Агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай i манастыр францысканцаў




старонка17/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.57 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   23

Рэйманта // Rejmonta, Feldherenstr.Адна з крайніх вуліц «Новага свету». Канчаткова сфармацалася ў 1920—1930-х гадах.
Рэйманта № 4Дом Шумскіх. Эклектыка пачатку XX ст. Аднапавярховы цагляны дом на высокім цокалі, накрыты высокім бляшаным дахам, з мезанінам і балконам. Вокны маюць лучковыя перамычкі і цагляныя прыступкавыя ліштвы. Карніз асноўнага аб’ёма і мезаніна складанай формы аздоблены сухарыкамі і фрызам у цэглу пакладзеную на вугал. Гаспадар паходзіў з татарскага роду. У будынку захаваліся адны з найпрыгажэйшых разьбяных дзвярэй у горадзе з выяваю зоркі і паўмесяца. Будынак вельмі добра захаваўся і патрабуе толькі ахайнага карыстання.

Рэйманта № 6Дом Маткоўскага. Пабудаваны каля 1932 г. Вялікі капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам і брандмаўэрам на добрым падмурку, ашаляваныя сцены, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне нізкай дэкарацыйнай якасці. Асаблівую цікавасць уяўляе форма даха: ламаны, з выгнутымі ўверх кроквамі, са шматлікімі вокнамі паддашша. Гаспадар - паляк, інжынер лясной гаспадаркі. У 1944 г. з’ехаў разам з немцамі. Жыў і памёр у Аргенціне.

Рэйманта № 8 - Вялікі капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам і брандмаўэрам на добрым падмурку, ашаляваныя сцены, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне нізкай дэкарацыйнай якасці.

Рэйманта № 7Дом Міхаліны Мараўскай.

Рэйманта № 9— Атынкаваны аднапавярховы будынак 1920— 1930-х гадоў. Захаваліся дзверы, аздобленыя разьбой на побытавыя сюжэты. Пабудавала дом жанчына, якая прыехала ў Амерыкі ў 1920-30-х гг. Дом на высокім цокалі, накрыты высокім дахам, з мезанінам на дваровым фасадзе. Сцены пакрыты гладкім тынкам высокай якасці і натуральнага колеру. Вялікія шырокія вокны надаюць будынку асаблівую параднасць. Адкрыты ганак мае металёвую абрашотку і мураваныя кансолі казырка складанай формы.

Рэйманта 10 — Драўляная віла 1920-1930-х гадоў. Аднапавярховы драўляны дом на цагляным высокім цокалі, накрыты неапраўдана высокім дахам, з мезанінам на цэнтральным рызаліце. Сцены ашаляваны шырокай гарызантальнай вагонкай пад брус. Уся мастацкая выразнасць будынка перанесена на дах, які далёка навісае над кранштэйнамі бэлек столі сваімі выгнутымі уверх кроквамі, кранштэйны аздабляюць не толькі карніз асноўнага аб’ёма, але і мезаніна. Бакавыя франтоны будынка аздоблены вертыкальным рытмам штапіка, які набіты паверх шалёўкі і завершаны кампазіцыяй “узыходзячае сонца”. Будынак вельмі добра захаваўся. Сучасная сітуацыя патрабуе толькі касметычнага рамонта. Будынак досыць рэдкі і яркі прыклад польскага мадэрна на Беларусі, так званы “закапаньскі” стыль і заслугоўвае рэжыма аховы першай катэгорыі.

Рэйманта № 12 - Аднапавярховы цагляны дом на высокім цокалі, накрыты высокім бляшаным дахам, з мезанінам, бакавым рызалітам і заломам уверх у аснове крокваў. Вокны маюць лучковыя перамычкі і цагляные прыступкавые ліштвы. Карніз аснонага аб’ёма, мезаніна і франтонаў складанай формы аздоблены сухарыкамі. Балкон і адкрыты ганак маюць металёвую абрашотку высокай тэхналагічнай якасці. Будынак вельмі добра захаваўся і патрабуе толькі ахайнага карыстання.

Рэйманта 16 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.

Рэйманта 18 Дом польскага афіцэра Яжовіча. Год пабудовы — 1932. Драўляны аднапавярховы будынак з калонамі. Перад домам заўсёды былі вельмі прыгожыя ружы. Па вайне прыязджаў паглядзець на свой дом.

Рэйманта № 20Дом Савакія Васільевіча Шаўчэнкі (+1983 г.) 1935 год. Гаспадар дома – былы сябра Кіеўскай гарадской Думы, украінскі патрыёт. У 1920 годзе на польскім карабле ўцёк ад бальшавікоў з Крыма. На карабль пасадзіў яго сябра паляк Вішнеўскі. З сабой нічога не захапіў, толькі світку, якая нагадвала яму пра Украіну. Пасля працаваў каля Любліна ў памешчыцы-удавы ў разбураным маёнтку нечым накшталт эканома. Гараў зямлю, развіваў там гаспадарку. Купіў у Гродне кавалак зямлі ў князя Друцкага-Любецкага. На ім паставіў перавезеную з вёскі хату (цяпер Рэйманта № 20 а), потым пабудаваў дом. Ня ўмеў гаварыць па польску, прынцыпова гаварыў па-руску ці па-украінску.

Рэйманта № 22 –Пабудаваны у другой палове 1930-х г. Гаспадар – невядомы з прозвішча польскі афіцэр.

Рэйманта № 24 — Пабудаваны ў 1920-1930-х гадах.

Рэйманта 35Крама «Гаспадарчыя тавары». Можна меркаваць, што будынак узведзены на ўскрайку горада ў канцы 1930-х гг., аднак не выключана, што будынак пасляваенны.


Рэйманта завулак – будаўніцтва завулка пачалося ў 1930-х гг. Дакладна вядома, што да пачатку Другой сусветнай вайны на ім быў пабудаваны адзін дом (завулак Рэйманта №1). На завулку павінны былі будавацца дамы для польскіх афіцэраў.
Рэйманта зав. №1 – Дом для афіцэраў польскага войска. Прыклад «позняй сэсцэсіі». Тыповы будынак з тых, якія строіліся па дзяржаным праграмам у часы міжваеннай Польшчы. Мураваны. Трохпавярховы (трэці паверх мансардны). Зруйнаваны цягам лета-восені 2008 г. На яго мецы вядзецца будаўніцтва новага корпуса абласной дзіцячай бальніцы. Дадаць інфу з польскага часопіса.


Рэпіна Трасіроўка вуліцы супадае з галоўнай алеяй палаца-паркавага ансамбля Аўгустова. Пабудаваны напрыканцы XVIII ст. архітэктарам Дж. Сака як паляўнічая рэзідэнцыя караля Станіслава-Аўгуста. Наступныя ўладальнікі Аўгустова — О'Брайны дэ Ласі (атрымалі сядзібу ад Кацярыны ІІ) узвялі на тэрыторыі памесця ў 1817 г. капліцу-ратонду, якая адносілася да францысканскага касцёла. Скончыў капліцу граф Карл Медэм для пахавання там Маўрыкія дэ Ласі і яго нашчадкаў. Паляўнічы дамок у Аўгустове сустракаецца на шмат якіх іканаграфіях, пачынаючы ад праектных чарцяжоў і сканчаючы малюнкамі Напалеона Орды, а таксама шматлікімі фотаздымкамі. Будынак рэзідэнцыі знаходзіўся ў глыбіні сучаснай вуліцы Рэпіна. Гэта быў невялікі аднапавярховы дом, які ў сярэдняй частцы меў два паверхі. На месцы двух вокнаў былі нішы для скульптураў. У ХІХ ст. рыбудаваны таксама два бакавыя аб’ёмы. У 1912-1914 гг. была прадпрынята спроба навуковай рэстаўрацыі сядзібы. Знішчаны ў 1915 г., калі рускае войска, адыходзячы ад Гродна, спаліла сядзібу.
Рэпіна № 2 — Прысядзібная капліца-ратонда. Год пабудовы — 1817. Узведзеная архітэктарам Фардонам па правым баку алеі, якая вяла ад маёнтка Аўгустова да Немана. Яе акружае высокая мураваная агароджа. Па задуме фундатара графа Караля Медэма капліца мусіла нагадваць базіліку святых Пятра І Паула ў Рыме. У склепе капліцы знаходзілася крыпта з пахаваннямі роду дэ Ласі. Праект рэстаўрацыі быў зроблены ў 1922 годзе архітэктарам С. Шэйко. У савецкія часы, адначасова з індустрыяльнай забудовай гэтага мікрараёна, Аўгустова страціла апошнія загарадныя рысы. Беззваротна ліквідаваны могілкі пры капліцы, а ад саркафагаў О'Брайнаў дэ Ласі і ўбранства інтэр'ера нічога не засталося.

Рэпіна № ? - Былая карчма Гродзенскай эканоміі - Каралеўская эканамічная карчма, дом прэзідэнта Гродна О'Брайна дэ Ласі. Пабудавана па праекце Дж. Сака ў 1782 г пры перакрыжаванні ўязной алеі з гродзенскім загарадным трактам. Пасля 1921 г. — сядзіба О'Брайнаў дэ Ласі. Рамонт зроблены ў 1931 г. Самі гаспадары жылі тут прыкладна з 1921 г. У чэрвені 1939 г. у Аўгустове адпачываў і працаваў паэт і мастак, культавая асоба польскай культуры і гісторыі Станіслаў Ігнацы Віткевіч (Віткацы). Штодзень ён едзіў на аўтамабілі ў Гродна і маляваў там партрэты гродзенскай чыноўнай і вайсковай эліты. Будынак даволі нядрэнна захаваўся і пасля належнай рэстаўрацыі мог бы выглядаць на патрэбным узроўні, нягледзячы што побач яго акружаюць сучасныя шматпавярховыя гмахі.

С
Савецкая // Віленская, Гімназіяльная, Саборная, Dominikańska, Hinderburg str. Адна з галоўных вуліц цэнтральнай часткі горада. Пачала фармавацца разам з пераносам Рынку ў раён сучаснай Савецкай плошчы, але не пазней XIV ст., а хутчэй за ўсё і раней, як вуліца з гродзенскага Рынку, якая пераходзіла ў Віленскі гасцінец (гандлёвую дарогу дзяржаўнага значэння). У канцавым пункце вулічнага пралёту, непадалёку ад Гараднічанкі, вуліца сутыкалася з паралельнай Калюцінскай вуліцай. На вуліцы ўжо напрыканцы XV ст. існавала даволі шчыльная забудова, як каменная так і з драўлянымі фахверкавымі дамамі. Ажно да канца XVІII ст. заставалася ўласна гандлёвым шляхам.

У сярэдзіне XVI ст. на заходнім баку вуліцы ляжала 32 пляцы ды шпіталь Св. Духу, у той час як прастора ўсходняга боку падзялялася на 23 участкі. Аналіз дадзеных рэвізіі Гародні 1680 г. паказвае, што на заходнім баку вуліцы было 16 участкаў, а на ўсходнім — 9 ды 4 пляцы ваяводы Казіміра Яна Сапегі. У другой палове XVIІІ ст. колькасць вулічных пляцаў павялічылася. План Гародні 1780 г. падае ўжо 34 участкі.

Па звестках валочнай памеры 1560—1561 г., асноўную масу жыхароў вуліцы складалі мяшчане і толькі некалькі сядзіб належалi мясцовай шляхце. У першай палове XVII ст. на заходнім вулічным баку быў закладзены кляштар дамініканцаў. Сядзібы на віленскай ахвотна набывалі павятовая шляхта, земскія ўраднікі ды магнаты. Тэндэнцыя пераходу мяшчанскай нерухомасці ў рукі шляхты асабліва ўзмацнілася ў перыяд, калі ў Гародні праводзіліся соймы [ Ю. Гардзееў Магдэбургская Гародня. – с. 137-139 ].

3 1874 г. паводле праекта рэканструкцыі Гродна губернскага архітэктара Гур'ева забудоўвалася толькі мураванымі дамамі, якія належалі пераважна купцам і прадпрымальнікам. Сучасны выгляд вуліца пачала набываць пасля пажару 1885 г.

У гады вайны моцна пацярпелі будынкі пад №№ 2-8, якія былі знесены. 19 сакавіка 1945 г. Гарвыканкам вынес пастанову “О передаче УВСР Белостокской железной дороги для разборки домов №№ 8-6-4-2 по улице Советской”. “Для восстановления железнодорожного узла в городе Гродно, - гаварылася ў ёй, - как-то: вокзала, паровозного и вагонного депо и других механических и служебных зданий, а также в соответствии с постановлением СНК СССР от 30/1-45 г. за № 83 о передаче УВСР Белостокской железной дороге разрушенных зданий, не полежащих восстановлению, для разборки и получения строительных материалов (кирпич), Исполком городского Совета депутатов трудящихся решает: Дома №№ 8-6-4-2 по улице Советской передать УВСР Белостокской железной дороги под разборку. Обязать УВСР Белостокской железной дороги к 15 мая 1945 года разобрать полностью вышеуказанные дома, произвести планировку площади, на что заключить с Горотделом коммунального хозяйства договор”. 25 красавіка 1964 г. Гарвыканкам прыняў наступнае рашэнне: “По улице Советской закрыть движение автомашин всех видов, за исключением автомашин скорой помощи, пожарных, оперативной службы и отдельных спецмашин, завозящих промтовары, продукты питания в торгующую сеть города, со специальными пропусками”. Гэтым жа рашэннем былі знесены ўсе агароджы вакол адміністраціўных і жылых будынкаў, у першую чаргу, у цэнтральнай часцы горада.

У 1960-1970-я гады вуліца Савецкая страціла вялікую колькасць дамоў і дваровых флігеляў, некаторыя фасады былі непазнавальна зменены.


Савецкая № 1 — «Дом мескі гасцінны», Мураваная гарадская карчма, камяніца Зеляпугі (Зеленугі?), палац князёў Сангушкаў, гродзенскі кадзецкі корпус, аптэка па Дамініканскай, дом Кацэнэленбогена, дом Левінсона, фотамайстэрня Л.Гельгора, крама «Цацкі», крама «Ратушная». Пабудаваны ў ХVІ ст.— 1742 г. Неаднаразова перабудоўваўся. Двухпавярховы вуглавы П-падобны ў плане будынак пад двухсхільным дахам ( спачатку складаўся з двух самастойных аб'ёмаў ). Кампазіцыя галоўнага фасада ярусная. Першы паверх, які выкарыстоўваецца прадпрыемствамі гандлю, аддзелены ад другогага карнізам. Галоўны фасад завершаны высокім двух'ярусным франтонам. У верхняй частцы круглае дахавае акно, у ніжняй — мансардавае памяшканне з прамавугольнымі вокнамі. Дах спачатку быў з чарапіцы, пазней значная частка заменена бляхай. Пасля апошняй рэканструкцыі – зноў чарапічны.

Згодна Ю.Гардзееву, гарадская карчма - “Дом мескі гасцінны” на рагу Рынка і вуліцы Віленскай была пабудавана у XVI ст., аданак, можна меркаваць, што старадаўняя рынкавая карчма існавала задоўга да атрымання горадам ў 1496 г. прывілея на магдэбургскае права. Яе ўзвядзенне ў так рухлівым пункце горада тлумачыцца патрэбамі гарадской супольнасці. У 1579 r. згодна з прывілеем Стэфана Баторыя карчма была вызвалена ад платы капшчызны ці падатку з рэалізацыі алкагольных напояў: піва, мёду і гарэлкі. У другой палове XVII ст. уладальнікам гэтага пляца, забудаванага невялікай крамай, быў неякі Самаш. На суседнім участку гэта рынкавага боку жыў гарадзенскі аптэкар і лаўнік магістрата Адам Ярашэвіч, які ў 1659 r. купіў яго ад шляхціча Яна Каспра Taрaсэвіча. Забудова пасэсіі была знішчана пасля захопу горада маскоўскімі войскамі ў 1655 г. У кнізе гарадзенскага магістрата захавалася апісанне ўчастка, які быў “голы, без будынкаў з мураваным домам і склепам мураваным падземным”. Нa пачатку XVIII ст. Ярашэвіч купіў пляц Самаша і аб’яднаў яго са сваёй сядзібай, на якой стаяла камяніца і карчма. У першай паловe XVIII ст. пасэсія перайшла да магнацкага роду Сангушкаў. Уласнікам рынкавай пасэсіі з камяніцай, карчмой і драўляным домам былі вялікі літоўскі маршалак Павел Караль Сангушка (памёр 1760), яго сыны - надворны літоўскі маршалак Януш Аляксандар (памёр 1775) і маршалак вялікі літоўскі Юзаф Паўлін (памёр 1781). Тады ж тут месціўся гродзенскі кадецкі корпус. У 1778 г. сядзіба з карчмой перайшла ва ўладанне надворнага літоўскага падскарбія, гарадзенскага старасты Aнтонія Tызенгауза. Пасля адхілення Tызенгаўза ад кіравання гарадзенскай каралеўскай эканоміяй яго нерухомасці мелі перайсці да яго спадкаемцаў, аднак да гэтага не дайшло. У 1784 г. драўляны дом, які знаходзіўся на участку, за 25 злотых купіў Ян Кунц. У 1789-1795 гг. кaрчмой валодаў райца віленскага магістрата Лаўцэвіч, а камяніцай - Данкевіч. Часты пераход нерухомасці з рук у рукі прычыніўся да занядбання забудовы пляца. Таму генерал-губернатар Гродна, расійскі генерал-маёр Павел Цыцыянаў, сваім ардынсам 1795 г. загадаў правесці “люстрацыю” будынкаў гэтага пляца, якія “стваралі пагрозу пажару”. У гэтым жа годзе пасэсія вярнулася ва ўладанне сям’і Тызенгаузаў, калі Ігнацы Тызенгауз урэгуляваў пытанне даўгоў памерлага дзядзькі. Тут у склепах з нізкімі цыліндрычнымі скляпенням, у якіх у XVI ст. месціліся залы старажытнай гарадской мураванай карчмы, туліліся. найлепшыя гродзенскія вінярні.

Згодна І.Соркінай, у сярэдзіне 1880-х – першай палове 1890-х гг. камяніцай валодалі Кацэнэленбогены (па звестках на 1886 г. – Сара Кацэнэленбоген), пазней Левінсоны (па звестках на 1903, 1907, 1910 гг.). У інвентарным вопісу нерухомай маёмасці за 1910 г. указваліся две домаўладальніцы: Хая Саламонаўна Левінсон і Соша Саламонаўна Тарлоўская.

На 1886 г. дадзеная пасэсія складалася з двухпавярховага дома з мезанінам, двухпавярховага флігеля, ледніка, 7 крамаў, 2 склепаў, свірана і хлява. Уся маёмасць ацэньвалася ў 8400 руб. У 1910 г. на пляцы месціліся: два дамы, два флігелі, свіран, хлеў, якія ацэньваліся ў 47750 руб. Нерухомасць прыносіла домаўладальнікам значны прыбытак – больш за 5 тыс. руб.. Яна выкарыстоўвалася напоўніцу: здача ў наём памяшканняў пад кватэры, гандаль (магазіны абутку, пушніны, бакалеі і каланіяльных тавараў, прыладаў для пісьма і інш.), майстэрню па вытворчасці абутку, аптэку, склады, банкаўскую кантору. Наймальнікамі памяшканняў для магазінаў і крамаў былі купцы Васіль і Мікалай Мураўёвы, мяшчане Шмуэль Руткоўскі, Моўша Снарскі, Шалом Крэніца, а таксама Высокер і Кандзіцкі. Уладальнікам банкаўскай канторы з’яўляўся Нэхелій Флятэ. Аптэку ўтрымлівалі Кандратовіч (па звестках на 1894, 1895 гг.), Клінкаўштэйн (1903, 1910, 1915 гг.). З 1922 г. працавала крама канцтавараў Хацкеля Міроўскага. На 1937 г. – крама механічных прыладаў Г.Лінніка. Згодна А.Госцеву, на пачатак ХХ ст. тут, на рагу вул. i пл. Савецкай (на той час Парадная плошча) месцiлася фотамайстэрня Л.М.Гельгора - выдатнага гродзенскага фотамайстара. На 1926 г. працавала цырульня “Michał i Władysław”, у 1934 г. – крама Г. Лініка па продажу швейных машын, друкарак, ровараў, матацыклаў, радыёпрыёмнікаў, фота і электратавараў. На 1937 г. – турыстычнае бюро “Orbis”.

У 1945 г. тут адчынілася крама № 25 “Горпищепромторга”. Рашэннем выканкама Гарсавета ў Гродна ў чэрвені 1947 г. адчынілася ўніверсальная прамтаварная крама “Главособунивермаг”, якой былі перададзены две крамы: № 25 “Горпищепромторга” на вуглу вуліцы Савецкай ды Савецкай плошчы з “...прилегающим к нему пивным ларьком Треста столовых и ресторанов и чайной Военторга” ды недабудаванай крамаю “ Горпищепромторга” па вуліцы Савецкай № 29. У лістападзе 1962 г. на першым паверсе гэтага дома адчынілася дыетычная сталоўка. У 1972 г. у будынку працавала цырульня № 2 гарбыткамбіната. Па стану на 1982 г. – крама “Союзпечать”.

Савецкая № 3 Дом Тарлоўскага. Год пабудовы — 1880, 1890, 1914. Перабудоўваўся ў 1924 і 1933 гг. Эклектыка. Тут размяшчаліся крамы, пякарня, склеп садавінны, 12 кватэр.

У кастрычніку 1944 г. абутковая і кравецкая майстэрні на першым паверсе былі выселяны на вул. Акадэмічную № 2, а замест іх памяшканне заняла кантора “Военторга”. У канцы мая 1945 г. тут быў адчынены «пункт для скупки у населения предметов широкого потребленияи домашнего обихода с немедленной оплатой наличными деньгами». У верасні 1945 г. “Военторгу” было прапанавана вызваліць два пакоі, якія займалі майстэрні па рамонту друкарак і веласіпедаў, “...для организации «Американки» артели «Красная звезда»”. У 1964 г. у доме працавала фотаатэлье № 4 “Горбыткомбината”, затым - гарнізонны ўнівермаг. Пасля пераезда універмага ў 1966 г. в новы будынак па проспекту Касманаўтаў, тут адкрылася крама аблкнігагандлю «Ученика и учителя». У мае 1968 г. было прынята рашэнне пра арганізацыю крамы магазина «Белювелирторга» па продажу тавараў за валюту.



Савецкая № 4 — Будынак Аблсаўпрофа. Пабудаваны ў 1950-я гады. Прыклад «сталінскага ампіра», які сваёй аддаленасцю ад гістарычнай восі вуліцы, разбівае яе на самым выйсці з колішняга Рынку.

У канцы XIX ст. тут знаходзіліся мураваныя дамы дамы Лейзера Брэгмана і яго жонкі Яхі Грынберг з крамамі Мухіна, Жоўтка і Раўтэнштэйна ды дом Таўбы Грынберг на месцы былога палаца Сапегаў. Тут на пачатак ХХ ст. жыў галоўны равін гродзенскай яўрэйскай абшчыны Абрам Гелборт, ды Ісаак і Леон Резніковічы. На 1926 г. у доме пад № 6 знаходзілася ювілірная майстэрня М. Кузніцкаг; у доме пад № 8 працавалі друкарня Ю. Любіча, выдавецтва Жолтока, а так сама ювілірная майстэрня Хешэса. На 1937 г. у доме пад № 2 былі крама аўтапакрышак «Goodier» М. Кучкоўскага і сыноў ды «Dom bankowy Bracia Zakhem».



Савецкая № 5 — Дом Шэрэшэўскага, дом Багуміла. Асноўны аб’ём дома пабудаваны паміж 1795 і 1812 г. У 1848 г. перабудаваны. С-падобны ў плане будынак. Эклектыка. Меў высокі двускатны дах з мансардамі. У 1886 г. прыбудаваны мураваны свіран і хлеў, якія ў 1910 г. былі перароблены ў флігелі. У пачатку ХХ т. дом быў атынкаваны. Першы паверх дома меў парадны ўваход, аздоблены паўкалонамі (лапаткамі). Раней тут размешчаліся майстэрні, магазіны, 14 кватэр. У тым ліку: кварціра прысяжнага паверанага, памочніка прысяжнага паверанага Яноўскага, кварціра вольнапрактыкуючага ўрача Гажанскага ( на 1894 г. ); акушэрка Шэрэшэўская-Эйпшіц ( на 1915 г. ). З 1881 г. у будынку размяшчалася фотамайстэрня Моўшы Гершавіча Кушнера. На 1926 г. у доме жыў Абрахам Ліпнік – галоўны ўрач яўрэйскага шпіталя і ардынатар гарадскога шпіталя. Працавала тытунёвая крама Д. Файвушовіча. У 1961 г. арачный праезд паміж дамамі № 5 и № 7 быў рэканструаваны: у адной палове аркі размясцілася кафе-марожанае, а ў другой – складскія памяшканні крамы.

Зараз на першым паверсе - прадпрыемствы грамадскага харчавання, другі паверх жылы; у праездзе дома — грыль-бар ( з 2009 – музычная крама ).



Савецкая № 6 — гродзенскі Дамініканскі манастыр, дамініканская школа, гродзенская дамініканская гімназія, гродзенская губернская мужчынская гімназія, мужчынская класічная гімназія імя генерала Тормасава (?), настаўніцкая семінарыя Польскай мацежы школьнай, школа фольксдойчаў. Узведзены ў 1735 г. з цэглы айцом Т. Ганусевічам замест існаваўшага раней драўлянага. Архітэктар – Л.Грынцэвіч. У 1760-я гады будынак дабудаваны ўздоўж вуліцы. Двухпавярховы складаны ў плане аб'ём вырашаны па схеме, характэрнай для архітэктуры класіцызму. Галоўны фасад вылучаны рустоўкай цэнтральнай часткі першага паверха і завершаны трохвугольным франтонам, карніз якога падтрымліваюць дэнтыкулы. Накрыты двухсхільным дахам. Паверхі на фасадзе размежаваны прафіляваным паяском. Прамавугольныя вокны другога паверха завершаны сандрыкамі і невялікімі франтончыкамі. Бакавыя крылы раскрапаваны пілястрамі і завершаны ступеньчатым атыкам. Сістэма планіроўкі калідорная. Будынак кляштара па вуліцы Віленскай, які месціў гімназію, упершыню перабудоўваўся ў 1836 годзе. У 60-ыя гады XIX стагоддзя зноў быў праведзены рамонт, пад-час якога на фасадзе зніклі цэнтральныя пілястры, яле яны з'явіліся ў бакавых частках. Замест атыка цэнтр фасада ўпрыгожваў франтон. Чарговы рамонт у 80-ыя гады XIX стагоддзя зноў змяніў фасад гімназіі. Аўтарам новага праекта стаў архітэктар Санкт-Пецярбургскага страхавога ад агню таварыства К.Гейнэ. Дзякуючы яго праекту на фасадзе з'явілася ляпніна, на франтоне быў размешчаны вялізны арол, профілі франтона былі заменены сандрыкамі - дэкаратыўная архітэутурная дэталь у выглядзе прафіляванага карніза на фасадзе будынка. Наступныя значныя змены адбыліся пасля Другой сусветнай вайны, калі будынак гімназіі быў прыстасаваны пад жылыя кватэры.

Гродзенская школа, якую ўтрымлівалі дамінікане, з 1797 г. стала называцца ўезднай шляхецкай школай. У 1801 г. у школе працавала 7 настаўнікаў. Усе настаўнікі, акрамя выкладчыка нямецкай мовы Дамініка Браўна, былі прадстаўнікамі шляхты і мелі духоўнае званне. Прэфектам школы быў Ян Стырпейка (1797-1803 гг.). Па дадзеных "Ведамасці аб вучылішчах" з 1 студзеня 1803 г. у Гродзенскай школе штат настаўнікаў павялічыўся да 9 чалавек, якія навучалі 160 вучняў. Прэфектам стаў настаўнік права Мікалай Ждановіч. У 1825 г. школе надалі ранг дамініканскай 4-класнай гімназіі пры якой утварылі трохкласную уездную школу. У 1831 г. гімназія і школа пры ей былі зачынены, але ў тым жа годзе аднавілі сваю дзейнасць. Ужо ў 1832 г. 14 настаўнікаў навучалі 79 вучняў у гімназіі і 155 вучняў ва ўезднай школе. Прэфектам школы ў тэты час з'яўляўся Кандзід Зяленка( 1797-1860 ) – першы дырэктар публічнай бібліятэкі, пазней сасланы ў Арыенбург. За актыўны ўдзел у антыдзержаўных выступленнях, Гродзенскі генерал-губернатар князь Даўгарукi загадаў лiквiдаваць Гродзенскi дамiнiканскi манастыр з iснаваўшай пры iм гiмназiяй i перадаць манастырскiя будынкi ў ведамства народнай адукацыi для заснавання ў Гродна свецкай гiмназii.6 красавiка 1834 г. на базе дамiнiканскага вучылiшча была адкрыта Гродзенская мужчынская гiмназiя. Пры гiмназii iснавала ланкарцерскае вучылiшча, якое выконвала ролю падрыхтоўчага. Усё выкладанне i перапiска iшлi на рускай мове. У сваiм водзыве (яшчэ 12 чэрвеня 1833 г.) губернатар Мураўёў знаходзiў "помещения классов темными и тесными; в некоторых классах нет места для скамеек и многие ученики во время уроков должны стоять". У 1834 г. гімназія атрымала новы бюджэт (стала ўтрымлівацца за дзяржаўны кошт), а ў 1835 г. новую назву - губернская гімназія.У 1865 г. гiмназiя была пераўтворана ў класiчную з дзвюма старажытнымi мовамi. У 1871 г. была праведзена новая рэформа гiмназiй i прагiмназiй. 20 кастрычнiка 1913 г. мiнiстрам народнай адукацыi была прынята праграма па пабудове неабходных памяшканняў для мужчынскiх гiмназiй без пансiянатаў. Згодна з гэтай праграмай у гiмназii прадугледжвалiся жылыя памяшканнi, якiя ўключалi кватэры дырэктара, iнспектара, памочнiка класнага настаўнiка i пiсьмавадзiцеля ( Т.Булацэвiч Гродзенская мужчынская гімназія (другая палова ХІХ ст.-1917 )). У будынку дамініканскай гімназіі знаходзілася вялікая бібліятэка (каля 20 тысяч тамоў), якая пасля ліквідацыі ордэна іезуітаў у 1773 г. папоўнілася часткай кніжак гродзенскага калегіўма. Тут выкладалі - маляванне, чарчэнне і чыстапісанне мастак Якаў Зянковіч, гісторыю – Я.Арлоўскі, вучыліся брат К.Каліноўскага – Віктар, гісторык У.Латышэў, філосаў А.Макавельскі. На 1926 г. у будынку працавала дзяржаўная жаночая васьмікласная гімназія імя Эміліі Плятэр ды мужчынская настаўніцкая семінарыя, кніжная крама і склад школьных прыналежнасцей “Ognisko».

Па стану на 1954 г. у будынку працаваў калбасны цэх мясакамбіната. Зараз – жылыя памяшканні. Праект рэканструкцыі будынка знаходзіцца ў рацпрацоўцы.

На пачатак ХХ ст. за гімназіяй знаходзіліся адрамантаваныя мураваныя дамы з амбарам і стайняй на падворку купца Ізраэля Закгэйма з крамай Каплана, новай банкаўскай канторай Гурвіч і магазінам гаспадара.


1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка