Академия министерства внутренних дел республики беларусь




Дата канвертавання16.03.2016
Памер79.05 Kb.
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

ФАКУЛЬТЕТ МИЛИЦИИ

Индивидуальный зачет



ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

раЗВИТИЕ МЕСТНОГО САМОУПРАВЛЕНИЯ В ВЕЛИКОМ КНЯЖЕСТВЕ ЛИТОВСКОМ

КОНСТИТУЦИОНОЕ ПРАВО, АДМИНИСТРАТИВНОЕ ПРАВО

ОСНОВНЫЕ ГАРАНТИИ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ДЕПУТАТА ПАЛАТЫ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ, ЧЛЕНА СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ТУПИКИН ВАДИМ АНАТОЛЬЕВИЧ, 4 курс дневное отделение

8 029 522 64 49

МИНСК, 2008

РАЗВІЦЦЕ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ

Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОУСКІМ


У сувязі з тым, што мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім з’яўляецца велімі шырокім праблемным полем, у данным эссэ стаўлю перад сабой задачу разглядаць толькі пэўныя аспекты мясцовага самакіравання. На сённяшні дзень мяшчанства, як і шляхцецтва, і сялянства вывучалася шматлікімі навукоўцамі, такімі як, М. Макараў, М.У. Сільчанка, А.П. Грыцкевіч, В. Дружчыц, З.Ю. Копысскій,  аднак ёсць ў вызначаных меркаваннях дадзеных навукоўцаў несутыкненні.

Мяшчанства, складалася вельмі доўгі час, гэты працэс доўжыўся дзесяцігоддзі і стагоддзі, а ў XVI стагоддзі прыняў канчатковы прававы статус саслоўя.

У склад мяшчаскага саслоўя ўваходзілі розныя людзі па сваім стане – ад гарадскога плебса да заможных купцоў і патрыцыяту (па падліках беларускіх даследчыкаў, колькасць патрыцыяту ад усіх мяшчан складала каля 5 %, а сярэдніх па дабрабыту мяшчан – 40-50 %), розных нацыянальнасцей і веравызнанняў [1, с. 226].

Па сацыяльна-эканамічным стане ў складзе мяшчанскага саслоўя былі разнастайныя рамеснікі (майстры, подмайстры, вучні), купцы, крамнікі, прасалы, прадстаўнікі розных пасад гарадскіх урадаў (вартаўнікі, брамнікі, агнянікі, магістрацкія слугі), а таксама пастухі, земляробы (асабліва ў мястэчках) і іншыя [2, с. 71].

Часам назва “мяшчане” ўжывалася ў адносінах да жыхароў замкавых, духоўных і прыватнаўласніцкіх юрыдык. Гарады атрымлівалі ад манархаў наказы, каб людзі, якія маюць аселішча на землях ці ў дамах шляхты і духаваенства, плацілі гарадскія падаткі і спаўнялі абавязкі, якія ляжаць на мяшчанах, незалежна ад таго, чыёй юрысдыкцыі падлягаюць [3, с.138].

Былі выпадкі залічэння ў склад мяшчанства збяднелай шляхты, а таксама атрыманне шляхцетва мяшчанамі (найперш ураднікаў) Бярэсце, Вільні, Магілёва, магчыма Віцебска, Гародні і Дзісны. Мяшчане выбіралі дэлегатаў у трыбунал ВКЛ і задварны асэсарскі суд. Мяшчане асобных гарадоў пасылалі паслоў (аблігатаў) на соймікі, соймы, да вышейшых ураднікаў і караля.

У некаторых гарадах, такіх як Вільня, Віцебск, Полацк і Менск, а таксама і мястэчках, якія атрымалі прывілеі на магдэбургскае права, органам самакіравання быў магістрат, які складаўся з дзвюх калегій: з рады і лавы.

Парадак фармавання і колькасць магістрата ў розных гарадах быў розным.

Прывілей для Менска ад 1499 г. вызначаў, што ў месце павінна быць 12 радцаў, якія разам з войтам павінны выбіраць штогод 2 бурмістраў, каб кіраваць месцам.

У Бельску паводле прывілеяў ад 1495 і 1499 гг. кіраванне месцам ажыццяўляў войт з 5 радцамі, трох выбіраў ён сам, а двух – бельскія мяшчане.

Прызнанае за Віцебскам у 1597 г. магдэбургскае права вызначала, што месца будзе мець 2 бурмістраў, 6 радцаў і 6 лаўнікаў.

Магістрат, як правіла, месціўся ў асобным будынку – Ратушы. Звычайна Ратуша знаходзілася ў цэнтры горада ці мястэчка. У Ратушы працавалі службовыя асобы мясцовага самакіравання, захоўваліся першапачатковыя і пацвярджальныя Прывілеі на магдэбургскае права, пячатка. Тут вырашаліся ўсе галоўныя пытанні жьщцядзейнасці горада ці мястэчка [4, с. 14].

У навуцы склаліся разнастайныя погляды на спосаб прызначэння, паўнамоцтава і становішча войта ў месцах Вялікага Княства выклікалі ў літаратуры супярэчлівыя меркаванні.

Як мяркуе В. Дружчыц, войт быў феадальным чыноўнікам, якога прызначаў Вялікі князь, пра што сведчыць яго ўтрыманне, абавязкі і паўнамоцтвы. Ён не ўваходзіў у склад магістрата і не быў зацікаўлены ў развіцці гарадскога самакіравання, увасобленага ў гарадской радзе з бурмістрам на чале [5, с. 252].

З. Капыскі, на чыю думку пасада войта, а асбліва яго юрысдыкцыя, былі – яшчэ да надання магдэбургіі – зародкам самакіраўнічае гарадское арганізацыі. Ён трактуе войта як элемент самакіравання, адзінай з найважных пасад. Пасада войта была звязана з працэсам адасаблення места ад зямлі. [6, с. 27].

Па меркаваннях Юліуша Бардаха напрыклад у Вільні ў магістрат залічваліся бурмістры, радцы і пісары, а войт або лянтвойт звычайна не лічыўся чальцом магістрата, бо ен прадстаўляў пана места – гаспадара або ўладальніка прыватнага места. Таму і лаўнікі, якія засядалі ў войтаўскім судзе, то залічваліся, то не залічваліся да магістрата [3, с. 132].

У Полацку гарадскі войт займаўся пытаннямі агульнага кіравання, сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, зборам сродкаў у дзяржаўную і мясцовую казну і на агульнагарадскія патрэбы, ажыццяўляў правасуддзе. Войт з'яўляўся апеляцыйнай інстанцыяй на рашэнні суду магістрата.

Лава займалася выкананнем выключна судовых функцый. Яна была судом па крымінальных справах. Рада была выбарным органам і выконвала адміністрацыйныя функцыі: назірала за вядзеннем гандлю, вырабам і продажам прадуктаў пекарамі, мяснікамі і іншымі. У асобных гарадах, такіх як Віцебск, рада ўсталёўвала кошты на хлеб, меры вагі збожжа на рынку пры продажы, ажыццяўляла збор падаткаў і пабораў, арганізацыю выбараў і справаздачнасці гарадскога кіравання, ведала гарадскімі прыбыткамі і зямельнымі ўчасткамі, усталёўвала нормы і правілы нутрагарадскога жыцця, прызначала і вызваляла мяшчан ад выканання тых або іншых абавязкаў у якасці службовых асоб. Акрамя гэтага, разглядала і грамадзянскія справы, гэта значыць, што яна выконвала і судовыя функцыі.

Пасада бурмістра ў такім горадзе, як Полацк прадстаўляла выканаўчую уладу мясцовага самакіравання. Бурмістра на пасаду прызначаў войт, але з ліку некалькіх кандыдатур. Такім чынам, развівалася і дэмакратычныя працэдуры пры фармавананні мясцовай выканаучай улады і захоўвася іерархічны прынцып пабудовы дзяржаунай улады.

Акрамя іх, пры магістраце дзейнічалі іншыя службовыя асобы — пісар, шафары.

Такая пасада, як пісар была ў гарадах Віцебска, Полацка і Вільні, ён прысутнічаў на пасяджэннях абедзвюх калегій магістрата, вёў запісы ва ўсіх магістрацкіх кнігах (актавых, паточных, дэкрытовых), выдаваў выпіскі з рашэнняў магістрата, копіі магістрацкіх дакументаў.

Шафары (рэвізоры) сачылі за тым, як фармаваліся даходы адпаведнага мясцовага самакіравання, як яны размяркоўваліся. Напрыклад, у Вільні, двох шафараў абірае рада, а двох - паспольства.

Мяшчанскае самакіраванне пашырыла гарадское кіраванне, ўтварыўшы выбарны кантрольна-дарадчы орган у выглядзе камісіі «паспалітых». «Паспалітыя» абіраліся штогод з сярэдніх, у асноўным, пластоў гараджан ратушнай юрысдыкцыі. У іх абавязак абавязвалася сачыць за правільным выкарыстаннем гарадскіх грошаў, разам з радай выносіць рашэнні па розным пытанням гарадскога жыцця [7, с. 115].

Мяшчане мелі права на валоданне рухомай і нерухомай маёмасцю, што было зафіксавана ў актавых кнігах магістратаў і асобных дакументах (лістах, тастаментах і інш.), якія выдаваліся на рукі і заўваліся ў асабістых архівах Вільні. У асобных выпадках мяшчане валодалі спадчынна, на правах арэнды ці заставы земскай уласнасцю, што рэгломентавалася спецыяльнымі дакументамі, у тым ліку і каралеўскімі прывілеямі [8, с. 65].

Прававое становішча мяшчанства рэгулявалі соймавыя канстытуцыі і ўхвалы, а таксама ўласна гарадскія нарматыўна-прававыя акты, вількеры, каралеўскія і прыватнаўласніцкія прывілеі гарадам, у тым ліку магдэбргскія і набілітацыйныя:


  1. сапраўдныя помнікі: Landrecht (Speculum Saxonum) « Саксонскае люстра » и Weichbild (Jus Municipale);

  2. мясцовыя помнікі, гэта працы такіх асоб, як: Церазіна, Joannis Cervi Tuchliensis, Гроіцкаго, Шербіча [9, с. 33].

Прыкладам ужывання польскіх рэдакцый магдэбрскага права – можа служыць факт узяты з тома архіва Паўднёва Заходняй Расеі пад нумарам CIV - формула прысягі, усталяваная Камянецкім магістратам у 1714 году (23 траўня), для асоб прыманых у лік Камянецкіх мяшчан - гэтая формула не што іншае, як даслоўны паўтор такой жа формулы прысягі новага мяшчаніна, змешчанай у Парадку Гроіцкага [9, с. 38].

Таксама прававое становішча мяшчанства рэгулявалі нормы агульнадзяржаўнага права: як прымер, Статут ВКЛ 1588:



  1. разд. 3, арт. 35 « О мещанехъ места н[а]шого Виленьского и о инъших местахъ наших, яко шляхъте справедъливость з нихъ чинЪна быти маеть »;

  2. разд. 4, арт. 68 « О мешанехъ и о людяхъ нашыхъ в крывъдахъ ихъ от шляхты »;

  3. разд. 4, арт. 69 « О мещанехъ права майдебуръского »;

  4. разд. 11, арт. 49 « О мещанине и о иншомъ чоловеку простого стану, который бы шляхтича ранилъ »;

  5. разд. 12, арт. 6 « О головщинахъ и навезкахъ мешанскихъ местъ упривильеваныхъ и меншихъ » [10].

Такім чынам, мяшчане прымушаны былі весьці цяжкую барацьбу з тагачаснымі ўмовамі жыцця, каб захаваць сябе, як стан грамадзянства. Замахаў на мяшчан было многа. Яны ідуць і з боку гаспадарскага ўраду, які хоча падпарадкаваць іх сваей уладзе і на іх замахваюцца паны, князі, духавенства і шляхта, якія хочуць зрабіць іх сваімі падданымі або шляхам шлюбу здабыць мескія маёмасьці. Урэшце, як было сказана вышей і верхавіна больш заможнага мяшчанства сама імкнецца ўвайсьці ў склад шляхты і такім спосабам парушае інтарэсы ўсяго стану [11, с. 50].

Таксама неабходна вызначыць, той факт, што даная праблема разглядалася шматлікімі навукоўцамі, як нашай краіны, так і Польшчы, і Расеі і можа быць мэтай навуковых даследаванняў шырокага кола студэнтаў і магістрантаў.



Спіс выкарыстанай літаратуры:


  1. Скеп’ян, А.А. Роля мяшчанства ў фарміраванні гарадской культуры пераходнага тыпу (ХVІ – ХVІІІ ст.) // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: Матэрыялы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. Ч. 1 / Пад рэд. І.П.Крэня, У.І.Навіцкага, І.А.Змітровіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 348 с.

  2. Яцкевіч, З Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн., 2005. – С. 71–72.

  3. Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікаго Княства Літоўскага / Пер. М. Раманоўскага і А. Істоміна; Прадм. Г. Сагановіча. – Мінск, 2002. – 459 с.

  4. Сільчанка, М.У. Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі: Тэксты лекцый. / М.У. Сільчанка, Н.В. Місарэвіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. – 54 с.

  5. Дружчыц, В. Войты i iх улада ў беларускiх гаспадарчых местах з Майдэборскiм правам / В. Дружчыц, Iнбелкульт. Запiскi аддзелу гуманiтарных навук. Працы клясы гiсторыi. – Менск, 1928. – Кн. 3, Т. 2. – С. 241–298.

  6. Капыскій, З.Ю. Магдебургское право в городах Беларуси // Советское славяноведение.– 1972.– № 5.– С.26–41.

  7. Дружчыц, В. Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця. // Чатырохсотлецьце беларускага друку (1525–1925). / Рэд. кал. У. Пічэта (ст.), В. Дружчыц (сакр.) і інш. – Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1926. – С. 114–131.

  8. Макараў, М. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва Беларускага Падзвіння ў XIV – першай палове XVII ст. / М. Макараў. - Мн.: Экаперспектыва, 2008 – 248с.

  9. Тараноўскі, Р.В. Агляд помнікаў Магдэбурскага права Заходне-рускіх гарадоў Літоўскай эпохі / Ф.В. Тараноўскі – Варшава: Варш.навук.акругі, 1897. – 207 с.

  10. Статут Великого княжества Литовского 1588 года [Электрон. ресурс]. / Подг. О.Лицкевич. - Мн., 2002-2003. - Режим доступа: http://starbel.narod.ru/statut1588.htm.

  11. Tymieniecki, K. Z dziejów miast і mieszczaństwa w średniowiecznej Wielkopolsce / Kazimierz Tymieniecki. – Poznań: Poznańskie Towarzystwo Przyjaciół Nauk, 2007. – 155 с.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка