались стабильными”.

І, як на Першым нацыянальным канале -- тыповы мэсыдж на тле посткрызыснай тэматыкі: перад краінай стаяць вялікія пляны, якія будуць выкананыя. Лукашэнка: “В будущей пятилетке мы возродим Полесье...”.


Яшчэ больш выразнай была ў гэты пэрыяд адсутнасьць узгадак пра крызысныя і посткрызысныя зьявы ў рэгіянальнай тэлевізыйнай праграме“Навіны Рэгіён” ТРК “Магілёў”. Адзіным выключэньнем быў сюжэт, прысьвечаны вынікам пашыранай нарады ў аблвыканкаме, дзе гаворка ішла пра фінансавы стан прадрыемстваў вобласьці і заробак. Карэспандэнтка: “8 раёнаў не вышлі на заданне (не выканалі прагнозных паказчыкаў – аўт.). Пагаршаецца і фінансавы стан некаторых арганізацый. Да стратных сёння дабавілася 13 прадпрыемстваў”, “Спецыялісты канстатуюць: прагноз па павышэнні заработнай платы выкананы толькі на 93%”.
І, як і ў дзьвюх папярэдніх праграмах, “Навіны Рэгіён” паказалі на пачатку сакавіка “антыкрызысны” сюжэт з характэрным мэсыджам, як трэба пераадольваць крызу. “Павышаць якасць і пашыраць асартымент прадукцыі на старым абсталяванні амаль немагчыма. Таму распачатае летась на “Магатэксе” тэхнічнае пераўзбраенне дапамагае прадпрыемству пераадолець крызіс і пашырыць рынкі збыту. Тым больш, што паэтапная мадэрнізацыя дазваляе аднаўляцца без спынення вытворчасці”.

Затым карэспандэнтка дае слова галоўнаму інжынэру і генэральнаму дырэктару ААТ “Магатэкс”, якія паведамляюць: запусьцілі 12 новых ткацкіх станкоў, завезлі для мантажу новую шліхтавальную машыну, лінія адваркі-адбелкі пачне працаваць у траўні.



Пасьля на фоне працуючага цэху журналістка працягвае: “Што тычыцца рэалізацыі прадукцыі, сёлета за 2 месяцы план выкананы на 156%. Спажыўцы сёння ёсць у Сербіі, Таджыкістане і нават у Венесуэле. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць лёгкія тканіны з павышаным утрыманнем бавоўны, якія карыстаюцца попытам у Еўропе”.
Радыёфакт” (першы канал нацыянальнага радыё)
Агульная тэнденцыя навіннага фармату гэтай радыёпраграмы: крызы больш не існуе! Прынамсі, у беларускім кантэксьце. Літаральна некалькі выпадковых узгадак за ўвесь час другога пэрыяду маніторынгу выглядаюць абсалютна неістотна з пункту гледжаньня асноўнай плыні жыцьцялаяльнага айчыннага грамадзяніна. Паказальна, што посткрызавая рыторыка кожным разам паўстае ў фармаце рэклямнага блёку ўлады. Так, напярэдадні прэзыдэнцкага звароту да нацыі экспэрт А. Зімоўскі лічыць, што прэзыдэнт агучыць “посткризисную стратегию”. Карэспандэнтка радасна ўдакладняе: “Президент предложит программу действий после того, как он сделает отчет о том, как мы победили кризис?” Зімоўскі сувора папраўляе: “Президент не отчитывается! Он отчитывает!” (“Радыёфакт”, 20.04.2010). У другім выпадку аналізуюцца фінансавыя праблемы Грэцыі. Яны разглядаюцца экспэртам Алегам Кухальскім як частка вялікай гульні супраць эўра, якую ладзяць глябальныя фінансавыя гульцы, перадусім амэрыканскія. І гэта ёсьць непасрэдным працягам сусьветнай крызы: “Правы были те эксперты, которые говорили, что этот кризис еще не закончился и спекулятивная модель экономики еще преподнесет свои сюрпризы. По сути, Греция – это прямое следствие действий западных финансистов, которые продолжают заливать экономические проблемы наличностью”. (“Радыёфакт”, 9.03.2010). Больш за тое, тут працуюць замежныя прыватныя банкі, якія спачатку прыходзяць у краіну, а потым пачынаюць выцягваць адтуль сродкі. У нас тут праблем ня будзе, бо большасьць банкаўскага сэктару належыць дзяржаве.
Такім чынам, крыза выглядае чымсьці неістотным і неўплывовым для беларускай дзяржавы і яе жыхароў. Пераможная рыторыка спалучаецца з гіпнатычнымі сьпевамі пра тое, што ўсе праблемы за мяжой, а тут дзяржава гадуе нацыю і нікому не дазволіць яе пакрыўдзіць. Крыза папросту кладзецца чарговым кавалкам у агульны патэрн дзяржаўнай прапагандысцкай складанкі: “З бацькам нам нічога не страшна!”
Інтэрнэт-рэсурс belta.by, відавочна, працягваў выконваць ідэалягічную замову на асьвятленьне крызы, як праблемы, якая ня проста пасьпяхова вырашаецца, але і мацуе беларускую дзяржаву ў пэрспэктыве яе будучыні. Натуральна, ідэалягічны фармат перадусім патрабуе пільнай увагі да выказваньняў і ацэнак кіраўніка краіны. Таму яны і дамінавалі на віртуальных старонках выданьня. З 23 падлеглых маніторынгу матэрыялаў 8 непасрэдна люструюць пазыцыю А. Лукашэнкі.
Беларусь продолжит сотрудничество с МВФ” (4.05.10): "Мы неплохо поработали в эти кризисные времена с Международным валютным фондом. Знаете, всегда были критики нашей системы, нашей политики, и у нас долгое время не складывались отношения с МВФ. И мы очень благодарны Международному валютному фонду и другим финансовым международным институтам за их поддержку в это непростое время для нашей экономики. Беда нас толкнула к тому, что мы начали искать взаимопонимание с этими организациями. И они нас поддержали. Мы это будем помнить всегда, мы люди с памятью. Пусть это небольшой был кредит, чуть больше 3 миллиардов, но мы это будем помнить всегда", -- подчеркнул глава государства”.
Лукашенко: мы не должны позволить отнять Победу у своего народа” (7.05.10): "Когда начался мировой кризис, я первый и до сих пор, наверное, единственный глава государства, который откровенно сказал: кризис -- это результат мировой коррупции, -- подчеркнул Президент. -- У меня нет фактов, чтобы сказать, что причина этого кризиса -- переделить мир”. Александр Лукашенко подчеркнул, что Беларусь с уверенностью смотрит в завтрашний день. Последовательно, несмотря ни на какие кризисы, осуществляет то, что намечено, -- и в экономике, и в социальной сфере, и в образовании, и в медицине, и в культуре. Современная Беларусь как будто впитала дух тех героических времен. Последние полтора-два десятка лет все время приходится бороться -- то с внутренними проблемами, то с внешним давлением”.
Лукашенко: 2010 год должен стать началом динамичного прорыва в развитии Беларуси” (20.04.10): Основная тема послания белорусскогму народу и Национальному собранию в этом году: "Динамичный прорыв в развитии страны -- путь к новому качеству жизни":

В текущем году мы должны полностью преодолеть последствия мирового кризиса, негативно отразившегося на нашей экономике, и как минимум восстановить докризисные темпы экономического роста", -- подчеркнул белорусский лидер. "От того, насколько эффективно и качественно мы будем работать в нынешнем году, зависят наше благосостояние и движение по пути экономического и социального прогресса", – добавил он. -- Беларусь должна выйти из кризиса более современной и готовой к жесткой конкуренции в условиях не докризисного, а уже послекризисного мира”.


Усе іншыя матэрыялы ўэб-старонкі пададзеныя ў гэткім самым фармаце пераможных рэляцый, якія тым ці іншым чынам канстатуюць пасьпяховае пераадоленьне крызы і малююць аптымістычныя пэрспэктывы. Згадаем хаця б адзін прыклад.
Белорусская промышленность в условиях мирового кризиса сохранила и расширила рынки сбыта – Радевич” (6.04.10): “Предыдущий год, несмотря на кризис, не привел к потере рынков сбыта. "У нас не уменьшились объемы отгрузок. Мы сохранили позиции на всех рынках и нашли новые”, -- подчеркнул министр. Поставки начались в страны Юго-Восточной Азии, Латинской Америки. В некоторые государства экспорт возрос в разы. Александр Радевич также отметил, что все предприятия сегодня работают стабильно. Начиная со второго полугодия 2009 года динамика работы промышленности положительная. "Мы каждый месяц прибавляем", -- сказал он. Сейчас стоит задача не только вернуться на прежний уровень отгрузок, но и обеспечить их прирост. По словам министра, прирост промышленного производства в 2010 году ожидается 18,5% к уровню 2009 года”.
Цікава, як гэтыя высновы і лічбы стасуюцца ў міністра з таксама афіцыйнымі дадзенымі і высновамі, пададзенымі ў “СБ”: Из-за кризиса традиционные рынки сбыта «просели». Экспорт продукции снизился на 35 процентов. Это отразилось на платежном балансе. Говоря просто, было потрачено больше валюты (на оплату импортных счетов), чем заработано. Дефицит покрывается займом» (23.02.10). Альбо ў газеце “Рэспубліка” (4.05.10): “Минувший год для белорусских машиностроителей оказался нелегким: по данным министерства иностранных дел, экспорт грузовых автомобилей и седельных тягочей сократился на 34,3%, автомобилей специального назначения – на 32,2%, прицепов и полуприцепов – на 40,4%”.
Калі прааналізаваць усе падобныя “несупадзеньні” толькі ў афіцыйных СМІ, дык давядзецца заканстатаваць, што тут мы маем устойлівую тэндэнцыю несыстэмнага і супярэчлівага асьвятленьня тэмы крызы.

ІV. 2. Дзяржаўныя друкаваныя мэдыя
Беларусь сегодня”
Другі этап маніторынгу пацвердзіў, што тэндэнцыя выдаленьня тэмы крызы са старонак гэтага выданьня ёсьць стратэгічнай задачай, якую газэта мае намер выконваць да завяршэньня гэтай падзеі. За выключэньнем аднаго матэрыялу (“Рабочий вопрос”, 19.03.10), нешматлікія згадкі пра крызу зьяўляліся на старонках газэты адно як рэмаркі ў маналогах афіцыйных асобаў, якія нельга выдаліць. Натуральна, што ўсе гэтыя “рэмаркі” прадстаўлялі пазытыўна-аптымістычную візію пасьпяховага пераадоленьня крызы. Але нават такую візію “Беларусь сегодня” не схільная актуалізоўваць і мультыплікаваць. У гэтым сэнсе вельмі паказальнай зьяўляецца ацэнка эканомікі Беларусі віцэ-прэзыдэнта Сусьветнага банку па рэгіёнах Эўропы і Цэнтральнай Азіі Філіпа Ле Уеру, якую ён выказаў на сустрэчы ў Менску з С. Сідорскім: “Мы поздравляем вас с замечательными успехами, которые наблюдаем в развитии экономики Беларуси в последние 10 лет. Вы смогли обеспечить экономический рост, который ближе к китайскому, чем к европейскому... В ходе визита мы хотим изучить, каким образом это было достигнуто. Я уверен, что другие страны могут извлечь пользу из вашего опыта”. (“Оценки и выводы”, 19.03.10). Здавалася б, гэтая звышкамплімэнтарная выснова высакастатуснага міжнароднага функцыянэра проста такі просіцца быць разгорнутай у шэраг пераможных аналітык, якія падмацоўвалі б эфэктыўны плён дзейнасьці беларускіх уладаў. Але нічога такога ня здарылася, ды і сам матэрыял быў аточаны нічым не прыкметнымі паведамленьнямі. Тым болей дзіўна ў гэтым кантэксце выглядае зьяўленьне вышэй згаданага артыкула “Рабочий вопрос”, які досыць аб’ектыўна распавядае пра канфліктную сытуацыю на Аўтаагрэгатным заводзе ў Баранавічах: “ Сегодня доля заказов МАЗа для Автоагрегатного завода в Баранавичах уменшилась до 47% процентов с небольшим. Почти на четверть по сравнению с прошлыми объемами снизилась и поставка на российские конвейеры. Разумеется, это отразилось на зарплате: ее размер уменшился вдвое. Рабочие забеспокоились...” І былі гатовыя ўжо страйкаваць. Але праз шэраг псыхалягічных ды фінансавых маніпуляцыяў кіраўніцтва завода канфлікт збольшага атрымалася суцішыць.
З неафіцыйных крыніцаў добра вядома, што ў пэрыяд вострай формы крызы падобных сытуацый на беларускіх прадпрыемствах хапала, але чаму на старонкі газэты патрапіла менавіта гэтая і чаму тут гэты матэрыял увогуле зьявіўся – рацыянальна патлумачыць немагчыма.
З астатніх матэрыялаў яшчэ толькі адзін утрымлівае аб’ектыўную ацэнку сытуацыі (у сферы беларускага экспарту). Гэта артыкул “Клімат-кантроль” (23.02.10) В. Валанюка, дзе аўтар між іншага канстатуе: «Повышенная заинтересованность Правительства в привлечении замежного капитала понятна. Из-за кризиса традиционные рынки сбыта «просели». Экспорт продукции снизился на 35 процентов. Это отразилось на платежном балансе. Говоря просто, было потрачено больше валюты (на оплату импортных счетов), чем заработано. Дефицит покрывается займом».
Другі этап маніторынга газэты “Беларусь сегодня” у праекцыі адлюстраваньня крызыснай праблематыкі засьведчыў, што акрамя яшчэ большага зьніжэньня ўвагі да гэтай тэмы, ніякіх іншых пераменаў у ёй не адбылося. Выданьне па-ранейшаму сыстэматычна ўхілялася ад згадак пра крызу, нават не спрабуючы аналізаваць яе хаду, не шукала выйсьця з сытуацыі, не цікавілася стратамі, нанесенымі беларускаму грамадзтву.
Рэспубліка”
Раўнуючы з “СБ”, газэта “Рэспубліка” выглядае досыць прэзэнтатыўна. Аналізуючы вынікі першага этапу маніторынгу “Рэспублікі” мы адзначалі, што ў ёй было некалькі дысанансных матэрыялаў, што выпадалі з агульнага аптымістычнага кантэксту, які стваралі вакол крызы астатнія дзяржаўныя выданьні. Да гонару газэты адзначым, што на другім этапе маніторынгу якраз тыя дысанансныя матэрыялы паклаліся ў аснову тэндэнцыі, што выявілася праз цэлы шэраг грунтоўных артыкулаў, якія аб’ектыўна і якасна аналізавалі крызысную сытуацыю ў розных сферах рэальнай эканомікі. Зьвернем увагу на некаторыя зь іх.
У артыкуле “Как одолжить миллион” (17.02.10) В. Валчкоў піша: “В последний год одна из самых больших проблем реального сектора экономики – недостаток финансирования, который ограничивает рост производства. Согласно мониторингу национального банка, эта проблема характерна для 57,4% компаний, а еще 39,2% испытывали в четвертом квартале прошедшего года недостаток оборотных средств. Врочем, во времена кризиса денег не хватает всем: промышленникам, ритейлерам, сфере услуг, финансистам…”. І далей аўтар сьцьвярджае, што найбольш праблемна знаходзіць грошы для буйнага бізнэсу. “Самое интересное, что наиболее незащищенным оказался именно крупный бизнес”.
Даволі ўвагі газэта надае паўсталым праз крызу праблемам у будаўніцтве, арэндзе офісных і складскіх памяшканьняў, коштам на кватэры... А. Бянько ў артыкуле “Неожиданно устояли” (24.02.10) піша: «По подсчетам специалистов, сегодня в столице сдается в аренду порядка 250 тыс. кв. метров офисных площадей в год. Эксперты отмечают, что Беларусь снизила объемы строительства не так значительно, как соседние страны. Например, в России рынок офисов «просел» на 43%, торговых строений – на 37%. В Беларуси же общий уровень снижение темпов строительства не превысил и 15%. Специалисты уверены: кризисный процесс находится в начальной стадии своего развития» . А ў артыкуле “Крызис заставил быть справедливым” (5.05.10) ён жа сьцьвярджае, што дзякуючы крызе ўзровень спэкулятыўнасьці значна зьнізіўся, і мы ўпершыню маем сытуацыю, калі выдаткі на пабудову кватэраў і рынкавыя цэны на іх ужо збольшага наблізіліся да міжнародных стандартаў.
Яшчэ адна надзвычай сур’ёзная праблема закранаецца ў артыкуле “Тягач, получивший признание” (4.05.10): “Минувший год для белорусских машиностроителей оказался нелегким: по данным министерства иностранных дел, экспорт грузовых автомобилей и седельных тягочей сократился на 34,3%, автомобилей специального назначения – на 32, 2%, прицепов и полуприцепов – на 40,4%”.
Разам з тым, станоўча ацэньваючы аналітычна-крытычную пазыцыю рэдакцыі газэты “Рэспубліка” стасоўна асьвятленьня крызысных праяваў у розных сферах рэальнай эканомікі, будзем мець на ўвазе, што яны складаюць толькі частку ад асноўнага масіву пераможна-пафасных матэрыялаў. Да прыкладу, газэта можа надрукаваць разгорнутую гаворку з старшынёй Мінскага аблвыканкама Леанідам Крупцом, у якім цалкам абмінаецца праблема крызы як у прамінулых, так і ў сёньняшніх праблемах ды дасягненьнях гэтай надзвычай важнай для ўсёй краіны тэрыторыі (“Интерес “той стороны” станет пользой для страны”, 4.05.10).
Але галоўная праблема “Рэспублікі” нават не ў гэтым, а ў тым, што яна ня можа сабе дазволіць комплекснай аналітыкі крызы ва ўсіх яе праявах: ад фінансавых і сацыяльна-эканамічнай да палітычных. З гэтага кожная яе вартая ўвагі інфармацыйная ці аналітычная ініцыятыва застаецца няпоўнай.

ІV. 3. Недзяржаўныя электронныя мэдыя
Эўрапейскае радыё для Беларусі”
Кідаецца ў вочы амаль поўнае зьнікненьне тэмы са сьпісу актуальных навінаў і аналітычных разбораў. Амаль адзінае “кропкавае” рэха тэмы крызы за адпаведны пэрыяд маніторынгу – гэта пара рытарычных фігур у звароце Лукашэнкі да беларускага народу і адпаведны камэнтар эканамічнага экспэрта Сяргея Чалага. Лукашэнка: "Мы выжылі ў гэтай блакадзе ва ўмовах фінансавага крызісу. І я сёння вымушаны дзякаваць не Расію "родную матушку", нашу родную Расію. Каму дзякаваць? Нашым "ворагам" (у двухкоссе бяру): МВФ, Еўропе, Захаду. Яны нам гэтыя мільярды давалі, каб наша краіна выжыла.” (Пра што Лукашэнка сказаў беларускаму народу ў сваім пасланні, 20. 04. 2010). Экспэрт Чалы бачыць сытуацыю больш крытычна: “Што мы за апошні год зрабілі для таго, каб выйсці з крызісу? Мы правялі макрастабілізацыю. У пэўным сэнсе закрылі пытанне са знешнім сектарам. Галоўная нашая праблема была — адмоўнае сальда плацёжнага балансу, і сітуацыю з ім мы стабілізавалі. Адбілі атаку на золатавалютныя рэзервы краіны. Тое ж самае было і ў 1995-м. Але рэч у тым, што кошт макрастабілізацыі — гэта пагаршэнне прадпрыемстваў на мікраўзроўні. Дарагі і маладаступны крэдыт. Бо калі транжырыць рэзервы на шырокае крэдытаванне эканомікі, ніякай стабілізацыі не адбудзецца”. (На месца Пракаповіча прыйдзе новая Віннікава?: 23.04.2010). І гэта практычна ўсё.
То бок крыза фактычна вылецела з інфармацыйных топаў і засталася ў сьвядомасьці слухачоў як нешта фактычна скончанае – накшталт зьнешняй навальніцы, якая на пэўны час зрабіла больш відавочнымі хібы айчыннай эканамічнай палітыкі. А потым сышла.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка