Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу” Шаноўныя калегі!




Дата канвертавання31.03.2016
Памер27.28 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
Установа адукацыі

БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”


Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

праводзяць
Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю
АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАГА ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ”
Шаноўныя калегі!
Паведамляем, што канферэнцыя адбудзецца 25 лютага 2016 года.

Праблемнае поле:


  • Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучасны стан, праблемы стыляў і жанраў, каштоўнасна-светапоглядныя аспекты;

  • Жанралогія і антрапалогія сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу;

  • Праблемы фальклору, этнаграфіі, краязнаўства, этналінгвістыкі і сучасныя культуралагічныя парадыгмы;

  • Беларуска-рускае літаратурнае ўзаемадзеянне;

  • Праблемы метадалогіі і мастацкай рэцэпцыі ў сучасным літаратуразнаўстве;

  • Сістэмны падыход да вывучэння літаратуры як віду мастацтва ў школе і ВНУ;

  • Мова мастацкага твора. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

Рабочыя мовы – беларуская, руская і інш. славянскія мовы.

Пленарны даклад – 15 хв.

Секцыйны даклад – 10 хв.


Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (форма дадаецца) просім даслаць да 8 лютага 2016 года на адрас:

224016, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, кафедра беларускага літаратуразнаўства.

Тэл.: 21-64-22. E-mail: bellit@brsu.brest.by

Праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі. Арганізацыйны ўзнос – 150 тысяч беларускіх рублёў (падаецца пры рэгістрацыі).

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Матэрыялы прадстаўляюцца ў час канферэнцыі ў электронным варыянце і ў раздрукаваным выглядзе.



Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Да 5 старонак камп’ютэрнага набору, набраных у рэдактары Word for Windows шрыфтам Times New Roman 14, захаваных у фармаце праз 1 інтэрвал. Усе палі: верхняе, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзац – 1,27 см. Першы радок – злева ініцыялы і прозвішча аўтара(аў), набраныя тлустым курсівам, у круглых дужках указваецца горад пражывання. Наступны радок – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступная – старонкі. Да прыкладу: [8, с. 21]. Пасля асноўнага тэкста падаецца спіс літаратуры ў парадку цытавання, набраны шрыфтам Times New Roman 12.



Кантактныя тэлефоны: 8–0162 21-64-22 – кафедра беларускага літаратуразнаўства;

E-mail: bellit@brsu.brest.by

Аргкамітэт


Прыклад афармлення матэрыялаў:
Макарэвіч Васіль (Брэст, БрДУ)
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ КАНТЭКСТ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ Ў ПЕРЫЯД БАРОКА
Літаратура


  1. Мархель, У. Прысутнасць былога: Нарысы, артыкулы, эсэ / пад рэд. В.А. Каваленкі / У. Мархель. – Мінск : Выд. М. М. Трафімчук, 1997. – 192 с.



 
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі

АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАГА ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ”




  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку _________________________________

  2. Вучоная ступень і званне ____________________________________

  3. Месца працы ______________________________________________

  4. Пасада ____________________________________________________

  5. Назва даклада _____________________________________________

  6. Паштовы адрас (+ індэкс) ____________________________________

  7. Кантактны тэлефон (+ код) ___________________________________

  8. Электронная пошта _________________________________________

  9. Браніраванне гатэлю (адзначыць) _____________________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка