Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору Працы членаў кафедры




старонка8/9
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.78 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Литература:


1. Веселовский, А. Н. Историческая поэтика / А. Н. Веселовский. -- М.: Высшая школа, 1989.

2. Витгенштейн, Л. Голубая и коричневая книги: предварительные материалы к «Философским исследованиям» [Текст] / Людвиг Витгенштейн. -- Новосибирск: Сиб. унив. изд-во, 2008.

3. Ильин, И. П. Постмодернизм. Словарь терминов / Илья Ильин. -- М.: INTRADA, 2001.

4. Мажэйка, З. Я. Песні Беларускага Падняпроўя / З. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева. -- Мінск: Беларуская навука, 1999.

5. Фрейденберг, О. М. Миф и литература древности / О. М. Фрейденберг. -- М.: Издательская фирма «Восточная литература» РАН, 1998.

6. Флавий, Иосиф. Иудейские древности: в 2 т. Т. 1 / Иосиф Флавий.-- Минск: Беларусь, 1994.


Вольга Прыемка

СЕМАНТЫКА ВЯСЕЛЬНАГА ПАЭТЫЧНАГА ТЭКСТУ:

МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ
Месца вясельнай песні ў сìстэме рытуалу ì побыту, у комплексе этнаграфìчных з’яў вызначаецца яе спецыфічнымі адносінамі з асаблівасцямі жыцця беларусаў, іх практычнымі патрэбамі, працай, абрадавымі нормамі, уяўленнямі і маральнымі прынцыпамі. Бясспрэчна, што вясельная песня з’явілася, дзякуючы рытуалу. Менавіта таму яна ў першую чаргу ўзнаўляе значныя для абраду дзеянні і бытавыя дэталі. Аднак неабходна ўлічваць, што вербальны тэкст паходзіць яшчэ і з разнастайных вераванняў і ўяўленняў. Песня не толькі паўтарае, тлумачыць ці дапаўняе асобныя моманты абраду. Гэта, без сумненняў, значны, аднак не адзіны бок зместу вербальнага тэксту. Паэтычны твор, як слушна адзначыў Б. М. Пуцілаў, высвятляе і «ўласныя планы значэнняў: міфалагічны, сацыяльны, эмацыянальна-псіхалагічны» [9, 4]. Сукупнасць названых зместавых планаў дазваляе нам аналізаваць вясельную песню як сістэму, што складаецца з некалькіх семантычных кампанентаў.

Адзначым, што ў айчыннай фалькларыстыцы існуюць розныя метады і падыходы да высвятлення этнаграфічных сувязей паэтычных тэкстаў. Напрыклад, прадстаўнікі міфалагічнай школы, імкнучыся дайсці да вытокаў фальклорнага вобраза, у сваіх даследаваннях прапаноўвалì выкарыстоўваць толькі міфалагічнае тлумачэнне ўсіх бакоў паэтычнага твора. Распрацаваныя імі міфалагічныя рэканструкцыі, без сумненняў, спрашчаюць задачу пранікнення да этнаграфічнага субстрату. Аднак спробы даследчыкаў растлумачыць паэтычную з’яву, зыходзячы выключна з міфалагічных уяўленняў, прывялі да таго, што любое слова і кожны рух у ёй расцэньваліся як «метафарычнае выражэнне стыхійных сіл прыроды і іх міфалагічных функцый» [1, 11]. Аднабаковасць такога падыходу ў некаторай ступені змог пераадолець А. А. Патабня. Ён выкарыстоўваў пры аналізе не толькі міфалагічны, але і абрадавы матэрыял. Трэба заўважыць, што поле даследавання гэты навуковец абмежаваў пошукамі рытуальных і міфалагічных вытокаў толькі двух паэтычных тропаў – сімвалаў і метафар [6].

Пачатак новаму бачанню рытуальнага субстрату палажыў А. I. Весялоўскі. Ён упершыню адзначыў важнасць этналогіі для разумення генезісу ўсёй паэтычнай творчасці. Для навукоўца першабытны абрад ― гэта праяўленне першабытнага сінкрэтызму, з якога развіліся ўсе віды мастацтва і ўсе роды паэзіі. Працэс узнікнення многìх фальклорных матываў А. І. Весялоўскі прасачыў на аснове адлюстравання першабытных інстытутаў, абрадаў, звычаяў. На жаль, яго работа не была завершана [2].

У далейшым многія даследчыкі неаднаразова канстатавалі факт наяўнасцì ў змесце паэтычнага тэксту мìфалагìчнага ì рытуальнага значэнняў ì падкрэслìвалì важнасць рэканструкцыì сìстэмы светабачання ì абрадавых форм для праяснення семантыкì абрадавага твора [5]. Адзначым, што побач з гэтым у навуцы рабìлìся спробы выйсцì за межы толькì мìфа-рытуальнага прачытання абрадавага вербальнага тэксту. Так, даследчыкì Т. Я. Елìзаранкава ì А. Я. Сыркìн на прыкладзе ìндзìйскага вясельнага гìмна «Рыгведы» упершыню разгледзелì паэтычны тэкст як сìстэму, у змесце якой вылучаюцца планы значэнняў розных узроўняў: акрамя мìфалагìчнага ì рытуальнага, яшчэ касмалагìчны ì псìхалагìчны [4, 177-178]. Праўда, аналìз семантычнага плану вясельнага гìмна прывёў даследчыкаў да высновы аб поўнай суаднесенасцì ўзроўняў касмалагìчных ì мìфалагìчных ўяўленняў. У дачыненнì да псìхалагìчнага боку абрадавага тэксту, на жаль, Т. Я. Елìзаранкава ì А. Я. Сыркìн абмежавалìся толькì канстатацыяй наяўнасцì гэтага кампанента ў семантычнай сìстэме вербальнага тэксту [4, 177].

Ул. Я. Проп, даследуючы генезіс чарадзейных казак ў гìстарычнай рэальнасцì, прапанаваў уласны падыход. Навуковец лìчыў, што неабходнай умовай дэталёвага вывучэння фальклорнага тэксту з’яўляецца ўлìк тых стадый сацыяльнага развìцця чалавецтва, старажытных ìнстытутаў шлюбнага права, асобныя рэалìì якìх захавалìся ў творы [7, 16].

Грунтоўны ўклад у методыку даследавання семантыкì абрадавага тэксту ўнёс Б. М. Пуцìлаў. На яго думку, вызначальным фактарам для абрадавай песнì з’яўляецца яе функцыянаванне ў складзе абраду [8, 204-206]. З гэтага пункту гледжання вызначальным для зместу рытуальный песнì аспектам становìцца яе сувязь з развìццём рытуальнага дзеяння, з ходам абраду ў цэлым. Аднак апìсанне структурных элементаў абраду ў вербальным тэксце ― гэта толькì адзìн, прычым вìдавочны, план значэння, так званы рытуальны пласт песнì, якì адпавядае канкрэтнаму абрадаваму акту. Апìсваючы абрад, песня не капìруе ì не ìлюстрыруе яго, а выяўляе планы значэнняў, што выходзяць за рамкì рытуальных дзеянняў. Гэта, напрыклад, мìфалагìчны план, якì патрабуе спецыяльнай расшыфроўкì, цì эмацыянальны план, якì з’явìўся на этапе больш позняга эвалюцыйнага развìцця абрадавага фальклору. Усё гэта дазваляе гаварыць пра тое, што сувязь песнì ì абраду нельга звесці да прамой залежнасці.

У паэтычным тэксце Б. М. Пуцìлаў вылучае ўласныя планы значэнняў: акрамя ўжо названага рытуальнага, гэта мìфалагìчны, эмацыянальна-псìхалагìчны [9, 4], сацыяльны ì бытавы [10, 15]. Вìдавочна, што навуковец пераадолеў аднабаковасць мìфа-рытуальнага падыходу да аналìзу семантыкì абрадавага тэксту, паказаўшы асаблìвасць функцыянавання паэтычнага тэксту ў комплексным кантэксце. Прапанаваны Б. М. Пуцìлавым прыём распазнавання зместавых узроўняў у межах адной сìстэмы – у песнì – не атрымаў пакуль шырокага распаўсюджвання ў навуковай лìтаратуры. Яшчэ большую цìкавасць уяўляе для нас распрацаваны навукоўцам метад, калì мець на ўвазе, што беларуская вясельная песня ўпершыню разглядаецца намì як сìстэма, якая ў плане зместу складаецца з розных узроўняў: рытуальнага, мìфалагìчнага, гìсторыка-бытавога, псìхалагìчнага.

Аналіз вясельнай абраднасці беларусаў паказаў, што найбольш поўна, стройна ì паслядоўна рэканструìруюцца формы рытуальных вытокаў. Змест вясельных песень самым непасрэдным чынам звязаны з мэтамì ì задачамì абраду, з развìццём рытуалу ў часе ì прасторы. Вясельны абрад абумовìў узнìкненне ì развìццё жанраў вясельных песень, вызначыў станаўленне сìстэмы вобразаў паэтычных тэсктаў, спецыфìку ìх сюжэтных сìтуацый ì матываў [* 1]. Асаблìвасцì песень у значнай ступенì звязаны з самìм рытуалам ì з шырокìм кантэкстам рэчаìснасцì. Вядомая даследчыца беларускага вяселля Л. А. Малаш мела рацыю, калì сцвярджала, што «змест беларускìх вясельных песень раскрываецца праз абрад, якì часта з’яўляецца адзìным фактарам пры тлумачэннì песень… Нават сама ìдэя песнì ў цэлым можа аказацца незразумелай, калì не браць пад увагу звязанага з ёй абраду» [3, 18]. Не выклìкае сумненняў, што рытуал аказаў уплыў на генезìс ì эвалюцыю жанравай сìстэмы вясельных песень. Так, магìчная функцыя абраду абумовìла ўзнìкненне жанру заклìнальных песень. Неабходнасць фìксацыì ì арганìзацыì правядзення вяселля стала прычынай з’яўлення рытуальных песень ì так далей. Аднак сувязь песнì ì рытуалу нельга звесцì да прамой залежнасцì. Гэта падцвярджаецца тым фактам, што пры знìкненнì пэўнага абрадавага дзеяння яго паэтычнае суправаджэнне працягвае актыўна ìснаваць у сìстэме вясельнага фальклору. Неабходна адзначыць, што сучасны абрад беларусаў захаваў асноўны малюнак традыцыйнага вяселля. Змены адбылìся толькì ў характарыстыках значных рытуальных дзеянняў ì падзей. Гэты працэс знаходзìць адлюстраванне ў вясельных песнях, аднак праяўляецца вельмì спецыфìчна: не ў выглядзе ўзнìкнення новых сюжэтных сìтуацый ì матываў, а ў выглядзе перакадзіроўкі ўжо ìснуючых, надання ìм новага зместу. Акрамя таго, своеасаблìвасць працэсу мастацкага адлюстравання абрадавай рэальнасцì ў песнì вызначаецца жанравай прыналежнасцю твора.

Вывучэнне семантыкì абрадавага тэксту ставìць задачу высвятлення яго сувязей з мìфалогìяй. Сувязì гэтыя даволì складаныя. Мìфалагìчны план праяўляецца ў матывах песень, перадае вясельным персанажам сваю семантыку: ён адлюстроўваецца ў выглядзе разнастайных рэалìй, тапанìмìй, рэмìнìсцэнцый. Мìфалагìчны фон надае зместу вербальнага тэксту спецыфìчную афарбоўку. Пры разглядзе канкрэтнага матэрыялу неабходна ўлìчваць, што мìфалагìчны кампанент мае свае функцыì ў песнì. Праяўленне гэтых функцый праз вербальныя тэксты абумоўлена задачамì абраду. Часцей за ўсё мэту якога-небудзь абраду нельга акрэслìць адназначна. Напрыклад, абрады аддзялення накìраваны на адчужэнне нявесты ад пэўнай сацыяльнай мìкраструктуры ì ў той жа час на аказанне спрыяльнага ўздзеяння на лёс дзяўчыны пры яе пераходзе ў ìншы род, забеспячэнне дабрабыту пакìнутага ёю радавога калектыву. Адзначым, што гэта накìраванасць адлюстравалася ў песнях.

Важнейшыя моманты зместу вясельных песень узыходзяць да мìфалагìчных уяўленняў. Разгледзены семантычны кампанент вясельных тэкстаў змяшчае веды аб сутачным ì гадавым цыкле прыроды, меркаваннì аб будове прасторы, звесткì пра яго станоўчыя цì адмоўныя характарыстыкì ў сìстэме абраду, уяўленнì аб ўшанаваннì продкаў, нябёсных свяцìлаў, вады ì раслìннасцì. Намì заўважана, што мìфалагìчныя ўяўленнì, трансфармаваныя ў паэтычныя вобразы, надалì апошнìм функцыянальную шматзначнасць. Напрыклад, каравай у беларускіх песнях – гэта ì аб’ект абрадавых дзеянняў, ì сìмвал продкаў-родзìчаў, ì ўвасабленне Бога-пакравìцеля, ì знак багатага ўраджаю, ì эквìвалент жанìха ì нявесты.

Рытуальны ì мìфалагìчны планы функцыянìруюць у паэтычных тэкстах у цеснай сувязì з гìстарычным кампанентам. Вядома, што ў адрозненнì ад жанраў фальклору, дзе гìстарычны план адлюстравання рэчаìснасцì раскрывае перш за ўсё аспекты палìтычнага жыцця, грамадскую праблематыку, вясельныя песнì, узнìкшыя ва ўлоннì абрадавай паэзìì, змяшчаюць у сабе толькì асобныя рэалìì, рэмìнìсцэнцыì палìтычнага, сацыяльнага ì грамадскага жыцця. Праблема вызначэння гìстарычнай асновы вясельнай песнì мае свае цяжкасцì. Гэта, па-першае, канкрэтызацыя паняцця «гìстарычны» у дачыненнì да абрадавых твораў; па-другое, выбар падыходу да вясельных тэкстаў як да крынìцы звестак, праз якую можна ўзнавìць гìсторыю ì формы ìснавання беларусаў; ì па-трэцяе, высвятленне характару эвалюцыì тых цì ìншых гìсторыка-бытавых матываўтваральных рэалìй у песнì.

Як пìсаў Б. М. Пуцìлаў, «адна з першых цяжкасцей у тым, каб вызначыць межы паняцця гìсторыì як прадмета фальклору» [8, 224]. Навуковец падкрэслìваў, што на гэтым шляху даследчык павìнен пазбегнуць дзвюх крайнасцей: па-першае, абмежавання зместу гìстарычнага ўзроўню песнì толькì аспектамì палìтычнага жыцця; па-другое, атаясамлìвання гэтага паняцця з вельмì агульным паняццем «рэчаìснасць» [8, 224]. У нашым даследаванні ў намìнацыю «гìстарычны» ўкладваецца канкрэтны спектр паняццяў: тыя сìтуацыйныя моманты стадый сацыяльнага развìцця, старажытных ìнстытутаў шлюбнага права, норм сямейна-бытавых адносìн, якìя вызначалì жыццё продкаў беларусаў ì ў рэшткавай форме захавалìся ў вясельных песнях. Асаблìвасцю функцыянавання гìсторыка-бытавога кампанента ў вербальным тэксце з’яўляецца тое, што фальклорны твор у адпаведнасцì з патрабаваннямì абрадавай этыкì валодае здольнасцю ўносìць у рэальныя гìсторыка-бытавыя падзеì канфлìктны пачатак. Гэтым ì вызначаецца механìзм пераўтварэння жыццёвых з’яў у паэтычныя матывы ì вобразы. Намì заўважана, што магчымасць канфлìктнай рэалìзацыì ў песенных матывах афармляецца па-рознаму. Акрамя таго, ад ступенì насычанасцì таго цì ìншага твора матывамì барацьбы, супрацьпастаўлення залежыць яго далейшае ìснаванне ў сферы абрадавага фальклору: чым больш дапаўняюцца матывамì барацьбы песенныя вобразы, тым часцей яны пераўтвараюцца ва ўмоўныя паэтычныя формы. I, адпаведна, чым меншай здольнасцю да раскрыцця ўнутранай канфлìктнасцì характарызуецца матыў, тым больш у яго шансаў захаваць у нязменным выглядзе сваю першапачатковую семантыку. На аснове праведзеных назìранняў мы раздзялìлì вясельныя песнì, якія маюць гìсторыка-бытавы кампанент, на тэксты з трансфармаванымì матывамì ì песнì з канстантнымì матывамì, захаваўшымì нязменнай першапачатковую семантыку ì функцыянальныя сувязì з гìсторыка-бытавымì дэталямì.

Акрамя вышэйпералìчаных кампанентаў змест вясельных песень захоўвае пэўную суму народных псìхалагìчных ведаў, калектыўнай этыкì, што вызначае асаблìвасцì фальклорнай свядомасцì беларусаў. Працэс увасаблення ў паэтычных формах псìхалагìчных установак ì няпìсаных маральных правìл функцыянìруе ў дынамìцы. Мы прыйшлì да высновы, што адаптацыя эмацыянальна-псìхалагìчных з’яў да зменлìвых умоў прыроды ì грамадства адбывалася за кошт эвалюцыì тлумачэння ì ацэнкì ў песнì падзей, якìя маюць не матывацыйную, а структурную нагрузку.

Мы лìчым, што часцей за ўсё комплекс этнаграфìчных звестак не адлюстроўваецца ў паэтычным тэксце ў «чыстым» выглядзе, а праламляецца праз вясельную эстэтыку. Песня перакадзìруе жыццёвыя з’явы, надае ìм больш драматызму, прыўносячы канфлìктны пачатак. Часам паэтычны тэкст нават мадэлìруе этнаграфìчны момант. У беларускіх вясельных песнях паэтычнае пераасэнсаванне рытуальнай, бытавой ì светапогляднай рэальнасцì, перакадзìроўка этнаграфìчных з’яў у паэтычныя матывы суправаджаецца стварэннем тыповых персанажаў, з’яўленнем пазаэтнаграфìчных матывìровак ì псìхалагìчных характарыстык, змяненнем прасторава-часавых рамак, уключэннем шэрагу ўяўных падрабязнасцей ì рэалìй.


Заўвагі

* 1. Адзначым, што мìфалагìчныя ўяўленнì, гìсторыка-бытавыя з’явы, этнапсìхалагìчныя веды таксама ўплывалì на фармìраванне ì эвалюцыю паэтычных матываў ì вобразаў. Аднак ìх працэнтны склад у змесце вясельнай песнì рэгулюецца фактарам значнасцì таго цì ìншага твора для развìцця абраду ў часе ì прасторы.

* 2. Аналìз тэкстаў пераканаўча даказаў, што вясельная песня натуральна спалучае ў сабе рытуальны, мìфалагìчны, гìсторыка-бытавы ì псìхалагìчны коды, расшыфроўка якìх забяспечвае пранìкненне да архетыпу вясельнага абраду, рэканструкцыю светапогляду, вераванняў, побыту ì этнапсìхалагìчных асаблìвасцей беларусаў.
Літаратура:

1. Афанасьев, А. Н. Поэтические воззрения славян на природу: В 3-х т. / А. Н. Афанасьев. -- М., 1865. -- Т. 1.

2. Веселовский, А. И. Историческая поэтика / А. И. Веселовский. М., 1984.

3. Вяселле. Песні: У шасці кнігах /склад. і ўступ Л. А. Малаш. -- Мн., 1980.-- Кн. 1

4. Елизаренкова, Т. Я., Сыркин, А. Я. К анализу индийского свадебного гимна (Ригведа Х.85) / Т. Я. Елизаренкова, А. Я. Сыркин // Труды по знаковым системам. ІІ. Ученые записки Тартуского госуниверситета. -- 1965. -- Вып. 181.

5. Мелетинский, Е. М. Поэтика мифа / Е. М. Мелетинский. -- М., 1976; Толстой, Н. И. Вербальный текст как ключ к семантике обряда /Н. И. Толстой // Структура текста ― 81. -- М., 1981. -- С. 461; Левинтон, Г. А. Некоторые общие вопросы изучения свадебного обряда / Г. А. Левинтон // Тезисы доклада ІV летней школы по вторичным моделирующим системам. -- Тарту, 1970. -- С. 27-30; Виноградова, Л. Н. Фольклор как источник для реконструкции древней славянской духовной культуры / Л. Н. Виноградова // Славянский и балканский фольклор: Реконструкция древней духовной славянской культуры. Источники и методы. -- М., 1989. -- С. 102.

6. Потебня, А. А. О мифическом значении некоторых малорусских обрядов и поверий / А. А. Плтебня. -- М., 1865.

7. Пропп, В. Я. Исторические корни волшебной сказки /В. Я. Пропп. -- Л., 1986.

8. Путилов, Б. Н. Методология сравнительно-исторического изучения фольклора / Б. Н. Путилов. -- Л., 1976.

9. Путилов, Б. Н. Проблемы типологии этнографических связей фольклора / Б. Н. Путилов // Фольклор и этнография: Связи фольклора с древними представлениями и обрядами. -- Л., 1977.

10. Путилов, Б. Н. Миф – обряд ― песня Новой Гвинеи / Б. Н. Путилов. -- М., 1980.

Таццяна Лук’янава

Фенаменалагічная тыпалогія жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы

Няказкавая проза ў сукупнасці яе жанраў стала аб’ектам фалькларыстычнага вывучэння толькі з 70-х гадоў мінулага стагоддзя, потым цікавасць да яе паменшылася, і толькі апошнім часам яна зноў апынулася ў цэнтры ўвагі некаторых фалькларыстаў. Прычыны пазбягання няказкавай прозы як спецыяльнага аб’екта даследавання адзначаліся неаднаразова, яны добра вядомыя беларускім вучоным. Гэта дрэнная тэксталагічная база (беднасць, недакладнасць, нізкая якасць, а то і фальсіфікацыя запісаў, выкліканая жаданнем збіральніка прадставіць лагічна і эстэтычна завершаны тэкст); цяжкасці тэхнічнага характару (запісваць прозу значна цяжэй, чым песенныя творы); нераспрацаванасць тэорыі няказкавых жанраў і тэрміналагічнага апарату. К.В. Чыстоў вымушаны быў прызнаць: “… Ні ў навуковай, ні ў народнай традыцыі няма абагульняючых тэрмінаў, якія б пазначалі гэтую групу жанраў, адмяжоўваючы іх ад іншых груп (тыпу sage для германамоўных краін і legend для франка- і англамоўных)” [7, 18]. На яго думку, невыразныя і межы няказкавай прозы: “Ці можна і ці трэба ўключаць у склад “няказкавых жанраў”, прыкладам, фальклорныя анекдоты, прытчы, небыліцы і да т.п. – жанры яўна “няказкавыя”, але адрозныя ад роднаснай групы жанраў “паданне – легенда – былічка – сказы” [7, 18, 19]. За апошнія гады тэксталогія няказкавых жанраў палепшылася, павялічылася колькасць запісаў і публікацый, але ўсё роўна сярод іх колькасна параважаюць не аўтэнтычныя, а больш-менш удалыя пераказы і апрацоўкі [3].

Пытанне фенаменалагічнай тыпалогіі жанраў няказкавай прозы на сённяшні дзень у айчыннай фалькларыстыцы зусім не закраналася. Гэты факт пацвярджае надзвычайную актуальнасць абранага даследчага напрамку. Паняцце “фенаменалогія” (ад грэч. рhainomenon – выяўнае, тое, што праяўляецца, і logos – слова, паняцце, вучэнне; вучэнне аб феноменах) выкарыстоўваецца ў розных навуковых дысцыплінах: сацыялогіі, этыцы, эстэтыцы, псіхалогіі, літаратуразнаўстве і, вядома, філасофіі, у адпаведнасці з чым мае шматлікія традыцыі трактавання. Вызначальнай для фенаменалагічных распрацовак у названых галінах ведаў стала канцэпцыя Э. Гусэрля, заснавальніка фенаменалогіі як філасофскага напрамку і даследчага метаду, цэнтральную пазіцыю ў якой займае паняцце інтэнцыянальнасці. Фенаменалогія ў разуменні Э. Гусэрля – гэта “апісанне сэнсавых структур свядомасці і прадметнасцей, якое ажыццяўляецца ў працэсе “вынясення за дужкі” як факта існавання або быцця прадмета, так і псіхалагічнай дзейнасці, накіраванай на яго свядомасці. У выніку такога “вынясення за дужкі” ... прадметам даследавання фенаменолага становіцца свядомасць з пункту погляду яго інтэнцыянальнай прыроды” [5, 1123]. Інтэнцыянальнасць свядомасці праяўляецца ў накіраванасці актаў свядомасці на прадмет. Э. Гусэрль не падзяляў свет на з’яву і сутнасць, а рэальнасць на “знешнюю” і “ўнутраную”. Для яго “аб’ект – гэта актыўнасць самой свядомасці; форма гэтай актыўнасці – інтэнцыянальны акт, інтэнцыянальнасць” [6, 269]. Інтэнцыянальнасць, такім чынам, уяўляе сабой канстытуіраванне аб’екта свядомасцю. Прадметы, не зададзеныя звонку, а выяўленыя ў самой свядомасці, Э. Гусэрль называе феноменамі. Фенаменалогія ў такім выпадку – гэта “навука аб феноменах свядомасці” [5, 1123].

Пасля Э. Гусэрля фенаменалагічныя матывы ў даследаваннях распаўсюдзіліся ў шырокім коле гуманітарных навук і суправаджаліся выпрацоўкай адпаведнага тэрміналагічнага апарату ў межах кожнай з навуковых дасцыплін. Пры гэтым цалкам магчыма выкарыстанне набыткаў сумежных навук. Важнымі для фенаменалагічных даследаванняў, у тым ліку і ў галіне фалькларыстыкі, з’яўляюцца паняцці генатэксту і фенатэксту, распрацаваныя Ю. Крысцевай. Генатэкст выступае як працэсуальны феномен, не абмежаваны асобным камунікатыўным актам. Фенатэкст, наадварот, уяўляе сабой структуру, якая актуалізуецца ў канкрэтным камунікатыўным акце і мае на ўвазе наяўнасць як суб’екта, так і адрасата выказвання. Згодна з Ю. Крысцевай, “генатэкст выступае як аснова, якая знаходзіцца на перадмоўным узроўні”, паверх яго размяшчаецца тое, што даследчыца называе “фенатэкстам” [1, 322].

Шырокае выкарыстанне фенаменалагічныя прынцыпы аналізу мастацкага твора атрымалі ў літаратуразнаўстве. Вядомыя напрамкі фенаменалагічнай школы: нямецкі (М. Гейгер, А. Пергер, І. Пфайфер, Х. Мюллер і інш.), польскі (Р. Інгардэн, Ю. Клейнер і інш.), французскі (Г. Блашар, Ж. Пуле, А. Вашон, Ж.П. Рышар і інш.). У беларускім літаратуразнаўстве фенаменалагічныя даследаванні толькі пачынаюцца [2]. У фалькларыстыцы фенаменалагічны падыход да вывучэння беларускіх вусна-паэтычных твораў таксама знаходзіцца ў пачатковым стане. Найбольш фундаментальнай работай у галіне фенаменалагічных даследаванняў на постсавецкай прасторы з’яўляецца работа А. Пяцігорскага “Міфалагічныя разважанні. Лекцыі па фенаменалогіі міфа” [4]. Яна служыць той базай, якая дае магчымасць на аснове тэарэтычных пасылак звярнуцца да фенаменалогіі фальклору, у прыватнасці беларускай народнай няказкавай прозы.

Важнейшай задачай пры фенаменалагічным вывучэнні жанраў фальклорнай няказкавай прозы беларусаў з’яўляецца вызначэнне ўзаемнага дачынення структурных кампанентаў комплексу “фальклорная свядомасць і фальклорнае мысленне – жанравая свядомасць і жанравае мысленне – жанравыя карціны свету”. Пры фенаменалагічным падыходзе звязваецца ўнутраны змест жанравай свядомасці з яе знешнімі праявамі ў выглядзе канкрэтных тэкстаў, прыналежных няказкавай прозе, разглядаецца ўзаемадзеянне асобаснага свету носьбіта жанравай свядомасці і жанравага макракосму, што вымагае шматузроўневага аналізу жанраў няказкавай прозы. Такі аналіз ўключае даследаванне жанравай карціны свету як цэласнай мастацкай формы і адначасова як змястоўнай жанравай матрыцы. Менавіта жанравая карціна свету выступае арыенцірам для дзейнасці жанравага мыслення, падчас якога ў працэсе камунікатыўнага акта яна актуалізуецца ў выглядзе жанравага тэксту. Мяркуем, што канфігурацыя жанравых карцін свету няказкавай прозы беларускага фальклору ў яе канкрэтна-змястоўным тэкстуальным і мастацкім праламленні замацоўваецца як этнічны культурны вопыт і ў сваю чаргу ўплывае на агульную скіраванасць жанравага мыслення носьбітаў вусна-паэтычнай традыцыі. Прынцып зваротнай сувязі мастацкага і ментальнага якраз і вызначае, на наш погляд, нацыянальную адметнасць фальклорнай няказкавай прозы беларусаў. Можна толькі ўмоўна казаць пра жанрава стандартызаванае мысленне. На практыцы мяжа паміж жанрава арыентаванымі відамі мыслення можа быць як пераходнай (напрыклад, паміж гістарычнымі і тапанімічнымі легендамі), так і непераходнай (напрыклад, паміж легендамі і небыліцамі), што абумоўлена характарам і ступенню міфалагізаванасці жанравых карцін свету.

Жанры беларускай няказкавай прозы існуюць на ментальна-псіхалагічным узроўні носьбітаў фальклорнай традыцыі, які ўключае больш-менш пэўны фармальна-змястоўны ўзор жанру. Гэта – “прыхаваная культура”, лагічна адрозная ад выяўнай, што знаходзіць выражэнне ў тэкстах. Больш за тое, яна звязана ў сістэму, якую мы называем жанравай карцінай свету. Жанравая карціна свету з’яўляецца тым патэнцыяльным рухавіком, які спрыяе стварэнню новых тэкстаў. Сярод ментальна-псіхалагічных механізмаў іх жывой актуалізацыі вядучая роля належыць жанраваму мысленню.

Працэс крышталізацыі жанравай свядомасці, якая замацоўваецца ў нацыянальнай фальклорнай свядомасці ў выглядзе спецыфічных жанравых карцін свету, адбываецца дзякуючы інфармацыйнаму абмену паміж ментальна-псіхалагічным, неўсвядомлена засвоенымі жанравымі ўзорамі і канкрэтыкай жывога бытавання няказкавых тэкстаў, якая, у сваю чаргу, моцна ўздзейнічае на фарміраванне нацыянальнай культурнай ментальнасці і нацыянальна адметнага ладу жанравага мыслення.

Аб’ёмны “партрэт” жанраў беларускай няказкавай прозы можна стварыць толькі з улікам іх іманентных і фенаменалагічных якасцей, камунікатыўнай стратэгіі і стылю выказвання, які адначасова прысутнічае як унутранае перажыванне больш-менш устойлівых яго характарыстык.

Творы беларускай фальклорнай няказкавай прозы заключаюць у сабе параметры жанравага мыслення носьбітаў вусна-паэтычнай традыцыі, якое з’яўляецца дастаткова самастойнай часткай больш агульнай катэгорыі – фальклорнага мыслення. Працэс жанравага мыслення арганізуецца і кантралюецца жанравай свядомасцю стваральнікаў фальклору, якое змяшчае ў сабе жанравыя мадэлі. Апорнымі элементамі структуры фальклорнага мыслення выступаюць прадмет, спосаб і вынік мыслення, якія маюць сваю спецыфіку ў кожным канкрэтным жанры няказкавай прозы. Працэс трансфармацыі абраных бакоў рэчаіснасці ў творы пэўнага жанру мае характар заканамернасці і залежыць, у першую чаргу, ад абранага прадмета мыслення. Былічкі і рэлігійныя легенды звязаны з асэнсаваннем носьбітамі вусна-паэтычнай традыцыі пераважна звышнатуральнага свету. Вынікам такога асэнсавання з’яўляецца замацаванне ў культурнай традыцыі разнастайных вераванняў. У этыялагічных, тапанімічных легендах, небыліцах асэнсоўваецца пераважна прыродны свет. Праз тлумачэнне і выяўленне пэўных параметраў адбываецца сцвярджэнне ўпарадкаванага свету. Этнаганічныя, гістарычныя легенды і сказы звязаны з асэнсаваннем грамадства і грамадскіх адносін, вынікам якога выступае сцвярджэнне сацыяльных (у тым ліку маральных і эстэтычных) норм і стэрэатыпаў.

Кожны празаічны жанр па-свойму інтэрпрэціруе рэчаіснасць, таму што “бачыць” яго ў адметным ракурсе. Раскрываючы спецыфіку жанравага ўспрыняцця рэчаіснасці стваральнікамі фальклору, мы вызначылі, што для небыліцы характэрна “скажонае” ўспрыняцце свету, калі парушаюцца законы, уласцівыя свету рэальнаму. Жанраваму мысленню былічак уласціва “містыка-міфалагічнае” ўспрыняцце: свет населены варожымі духамі, якія ў любы момант могуць уварвацца ў жыццё чалавека. У легендах свет успрымаецца “гісторыка-міфалагічна”, як шэраг падзей мінулага (зрэдку будучыні), якія па той ці іншай прычыне затрымалі ўвагу народа, успрымаюцца як значныя, а таму неабходныя для запамінання і перадачы наступным пакаленням. Для сказа характэрна “суб’ектыўна-падзейнае” ўспрыняцце свету, калі падзеі прапускаюцца перш за ўсё праз так званае “індывідуальна-суб’ектыўнае” бачанне. “Аказіянальнае” ўспрыняцце свету стваральнікамі анекдота заўсёды мае на ўвазе існаванне іншага, адметнага пункту погдяду, суаднясенне розных сэнсава-каштоўнасных адносін да свету.

Фундаментам фальклорнага жанравага ўспрыняцця рэчаіснасці носьбітамі няказкавай вусна-паэтычнай традыцыі служыць жанравая карціна свету. Карціна свету кожнага празаічнага няказкавага жанру мае свой сэнсавы цэнтр. Яна абумоўлена жанравымі ўяўленнямі аб свеце, яго часава-прасторавай будове і месцы чалавека ў ім. Карціна свету былічкі падпарадкавана містыка-міфалагічным традыцыйным ўяўленням і будуецца ў адпаведнасці з імі. Мэтай стварэння “скажонай” карціны свету небыліц, на нашу думку, з’яўляецца сцвярджэнне на ўзроўні фальклорнай свядомасці процілеглага небылічнаму, упарадкаванага і канстантнага рэальнага свету. Сэнсавым цэнтрам “гісторыка-міфалагічнай” карціны свету легенды з’яўляюцца рознага кшталту падзеі, якія адбываліся ў мінулым і маюць значнасць для пэўнага калектыву. Карціна свету сказа можа быць вызначана як праламленне традыцыйных калектыўных уяўленняў скрозь “індывідуальна-суб’ектыўны” погляд асобнага чалавека. “Аказіянальная” карціна свету анекдота сваёй непрадбачнасцю адмаўляе любую зададзенасць чалавечых адносін. Розніца паміж жанравымі інтэрпрэтацыямі рэчаіснасці, непадобнасць створаных імі карцін свету, аднак, не перашкаджае існаванню фальклорнай карціны свету як такой. Жанравыя карціны свету несупярэчліва суіснуюць у фальклорнай свядомасці і, дапаўняючы адна адну, ствараюць цэласную фальклорную карціну свету.

Мадэліраванне мастацкага свету няказкавых жанраў беларускага фальклору адбываецца шляхам іерархічнага спалучэння чатырох кампанентаў, якія абумоўліваюць асаблівасці існавання ў гэтым свеце падзей: стану, здарэння, выпадку і падзеі. Перавага аднаго з іх вызначае жанравыя асаблівасці твораў. Дамінанта стану пры стварэнні небыліц дазваляе засяродзіць увагу слухачоў на незвычайнасці скажонага свету ў параўнанні з рэальным, сцвярджаючы тым самым правільнасць і ўпарадкаванасць апошняга. Увасабленне сказавай карціны свету ў творах магчыма пры вядучай ролі здарэння. Адзінкавасць і асабісты характар здарэння найбольш поўна адпавядае “індывідуальна-суб’ектыўнаму” погляду на свет сказавых герояў. Мадэліраванне мастацкага свету былічак адбываецца пры перавазе выпадку. Успрыняцце выпадку сутыкнення са звышнатуральным героямі, апаведачом, а таксама слухачамі ў адпаведнасці з псіхалагічным прэцэдэнтам з’яўляецца вызначальнай жанравай рысай былічак. Мастацкі свет легенд выбудоўваецца вакол падзеі, якая ў большай або меншай ступені вызначае наступнае жыццё пэўнага калектыву і, як правіла, ў значнай ступені міфалагізаваная. Адметным чынам адбываецца стварэнне мастацкага свету анекдотаў. Перанясенне акцэнту з “аб’ектнай” сферы, як ў іншых празаічных няказкавых жанрах, на “суб’ектную” ўтварае дзеянне, характэрнае толькі для анекдотаў, якое ўяўляе сабой рух у свядомасці герояў, апаведача, а таксама слухачоў.

Асаблівасці стылю выказвання ў жанрах беларускай фальклорнай няказкавай прозы залежаць ад камунікатыўнай стратэгіі, якая рэалізуецца праз сістэму кампазіцыйна-маўленчых формаў суб’ектных выказванняў. Разгдяд крэатыўнай, рэферэнтнай і рэцэптыўнай кампетэнцый жанраў дазваляе сцвярджаць, што жанравае выказванне ў легендах падпарадкавана мэце перадачы пэўных ведаў аб мінулым, яго стыль характарызуецца тлумачальна-філасафічнай накіраванасцю, у аснове якога знаходзіцца прынцып “квазігістарычнасці”. Стыль былічкавага аповеду адрозніваецца надзвычайнай напружанасцю і вызначаецца “прэцэдэнтным” прынцыпам, таму што будуецца ў адпаведнасці з псіхалагічным прэцэдэнтам у свядомасці носьбітаў вусна-паэтычнай традыцыі. “Жыццепадобнасць” выступае стылеўтваральным прынцыпам сказа, жанравае выказванне якога праламляе традыцыйныя ўяўленні скрозь прызму індывідуальнага жыццёвага вопыту. Для стылю жанравага выказвання небыліц вызначальным з’яўляецца “гульнёвы” прынцып, які выяўляецца ў своеасаблівай гульні паняццямі, сэнсамі і словамі, да якой далучаецца і слухач. “Аказіянальнасць” стылеўтваральнага прынцыпу жанравага выказвання анекдотаў знаходзіць увасабленне ў дыялагізацыі кур’ёзнай рыторыкі тыпу маўлення, уласцівага гэтаму жанру.

Фенаменалагічны падыход да вызначэння спецыфікі жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы не супярэчыць класічнаму, які захоўвае свае пазіцыі і рэпрэзентатыўнасць у дачыненні да прадметнай вобласці – тэорыі жанру і жанравай класіфікацыі няказкавай прозы, а дапасуецца да яго згодна метадалагічным прынцыпам дапаўняльнасці, тэарэтычна абгрунтаваным Н. Борам і выкарыстаным Ю.М. Лотманам для апісання семіётыкі культуры. Фенаменалагічны аналіз жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы дазваляе атрымаць кардынальна іншую праекцыю аб’екта даследавання. Пры гэтым праблема жанраў няказкавай прозы разглядаецца не толькі на рацыянальна-паняційным, але і на ментальна-псіхалагічным узроўні калектыўнага жанравага мыслення носьбітаў нацыянальнай вусна-паэтычнай традыцыі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка