Алімпіяда па прадмету “Чалавек і свет” (4 клас)
1. Пералічы нацыянальнасці людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
2. Пералічы назвы абласцей Беларусі.
3. Пастаў знак < або > у наступных парах назваў:
Вёска ........ горад, вобласць ....... раён, цэнтр вобласці ....... сталіца.
4. Пастаў нумары назваў у ланцужок воднага шляху “з варагаў у грэкі”
(1. Заходняя Дзвіна. 2. Чорнае мора. 3. Балтыйскае мора. 4. Днепр.)
5. Перавядзі гады ў стагоддзі (першы слупок). Пастаў знак < або > (другі слупок). 1517 г. - .... ст. 5 ст. .... 600 г.
2000 г. - .... ст. 1 тыс.г. .... 10 ст.
862 г. - .... ст. 2 тыс.г. .... 1990 г.
6. Як называўся старажытны летапіс усходніх славян?
7. Знайдзі і выпраў памылкі.
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні.
Першая друкаваная кніга на тэрыторыі сучаснай Беларусі была выдадзена Іванам Фёдаравым у горадзе Полацку.
8. Намалюй карту-схему беларусі і абазнач на ёй:
а) прыкладныя межы абласцей;
б) абласныя цэнтры;
в) назвы суседніх дзяржаў.
9. Запішы гарады, назвы якіх паходзяць ад назваў рэк.
Віцьба - ________________ Піна - ____________
Палата - ________________ Менка - ___________
10. Разгадай гістарычную загадку.
Вучоныя ўстанавілі, што ў некаторых курганах адсутнічалі нябожчыкі. Для чаго ў такім выпадку насыпалі курганы?
8. Запішы назвы прамысловых прадпрыемстваў горада Дзятлава. Якую прадукцыю яны выпускаюць?
9. Запішы назвы вуліц горада Дзятлава, якія носяць імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны. |