АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПРАЕКЦЕ
Назва праекта: Будаўніцтва кафэ з аўтамабільнай стаянкай на аўтадарозе Р-45 Полацк- мяжа Літоўскай Рэспублікі, км.66.
Апісанне і мэта праекта: Стварэнне аб’екта прыдарожнага сэрвісу з поўным цыклам паслуг на ажыўленай міжнароднай аўтатрасе.
Мэта праекта – пашырэнне і паляпшэнне прапанаваных сэрвісных паслуг на аўтамагістралях раёна.
Стан праекта, стадыя рэалізацыі: перадінвестыцыйная стадыя.
ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ ПРАЕКТА
Каштарысны кошт праекта: 175 тыс. долараў ЗША.
Разліковы аб’ём інвестыцый: 175 тыс. долараў ЗША.
Крыніцы інвестыцый: сродкі прыватнага прадпрыемства “Лозберг”, сродкі інвестара.
Тэрмін акупнасці: 2 гады.
ПРАПАНОВЫ ІНВЕСТАРУ
Інвестыцыйная прыцягальнасць праекта: Участак 0,52 га знаходзіцца каля аўтадарогі Р-45 Полацк- мяжа Літоўскай Рэспублікі, км.66.каля н.п. Пліса. Магчымасць падключэння да сетак электразабеспячэння, тэлефоннай сеткі. У раёне знаходзяцца гідралагічныя заказнікі «Белае», «Галубіцкая пушча», «Гурбы», батанічныя заказнікі «Зялёная дубрава» і «Халмагоры», заказнік «Доўгае», ландшафтны заказнік «Пліскі Камавы масіў», парк «Залессе», дэндралагічны сад, помнікі архітэктуры, культуры і дойлідства, тэрыторыя ландшафтнага дызайну касцёла Святой Ганны ў в. Мосар, гісторыка-этнаграфічны музей, распрацаваны гісторыка-пазнавальныя і экалагічныя маршруты, маецца конна-спартыўная база і г. д. Цэнтр раёна – г. Глыбокае знаходзіцца на перакрыжаванні шасейных дарог Полацк-Вільнюс, Мінск-Рыга.
Пад апекай ЮНЕСКА знаходзяцца помнікі архітэктуры, культуры і дойлідства: Сабор Ражства Прасвятой Багародзіцы (17ст.), касцёл Святой Тройцы (18 ст.).
У раёне апошнія восем год праходзіць Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
Шукаемая форма ўдзелу: долевы ўдзел у будаўніцтве аб’екта прыдарожнага сэрвісу.
ЗВЕСТКІ АБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ
Назва прадпрыемства: прыватнае прадпрыемства “Лозберг”
Адрас: 211811, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Пліса
Тэлефон: : +375-2156- 3 81 37, 8 (029) 214 67 49 (МТС)
Дырэктар: Кісель Віктар Стэфанавіч
Сфера дзейнасці і галіновая прыналежнасць:грамадскае харчаванне. Арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства: прыватнае прадпрыемства. |