Алімпіядныя заданні для 6 класа 2006
-
Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках: армія, бярозавая, вясенняя, гуляю, дом, дрэва, лес, мара, печ, працую, сабака, сіняга жыццё, лесвіца, старасць.
-
Запішыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: адзвінець, барацьба, дзераза, дождж, дзянёк, заціхаць, капвюць, люблю, людзі, месячны, мерыдыян, надвор’е, павільён, пераезд, пяхота, п’яўка, рабіна, салаўі, удзячны, уюн.
-
Назоўнік зямля ў беларускай мове мае шэсць значэнняў. Растлумачце іх.
-
Падкрэсліце словы, якія маюць пераноснае значэнне. З якой мэтай яны ўжыты ў вершы?
Пышна залоціцца рослае жыта,
Морам хвалюецца дол.
Гоман і шум на калгасных загонах;
Праца кіпіць навакол…
Вось і камбайн падкаціў на загоны.
Праца на полі спарней:
Жне і малоціць машына імкліва,
Цешыць працоўных людзей. ( Я. Журба)
5.Выпішыце з тэксту назоўнікі 2-га скланення і пастаўце іх у родным склоне адзіночнага ліку.
Мова продкаў нашых і нашчадкаў,
Шэпт дубровы і пчаліны звон,
Нам цябе ласкава іашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
-
Вызначце, якую сінтаксічную ролю выконваюць у сказах прыметнікі.
Свая салома мякчэй чужой пярыны. 2. Хоць мал гаршчок, ды кашу варыць. 3. Мыла чорна, ды мые бела. 4. Новае сітца на калочку вісіць, а старое пад лаўкай ляжыць. 5. Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
-
Запішыце лічбы словамі: каля 117 кг, звыш 1379т, у 395 пакетах.
-
Якія агульныя і адметныя граматычныя прыметы маюць словы, запісаныя ў слупках?
ціхі луг
добры грыб
нізкі дзень
белы дом
стары год |