Аляксей Пысін. «Проня»
Трымалі чужынцы яе ў палоне:
– Ты наша невекі, прызнайся нам, Проня!
– Я вольная рэчка на вольнай зямлі,
І чыстымі хвалі заўседы былі...
Прыгналі чужынцы і танкі, і коней,
Ваду ўсё муцілі ды кпілі над Проняй:
– Цяпер ты павінна згадзіцца сама,
Што чыстае плыні няма ўжо, няма!
– Няпраўда, ёсць многа крыніц пада мною
З празрыстай, чысцюткай, як слёзы, вадою.
Кідалі чужынцы на плёсы і тоні
І бомбы, і толу грымучага тоны;
Фантаны ўзляталі з пяском і жалезам
Над полем счарнелым, над лугам і лесам.
... Ішлі мы паходам на захад тады,
І Проня дала нам напіцца вады.
Была яна светлай да самага дна,
І сонца, і неба адбіла яна. |