Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Этапы летапісання на Беларусі. Пачатак летапісання: «Аповесць мінулых гадоў»




Дата канвертавання15.03.2016
Памер90.81 Kb.





Тэма 3. Летапісанне ХІІ – ХV ст. як крыніца па гісторыі Беларусі


    1. Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Этапы летапісання на Беларусі.

    2. Пачатак летапісання: «Аповесць мінулых гадоў», "Агульнарускае" летапісанне, Полацкі летапіс.

    3. Скандынаўскія сагі як гістарычная крыніца.

    4. Нямецкія і польскія хронікі XI-XV ст.



1.Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Этапы летапісання на Беларусі.
Летапіс - гэта гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі. У розных народаў у самой назве такой формы гісторыка-літаратурнага твора ляжьщь уяўленне аб пагадовым асвятленні падзей; усходнеславянская (руская) - «летапісанне» (па гадах); польская -«рочнік» (ад «рок» - год); у рымлян і раманскіх народаў - «аналы» (ад аппих - год). Прыкладна з XIV ст. на ўсходнеславянскіх землях пры захаванні ў цэлым пагадовай сеткі ўсё большае значэнне пачаў набываць сюжэт гістарычнага апавядання. Гэта часам вымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах, што прыводзша да ператварэння летапісу ў хроніку (у хроніцы пераважае сюжэт, аднак мяжа паміж летапісам і хронікай умоўная).

Першыя летапісы да нашага часу не захаваліся, і, па сутнасці, гісторыкі сёння маюць справу не з летапісамі, а з летапіснымі зводамі -гісторыка-літаратурнымі творамі, складзенымі на падставе папярэдніх летапісных запісаў (у далейшым, аднак, дзеля скарачэння будзем называць іх проста летапісамі). Летапісныя зводы дайшлі да нас дзякуючы таму, што яны шмат разоў перапісваліся (спісваліся - адсюль «спісы»). Пры гэтым больш познія летапісныя зводы не толькі з'яўляюцца спісамі папярэдніх, але і змяшчаюць дадатковыя гістарычныя звесткі. Супастаўленне розных спісаў дазваляе вызначыць пратограф -першапачатковы арыгінал, з якога яны спісваліся.

Пры рабоце з летапісамі пісцы часам рабілі памылкі. Калі тэкст перапісваўся ў пэўнай мясцовасці ш шмат разоў, то ўзнікалі спісы з характэрнымі недакладнасцямі і скажэннямі - ізводы (напрыклад, існуе Наўгародскі першы летапіс малодшага і старэйшага ізводаў). У асобных выпадках пад уплывам змяненняў палітычных ці іншых абставін леташс свядома перапрацоўваўся. Так узнікалі новыя рэдакцыі летапісных зводаў Калі ж у асобны летапісны звод злучаны розныя рэдакцыі, то даследчык будзе мець справу ўжо з іншым летапісным помнікам.

Этапы летапісання на Беларусі

Як асобны жанр гісторыка-літаратурных твораў летапісанне прайшло ы зараджэння, росквіту і заняпаду. На Беларусі храналагічнымі межамі іх з'яўляюцца:

1. XII - XIV ст. - зараджэнне мясцовага летапісання. Перыяд феадальнай раздробленасці абумовіў тое, што інтарэсы асобных феадальных цэнтраў абмяжоўвалі кругагляд летапісца. Такія летапісы -гэта гісторыя пэўнага ўдзельнага княства. Выразна мясцовы характар маюць Полацкі летапіс XII ст. і Наўгародскі летапіс XIII ст. (калі прызнаць рэальным яго існаванне). Такі ж падыход фактычна захаваўся ў летапісанні і ў Смаленску (XIV ст.).

2. XV - XVI ст. - этап росквіту леталісання на беларускіх землях (і ў Вялікім княстве Літоўскім наогул). На развіццё летапісання гэтага часу наклала адбітак барацьба паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У адпаведнасці з ходам азначанай барацьбы другі этап летапісання можна падзяліць на два перыяды: 1) з пачатку і да 80-х гг. XV ст.; 2) з канца XV і да канца XVI ст. На працягу першага перыяду ВКЛ валодае ініцыятывай, яго князі праводзяць «агульнарускую» палітыку - адсюль і імкненне вывесці гісторыю Русі Літоўскай ад Русі Кіеўскай (як і Маскоўскай). 3 канца XV ст. палітычную ініцыятыву перахоплівае Маскоўская дзяржава і характар летапісання пастутюва змяняецца. Дынастыя князёў літоўскіх (а разам з тым і гісторыя дзяржавы) вядзецца з захаду, з Рыма.

3. XVII - пачатак XIX ст. - этап заняпаду леталісання. Ужо з другой паловы XVI ст., калі ВКЛ пачынае губляць сваю самастойнасць, можна заўважыць паступовую трансфармацыю старых жанраў і замену іх новымі. З'яўляюцца «Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага - першая гісторыя Вялікага княства Літоўскага элементарна-крытычнага характару, а таксама Баркалабаўскі летагас. Для апошняга характэрна спалучэнне летапісання з мемуарнай літаратурай. У XVIII ст. былі спробы аднавіць старую летапісную форму апісання мінулага (гарадскія хронікі), але гэтыя спробы сталіся апошнімі.


  1. Пачатак летапісання: «Аповесць мінулых гадоў», "Агульнарускае" летапісанне, Полацкі летапіс.


«Аповесць мінулых гадоў» - гэта летапісны звод, які складзены ў Кіеве, ахоплівае час да другога дзесяцігоддзя XII ст. і змешчаны ў большай частцы летапісных зводаў XIV - XVIII ст. «Аповесць...» мела тры рэдакцыі, але захаваліся толькі дзве апошнія. Адну з іх называюць Лаўрэнцьеўскай (спісы Лаўрэнцьеўскі, Кенігсбергскі, Ці Радзівілаўскі, і Троіцкі), другую - Іпацьеўскай. Іпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спісе «Аповесці...», у складзе летапісу XV ст што знаходзіўся ў Іпацьеўскім манастыры ў Кастраме. Да гэтай »' рэдакцыі адносяць Хлебнікаўскі (XVI ст.), Пагодзінскі (XVII ст\ • Ермалаеўскі (канец XVII - пачатак XVIII ст.) спісы.

Можна сустрэць шматлікія звесткі с пацвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжанні, якія выяўляюць існаванне другой і трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскім і блізкіх да яго спісах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст «Аповесці...» змяшчае падзеі да 1110 г., а затым, пасля чарговых запісаў пад 1116 г. ёсць прыпіска ігумена кіеўскага Выдубіцкага манастыра Сільвестра аб напісанні ім гэтага летапісу. Сляды ўмяшання Сільвестра ў летаігіс Нестара асабліва відаць у апошняй частцы, а менавіта ў тых месцах, дзе размова ідзе пра ўзаемаадносіны Святаполка Ізяславіча і Уладзіміра Манамаха. Такім чынам, прычыну перапрацоўкі летапісу можна бачыць ва ўсталяванні ў Кіеве новага князя.

Іпацьеўская рэдакцыя выявіла імкненне манахаў Кіева-Пячорскага манастьфа вярнуць яму гонар цэнтра летапісання. Гэта не магло не выклікаць чарговай перапрацоўкі летапісу Нестара, але яна па нейкіх прычынах адбывалася на падставе другой рэдакцыі. У спісах трэцяй рэдакцыі падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошні рэдактар «Аповесці...» (магчыма, духоўнік старэйшага сына Манамаха -Мсціслава, які княжыў у Ноўгарадзе) дапоўніў яе дадзенымі пра сямейныя справы Манамаха і яго бацькі Усевалада, удакладніў звесткі аб прызванні варагаў і пра візантыйскіх імператараў, у сваяцтве з якімі былі Манамахі. У цэлым жа «Аповесць...» захавала тое значэнне, якое надаў ёй Нестар-летапісец. Яна стала перщай на Русі гістарыяграфічнай праиай, дзе гісторыя ўсходнеславянскай дзяржаўнай супольнасці пададзена на шырокім фоне сусветнай гісторыі.

Як кожны гістарычны твор, «Аповесць...» мела пэўныя крыніцы. Доўгі час Нестара лічылі першым летапісцам на ўсходнеславянскіх землях. Аднак ужо першапачатковы аналіз выявіў, што «Аповесць...» не з'яўляецца творам, напісаным ад пачатку да канца адным аўтарам, і асноўнай крыніцай яе былі летапісы XI ст.

Асноўная асаблівасць «Аповесці мінулых гадоў» выяўляецца ў тьім, што Нестар імкнуўся паказаць гісторыю Русі ў сувязі з сусветнай гісторыяй. Сярод крыніц яе можна вызначыць і Біблію, і візантыйскую «Хроніку Георгія Амартола», і «Жыціе Васілія Новага», і «Летапісей патрыярха Нікіфара». Для характарыстыкі адносін Русі з Візантыяя складальнік «Аповесці. .» выкарыстаў дамовы Алега, Ігара і Святаслава з візантыйскімі шператарамі. Крыніцамі «Аповесці. .» таксама сталі апавяданні аб хрышчэнні Русі, аб забойстве Барыса і Глеба, песні і легенды цра заснаванне Кіева, пра вешчага Алега, паданне аб помсце княгіні Вольгі драўлянам за смерць мужа і інш. Складаны, у многім каМПілятыўны характар «Аповесці мінулых гадоў» абавязкова трэба »яічваш> пры аналізе звестак гэтага летапіснага зводу.

«Аповесць...» - найкаштоўнейшая крыніца па дзяржаўнай і хрысціянскай гісторыі ўсіх усходніх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткі пра рассяленне славянскіх нлямёнаў, аб першапачатковай гісторыі Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзіміра і Рагнеду, пра князя Ізяслава Брачыславіча і іншыя цікавыя матэрыялы палітычнай гісторыі Беларусі. У «Аповесці...» прыводзяцца самыя розныя звесткі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў, Пінск, Брэст, Друцк і іншыя беларускія гарады.



Летапісы ХІІ - ХІІІ ст., што складаліся на Беларусі, не захаваліся. 3 большай ці меншай ступенню дакладнасці можна гаварыць толькі пра летапісанне ў Полацку. Полацкі летапіс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў і трымаў у руках вядомы расійскі гісторык В. М. Тацішчаў (1686 - 1750). У сваёй «Гісторыі...» ён не раз цытаваў летапіс, у якім «многа аб полацкіх, віцебскіх і іншьгх князях напісана». Таму гэтыя матэрыялы «Гісторыі...» з'яўляюцца для нас каштоўнай крыніцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра існаванне летагасання ХІІ ст. у Полацку даюць і асобныя месцы ў Іпацьеўскім летапісе. На гэта яшчэ ў 1868 г. звярнуў увагу крыніцазнаўца К. Бястужаў-Румін. Пасля С М. Салаўёў, Л. А. Аляксееў, В. Т. Пашута, В. А. Чамярыцкі таксама схіліліся да думкі пра захаванне ў складзе шацьеўскага летапісу частак летапісу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В. А. Чамярыцкага, летапіс мог пачынацца падзеямі ўкняжання Васількі Святаславіча ў Полацку ў 1132 г., а першыя запісы былі зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасінняй Полацкай, сястрой князя Васількі.

У той час як у цэнтры ўвагі полацкага леташсца XII ст. была барацьба за велікакняжацкі пасад і міжусобіцы, у Новагародскім летапісе апавядалася аб першых старонках гісторыі новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага. Аднак з думкай, што аповесць пра Міндоўга і Войпіалка, якая знаходзіцца ў складзе Галіцка-Валынскага зводу, - гэта Ўрыўкі з асобнага летапісу, які складаўся ў сярэдзіне ХІІІ ст. у •Лаўрышаўскім манастыры, згодны далека не ўсе даследчыкі як беларускай, так і ўвогуле ўсходнеславянскай гісторыі.


3. Скандынаўскія сагі як гістарычная крыніца.

Слова «сага» старажытнаіслаадскага паходжання, азначае празаічнае апавяданне (пісьмовае ці вуснае) аб пэўнай падзеі або саму падзею. Паводле меркавання А. Я. Гурэвіча тэрмін «сага» вызначае асобны жанр славеснасці сярэднявечча, што ўзнік, атрымаў развіццё і завяршыў сваё існаванне толькі ў межах Скандынавіі1,

Сагі - гэта пісьмовыя запісы, якія пачалі складацца на мяжы ХП - ХШ ст. на аснове вусных паданняў X - XI ст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб іх форме належыць Т. Андэрсану: «Аўтар без сумнення мог выкарыстоўваць і выкарыстоўваў пісьмовыя крыніцьі, што дапаўнялі вусныя крыціцы, сваё ўласнае ўяўленне і, магчыма, рамкі яго ашвядання былі зададзены яму традыцыяй. Натхняльная ідэя саг у канчшковым выніку вусная»2.

Што ж датычыцца зместу саг, то ён надзвычай разнастайяы. Т. М. Джаксон вызначае толькі асноўныя віды:

1) «каралеўскія сагі» (сагі аб нарвежскіх конунгах);

2) «радавыя сагі» (сагі аб ісландцах);

3) «сагі аб старажытных часах»;

4) «сагі аб епіскапах» (гэта значыць жыццегасанні ісландскіх епіскапаў);

5) комплекс саг аб падзеях XII - ХШ ст. у Ісландыі.

Найбольш вядомыя і распрацаваныя ісландскія «каралеўскія сагі» . Гэты від (зараджэнне якога датуюцъ каля 1120 г.) прайшоў некалькі этапаў ад каралеўскіх пералікаў Сэмугда і Ары (пачатак ХП ст.) да пазнейшых кампіляцый канца ХШ - пачатку XIV ст. Цікавы той факт, што большасць твораў ісландска-нарвежскай гістарыяграфіі (у эпоху поўнага панавання латьші ў Заходняй Еўропе) напісана на народнай (старажытнаісландскай ці старажытнанарвежскай) мове. У вузюм значэнні гэтага слова «каралеўскія сагі» - жыццеапісанні таго ці іншага конунга.

Усходнееўрапейская гісторыя ў ісландскіх сагах закранаецца толькі мімаходзь, у сувязі з паходамі скандынаваў на ўсход.

Адзіны старажытнаскандынаўскі твор, які падрабязна апісвае дзейнасць скандынаваў на Русі, - «Сага аб Эйдмундзе».


4. Нямецкія і польскія хронікі XI-XV ст.

Акрамя ўсходнеславянскіх летапісаў вялікае значэнне для вывучэння гісторыі Беларусі маюць польскія рочнікі, нямецкія аналы, а ў дачыненні да XII - XIII ст. - хронікі, напісаныя на лацінскай мове. Паводде храналагічнай паслядоўнасці напачатку трэба адзначыць першую польскую хроніку - «Хроніку Гала Аноніма». Яна складзена ў стылі манументальнага гістарызму ў канцы XI - пачатку XII ст. на падставе папярэдніх польскіх рочнікаў і іншых крыніц іншаземцам (не палякам), які «дарма не хацеў есці польскі хлеб». «Хроніка Гала Аноніма» падзялялася на тры часткі: 1) гісторыя Полыпчы да 1086 г., 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага і пачатак яго княжання да 1109 г.; 3) 1109 -1113 гг. - 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя іншых звестак, тут мы знаходзім паведамленні пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016 - 1019 гг.), звесткі пра бітву на р. Буг, пра суседзяў Русі - балцкія плямёны і г. д.

Працягам летапіснай традыцыі ў Полыпчы стала «Хроніка магістра Вінцэнта Кадлубка». Асноўную ўвагу Вінцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлікты і саюзы з Галіцка-Валынскім княствам. Аднак хроніка з'яўляецца каштоўнай крыніцай і па гісторыі паўднёва-заходняй части Беларусі, Драгічынскага і Берасцейскага княстваў.

Адной з найболын каштоўных крыніц для вывучэння гісторыі Беларусі XII - ХПІ ст. з'яўляецца «Хроніка Лівоніі», напісаная, як мяркуюць, каталіцкім святаром Генрыхам Латвійскім. Паколькі ўсходнеславянскія летапісы амаль не маюць звестак пра паўночна-заходнія землі Русі адзначанага перыяду, «Хроніка Лівоніі» дазваляе ліквідаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русі - ліваў, эстаў, літву, прасачыць пашырэнне агрэсіі Нямецкага ордэна на балцкія землі і першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлі з захопнікамі. Характэрнай асаблівасцю хронікі з'яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкай чакаць ад удзельніка падзей аб'ектыўнасці ў іх асвятленні. Ва ўсіх выпадках крыжакі - героі, а тыя, хто супраць іх - ворагі («язычнікі», «схізматыкі» і інш.).



«Хроніка Лівоніі» складаецца з чатырох кніг. Першыя дзве з іх маюць характар уступных. У іх расказваецца пра дзейнасць епіскапаў Мейнарда і Бертольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епіскап Мейнард прасіў полацкага князя Уладзіміра (звесткі пра апошняга толькі ў хроніцы 1186 - 1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне ліваў. Асноўная частка хронікі выкладзена у 3-й і 4-й кнігах, што ахопліваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасці, гэта пагадовае апісанне дзеянняў новага епіскапа -Альберта, вучнем і паслядоўнікам якога лічыць сябе аўтар хронікі Храніст, аднак. не пераўтварыў свой твор у біяграфічны летапіс. Гэта, хутчэй, апісанне цадзей, якія адбыліся ў той ці іншы год жыцця і дзейнасці Альберта. Мы знаходзім тут звесткі пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвіне (Кукейнас і Герцыке), пра іх князёў Вячку і Усевалада, пра сумесную барацьбу ліваў, эстаў, літвы і палачан супраць крыжацкай агрэсіі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка