Агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай i манастыр францысканцаў




старонка22/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.57 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Свярдлова № 3 — Новы будынак яурэйскага шпіталя, яўрэйскі прыют для старых (?), медвучылішча. Год пабудовы — 1908. Яшчэ да нядаўняга часу адзін з лепшых узораў эклектыкі з элементамі стылю мадэрн з унікальнымі для нашага горада гіпсавымі аконнымі ліштвамі па цаглянай нетынкаванай паверхні фасада. Тэарытычна існуе яшчэ шанец уратаваць хаця б гістарычныя фасады гэтай камяніцы.

Акрамя таго, на 1923 г. побач працавала тытунёвая фабрыка Сегала і Мільмана “Стамбул”.

Свярдлова № 4 — Новыя жандармскія казармы. Год пабудовы — 1902. Эк­лектыка. На ганку захавалася лацінская манаграма: «SALVE».

Свярдлова № 4 а — Год пабудовы — 1926. Польскі варыянт сэцэсіі.

Свярдлова № 6 а — Год пабудовы — 1926. Польскі варыянт сэцэсіі.

Свярдлова № 7 – На 1926 г. – Другі камісарыят паліцыі і гродзенская грамадская гуманітарная гімназія. = ? Informator miasta Grodnas.20

Свярдлова № 8 — Пабудаваны ў 1920-х гадах. Польскі варыянт сэцэсіі.

Свярдлова № 8 а — Год пабудовы — 1926. Польскі варыянт сэцэсіі.

Магчы­ма, на гэтым месцы ў 1729 г. па фундацыі віленскага епіскапа быў пабудава­ны драўляны касцёл і кляштар са шпіталем манахаў баніфратраў.



Свярдлова № 10 — Год пабудовы — 1926. Польскі варыянт сэцэсіі.

Свярдлова № 11 — Моцна пераробленая эклектыка.

Свярдлова № 12 — Год пабудовы — 1910. Эклектыка.

Свярдлова 22 — Год пабудовы – 1899. Эклектыка.

Свярдлова № 22 а — Год пабудовы — 1899. Эклектыка.

Свярдлова №22 б – Двухпавярховы каменны флігель у стылі эклектыкі, зменены рамонтам 1970-х гг.


Скосная // Skosna
Капліца 1934 г.

Славацкага
Славацкага № 19 — Пабудаваны ў 1930-х г. Цікавы прыклад канструктывізма. Драўляны гарызантальна ашаляваны двухпавярховы будынак “кубавай” формы. Фасады завершаны плоскім навісным карнізам, які хавае назкаскатны дах. Сіметрычны функцыянальны характар дома разбаўляе ганак, які забірае кут у куба і трымае не фігурным апорным слупе лождыю, кампенсаваную на першым паверсе маленькім бытавым вакном. Добры стан, стылёвасць і ансамблевасць патрабуюць рэжыма аховы другой катэгорыі.

Славацкага № 21 —Драўляны.

Славацкага № 23 — Двухпавярховы драўляны шматкватэрны дом, які магчыма быў пабудаваны на “Залатой горцы” яшчэ да Першай сусветнай вайны і густоўна рэканструяваны ў 1930-я гады. Шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, пад вокнамі на клін, чысты вугал зруба зафілянгованы. Фрызавыя дэкарацыйныя поясы на двух паверхах, ўтвораны накладной зверху аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі адметны сваёй складанасцю выканання. На парадным фасадзе два бакавых рызаліта функцыянальна пабудаваны пад лоджыі і аздобліны доўгімі на два паверхі падвоенымі калонамі. Па рэканструкцыі 30-х, лоджыі зашклілі, сарганізавалі плоскі навісны карніз, які хавае назкаскатны дах і ярусны паддашны паверх, які трыма прыступкамі ад цэнтра сіметрычна спускаецца да рызалітаў, паверх мае сплашную лінію утвораную маленькімі вокнамі і падваконнай цягай. Добры капітальны стан, цэласнасць з ансамблем вуліцы (будынак – дамінанта раёна), патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі.


Славінскага
Форт № 2 фортавай лініі 1887-1892 гт. — Канцавы прыпынак тралебусаў № 9, 12 па вул. Славінскага. Знішчаны амаль поўнасцю.


Соламавай
Помнік сакратару Гродзенскага падпольнага гаркома камсамола Вользе Соламавай — Устаноўлены ў 1977 г. перад будынкам сярэдняй школы № 19.

Месца лагера смерці — Створаны ў 1941 г. нямецкімі ўладамі. Праз лагер прайшло каля 36 тысяч чалавек. Больш за 18 тысяч пахаваны ў 68 ямах-магілах. У 1965 г. на тэрьггорыі лагера пастаўлена стэла.


Студэнцкая // вуліца без назвы, як праезд да складоў табачнага таварыства Шарашэўскіх з вуліцы Сафійскай, завулак Зялёны, Zielona, Jelinka, Studencka, Loetzener Str. — Тэрыторыя гэтай вуліцы ўвайшла ў межы горадака каля 1867 г., прыкладна ў гэты час участкі былі прададзены гарадзенцам, аднак сама вуліца адтрасіравана яшчэ не была. Уласна як вуліца сфарміравалася ў 80-ыя гады XIX ст. і даволі доўгі час была вуліцай без назвы як праезд да складоў "Тытунёвага таварыства Шарашэўскіх" ад вуліцы Сафійскай (Леніна). У 1886 г. на вуліцы быў толькі адзін драўляны дом Шолама Манскі, крыты гонтам. На плане 1892 г. у канцы вуліцы пазначаны аб’ект - «Школа павівальных бабак». Забудоўвацца вуліца пачала не раней 1898 г. Першым забудоўшчыкам яе быў Іван Кругер, які ў 1898 і 1905 гг. пабудаваў так званыя «дамы ўрачоў». Пасля таго, як напачатку XX ст. пачалося будаўніцтва ў Гродне электрастанцыі, вуліца страціла сваё першапачатковае значэнне. У сувязі з расшырэннем гродзенскай электрастанцыі дырэктару фельдшарска-акушэрскай і фармацэўтычнай школы па адрасу Студэнцкая № 13 гарвыканкамам было прапанована да 1 мая 1949 г. вызваліць будынак, які пазней быў зруйнаваны. Сквазны праезд па вуліцы быў зачынены. Адначасова аддзелу па добраўпарадкаванню было даручана прыступіць да праектавання новага праезда паралельна вуліцы Студэнцкай, аднак ён гэтак і не быў рэалізаваны.

Асноўная захаваўшаяся гістарычная забудова адносіцца да пачатку XX ст. і прадстаўлена рознымі архітэктурнымі стылямі. Назва вуліцы была зацверджана Гродзенскім магістратам у 1931 г. ў гонар студэнтаў розных навучальных устаноў Антонія Тызенгаўза, якія адкрыліся ў горадзе ў другой палове ХVІІІ ст.

На рагу вул. Студэнцкай і Леніна ў 1950-1960-я гады знаходзілася драўляная піўная, якая карысталася попытам сярод мясцовых жыхароў, у тым ліку — студэнтаў суседняга інстытута.

На 1930 г. домам па вул. Зялёная № 13 валодаў нейкі Леон Царэўскі [ДАГВ Ф. 46. – Воп. 1. – Спр. 19. - Арк. 11 зв. ].


Студэнцкая № 3 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Простая эклектыка.

Студэнцкая №4 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад позняй эклектыкі.

Студэнцкая № 5 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка.

Студэнцкая № 6 Дом урача Алшыбаева, «дом з ільвамі». Год пабудовы — 1906 (або 1905). Узор архітэктуры стылю мадэрн. Помнік рэспубліканскага значэння. Адзін з самых цікавых дамоў у стылі мадэрн у Гродне. Імя архітэктара, на жаль, невядома. Калі верыць успамінам старых людзей - інтэр'ер дома цалкам адпавядаў стыльным фасадам.

Студэнцкая № 7 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад эклектыкі.

Студэнцкая № 8 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. На 1950 г. – “Дом ребенка”.

Студэнцкая № 9 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Дабудаваная эклектыка.

Студэнцкая № 9а — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Цікавая лесвіца.

Студэнцкая № 11 — Дом Івана Недапіцкіна. Пабудаваны ў 1900 г. Першапачаткова быў аднапвярховы з мезанінам. На 1923 г. домам валодала Недапіцкін Хелена. Дом меў адзін балкон, дзьве прыхожыя, восемь пакояў, тры кухні, чатырнаццаць вокнаў (тры - у мансардзе). У савецкі час дабудаваны паверх. На 1950 г. – абласное ўпраўленне Міністэрства трудавых рэзерваў. На 1970 г. – дзіцячы прыёмнік УУС.
Суворава завулак
Суворава завулак № 10 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.


Сямнаццатага верасня // Пушкінская, Puszkinskaja-Krajowa, 11 listopada, Moelder str. - 13 лістапада 1930 г. Гарадская Рада Гродна дзеля з нагоды святкавання дванаццатай гадавіны Дня 11-га лістапада Свята Незалежнасці Польскай Дзяржавы зацвердзіла змяніць папярэднюю назву “вуліцы Крэсовай” на “Алею 11-га Лістапада
17 верасня № 1 — Крама каланіяльных тавараў Канела. Пабудаваны на пачатку XX ст.

17 верасня №2 - Маленькі зграбны аднапавярховы драўляны дом, з мезанінам, на тры вакны, гарызантальна ашаляваны, без асаблівых мастацкіх адметнасцяў. Будынак гармануе з рэльефам і ансамблем вуліцы. Дом добра захаваны і патрабуе толькі ахайнага карыстання.

17 верасня №4 - Аднапавярховы драўляны дом, з мезанінам на чатыры фасады і асобным модулем аранжырэі. Ашаляваныя сцены, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне нізкай дэкарацыйнай якасці, дах пакрыты першапраектнай бляхай. Дом добра захаваны і патрабуе толькі ахайнага карыстання і рэканструкцыі балкона на параднам фасадзе.

17 верасня № 8 Пякарня Любэка. Двухпавярховы драўляны асабняк з мансардай. двухпавярховы драўляны будынак з двума рызалітамі на парадным фасадзе, які замыкае сабой перспектыву вуліцы Бялінскага. Мае крыжовы скатны дах на чатыры франтоны. Паміж двух рызалітаў доўгі балкон, з простым драўляным перылам. Сцены ашаляваны, чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Вокны аздоблены фялёнгавымі трохкутнымі сандрыкамі. Карніз бакавых франтонаў упрыгожаны падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Вільчыкі рызалітаў з гіркамі нясуць на сабе вялікую дэкарацыйную нагрузку. Добры капітальны стан, унікальнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі. 24 верасня 2009 г. здарыўся пажар, які цалкам знішчыў другі паверх будынка. У выніку дом быў знесены.

17 верасня № 10 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка з элементамі мадэрну. Аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога зканцэнтравана на двух фасадах будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі складанай формы, утворанымі камбінацыяй трох цаглін са зцясаным вуглом. Лучковыя перамычкі вокнаў маюць замок і на чвэрць цэглы вынесены наперад ад вертыкалі сцен, яны разам з шэрагам цаглін вакол шыбы утвараюць, свайго рода ліштву з выгінам характэрным для мадэрна. Будынак аздоблены падваконнай цягай. Асіметрычна, з боку параднага фасада уладкаваны рызаліт на два вакны, аздоблены атыкам з металічнай кратай. Захавалася першапачатковая сталярка. Дзверы і металічныя кансолі ганка маюць асабліва яркія рысы стыля мадэрн. Будынак у вельмі добрым стане, мастацка цэласны, удала упісаны ў асамбаль галоўнай магістралі мікрараёна, мінімальная ступень абароны – другая катэгорыя. Будынак зараз патрабуе толькі ашчаднага стаўлення і аднаўлення гідраізаляцыі на комінах і атыку.

17 верасня № 10 а Дом у якім жыў С. Прытыцкі. Пабудаваны ў 1930-я гады. Мураваны. Сціплы прыклад канструктывізму. Кампазіцыйная выразнасць асабняка пабудавана на суадносінах розных па вышыні аб’ёмаў. Аднапавярховы модуль параднай часцы (гасцёўні) мае шырокія вокны і плоскі дах з металічным парапетам, дзе абсталявана цераса, для выхада з хола верхняга паверха двухпавярховага жылога модуля, які мае вокны розныя па велічыні, згодна з прызначэннем тых пакояў, якім яны належаць. Трыпціх аб’ёмаў завяршае модуль лесвічнай студні, вынесенай асобнай часткай і аздобленай вертыкаліным аконным маршам. Мураваны будынак добра захаваўся – захавалася аўтэнтычная “сталярка” (шыбы і дзверы), аутэнтычны тынк. Асабняк - яскравы прыклад канструктывізма на Беларусі, да таго ж мае мемарыяльную каштоўнасць, таму цвёрда заслугоўвае рэжыма аховы першай катэгорыі. Будынак патрабуе перапрафіліравання, зносу дабудаванай з сілікатнай цэглы прыбудовы, касметычнага рамонта з вяртаннем цэментнага колера сцен.

17 верасня № 12 — Пабудаваны ў 1920-1930-я гады. Гарадскі асабняк. Мураваны аднапавярховы з мезанінам будынак мастацкую выразнасць мае у форме высокага ламанага, складанай канфігурацыі даха, пакрытага аўтэнтычнай плоскай кірамічнай дахоўкай. Дом сіметрычны парадны уваход прыкрыт у якасці казырка балконам з бетоннай балюстрадай простай формы. Сцены без рэльефных упрыгожванняў пакрыты фактурнай тынкоўкай цаментнага колеру, толькі карніз і рамы вакол вокнаў маюць гладкую паверхню і пабелены. Будынак вельмі добра захаваўся, нават, сталярка. Сучасная сітуацыя патрабуе толькі касметычнага рамонта, з досыць штучным і акуратным навядзеннем гідраізаляцыі і сцёкаў на даху. Будынак досыць рэдкі і яркі прыклад польскага мадэрна на Беларусі, так званы “дварковы” стыль, які часам акрэсліваюць як неабарока, і заслугоўвае рэжыма аховы другой катэгорыі.

17 верасня № 13 — Дом У. Федарука. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Доўгі (на два ганкі) аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам. Сцены ашаляваны, чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Фрызавы дэкарацыйны пояс ўтвораны накладной паверх аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі. Дзверы – філянговыя з разнымі устаўкамі, маюць высокую ступень дэкарацыйнасці.Самым эфектным акцэнтам гэтага будынка з’яўляюцца сандрыкападобныя ліштвы на вокнах фасада тонка прапілаваныя, пад вакном дэкор нагадвае беларускі ручнік, які звіс з падваконніка. Ліштвы дома №13 унікальны для гродзенскай архітэктуры. Добры капітальны стан, унікальнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі. Неабходна замяніць пакрыццё даху на аўтэнтычнае, аднавіць знішчаныя часам ліштвы і фрыз, а таксама паклапаціцца пра гідраізаляцыю і дызенфекцыю сцен. Дом апошняга дырэктара беларускай школы ў Гродне, сын якога двойчы станавіўся чэмпіёнам Польшчы па штурханні ядра.

17 верасня № 15 Дом Ксёндава. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам. Сцены паркыты неаднародным рытмам шалёўкі (гарызантальным, вертыкальным, пад вокнамі – клінападобным), чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Мезанін мае вільчык з гіркай, а таксама балкон, які дэсануе па стылю. Асабліва цікава выглядае шырокі фрызавы дэкарацыйны пояс, які ўтвораны накладной паверх аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі складанай формы. Вокны і дзверы маюць філянговае аздабленне. Добры капітальны стан, унікальнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі. Неабходна замяніць пакрыццё даху на аўтэнтычнае, аднавіць знішчаныя часам дэталі, і колер сцен.

17 верасня №17 — Дом І. Янушкевіча. Пабудаваны каля 1910 г. Капітальны аднапавярховы драўляны дом з двухскатным бляшаным дахам і брандмаўэрам, які выкладзены з жоўтай цэглы з імітацыяй падзора на франтоне. Сцены ашаляваны, чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Фрызавы дэкарацыйны пояс, які ўтвораны накладной паверх аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі, з’яўляецца самым эфектным акцэнтам гэтага будынка, як і высока мастацкія дзверы – філянговыя з разнымі устаўкамі. Будынак захаваў аўтэнтычныя шыбы і дзякуючы дбайнасці гаспадароў знаходзіцца ў добрым стане. Неабходна толькі замяніць масленую афарбоўку драўляных паверхняў на спецыяльнае для дрэва пакрыццё, каларыстычна больш узважанае, і правесці частровую рэстаўрацыю дэталяў і ганка. Будынак заслугоўвае ІІ катэгорыі аховы.

17 верасня 19 Дом Грыгор’ева, пасля дом купіў паляк лекар Вайтатовіч. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Прыклад невыразнай эклектыкі. Колькі гадоў таму прыязджала ў Градна яго дачка. Шкадавала, што да дому дабудавалі другі паверх. Казала: “Дарма гэта зрабілі, трэба пакінуць дом такім, якім яго збудавалі.”

17 верасня № 30 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.

17 верасня 36 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.

Па адрасе 11 listopada № 42 у 1930-я г. жыў вядомы гарадзенскі грамадскі дзеяч Ян Каханоўскі. Будынак не захаваўся.

17 верасня № 48 — Сярэдняя школа № 2. Прыкладна на гэтым месцы у 1930-х гадах жыу Ян Каханоўскі (1894-1941) — заснавальнік гродзенскага заапарку.

17 верасня № 52 — Мураваны. Сціплы прыклад канструктывізму.

17 верасня № 54 — Прыклад канструктывізму.

17 верасня № 58 — Прыклад канструктывізму.

Па адрасу 17 верасня 59 на 1946 г. працавала гродзенская мебельна-механічная фабрыка. Фабрыка цікава яшчэ і тым, што ў 1947 г. яна асвоіла вытворчасць балалаяк ды гітар. Будынак не захаваўся.

17 верасня 59/2 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Прыклад цагаянай эклектыкі. Былая вуліца Фабрычная.

17 верасня № 59/4 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі.

17 верасня 59/6 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі.

17 верасня 59/8 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі.

Аўтастаянка на перакрыжыванні вул. 17 верасня і Ціміразева — На гэ­тым месцы на пачатку XIX ст. знаходзіўся казённы вінны склад.

17 верасня № 61 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Без стылю.

17 верасня № 63 – У канцы 1940-х – пачатку 1950-х г.г. тут працаваў гродзенскі ліцейна-механічны завод. Будынак не захаваўся.

Т
Тэлеграфная // Padwalska, Polna, Бонифратерский переулок = ?, Больничная, другая Босняцкая улица, Телеграфная, Druga Bosniacka = ?, Bosniacka, Tilsiter str., Телеграфная Сфарміравалася напрыканцы ХVІП ст., як частка вуліцы Падвальскай. Сама вуліца першапачаткова мела форму літары “П”, паўтараючы абрысы старых гарадскіх умацаванняў – валоў ( адсюль і яе назва ). У плане 1793 г. пазначына як “вуліца падвале да акопаў”, у спісе насельніцтва Гродна 1794 г. ды на планах 1823 і 1824 г.г. – “Падвальская”, аі на плане 1795 г. вуліца наогул носіць назву“Польнай”.

Згодна з Ю.Гардзеевым, рэгулярная забудова вуліца пачынаецца прыкладна з 1795 г., калі на ёй налічвался дзевяць пляцаў. Большасць участкаў былі заснаваны на землях каралеўскай эканоміі – г.зв. эканамічных грунтах, за выключэннем пляца гарадской юрысдыкцыі Лянкевіча. На ўсходнім баку вуліцы – г.зн. па сёняшняму цотнаму боку, першапачаткова мясціліся пляцы № 481 - пісара гродзенскага магістрата Даніэля Лянкевіча, № 482 - лаўніка Казіміра Бэрнацкага, № 483 – Мікалая Сушынскага, № 484 – Антонія Сухоцкага, № 485 – Шымона Сарокі, № 486 – гарадзенскага земскага суддзі Якуба Рукевіча ( пазней прададзены капітану каралўскіх войск Яну Бенкіну ), № 487 – сталяра Яна Сака, № 488 – Станіслава Сабалеўскага. Ненумараваны пляц знаходзіўся ў валоданні Станіслава Квяткоўскага. На супрацьлеглым – заходнім баку вуліцы мясціўся пляц пісара драўлянага склада гродзенскай эканоміі Юзафа Нагатоўскага. У 1790 г. на вуліцы стаяла пяць дворыкаў, адзін „халупны дым” ды чатыры „агародныя дымы” [ Ю.Гардзееў Магдэбургская Гародня. – с. 201-203 ].

Сучасная забудова вуліцы склалася напрыканцы XIX – пачатку XX ст.. Па стану на 1907 г. па цотнаму боку вуліцы стаялі дамы Міцкевіча (№ 6), Банькоўскага (№ 8), Лапіна (№ 10), Крулікоўскага (№ 12), Суханава-Храпавіцкага (№ 14), Мысліцкай (№ 16), Пачёбута (№ 18), Згорскай (№ 20), Гуравай (№ 22), де-Мартері (№ 24). Па нецотным баку – Янкоўскага (№ 3) ды, Харламповіча (№ 14) [ Росписание домов города Гродно с указанием числа дворгиков, должных быть в них… - с. 13].

Пад час камунальных прац у 1934 г. на перакрыжаванне вуліц Басняцкай і Ажэшка на глыбіне 5,5 м. былі знойдзены косткі маманта, якія былі перададзены ў прыродазнаўчы музей, аднак больш паважных даследванняў на месцы знаходкі не праводзілася. Ужо ў наступным годзе – у ліпені 1935 г. чарговыя палеанталагічная знаходка была зроблена на вуліцы Вітальдовай ( сёняшняй Сацыялістычнай ) на глыбіне 1,5 м.
Тэлеграфная № 3 — Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Эклектыка.

Тэлеграфная № 5 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Эклектыка. Перабудаваны. На 1960 г. – гродзенскі гарбыткамбінат. У 1970 г. – абласное ўпраўленне бытавога абслуговывання насельніцтва.

Тэлеграфная № 7 — Год пабудовы — 1884. Эклектыка.

Тэлеграфная № 8 — Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Эклектыка. Перабудаваны. Захавалася ўязная брама, магчыма, канца XVIII ст. На 1950 г. – “Главкинопрокат”, абласное ўпраўленне кінафікацыі, аўтакінарамонтныя майстэрні, ліцейна-тэхнічны вузел сувязі = ?

Тэлеграфная № 14 — Год пабудовы — 1898. Эклектыка.

Тэлеграфная 20 — Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Эклектыка.

Тэлеграфная № 22 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Эклектыка. Пасля капрамонту.

Тэлеграфная № 22 а Магчыма, дом доктара Слешынскага. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Эклектыка. Сюды, па рашэнню Гарадской Рады прынятаму ў 1937 г. павінны былі пераехаць некалькі з аддзяленняў гарадскога шпіталя.


Тэлеграфны завулак // Гончарная, Ganczarska+Podwałnia, Rastenburger Str. Узнік у канцы XVIII ст. як праезд да рэзідэнцыі. Пазначаны на планах 1812, 1823, 1830, 1832, 1880, 1912 г.г.. Ужо ў другой палове XIX ст. завулак перастаў быць тупіковым, а стаў скразным і выходзіў на вуліцу Сафійскую (Леніна). Найбольш цікавы аб'ект гістарычнай забудовы - прыватная рэзыдэнцыя, якую, відавочна, пабудаваў Дж. Сакка для сябе асабіста ў 1783-1785 г.г.. У пачатку завулка захавалася ўязная брама канца XVIII ст..

Тэлеграфны завулак № 2 Państwowa szkoła zawodowa żeńska w Grodnie. Пабудаваны, магчыма, у першай палове XIX ст. Рысы позняга класіцызму. У 1921 г. тут была арганізавана прафісійная жаночая школа ніжняга ўзроўня. У 1926 г. у ёй паступова адчыняюцца аддзелы сярэдняй прафесійнай школы, адной з мэтаў якой з’яўлялася падрыхтоўка майстраў па вырабу бялізны ды кравецкага майстэрства. Сюды прыймалі дзяўчын, якія скончылі семь класаў агульнай школу, ці чатыры класа гімназіі. Ужо ў 1927 г. тут выкладалі падставы хатняй гаспадаркі для вучаніц з па-за горада; у наступным годзе былі адчынены курсы ткацтва і вырабаў дываноў (кілімкарства ). Адначасова праводзіліся штогадовыя курсы мадзістак і майстрых па вырабу капелюшоў. Выпускніцы школы з трохгадовым стажам мелі права адчыняць уласную майстэрню.

Тэлеграфны завулак № 4 — Пабудаваны ў пачатку XX ст.

Тэлеграфны завулак № 15 а — Рэзідэнцыя Д.Сака, дом гродзенскіх масонаў, «Приказ общественного призрения», дом благотворительного общества, Polskie towаrzystwo dobroczynnosci, флюраграфія, корпус ГрДу. Пабудаваны ў 1783-1789 гг., верагодна, архітэктарам Дж. Сака ў якасці асабістай рэзідэнцыі. У ліпені 1789 г. дом згадваецца як «дом уласны маёра Сака». Першапачаткова будынак быў аднапавярховы, прамавугольны. У гэтым будынку праходзілі паседжанні масонскай ложы "Шчаслівае вызваленне" канца XVIII ст., у якой удзельнічалі такія вядомыя асобы, як Ж .Жылібер, Якаў і Жан Бекю, Францішак Нарвойш, Джузэпэ Сака, Ян Вірыён. Пасля 1802 г. дом паступіў у распараджэнне гарадзенскіх дабрачынных уладаў. Пасля 1820 года будынак перайшоў ва ўласнасць ці арэнду Гарадзенскага дабрачыннага таварыства, якім з 1820 г. кіраваў гродзенскі губернатар масон Міхал Бутаўт Анджэйковіч. На пачатку XIX ст (1817-1821 гг.) тут сустракаліся удзельнікі гродзенскай масонскай ложы “Сябры чалавечнасці”, сярод іх – гродзенскі губернатар М. Анжейковіч, Ян Ходзька, прэзідэнт Гродна Крэйбіх, Ігнат Эмануэль і Ігнат Ляхніцкія, Васіль Мусін-Пушкін і іншыя.

У 1874 г. аб’ект быў перабудаваны. Надбудаваны другі паверх, перароблены дах пад чорную бляху, перароблены ганак, дабудаваны аб’ём з тарцовага боку. Прысутнічаюць элементы неаготыкі. У 1920-х гг. у доме дзейнічала дабрачыннае таварыства. Фармальна не з'яўляецца помнікам архітэктуры, аднак з’яўляецца адным з самых цікавых прыкладаў пабудаваных на тэрыторыі Беларусі невялікіх камерных рэзідэнцый амаль павільённага тыпу і, верагодна, меў цэнтральную залу ў два света. Важным элементнам планіроўкі ўчастка трэба лічыць уязную браму з боку Тлеграфнага завулка.


1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка