Агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай i манастыр францысканцаў




старонка16/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.57 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   23

Парыжскай камуны № 3 - Рашэннем Гарвыканкама ад 23 чэрвеня 1955 г. зноўпабудаваная школа атрымала № 1.

Помнік настаўнікам і вучням — У 1981 г. на ўшанаванне памяці настаўнікаў і вучняў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, перад будынкам сярэдняй школы № 1 пастаўлена памятная стэла.

Парыжскай камуны № 5— Пабудаваны ў 1920-я гады. Гарадская віла ў стылі сэцэсіі.

Парыжскай камуны № 5 а — Пабудаваны ў 1920-я гады. Гарадская віла ў стылі сэцэсіі.


Паўлава
Паўлава 11 д — Мураваны. Сціплы прыклад канструктывізму.


Паўлоўскага // Пясочны завулак, Жандарскі завулак, Piaskowa, Heilsberger-Str. Сфарміравалася ў другой палове XIX ст., як другасны завулак ад вуліцы Пясочнай (Васілька) да пераезду на Скідальскі рынак праз чыгунку. Асноўная захаваўшаяся гістарычная забудова адносіцца дя перыяду пасля пажара 1885 г. (да гэтага на планах паказана рэдкая драўляная забудова) і прадстаўлялася ў асноўным каменнымі дамамі ў стылі эклектыкі. Нягледзячы на адсутнасць відавочных архітэктурных цікавостак, вуліца, да апошняга часу, амаль цалкам захоўвала дух і імпрэсію Гродна пачатку мінулага стагоддзя.

На 1930 г. па вул. Пясковай гаспадарамі дамоў былі - № 2 Захарый Марэйна, № 8 – Ізраэль Хазан, № 10 – Міра Эпштэйн ( ДАГВ Ф. 46. – Воп. 1. – Спр. 19. - Арк. 11 зв., 20 ). Па стану на 1928 г. па вул. Пясковай знаходзіліся: № 2 – дом Агаты Марцінкевіч, № 3 – дом Розаліі Багдановіч, № 4 – дом Марыі Якубоўскай, № 5 – дом Паўла Земайтэля, № 6 – дом Маісея Халева, № 8 – дом Ізраэля Хазана, № 10 – дом Марыі Эпштэйн са спажывецкаю крамай Беняміна Грынграса, № 12 – дом Браўна Шоша, № 14 – дом Урсум Нямцевіча, № 16 – дом Хаіма Вінецкага [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 206 - 206 зв.];


Паўлоўскага 3 Верагодна, дом Петрашака ці Вінніцкага. Пабудаваны на канец XIX ст. Капрамонт -1976 г.

Паўлоўскага № 6Дом Дзеконскага. Пабудаваны на пачатку XX ст. як жылы даходны дом, у якім не было лакава, крамаў ці майстэрняў. У 1923 г. меў на фасадзе два балконы (не захаваліся). Перабудаваны ў 1968 г., тады ж дом быў атынкаваны.

Паўлоўскага № 7 Верагодна, дом Куніцкай. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Капрамонт - 1984 г. Да нядаўняга часу захоўваліся аўтэнтычныя архітэктурныя дэталі.

Паўлоўскага № 8 — Пабудаваны каля 1900-1903 гг. Будаваўся як жылы даходны дом у яікм на першым паверсе месцілася лаўка па продажу дробязей. Паводле дадзеных 1923 г. дом меў адзін балкон (не захаваўся). Перабудаваны ў трохпавярховы. Першапачаткова верагодна не быў атынкаваны. На 1930 г., магчыма, гаспадаром дома быў Ізраэль Хазан.

Паўлоўскага № 9Верагодна, дом Палевой. Пабудаваны ў другой палове – канцы XIX ст. Эклектыка. Прыгожы фасад.

Паўлоўскага 9 а — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

Паўлоўскага № 9 б — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Вельмі прыгожыя элементы.

Паўлоўскага 11 Верагодна, дом Харына. Пабудаваны ў 1902 г. Былы публічны дом.

Паўлоўскага 11 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Звычайны прыклад эклектыкі.

Паўлоўскага 11 в — Пабудаваны на пачатку XX ст. Звычайны прыклад эклектыкі.

Паўлоўскага 11 д — Пабудаваны на пачатку XX ст. Звычайны прыклад эклектыкі.

Паўлоўскага № 15 Верагодна, дом Жолондкоўскага. Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка, аднак гаўбец выкананы ў стылі мадэрну. 3 1906 г. тут знаходзіўся пункт яўрэйскай эміграцыі ў Палесціну і ЗША. Тут у 1919 г. жыў прыкамандыраваны "Тарыбой" капітан-кулямётчык, які абучаў беларускі батальён мастацтву стральбы са станкавага кулямёта сістэмы "Schwarzlose”.

Паўлоўскага № 15 а — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Сціплы прыклад эклектыкі.

Паўлоўскага № 15 6 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Перабудаваны флігель.

Паўлоўскага № 15/1 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка. Нетыповы для Гродна прыклад шматпавярховай камяніцы. Будынах знаходзіцца на месцы старых гарадскіх умацаванняў прыкладна сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.

Паўлоўскага № 17 Верагодна, дом Дембіцкага. Пабудаваны на пачатку XX ст. Невыразная эклекты­ка.

Паўлоўскага 21 Верагодна, дом Малевіча. Пабудаваны ў 1915 г. Эклектыка.

Мемарыяльная дошка памяці генерал-палкоўніка М. Паўлоўскага (1903-1960).


Перамоганосная // Zwycięska, Победоносная
Перамоганосная №2Гл. аб «Рабочым квартале» ў раздзеле аб вуліцы Братняй.Захаваўся добра, стан будынкаў фактычна аўтэнтычны.

Перамоганосная 8 – захаваўся добра, нязначна дабудовы.

Перамоганосная 10 – захаваўся добра, нязначна дабудовы.

Перамоганосная № 12– дом абкладзены цэглай.

Перамоганосная № 14 – захаваўся добра.

Перамоганосная 16 – захаваўся добра, нязначна дабудовы.

Перамоганосная 18 – захаваўся добра, нязначна дабудовы.

Перамоганосная № 20– дом абкладзены сайдынгам.

Перамоганосная № 22 – захаваўся добра

Перамоганосная № 24 – абкладзены сайдынгам.

Перамоганосная № 26 – абкладзены сайдынгам.


Перамогі // Калгасная
Перамогі № 5 — Свята-Уладзімірская царква-школа. Пабудавана ў 1896 г. інж. I. Плотнікавым. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. У сярэдзіне 60-х гадоў ХХ ст. Уладзімірская царква ледзь не папоўніла спіс знішчаных храмаў горада. Выканкам Гродзенскага гарсавета на падставе рашэння ад 09.12.1964 г. за № 649 звярнуўся з просьбай у выканкам аблсавета аб закрыцці царквы. Прапанавалася прыстасаваць будынак царквы пад клуб. У жніўні 1965 г. Гродзенскі гарвыканкам згодна са сваім рашэннем (подпісы нам. старшыні гарвыканкама Л. Сташкевіча і сакратара Е. Архіпава) прасіў Гродзенскі аблвыканкам «зняць з уліку дзеючую Уладзімірскую царкву на вуліцы Калгаснай з далейшым зносам гэтага будынка».

Вайсковыя могілкі— Пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ў 1939 г. — Р. Гарнавых, Ф. Квітко, брацкая магіла чырвонаармейцаў з верасня 1939 г. У 1940 г. на магіле пастаўлены абеліск.


Перамогі завулак
Праваслаўныя могілкі // Закладзены ў канцы XIX ст.

Францішканскія могілкі // Закладзены прыкладна напрыканцы XVIII ст. У 1854 г. тут была ўзведзена капліца, фундатарам якой стаў Якаў Румель. 3 найстарэйшых помнікаў, што захаваліся на могілках, — эпітафія на магіле Антаніны Кушалеўскай, якая памерла ў 1865 г.

Форт №3 фортавай лініі 1887-1892 гг.— Гаражны масіў на паўднёвы ўсход ад Францішканскіх могілак. Знішчаны амаль поўнасцю.


1-я працоўная // Крывая, Webergasse
1-я працоўная № 4 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

1-я працоўная № 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

1-я працоўная № 8 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

1-я працоўная № 10 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

1-я працоўная № 12 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.


Першага мая //Якаўлеўскі праспект, 3-go maja, Bismark str. Гістарычныя назвы - Кірхавая вуліца, Якаў праспект, Аlеjе 3-go maja. Вуліца сфарміравалася ў 70-я гады XIX ст., калі актыўна пачаў забудоўвацца так званы Новы Свет - месца на поўнач ад гарадскога парка. Першая назва вуліцы - Якаў праспект. Яна пачала актыўна забудоўвацца ў 80-ыя гады XIX ст. з боку вуліцы Сапёрнай (сучасная Дзяржынскага). Левы бок вуліцы фарміравала мяжа гарадскога сада (сучасны парк імя Жылібера). Асноўны характар забудовы гэтага перыяда - драўляныя дамы ўсадзебнага тыпу, часта с брандмаўэрам. Гэта было звязана з адмысловым распараджэннем губернатара пасля пажара 1885 г. Патрабаванні зводзіліся да таго, што ў цэнтры горада павінны былі будавацца толькі каменныя будынкі, а на ўскрайку (а тады гэта быў менавіта ўскраена горада) дазвалялася будаўніцтва драўляных дамоў з адным альбо двумя брандмаўерамі (супраць пажарная каменная сцяна пры драўляным доме).

Напачатку XX ст., на левым баку вуліцы быў пабудаваны будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча з астранамічнай абсерваторыяй на гарышчы.

У 1912 годзе ў чарговы раз была адрэстаўраеана лютэранская кірха побач з якой быў пабудаваны дом пастара разам з школай на другім паверху.

Першага мая № 2/1 — Камяніца лекаркі-дантысткі Яніны Сыртаўт (Janina Syrtowtt). Дом P. Шырмы. Год пабудовы— 1930. Перабудаваны ў 1947 г. Канструктывізм. На будынку ўсталявана памятная дошка ў гонар беларускага грамадска-культурнага дзеяча Р. Шырмы. Магчыма, на 1937 г. тут мясціўся адзін са склепаў таварыства “Ранак” (“Jutrzenka”). У 1945 г. адчынілася крама № 17 “Горпищепромторга”.

Першага мая № 3 — Гродзенскае рэальнае вучылішча цэсарэвіча Аляксея, штаб генерала 10-й арміі Ф. Сіверса, гімназія Міцкевіча, школа, аграрны універсітэт. Пабудаваны ў 1907 г. Індывідуальны праект у стылі неакласіцызма з элементамі мадэрна. Аўтар - невядомы. Дата на фасадзе – 1913 гг. хутчэй за ўсё сімвалізуе 300-лецце дынастыі Раманавых, якія былі пакравіцелямі вучылішча. У міжваенны час тут была гімназія імя А. Міцкевіча. У 1944 – 1945 гг. –вайсковы шпіталь.

Першага мая № 5 — Кірха. Пабудавана на месцы тракціра часоў А. Тызенгаўза ў канцы 1870-х гадоў. Перабудавана ў 1912 г. Пры кірсе — стары дом пастара (гл. Акадэміцкая № 7/1). Рашэннем Гарвыканкама ад 28 верасня 1944 г. кірха была перададзена пад абласны архіў. Пры гэтам частка інтэр’ера храма – мебля, люстры, арган былі із’яты і ўсталяваны ў залі паседжання гарвыканкама, у парткабінеце ды філармоніі.

Першага мая № 6Магчыма, дом сям’і Шыпоўскіх. Пабудаваны прыкладна ў 1920-х гадах. Гарадскі асабняк. Здаецца, гэтат тут побач з домам была пабудавана ягоная маленькая лялечная копія.

Першага мая — Драўляны. Стыльны прыклад канструктывізму. Знясены ў канцы кастрычніка 2006 г.

На 1920-я гады па адрасу 1-гя мая № 4 жыў Станіслаў Земак – гродзенскі грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік, сябра З.Налкоўскай. Аўтар шэрагу літаратурных і публіцыстычных твораў ( у тым: S.Ziemak “Edward Śmigły Rydz – człowek, żołnierz, obywatel”. – Grodno, 1936 ). У 1928 г. ён, са згоды Гарадской Рады на будову драўлянага дома ў межах горада, меў пабудаваць дом па адрасе 3-га мая № 4 а. Зусім верагодна, што гаворка ідзе пра будынак па адрасу вул. Першага мая № 6 а.



Першага мая № 8 — Гродзенская інжынерная дыстанцыя, інжынерна-тапаграфічная служба, гродзенскі аддзел па казённаму давольствію войскаў (на 1915 г.), камандаванне інжынерна-сапёрнымі службамі ДОК ІП, вайсковая камендатура. Пабудаваны на пачатку XX ст. Перабудаваны ў 1930-х і 1990-х гадах. Магчыма, што тут у 1926 годзе знаходзілася кіраўніцтва гродзенскага збору баптыстаў, а ў другой палове 1940-х гадоў друкарня і рэдакцыя гродзенскай раённай газеты «За Советскую Родину».

Першага мая № 10 — Дом Максіма Багдановіча. Пабудаваны напачатку XX ст.

Першага мая № 11 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

Першага мая № 12 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

Першага мая № 12а — Дом Юзафа Гіршкохума. Год пабудовы — 1885. На 1913 г. тут знаходзілася камера судовага следчага па важнейшых справах.

Першага мая № 14— Дом Эдварда Лістоўскага. Год пабудовы— 1899. Уласнасць першага пасля Першай сусветнай вайны прэзідэнта Гродна. Эдвард Лістоўскі – палкоўнік царскай арміі, восем гадоў кіраваў гарадской думай. З’яўляўся таварышчам старшыні Імператарскага Расійскага таварытсва выратавання на водах Гродзенскага округа; старшынёй праўлення Таварыства дапамогі патрабуючым вучням Гродзенскага Пушкінскага гарадскога вучылішча. У красавіку 1970 г. Гарвыканкамам было прынята рашэнне пра капітальны рамонт дома з надбудоваю першага-другога паверха ды “с сохранением прежнего архитектурного облика главного и бокового фасадов”.

Першага мая № 16— Дом Мендэля і Меера Ферлікоўскіх. Пабудаваны каля 1901 г. Перабудаваны.

Першага мая № 17 — Драўляная сядзіба пачатку XX ст.

Першага мая № 18 — Дом Алены Нарбут. Год пабудовы — 1910. 3 1922 г. тут працаваў спажывецкі магазін Леі Вядніцкай. Перабудаваны.

Першага мая № 20 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

Першага мая № 22 — Дзіцячы сад 21. Быў пабудаваны ў маі 1961 г. і атрымаў назву “Весна”.

Былыя лютэранскія могілкі — Былі закладзены у пачатку XIX ст. — прынамсі ўжо існуюць на мапе 1824 г. Зачынены каля 1878 г., але паасобныя пахаванні рабіліся яшчэ ў 1916 г.

Рашэнне аб закрыцці лютэранскіх могілак было прынято выканкамам Гарсавета 7 верасня 1951 г., у сувязі з тым, што “…на протяжении свыше тридцати лет не производилось захоронений умерших (1914 года)”. У выніку, гарадской канторы па добраўпарадкаванню і Зеленгасу было прэдпісана арганізаваць на месцы могілак сквер.

З успамінаў Н.Дораш: Начиналось кладбище от калитки нашего двора и заканчивалось у кирхи. От тротуара и мостовой кладбище отделялось кирпичной стеной, местами разрушенной и побитой осколками снарядов в последнюю войну. Заросшее великанами-липами и кленами старое немецкое кладбище служило местом для проведения первомайского гуляния, которые каждый год устраивали жители домов улицы 1-го Мая. Кладбище было местом встреч влюбленных, а также служило прибежищем для группировки местных подростков, которыми руководил хулиган Вовка Клоун. Никто не боялся мертвецов.

Однажды приехали на кладбище бульдозеры и грузовики, чтобы подготовить площадку для строительства детского сада. Мальчишки ковырялись в открытых могилах палками, чтобы найти саблю и золотые украшения, вперемешку с землей под ногами валялись ветхие лоскуты от немецких мундиров и эполеты, черепа и человеческие кости. Майским днем я наблюдала, как через подготовленную к строительству детсада площадку маршировала колонна пионеров с песней о смелом барабанщике….

Тады ж на гэтым месцы і быў пабудаваны дзіцячы садок .



Першага мая № 24 — Дом Мікалая Марозава. Год пабудовы — 1909. Сярод іншых на 1913 г. тут жыў губернскі землямер, межавы інжынер Скарабагатаў Піліп Пятровіч. У студзені 1919 г. на кватэры Марозавых адбыўся абед, у якім удзельнічалі А. Луцкевіч, В. Захарка і Я. Варонка. У верасні 1944 г. будынак быў перададзены Гарвыканкамам абласной пракуратуры.


Пралетарская вул. // Сабачая горка (Psia górka), Myslivvska górka — Месца экзекуцый у 1920—1939 гг.



Пышкі лясны масіў, зона адпачынку. За 1 км на захад ад горада, на пра­вым беразе Немана, знаходзіцца стаянка каменнага веку. Акрамя гэтага, захаваліся пабудовы форта № 5 (па іншай нумарацыі № 1) фортавай лініі 1887-1892 гг. Як галоўны з фартоў меў больш складаную форму, планаваўся да выкарыстання ў 1912-1915 гг. як цэнтральная станцыя сувязі. У лясным масіве знаходзяцца могілкі з пахаваннямі канца ХІХ – першай паловы ХХ ст. Дакладна невядома, ці яны адносіліся да занёманскай вёскі Пышкі, ці на іх хавалі жыхароў Пярэселкі і Падпярэселкі.


Пярэселка раён горада паміж сёняшнімі вуліцамі Каліноўскага-БЛК- Белуша, які цягніцца ад старажытных Гарадніцы і Сухога Сяла да страчанай ужо Падпярэсялкі, якая, у адрозненні ад Пярэселкі, мела статус вёскі. Знаходзіцца галоўным чынам у даліне Літоўскага ручая. Меркаваць аб паходжанні назвы цяжка. Некаторыя гісторыкі выводзяць яе ад пераселеных Вітаўтам ў раён Каложскага плато жыхароў пскоўскага прыгарада Каложэ - «перасяленцаў». Між тым гісторык Я. Арлоўскі згадвае аб існаванні ў пачатку XVI ст. «рова Перасоўка». У якасці гіпотызы аб паходжанні можна прапанаваць тлумачэнне, што квартал гэты паўстаў пасля перасялення жыхароў вёсак, што былі знішчаны пад час будоўлі гарадскіх фартоў у канцы ХІХ ст..

На пачатак ХХ стагоддзя частку сёняшняй “Пярэсялкі” складала гэтак званая “Аляксандраўская слабада” з цагельнямі, гісторыя якіх наогул сягае можа нават сярэднявечча. Нарэшце, варта памятаць пра знішчаные ўжо жыдоўскае магілікі ды яўрэйскую рэзню, будынак якой захаваўся на “Пярэсалце” да сёняшняга дня…

Паселішча Падпярэселка - у раёне сучаснага праспекта Будаўнікоў і вуліцы Каліноўскага, была знесена на пачатку 1970-х гг. пад час будаўніцтва новых кварталаў. Пярэселка захавался да сённяшняга дня. Чаму, меркаваць цяжка. Магчыма гэта варта звязваць з нерэалізаваным праектам 1970-х гг. пабудаваць у гэтым раёне новы адміністрацыйны цэнтар горада і студэнцкі гарадок.

Сёння Пярэселка – адзін з самых цікавых і адначасова занядбаных раёнаў горада.

Р
Рабочая // Juryzdyka
«Лесвіца на Завершчызну» — Згодна В. Чарапіцы, пабудавана ў 19421943 гг. з надгробкаў з яўрэйскіх могілкаў паводле загаду нямецкіх уладаў. Магчыма, аднак, што паўстала значна раней.

Рабочая № 17 — Дом Петрулевіч.

Рабочая № 57 — Дом пекара Пікаловіча.

Рабочая № 61 — «Белы дом». Год пабудовы — 1914.

Рабочая № 85 — Дом Канавегаў. Пабудаваны ў 1880—1890-я гады.


Рыбацкая // Рыбацкая слабада, Rуbаска, Меmelufer - Узнiкненне вулицы звязана з гiсторыяй Старога замка. Першапачаткова, у XII ст., гэта была прыгарадная слабада Рыбакі, або Рыбацкая слабада, якая ўваходзiла ў замкавую юрыздзiку. Насельнiцтва Рыбацкай слабады было абавязана лавiць рыбу для патрэб каралеўскага замка. Магдэбурскi прывiлей 1496 г. не звольнiў мясцовае насельнiцтва ад гэтай павiннасцi, але толькi яе жыхары мелi права бяспошлiнна гандляваць рыбай на т.зст. "Рыбным рынку". У XVII ст. жыхары слабады атрымоўваюць шэраг прывiлеяў i трапляюць пад дзеянне гарадзкой юрыздзiкцыi, уваходзяць ў "цэх рыбацкi". Забудава вулiцы маёмаснага (усадебного) тыпу, большай часткай драўляная, адносіцца да пач. XX cт., або 1920-х гг. Упарадкаванне вулiцы - пабудова каменнай наберажнай адносiцца да 1931 г. (пасля вайны адрамантавана).

Рыбацкая № 6/1 — Барысаглебская (Каложская) царква і манастыр, Каложа. Помнік старажытнарускага дойлідства. На высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, на тэрыторыі былога Каложскага пасада. Царква пабудавана прыкладна ў сярэдзіне XII ст. Захаваліся паўночная і частка заходняй сцяны, апсіда са скляпеннямі і дзьвума слупамі.

Шасцістоўпны трохапсідны трохнефавы храм. Даўжыня каля 26,5 м, шырыня 13,5 м. Таўшчыня сцен каля 1,2 м. Слупы круглыя (дыяметр каля 1,2 м), на прамавугольных цокалях, уверсе паступова набываюць крыжападобную форму. Вонкавыя пілястры трохступеньчатыя, сярэднія ўступы скруглены. Вуглавыя пілястры з заходняга боку скошаныя. Сцены складзены з плінфы памерам 3,5-4x16,5X26-28 см у тэхніцы раўнарадавай муроўкі. Выкарыстоўвалі лякальныя цагліны, трапецападобныя, з паўкруглым шырокім бокам, са скошаным вуглом. На тарцах некаторых цаглін ёсць знакі. Раствор вапнавы з дамешкам цамянкі і вугалю. Падмуркі на глыбіні 1,5 м, складзены з камянёў сярэдніх памераў без раствору. Фасады ўпрыгожаны ўстаўкамі з паліраваных валуноў і маёлікавых плітак карычневага, зялёнага і жоўтага колераў. Памеры камянёў у сценах памяншаюцца ўгару. 3 маёлікавых плітак набраны крыжы з закругленымі ці трапецападобнымі канцамі. На галоўным фасадзе ўваходны праём з арачным завяршэннем. Унутраная прастора расчлянёна слупамі: чатыры усходнія падкупальныя, два заходнія пад хорамі. У тоўшчы сцяны апсіды размешчаны вузкія лесвіцы, якія вялі на драўляныя бакавыя галерэі, аб'­яднаныя з хорамі (не захаваліся). У верхняй частцы сцен размяшчаліся вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкамі. Сцены былі аздоблены фрэскавым жывапісам (не збярогся; вядомы па малюнках В. В. Гразнова). Падлога была з квадратных, трохвугольных і фігурных маёлікавых плітак [ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мн.: БелСЭ, 1986. – с. 45 ].

Асаблівасць інтэр'ера царквы — мноства керамічных збаноў-галаснікоў, умураваных у верхнія часткі паўночнай, заходняй і паўднёвай сцен і скляпенні. Даволі істотны тэхналагічны момант, які розніць "Гродзенскую архітэктурную школу ХІІ ст." ад іншых храмаў - гэта нестандартнае размяшчэнне галаснікоў, якія ў візантыйскай, кіеўскай, наўгародскай архітэктуры ўжываліся ў асноўным для паляпшэння акустыкі ці аблягчэння канструкцыі сводаў. У Гродзенскай архітэктурнай школе колькасць галаснікоў у сценах значна перавышае візантыйскія і старарускія стандарты, што дазваляе сцвярджаць аб тым, што гродзенскія дойліды ўлічылі не вельмі зручную геалогію берага Нёмана і прымянілі шматлікія галаснікі ў сценах для аблягчэння канструкцыі ўсяго будынка.

Яшчэ адна характэрная адметнасць адрознення Гродзенскаіі архітэктурнай школы ад помнікаў Кіева, Чарнігава, Ноўгарада і нават Полацка таго часу - фасады гродзенскіх цэркваў XII ст. упрыгожаны этнаграфічным арнаментам з керамічных плітак з палівай і палірованых валуноў умацаваных у сцены. Акрамя таго, частка цэглаў (плінфы) мае рэльефныя знакі. Большасць гэтых знакаў - старажытныя руны, альбо рунічныя абрывіятуры.

У літаратуры ўсталяваўся погляд аб тым, што архітэктарам і будаўніком гродзенскіх цэркваў XII ст. быў нейкі прыйшлы дойлід Пётра Міланег (мяркуючы па назве - візантыяц). Падобнае дапушчэнне здаецца нам сумнеўным. Хутчэй за ўсё гэта быў манах, які атрымаў веды ў Візантыі, і, магчыма, адзін з ідэолагаў і практыкаў хрышчэння Гродзеншчыны.

Адзін з самых лепшых знаўцаў гісторыі Гродна - Ю. Ядкоўскі - лічыў, што Каложская царква мела абарончае значэнне. Вывад гэты ён зрабіў на аснове знойдзеных падчас археалагічных раскопак наканечнікаў стрэлаў і дроцікаў. Падобную гіпотызу можна лічыць даволі малаверагоднай, улічваючы адсутнасць вады ўнутры храма, слабыя ў фартыфікацыйных адносінах сцены і, нарэшце, нязначнае стратэгічнае значэнне гэтага храма ў сістэме абароны Гродна ХІІ -ХV ст..

Пісьмовыя крыніцы, звязаныя з гісторыяй Каложы ХІІ - ХV ст., адсутнічаюць, што відавочна звязана з неаднаразовымі асадамі і штурмамі Гродна крыжакамі. Першая пісьмовая ўзгадка аб царкве і манастыры з'яўляецца ў 1480 г. разам з імянем ягонага настаяцеля - Калікста. Калі гаварыць аб зменах знешняга выгляду Каложы, то, хутчэй за ўсё, напрыканцы XV ст. адбыўся касметычны рамонт. Праўда, некаторыя спецыялісты адносяць яго да першай паловы ХVІ ст. - дагэтуль можа ўбачыць так званыя "палутарныя літоўскія цэглы" на фасадзе храма.

Сучасная традыцыйная назва Барысаглебскай царквы - Каложа. Па традыцыі, узнікла яна пасля пахода князя Вітаўта на Пскоў, калі яго воінамі было разрабавана прадмесце Пскова - "Каложа", адкуль былі выгнаны ў плен жыхары (у непраўдападобнай, калі верыць летапісу, колькасці -11 тысяч чалавек) і частка з іх паселена у Гродна, побач з Барысаглебскай царквой.

Мужчынскі манастыр пры Барысаглебскай царкве ўзнік, верагодна, ужо ў канцы XII - пачатку ХІІІ ст. 20 сакавіка 1500 г. вялікі князь Аляксандр аддаў навечна Каложскаму манастыру "сад на Калажанях", а затым у ХVІ- ХVІІ ст. зямельныя ўладанні манастыра пашыраліся пастаянна.

Шматлікія войны не садзейнічалі працвітанню манастыра і яго галоўнага храма. Так у 1506 г. храм апісаны як "даўно спустошаны". Па версіі настаяцеля Каложскага манастыра I. Кульчынскага падчас вайны з Маскоўскі.м царствам манастыр быў разграблены, царква спустошана і падпалена. Мала таго, падчас штурма Старога замка маскоўскімі войскамі былі разабраны своды царквы, храм унутры быў засыпаны пяском і смеццем, у ім мясцілася артылерыйская пазіцыя для абстрэла замка. Большасць гісторыкаў лічаць, што гэта адбылося ў сярэдзіне XVII ст., таксама падчас вайны з Масквой.

Ужо напачатку XVII ст. праваспаўны Каложскі манастыр стаў мужчынскім уніяцкім базыльянскім. Аднак, нягледзячы на шматлікія грашовыя і зямельныя фундацыі ў ХVІІ - ХVІІІ ст. манастыр разам з храмам знаходзіліся ў запусценні. Тады ж у іканастасе царквы паявілася галоўная святыня гродзенскіх уніятаў - ікона Божай Маці Каложскай. Дарэчы, пасля 1839 г. гэтая ікона шанавалася і праваслаўнымі. Па сцвярджэнню мастацтвазнаўцаў, яна была напісана напачатку ХVІІ ст. на замову настаяцеля манастыра, магчыма ў Супраслі. Культ Божай Маці Каложскай стаў асабліва масавым у другой палове ХVІІ ст. - па­чатку ХVІІІ ст. Неафіцыйна Каложская Божая Маці да Першай Сусветнай вайны была галоўнай іконай праваслаўных Гродзеншчыны і знаходзілася ў іканастасе храма новага Барысаглебскага праваслаўнага мужчынскага манастыра. Улічваючы значэнне іконы, яе ў 1915 г. вывезлі ў Маскву...

Непадалёку ад паўднёвага фасада Барысаглебскай царквы некалі знаходзіліся могілкі (іх можна ўбачыць на гравюры Цюндта-Адэльгаўзера ХVІ ст. і на гарвюры Т. Макоўскага 1600 г.). На гравюры Цюндта, добра відаць ўмацоўвання ўздоўж берага. Гравюра Макоўскага так сама адлюстравала драўляны плот, які, хутчэй за ўсё, захоўваў бераг падчас паводкі. Аднак, ужо напачатку ХVІІІ ст. у рэку асунуліся старажытныя могілкі і манастырскія забудовы, а да 1720 г. становішча цар­квы знаходзілася пад сур'ёзнай пагрозай настолькі, што аб ім загаварылі паслы (Рыгор Катовіч і Зыгмунт Валь) на чарговы Сейм. Цікава, што нягледзячы на неверагодную занятасць, вайсковы інжынер войскаў Касцюшкі ў Гродне правёў агляд і абмеры Каложскай царквы, аб чым і напісаў у артыкуле ў адным з лонданскіх выданняў.

Да прыняцця імператарскага ўказа аб ліквідацыі Уніі ў 1839 г., Каложскі манастыр знаходзіўся ў поўным запусценні. Сур'ёзны абвал берага ў раёне Каложы адбыўся ў 1842 г., пасля чаго настаяцель напісаў свайму кіраўніцтву ў Сант-Пецярбург і Вільню наступнае: "храм гэты асаблівай каштоўнасці не мае”. У 1845 г. бераг абваліўся настолькі, што патрэбна было нешта абавязкова рабіць. У выніку намаганнямі настаяцеля ў 1852 г. мужчынскі Барысаглебскі манастыр пераехаў у будынак ліквідаванага каталіцкага жаночага кляштара бернардынак. 1 красавіка (па старому стылю) 1853 г. адбыўся першы абвал берага, пасля якога адбылося разбурэнне храма. Тады ў Нёман асунулася большая частка паўднёвага фасада і частка заходняга... У 1884 г. ў Нёман звалілася частка апсіды храма.

Ужо ў 1864 г. купец Сідорскі самастойна спрабаваў аднавіць святыню, аднак працы былі спынены ў сувязі з адсутнасцю зацверджанага праекта. Толькі ў 1876-1910 г.г. былі праведзены шырокія геалагічныя, інжынерныя і архітэктурныя даследаванні Каложскай царквы і берага Нёмана. Царква з'явілася першым помнікам, пытанне пра захаванне якой разглядалася Імператарскай археалагічнай камісіяй у 1896 г. У 1897 г. на сродкі Міністэрства шляхоў зносін быў умацаваны бераг Нёмана, а так сама пабудавана драўляная сцяна на месцы зруёнаванай. У 1904 г. пры Сінодзе была створана спецыяльная камісія па яе рэстаўрацыі. У 1906 г. адбылося асвяшчэнне царквы. Царкву даследавалі: у XIX ст. У. Гразноў, на пачатку XX ст. — П. Пакрышкін. Аднак планам вяртання Каложы да жыцця перашкодзіла Першая Сусветная вайна, а затым рэвалюцыя.

З 1920 г. Каложская царква аказалася пад юрыздыкцыяй польскіх уладаў. Нягледзячы на высілкі Ю. Ядкоўскага, ім гэтак і не ўдалося вярнуць у Гродна ікону Божай Маці Каложскай. У 1934 г., пасля таго як на сценах храма з'явіліся шмат­лікія трэшчыны, быў створаны Камітэт па ратаванню Каложскай царквы. Адной з галоўных заслуг гэтага Камітэта стала запрашэнне для правядзення геалагічных даследаванняў берага Каложы аднаго з лепшых спецыялістаў таго часу - прафесара Браніслава Галіцкага. Ён адшукаў мелавую лінзу ў падножжы гары, не адзначаную ў час расійскіх геалагічных даследаванняў, якая магла з'яўляцца адной з прычын разбурэння храма.

Гісторыя Каложскай царквы ў савецкі перыяд даволі сумная, за выключэннем невялікага адрэзку часу, калі храм знаходзіўся пад юрыздыкцыяй Рэспубліканскага музея Атэізма і гісторыі рэлігіі. Менавіта тады былі праведзены першыя археалагічныя даследаванні храма, частковая яго рэстаўрацыя, стараннямі Аляксея Карпюка напалову легальным шляхам быў вернуты з Вільні Каложскі Вадалей. У 1967 г. пастановаю ЦК КПБ і Саўміна БССР Каложскі храм быў абвешчаны гісторыка-археалагічным запаведнікам. У 1970 г. тут адбыліся кансервацыйна-рамонтныя працы...

З 1977 г. – філіял Рэспубліканскага музея атэізма і рэлігіі. У 1979-1986 г.г. Музей Рэлігіі і атэізма выступіў заказчыкам па даследчых і рэстаўрацыйных работах Каложскай царквы. Археолагі П. Раппапорт, М. Ткачоў, А. Трусаў, А. Краўцэвіч і інш. правялі на тэрыторыі царквы даследаванні. Тады ж пачаліся комплексныя даследаванні храма, якія праводзіў, цяпер ужо нябожчык, архітэктар Слюнчанка - лепшы знаўца гісторыі і архітэктуры храма, а пасля яго смерці - Вадзім Гліннік. Была знята тынкоўка і расчышчаны ўсе адтуліны галаснікоў. Прыблізна у той самы час былі ўскрыты і фрэскі, хутчэй за ўсё XV ст., у інтэр'ерах храма. Разабрацца ў стылі, часе стварэння і тэматыцы гэтых фрэсак у сярэдзіне 80-ых гадоў было даволі складана. Аднак пазней, у сілу склаўшайся палітычнай сітуацыі, Вадзім Гліннік быў адхілены ад даследаванняў Каложы. У 1991 г. Каложу перадалі праваслаўным вернікам, а дакладней у распараджэнне айца Аляксандра, які меў адукацыю скульптара і асабістыя амбіцыі. Дзякуй Богу, ягоны, зроблены з дуба, іканастас "пад XII ст.", не быў рэалізаваны ў натуры.

Менавіта ў той самы час спрацавалі маячкі, якія былі ўстаноўлены археолагамі ў 1979 г. Гэта азначала, што ў перыяд з 1979 па 1984 г., бераг Нёмана прасядаў і суадносна разбураліся сцены храма. У 1986 г. ўсталявалі новыя маячкі, якія сталі спрацаўваць ужо ў 1991-1993 г. У 1999 г. кіраўніцтву Гродзенскай вобласці і Міністэрства культуры ўдалося знайсці сродкі на праектныя і будаўнічыя працы. У 2000 г. Дырэкцыяй па рэстаўрацыі пры Гродзенскім аблвыканкаме былі распачаты працы па ўмацаванню склона каля Каложскай царквы. Праект умацавання павінен быў распрацаваць інстытут “Гроднагражданпраект”. Аднак фінансаванне і размеркаванне сродкаў для рэстаўрацыйных работ знаходзілася ў руках былога спецыяліста па дарожнаму будаўніцтву, які займаў важную пасаду ў сістэме рэстаўрацыі. Ён меў магчымасць уваходу ў высокія кабінеты і таму, не пажадаўшы ўзяць на сябе адказнасць за рэстаўрацыю самага старажытнага храма на Беларусі, зрабіў так, што праект быў перададзены мінскім спецыялістам, якія не мелі на яго ні сродкаў, ні часу. У выніку, праект прыйшлося перапрацовываць па новаму, так як ён быў зроблены без якіх-коліча папярэдніх ізысканняў. У 2001 г. падрадчыкам наогул не былі засвоены бюджэтныя сродкі і на канец года, у сувязі з прыроднымі ўмовамі, усе працы былі спынены.

Пазней памянялася кіраўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, і стала магчымым змяніць сітуацыю. Удалося нават прыцягнуць увагу віцэ-мэра французскага горада Ліможа да праблемаў Каложы, які наведаў наш горад. Французская фірма "Фондэдыль", якая, дарэчы, вяла работы па ўмацаванню фундаментаў у Венецыі, займалася выпраўленнем нахіленнага (як вежа у Пізе) мінарэта ў Марока і г.д., была гатова не толькі заняцца ўмацаваннем берага пад Каложай, але і пашукаць у Еўрапейскім банку Рэканструкцыі і развіцця фінансы пад гэты праект. Гарадское кіраўніцтва пайшло на канкрэтный перамовы, але ў справу ўмяшалася кіраўніцтва аблвыканкама, якое хацела таксама "паўдзельнічаць" у рэстаўрацыйных работах. Да аблвыканкамаўскага жадання "паўдзельнічаць" далучылася і міністэрства культуры. Таму, нягледзячы на неверагодна спрыяльныя ўмовы рэалізацыі праекта - 90% за кошт французаў і ЕБРР і 10% з бюджэта рэспублікі, з гэтага нічога не атрымалася...

Да таго часу ў Санкт-Пецярбургу былі ўжо знойдзены абмерныя чарцяжы страчаных сценаў царквы. Для кіраўніка праекта рэстаўрацыі былі прадастаўлены матэрыялы, якія тэарэтычна дазвалялі аднавіць храм на перыяд да катастрофы 1853 г. з максімальнай дакладнасцю (масштаб 1:20 і ў колеры). Акрамя таго, удалося скапіраваць і прааналізаваць матэрыялы геалагічнай разведкі 1901-1908 г.г. Таксама удалося аднавіць перыядычнасць катастрафічных павадкаў на рацэ Нёман за час з канца XVIII па сённяшні дзень.

У 1993 г. быў створаны Камітэт па выратаванню Каложы, аб якім, праўда, пазней ніхто і нічога не чуў. Пасля змены кіраўніцтва горада і вобласці цікаўнасць да гэтай справы на некаторы час знікла. У 1993 г. зноў спрацавалі маячкі і Каложу даволі нязграбна абаранілі ад паводак бетоннымі блокамі. Праўда, геалагічныя даследаванні, якія тады адбыліся, не адказалі ні на адно пытанне звязанае са станам берага, а іншых ніхто болей не праводзіў. Горш за ўсё, што ніхто не здолеў зрабіць аналіза ўсіх магчымых фактараў, якія ўплываюць на разбурэнне Каложы. Прыкладна тады ж вадалазы знайшлі ў раёне Каложы пад наберажнай карманы двухмятровай глыбіні. У 1995 г. пасля падсыпкі пяском і ўмацавання берага ўцільнымі шынамі карманы засталіся. Да ўсяго, у раёне каложскага берага знаходзіцца велізарны калектар сцёкавых водаў...

У 2002 г. за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта было засвоена 34,1 млн. рублёў. Быў выкананы першы этап супрацьвопалзневых мерапрыемстваў на Каложскім аткосе. Згодна з засцерджанай інвестыцыйнай праграмай у 2003 г. на працяг прац было прадугледжана з рэспубліканскага бюджэта 35 млн.руб.. Пасля правядзення карэктыроўкі праектна-сметнай дакументацыі, рэстаўрацыйныя працы планавалася распачаць у жніўне 2003 г.. Па рашэнню Гродзенскага аблвыканкама, на рэканструкцыю помніка планавалася выдзяліць 970 млн. руб., з якіх 500 млн. – у 2006 г.. Са студзеня па сакавік 2006 г. было праведзена геарадарнае задзіраванне тэрыторыі навокал храма, згодна якому асноўная пагроза для Каложы зараз сыходзіць не з боку Нёмана, але ад асаблівасцей мясцовага грунта Наступным этапам стала распрацоўка праетка рэстаўрацыі, якім займаўся НП ААА “РАНСО”. На працягу 2006 г. інфармацыя аб рэстаўрацыі-«рэканструкцыі» Каложы неаднаразова з'яўлялася ў афіцыйных СМІ.



Насцярожвае, аднак, непразрыстасць працэсу выбару праекта рэстаўрацыі і адсутнасць досведу ў працы з аб'ектам падобнай каштоўнасці ў айчынных будаўнікоў.

1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка