Ахоўнае абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць




Дата канвертавання22.06.2016
Памер44.2 Kb.

 

Дадатак 4

да пастановы


Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

08.12.2006 № 40



 

Форма


АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА
на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць

№ _________________ ад____________________

(нумар і дата рэгістрацыі)

 

Гісторыка-культурная каштоўнасць: ______________________________________________



(згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных

______________________________________________________________________________

каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)

 


Шыфр __________________________
Катэгорыя «_______»

 

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад «__» _______ ____ г. № _____



 

 

Адрас каштоўнасці ___________________
___________________________________
___________________________________

Форма ўласнасці, у якой знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць _____________________________________

(дзяржаўная (рэспубліканская або камунальная),

_____________________________________

прыватная)

 


 

Уласнік (уладальнік)

____________________________________

(назва юрыдычнай асобы або прозвішча, імя,

____________________________________

імя па бацьку фiзiчнай асобы, у тым лiку

____________________________________

iндывiдуальнага прадпрымальнiка)

 


У адпаведнасці з артыкулам 44 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (далей – Закон) уласнік гісторыка-культурнай каштоўнасці ў асобе ________________________________________

заяўляе, што яму вядома аб вызначаных iндывiдуальных умовах утрымання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці, устаноўленым парадку выканання работ і аб iншых абмежаваннях дзейнасцi ўласнiка (уладальнiка) i (або) карыстальнiка, а таксама аб патрабаваннях па забеспячэнню захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў.

Уласнік, падпісаўшы ахоўнае абавязацельства, абавязаны ўтрымліваць гісторыка-культурную каштоўнасць у належным стане, забяспечваць доступ спецыялістаў, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне. Пры ўзнікненні пагрозы існаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці абавязаны тэрмінова паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Невыкананне ўласнікам патрабаванняў Закона і ўзятых на сябе абавязацельстваў, азначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Уласніку гісторыка-культурнай каштоўнасці ў асобе ___________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

вядома аб тым, што:

усякія дзеянні, якія могуць прывесці да змянення каштоўнасці, недапушчальныя;

работы, звязаныя з рэстаўрацыяй, капітальным рамонтам, рэканструкцыяй і г.д., вызначаныя артыкулам 36 Закона, павінны праводзіцца пры абавязковым узгадненні з навуковым кіраўніком аб’екта і пад яго непасрэдным наглядам (артыкул 41 Закона) па зацверджанай ва ўстаноўленым парадку дакументацыі, пасля атрымання пісьмовага дазволу на выкананне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці (артыкул 37 Закона);

забараняецца знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць; дапускаць прычыненне шкоды, змяняць гiсторыка-культурную каштоўнасць без навуковага абгрунтавання i выконваць работы на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем работ па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якія выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю (артыкулы 28, 38 Закона);

забараняецца адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (артыкул 52 Закона);

забараняецца змяняць умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

забараняецца перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням;

неабходна паведамляць адказным гаспадарчым асобам, якія аказваюць фізічнае ўздзеянне на адметныя мастацкія і (або) дакументальныя вартасці гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, аб тым, што аб’екту нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне работ ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна ажыццяўляцца толькі з умовай выканання рэжымаў утрымання і выкарыстання рэжымаў зон аховы, зацверджаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь (артыкул 29 Закона);

пры правядзенні земляных работ у зонах, якія ўтрымліваюць культурны пласт, неабходна прыняцце мер па ахове аб’ектаў археалогіі ў парадку, вызначаным заканадаўствам, на падставе пісьмовага дазволу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на археалагічныя даследаванні;

неабходна паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

для гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаны наступныя індывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання ______________________________________________________

(вызначыць адметныя вартасці, элементы, дэталі, аб’екты археалогіі, інш.,

______________________________________________________________________________

якія падлягаюць ахове асобна)

устаноўлены наступны парадак прадастаўлення доступу: неабходна прадастаўляць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам ___________________________

(перыядычна або па дамоўленасцi з

______________________________________________________________________________

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь)

паведаміць новаму ўласнiку пры набыццi ім права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць аб абавязку на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства ім або па яго даручэнню ўладальнiкам (артыкул 53 Закона).

Уласнік (уладальнік) абавязуецца выконваць (забяспечыць выкананне) вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве ўмовы ўтрымання і выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню яе захавання.

 


Уласнік гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў асобе _________________________________

(назва юрыдычнай асобы,

______________________________________

пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку,

______________________________________

даныя дакумента, які можа засведчыць асобу, для фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка)

 


Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь
____________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

 


Адрас уласніка ________________________
_____________________________________

Подпіс_________________________
М.П.

Подпіс_______________________________
М.П.

Тэлефон _____________________________

 

























______________________________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, якая запоўніла дадзенае ахоўнае абавязацельства)



 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка