Ахоўнае абавязацельства




Дата канвертавання15.03.2016
Памер55.09 Kb.
АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА

№ _____________________ ад _________




  1. Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць):

___________________ ____________

(назва згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)

2. Шыфр __________________________________________________________________

3. Адрас (месцазнаходжанне) гісторыка-культурнай каштоўнасці: _____________________________

4. Катэгорыя ___

5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка- культурныx каштоўнасцей»

6. Форма ўласнасці, у якой знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць

(дзяржаўная (рэспубліканская або камунальная), прыватная)

7. Уласнік (уладальнік) гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальнік зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі (далей – уласнік (уладальнік)

________________________________________________________________________________________

(поўная назва юрыдычнай асобы або прозвішча, уласнае імя,

імя па бацьку (калі такое маецца) фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка)

8. Уласнік (уладальнік) абавязаны:

8.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

8.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

8.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

8.6. забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

9. Уласніку (уладальніку) вядома аб тым, што:

9.1. рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці i (або) у зонах яе аховы, вызначаныя артыкулам 36 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г.,
№ 9, 2/1195), павінны праводзіцца пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка і пад яго аўтарскім наглядам па ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыі пасля атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – дазвол Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь);

9.2. забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасці, выконваць без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь работы на гэтай гiсторыка2650276026-культурнай каштоўнасцi і (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем работ па забеспячэнні належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якія выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю;

адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка- культурную каштоўнасць без узгаднення з абласнымі (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымі i распарадчымі органамі;

змяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

вывозіць гісторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням;

9.3. неабходна паведамляць юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія аказваюць непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, аб тым, што аб’екту нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

9.4. выкананне работ у ахоўных зонах матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна ажыццяўляцца толькі з умовай выканання рэжымаў утрымання i выкарыстання зон аховы, вызначаных праектам зон аховы матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi распрацоўваецца для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

9.5. пры правядзенні земляных і будаўнічых работ у зоне аховы культурнага пласта неабходна прыняцце мер па ахове аб’ектаў археалогіі ў парадку, вызначаным заканадаўствам, на падставе пісьмовага дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на выкананне археалагiчных разведак і раскопак;

9.6. неабходна паведаміць новаму ўласнiку (уладальнiку) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiку зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, пры набыццi ім права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць аб абавязку на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства;

9.7. для гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаны наступныя індывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання _________________________________________________________________________________

(вызначыць адметныя вартасці, элементы, дэталі, археалагічныя аб’екты і інш.,

______________________________________________________________________________________________

якія падлягаюць ахове асобна,

______________________________________________________________________________________________

і (або) умовы выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці)

9.8. устаноўлены наступны парадак прадастаўлення доступу да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам:

______________________________________________________________________________________________

(перыядычна або па дамоўленасцi з

______________________________________________________________________________________________

Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры)

10. Уласнік (уладальнік) абавязуецца выконваць вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве ўмовы ўтрымання і выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама патрабаваннi па забеспячэнні яе захавання.

11. Невыкананне ўласнікам (уладальнікам) узятых на сябе абавязацельстваў, вызначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

12. Уласнік (уладальнік) __________________________________________________________________

(назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвішча, уласнае імя, імя па

_______________________________________________________________________________________

бацьку (калі такое маецца) кіраўніка юрыдычнай асобы або прозвішча, уласнае імя,

імя па бацьку (калі такое маецца) фізічнай асобы,

у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, дадзеныя дакумента,

які можа засведчыць асобу)

13. Адрас уласніка (уладальніка) _________________________________________________________

14. Подпіс уласніка (уладальніка) __________________________________________________________

М.П.

15. Тэлефон уласніка (уладальніка) ________________________________



16. _______________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) асобы, якая запоўніла



ахоўнае абавязацельства)

17. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў 3 экземплярах.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка