Агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай i манастыр францысканцаў




старонка13/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.57 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23

Леніна плошча № 2/1 — Гродзенскі гарвыканкам. Пабудаваны ў 1971 г. для гаркама КПБ. Архітэктар В. Давыдзёнак. Прыклад адміністрацыйных збудаванняў 1970-х гадоў.

Помнік Леніну — Аўтар 3. Азгур. Устаноўлены ў 1987 г..

Памятпы знак «Нулявы кіламетр» — Метровай вышыні слуп з гербамі Гродна — аленем св. Губерта, выявай Зубра, знакам «Белаўтадор» і паказальнікамі адлегласці да іншых гарадоў.


Лермантава // Загарадная слабада, Begstr., Bazyłijanska, Górna, Ordensstr..
Лермантава № 8 — Сядзіба Корпуса аховы пагранічча. Пабудаваны ў 1930-х гадах. Тут у 1960-я гады жыў вядомы дзеяч ТБШ Марцінчык.

Лермантава № 25 — Пабудаваны ў першай палове XX ст. Мураваны. Без стылю.

Лермантава № 31 — Школа. Пабудавана ў 1931 г. паводле тыпавога праекта, як сярэдняя гарадская школа № 8. ( Згодна з В.Саяпіным – школа пабудавана ў 1926 г. ) ГАГО, ф. 484, оп. 1, д. 356, л. 271). Стыльны канструктывізм. У ліпені 1945 г. у будынку размясцілася фармацэўтычная і фельдшарска-акушэрская школа. Па стану на 1950 г. – школы № 3 і № 4.

Лермантава 35 — Пабудаваны ў 1930-х гадах.

Лермантава № 38Гарадскі асабняк, дом кіраўніка гродзенскага МДБ Фаміна, гатэль-інтэрнат. Пабудаваны ў 1920-1930-х гадах.

Лялевеля
Лялевеля 31 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.

М
Маладзёжная // Dziewocka, Навікоўская, Брыгіцкі завулак+Новая, Паштовы завулак, Bianeckiego, Nazaretanska, Franstr.+Braunberger-Str. Вуліца сфарміравалася ў два этапы: у ХVІ і сярэдзіне XIX ст. Найбольш ранні яе адрэзак - ўздоўж брыгіцкага кляштара, cфарміраваoся не пазней сярздзіны ХVІ ст. У ХVІ-ХVІІІ ст. і заўсёды з'яўляўся самастойнай планіровачнай і ўрбаністычнай адзінкай. Частка вуліцы паміж К. Маркса і Кірава была пракладзена ў 70-я гады XIX ст. праз прыватныя землі Старавольскіх і стала называцца Новай (план 1912 года).

На гэтай вуліцы нейкі час жыў гарадзенскі геадэт (зямлемер) Язэп Маркевіч, які ў часы Антонія Тызенгаўза працаваў галоўным землямерам ў Гродзенскай каралеўскай эканоміі.

У 1920-1939 гг. вуліца насіла імя Бянецкага, у гонар вядомага гродзенскага лекара. Напачатку стагоддзя доктар Бянецкі быў адной з самых каларытных асобаў у медыцынскім свеце горада. Дарэчы, беднякоў ён лячыў задарма, а з багатых браў вялікія ганарары. Да таго дазваляў сабе несамавітыя ўчынкі - пасадзіў аднойчы гарадавога ў бочку з півам. На пахаванне Бянецкага сабралася болей за тры тысячы чалавек у тады 40-тысячным горадзе.

Асноўная захаваўшаяся гістарычная забудова вуліцы адносіцца да так званага пасляпажарнага перыяду 1885 г. і мае рысы эклектыкі і мадэрна, а былы завод Старавольскага - часткова і канструктывізма.
Маладзёжная № 3 — Год пабудовы — 1887. Тыповы ўзор пасляпажарнай эклектыкі Параўнальна нядаўна страчаны каштоўныя архітэктурныя дэталі. Згодна з нашымі дадзенымі дом пабудаваны ў 1910 г., хаця дата на франтоне гаворыць аб іншым.

Маладзёжная № 4 — Завод ровараў і матацыклаў «Неман» Старавольскага, завод Радыёпрыбор. Пабудаваны ў 1876-1912 гг. спачатку як аднапавярховы, пасля дабудаваны да трох паверхаў. Фабрыка Стравольскіх была закладзена ў Гродне ў 1894 г. Нохімам і Лазарам Старавольскімі і Ісакам Піваварскім. Найбольшай вядомасці дасягнула акурат у 1930-я гг., калі месцілася ў дадзеным будынку. Выпускала да 10 тыс. ровараў у год (1936 г.). Сваёй канструкцыяй і якасцю ровары мала адрозніваліся ад найлепшых нямецкіх. Фарбавалі ровары ў чорны колер з зялёнымі і чырвонымі палоскамі, сядзенні былы латышскай вытворчасці. Роварамі актыўна карысталіся гарадзенскі паштальёны і іншыя службоўцы. У 1934 г. пачата вытворчасць матаролераў з рухавікамі нямецкай кантрукцыі. Матацыклы пачалі выпускаць каля 1936 г. (100 штук) з рухавікамі ангельскай (фірма Вілерс) вытворчасці. Матацыклы развівалі хуткасць да 70 км/г. і цягнулі да 150 кг. Прадавал іх як у Гродне, так і ў Варшаве пры вуліцы Сенатарскай 12, дзе размяшчалася генеральнае прадстаўніцтва Крэсовай Фабрыкі «Нёман». У 1938 г. фабрыка выпусціла 166 матацыклаў. У 1939 г. планавалася выпусціць 250 матацыклаў, хаця магла выпускаць фабрыка нават два разы болей. Увесну 1939 г. пачалі выпускаць матацыклы і ў большым аб’ёмам рухавіка. Фабрыка выпускала (або камплектавала) таксама швейныя машынкі. Цікавым быў фірменны знак фабрыкі – від з левага боку Нёмна на Стары і Новы замкі.

У 1926 г. у будынку знаходзілася крама «N. Starowolski i S-ka» па продажу веласіпедаў «Durkopp» і іншых марак, швейных машынак «Pfaff» ды інш., а так сама друкарак.

З 1944 г. працаваўвелазборачны завод, які выпускаў дзіцячыя веласіпеды, каляскі, нікілярованыя дзіцячыя краваткі ды настольныя лампы. Пазней завод быў перапрафіліраваны на выраб бытавых электрапрыбораў; з 1960-х - «Электроприбор». У гэтыя ж гады быў пабудаваны трохпавярховы вытворчы корпус. С 1970-х - «Радиоприбор». З 1995 г. вытворчыя памяшканні былі перададзены «Гродноэнерго», а адміністраціўны комплекс – «Беларусбанку». У 2006 г старые вятворчыя карпуса былі знесены і замест іх пабудаваны новыя.

Маладзёжная № 5 — Год пабудовы — 1931. Дата забудовы прыведзена згодна з дадзенымі БТІ, хаця хутчэй за ўсё, ён будаваўся раней.

Маладзёжная № 7 — Год пабудовы — 1910. Эклектыка.

Маладзёжная № 9 — Год пабудовы — 1887. Эклектыка.

Малая Траецкая // Над ровам Гарадніцы, Пры могілках яўрэйскіх, Могілкавая, Sw. Trojcy, 1-sza Narodowa, 8 сакавіка Сфарміравалася ў ХV — ХVІ ст., як сцежка, што вяла ад Віленскага тракта да яўрэйскіх могілак і выходзіла на Нямецкі Рынак. Хутчэй за ўсе, сама назва - "Малая Троіцкая" - звязана з існаваннем у раёне Нямецкага Рынка царквы Св.Троіцы ў ХV - ХVІІІ ст. Рэгулярнай забудовы не вялося да сярэдзіны ХVІІІ ст., калі тут з'явіліся агароды арэндатараў і іх драўляныя дамы. Аднак, згодна некаторым даследчыкам, на гэтай частцы вуліцы магла знаходзіцца так званая "папоўская юрыздыка" з плебаніяй святара Троіцкай царквы. Шырыня вуліцы захоўвалася да сярэдзіны ХVІІІ ст. Драўляную забудову вуліцы знішчылі пажары 1865 і 1885 гадоў, таму асноўная гістарычная забудова адносіцца да 80-ых гадоў XIX - пачатку XX ст.



Раён перш за ўсё цікавы для даследчыкаў яўрэйскай культуры Гродна XIX ст. На невялікай тэрыторыі, на якой жылі далёка не заможныя члены яўрэйскай гродзенскай абшчыны, менавіта тут раслі не менш як сем вядомых за межамі Гродна прадстаўнікоў іўдзейскай тэалогіі, літаратуры на Ідыш, палітычных і вайсковых дзеячоў Палестыны першай трэці XX ст.
Згодна з В.Саяпіным: Малая Траецкая № 2 На 1922 г. – фабрыка цукерак А. Софера (А. Sofera). «Dziennik Grodzieński». №161. 03.09.1922. S. 7. З 1926 г. – кандзіцерская фабрыка = ? Informator miasta Grodna...s. 69 в разделе «Фабрики и заводы».

Малая Траецкая № 5 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пераробленая эк­лектыка.

Малая Траецкая № 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пераробленая эк­лектыка.

Малая Траецкая №11 —Год пабудовы — 1886. Элементы стылго эклектыкі. Перабудаваны.

Малая Траецкая № 13 — Год пабудовы — 1875.

Малая Траецкая № 15 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пераробленая эк­лектыка.

Малая Траецкая № 17 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.

Малая Траецкая № 19 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Дом моцна страціў падчас перабудовы.

Малая Траецкая № 21 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Вельмі моцна перабудаваная эклектыка.

У першай палове XVII ст., магчыма, прыкладна тут быў пабудаваны драўляны касцёл айцоў аўгусцінаў, спалены ў 1673 г.



Згодна з В.Саяпіным: Малая Траецкая № 23 – У 1945 г. па гэтаму адрасу знаходзілася школа ФЗО № 44 будаўнікоў = ? Объявление в газете “Гродненская правда” за 1945 г., пока не могу найти, в каком номере.


Маркса // Язерская, Брыгіцкая, Купецкая, Скідзельская, Hermann strasse, Кутузаўская Сфарміравалася не пазней ХV ст. уздоўж трасы Смаленскага тракта. У XVI ст. ад гарадского рынка вуліца забудоўвалася ў асноўным дамамі рамеснікаў і рэзыдэнцыямі магнатаў. У 1567 г. перад «Смаленскай брамай» знаходзілася «Крывая карчма», якая пазней належала манахіням-брыгіткам, а за ей — ужо па-за межамі горада — гарадская віселіца.

У ХVІІ — ХVІІІ ст. на вуліцы былі пабудаваны такія важныя аб'екты, як комплекс Брыгіцкага кляштара, частка Іезуіцкага калегіўма (“Старая Бурса" і гаспадарчыя пабудовы), палац Бжастоўскіх (пазней палац Сапегаў больш вядомы, як "Батароўка”).

Асноўная гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашых дзён, адносіцца ў асноўным да канца XIX - пачатку XX ст.. На вуліцы жыла Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас ды іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны.
Маркса № 1 — “Батароўка”. Згодна гродзенскай традыцыі лічыцца, што менавіта тут адбылося анатамічнае ўскрыцце цела караля Стэфана Баторыя. Гэта не адпавядае гістарычным фактам, аднак замацавала за домам імя манарха Рэчы Паспалітай. Хутчэй за ўсё будынак мае больш позняе паходжанне, аднак паводле меркавання гісторыка Пятра Казіньскага будынак узводзіўся ў некалькі этапаў і галоўная яго частка можа паходзіць з часоў Стэфана Баторыя. У 1643 г. камяніца была набыта гарадзенскім земскім пісарам Уладыславам Кярдзеем ад сына гарадзенскага падкаморыя Аляксандра Масальскага. Паводле рэестра 1679-1680 гг. на ўчастку, дзе зараз стаіць «Батароўка», стаяў каменны дом (палац) магната Патоцкага, можна меркаваць, пабудаваны Санці Гучы. На частцы вучастка, што выходзіў на вул. Езерскую (Карла Маркса) выходзіў каменны дом, у якім жыў яўрэй-арэндатар. У 1680 г. сядзіба перайшла ў валоданне віленскага ваяводы Казіміра Яна Сапегі. Паколькі Сапегі падчас міжусобнага змагання ў Рэчы Паспалітай стаялі на баку Станіслава Ляшчынскага, то іх юрыдыкі былі канфіскаваныя на карысць караля Аўгуста ІІ. У 1717-1718 гг. палац разам з другім палацам Сапегаў быў перабудаваны нямецкім архітэктарам I. Яўхам пад рэзідэнцыю караля Аўгуста IІ i паседжання сейма Рэчы Паспалітай. Згодна гістарычнай традыці ў палацы Сапегаў жыў кароль з сям'ёй і прыслугай. Ён хадзіў з сваёй спальні на другі паверх на сумесныя паседжанні сенатарскай і пасольскай палатаў у Іезуіцкім касцёле. Для гэтага быў збудаваны спецыяльны крыты пераход праз вуліцу, а для правядзення паседжанняў пасольскай палаты вышэй па вуліцы быў збудаваны спецыяльны будынак, аўтарам праекта якога, на думку спецыялістаў, быў сам Сапега. Па дадзеных, якія ёсць у нас, можна меркаваць, што “Іzbа Sejmowaмясцілася прыкладна там, дзе зараз дамы №№ 5, 7, 9. Батароўка была злучана з памяшканнем для сеймаў крытымі галерэямі, якія ўтваралі чатырохкутнік з замкнутым дваром.

У другой палове XVIII ст.у гэтым будынку адбываліся паседжанні Скарбовай Камісіі ВКЛ. У 1765 г. Сапегі прадалі будынак вялікаму літоўскаму падканцлеру Міхалу Бжастоўскаму.

З 1860 г. тут знаходзілася вінная лаўка I. Лапіна. Пазней гаспадаром быў купец Мендэль Іоселевіч Лапін. Тут шмат гадоў знаходзілася гасцініца “Цэнтральная” на чатырнаццаць нумароў (пакояў), пры ёй былі тры хлявы на дванаццаць коней. Пазней Лапін замест гасцініцы аддаў свой дом пад размяшчэнне прыватнай гімназіі Баркоўскай (у ёй у 1910 – 1912 гг. вучылася беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзеячка Зоська Верас). Пасля закрыцця гімназіі ў 1913 г. Лапін звярнуўся з прашэннем аб дазволе адкрыць “гостиницу под названием «Бристоль» в моем трёхэтажном доме на углу Купеческой ул. и Парадной пл. – меблированных комнат без продажи горячей пищи. На пачатак ХХ ст., магчыма, прыналежыў Качынер (Кочинер). На 1928 г. – уласнасць Ісаака Лапіна. З 1924 г. працавала крама Танхума Грыншпаў “Centroemal” па продажу кухоннага посуду, працоўня інтрагаліторска Браніслава Квінто, цукерня Маісея Шмуклера, магазін электрычных вырабаў Давіда Хазанскага. На 1937 г. – Купецкі банк (“Bank Kupiecki”). Тады ж у двары знаходзілася спартовая пляцоўка яўрэйскага спартова-гімнастычнага таварыства “Макабі”. На 1926 г. – ювілірная майстэрня М.Кузніцкага

В.Саяпін падае яшчэ адзін адрас: Маркса № 1/5 (адрес расшифровывается так: К. Маркса, 1 – Советская пл., 5) – На верасень 1944 г. – Аддзел школы Беластоцкай чугункі; на 1947 г. – вячэрняя чугуначная СШ № 5 працоўнай моладзі; на 1950 г. – сярэдняя школа № 45 Брэст-Літоўскай чугункі. Тады ж у будынку працаваў дзіцячы садок № 7. З верасня 1945 г. памяшканне школы заняла сярэдняя школа працоўнай моладзі № 10 = ?

Маркса № 2 — Будынак старой бурсы - частка комплекса іезуіцкага калегіўма. Пабудаваны ў канцы XVII ст. Дабудаваны ў 1880, 1920 гг. Праект рэстаўрацыі ў 1991 г. В. Барсукова.

Маркса № 3 – Навабуд. Цягам XVIII ст. на гэтым месцы знаходзіліся прымыкаючыя да «Батароўкі» драўляныя службовыя памяшканні, якія на планах пачатку гэтага стагоддзя мелі каменную сценку, што прымыкала да вул. Брыгіцкай (Карла Маркса). На гэтым месцы на пачатак ХХ ст. стаяла камяніца Яманта (Ямонта) пазней – Якуба Любіча, знішчаная ў 1944 г. На 1928 г. у её працавалі пекарня Ёзеля Каплана ды склеп Юлутовіча Беркі.

Маркса № 4 — Частка комплекса іезуіцкага калегіўма. Пабудаваны ў ХVІІІ ст., рэканструяваны ў 1880 годзе. Гаспадарчыя і службовыя памяшканні з пачатку XIX ст. сталі належаць праваслаўнаму духавенству. У кастрычніку 1911 г. тут на кватэры Л. Сівіцкай адбыўся спектакль Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У канцы 1920 года па гэтаму адрасу часова знаходзіўся Саюз спажывецкіх кааператываў Гродзеншчыны. Адносна правоў на гэтыя забудовы у XIX ст. і ў 1920-ыя гады вяліся судовыя справы паміж праваслаўным і каталіцкім прыходамі.

У верасні 1931 г. тут быў адчынены кінатэатр “Swiatowid”, пазней - кінатэатр “Zosianka” І. Лукашэвіча ды Л. Маціеўскай. На 1935 г. – кінатэатр “Lux” ( магчыма, яшчэ нейкі час, ён насіў назву “Glorja” і пазначаўся як “гукавы кінатэатр”!). На 1937 г. – кінатээатр “Gelios”. На кастрычнік 1944 г. і да сярэдзіны 1960-х – клуб чугуначнікаў. Пазней – да 1975 г. – клуб будаўнікоў.



Праект рэстаўрацыі В. Барсукова.

Маркса № 5 — Дом Касцялкоўскіх (?), дом Фількевіча. Год пабудовы — 1870. Магчыма, тут жыў гісторык С. Касцялкоўскі ды мясцілася крама Берты Тыпограф, заснаваная ў 1919 г.. На 1928 г. працавала цырульня Каятана Савінскага, крамы Абрам Вілін, Ціпограф Берты ды Квінты Стэфаніі.

Маркса № 6 — Дом Цырлі Булькаўштэйн (Булковштейн). Год пабудовы — 1873. Перабудаваны пасля пажару 1885 г. Магчыма пабудаваны Юдэлем Салавейчыкам пасля 1885 г. Эклектыка. Яшчэ не зусім страчаны каштоўныя архітэктурныя дэталі. На 1926 г. – цырульня М.Готкіна, рэстаран С.Дымента. На 1928 г., магчыма, працавала малочная крама Адрін Розы. У 1945 г. крама № 11 “Горпищепромторга”. У лістападзе 1958 г. адчынена крама падпісных выданняў. У 1970 г. – адчынілася пераплётная майстэрня. На 1982 г. – крама ўцанённыных тавараў.

Маркса № 7 Дом Авгусевіч. Год пабудовы — 1870. Эклектыка. На канец 1920-х апякун камяніцы Караль Гутман пражываў у Варшаве. З 1914 г. працавала спажывецкая крама Розаліі Панасюк. На 1922 г. –“Polski dom handlowy”. На 1928 г., магчыма, працавала цукерня “Міхал Рацкі і Спулка”.

Маркса № 8 — Дом Каўфмана; дом Фрэйды Кабак ( на 1928 ). Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эк­лектыка. Магчыма, у гэтым будынку на ўзроўні першага паверху і піўніцаў знаходзіцца больш стары будынак. На 1926 г. працавала ювілірная майстэрня А.Зыскевіча. На 1928 г., магчыма, тут працавала пякарня Фрэйды Волікавай. На снежань 1944 г. – кінарамонтныя майстэрні. У 1946 г. адчынілася камерцыйная хлебная крама. У 1956 г. - “Облкультремснаб Гродненского областного управления культуры”.

Маркса № 9 Дом Іоффе, дом Міхеля Сярэбранага. Год пабудовы — 1904. Эклектыка. На 1928 г. працавалі крамы Шніткіс Эйдля – працоўня капялюшы, ды Страсберга Ісаака – продаж пер’яў. На 1950 г. – “ОРС облстройтреста”. У 1970 г. – крама “Кристалл”.

Маркса № 10 — Дом Хіршы Борэра, дом Прусак. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эклектыка. У 1960-е гады ў будынку дзейнічаў пнеўматычны цір.

Маркса № 11 — Дом Абрамскага. Год пабудовы — 1861. Эклектыка. З лютага 1865 г. (магчыма раней) прыкладна па 1882 год у гэтым будынку размяшчалася адна з найстарэйшых гродзенскіх фотамайстэрняў – майстэрня Івана Іванавіча Садоўскага, здымкі якога ёсць нават у «Альбоме костюмов Росии» (СПБ, 1870-я гг.). З 1881 года ў будынку працавала фотамайстэрня Якава Ісакавіча Салавейчыка (памёр у 1884 г.) а пасля яго сына Восіпа Якаўлевіча (вядома да 1900 г.). Майстэрня моцна пацярпела пад час аднаго з пажараў, таму майстар перанёс сваю дзейнасць у Беласток, дзе стаў адным з найлепшых фатографаў. Між іншым аўтар альбома «Widoki miasta Białegostoku». На канец 1920-х апякун камяніцы Юзэф Франак пражываў у Варшаве. На 1926 г. тут жыў доктар М.Эпштэйн, працавала прагімназія Рубінавай = ?. Informator miasta Grodnas. 57. На 1928 г., магчыма, працавала піўная Міхеля Сідраньскага. У другой палове 1930-х г. працавала “Swietlica Stowyrzeszenia Dom Polaków Wyznania prawoslawnego im. Króla Stefana Batorego”. На студзень 1945 г. – абласны будтрэст. З верасня 1951 г. – абласны камітэт “ДОСААФ”. У 1970 г. – “Горпищеторг”.

Маркса № 12Дом Канстанціна Тарасевіча. Пабудаваны ў 1890, 1900 гг. Эклектыка. Страчаны шмат якія архітэктурныя дэталі. На 1926 г. працавала цырульня “Felix”. На 1928 г. працавала піўная ды цукерня Чарніахоўскай Індэзы (Юдэсы). Па гэтым жа адрасы, аднак, пазначана і цукерня Уладыслава Слушынскага.

Маркса № 13 Дом Вільнер. Год пабудовы — 1889. «Пасляпажарная» эклектыка. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. у будынку працавала фотамайстэрня Гірша Абрамавіча Шульнер-Дамбравіцкага. На канец 1920-х упраўляючы Мозес Камінскі. На 1928 г., магчыма, працавала майстэрня гадзіннікаў Вольфа Скібельскага. На 1937 г. – кандзіцерская Сляшынскага.

Маркса № 14 — Дом Аўсея Балуна. Год пабудовы — 1898. Эк­лектыка. На 1928 г. узгадваецца мясная крама Ісаака Крупніка ды цырульня Лазара Чорнага (Czernego).

Маркса № 15 Дом Берковіча Якава на канец 1920-х. Год пабудовы — 1885. Эклектыка. Страчана шэраг цікавых архітэктурных дэталяў, аднак захаваліся падвалы, што, магчыма, на­лежалі папярэдняму будынку, што стаяў на гэтым месцы. У 1920-я працавала крама галантэрэйных вырабаў Шломы Машэвіцкага. На 1928 г., магчыма, працавалі абутковая крама Юзеля Масульскага, крама для падарожных Шломы Машевіцкага ды цукерня Мілны Баль. У 1960 г. – крама № 46 “Детская обувь”. У 1968 г. адчынілася крама “Канцтовары”.

Маркса № 16 — Дом Абрама і Перлы Крусподзінаў, дом Башы Капельмана ( па іншых звестках – Балуна ). Пабудаваны ў 1875 г. Эклектыка. Апошні з гаспадароў прыкупіў суседні дом Івана Калянкевіча і цалкам рэканструяваў іх, аб'яднаўшы ў адзін будынак.

Маркса № 16 а Пабудаваны ў 1875, 1888 гг.

На 1928 г. пад адрасам вул. Брыгіцкая № 17/14 узгадваецца камяніца Рубін Балл. Тут працавала піўная Ружы Балл.



Маркса 18 Дом Сапачынскага ( па іншых звестках – Шпочынскай Шыфры ). Пабудаваны ў 1888 г. як двухпаврховы каменны. На 1928 г. тут, магчыма, працавала мясная крама Гольды Таповай. На 1926 г. – упраўленне водачнай фабрыкі “Strubnica”.

Маркса № 19 Дом Калецкага, дом Хана Апенберга ( на 1928 г. ). Год пабудовы — 1890. Эклектыка. З 1919 г. працавала пякарня і цукерня Ошэра Хазана.

Маркса № 20 Дом Тропа. Пабудаваны перад 1886 г. Належаў Ёселю Тропу, пазней – апекунке Іды Троп. Паколькі вучастак быў вельмі вузкі, то будаўніцтва вялося ўглыб двара. Па дадзеных 1923 г. фасад, што выходзіў на вуліцу, меў два паверхі і мансарду, у якім, апрача кватэр размяшчаліся шавецкая і кравецкая майстэрні. Тут з 1919 г. працавала спажывецкая крама Беняміна Хасіна. У 1930 г. уладальнікам дома яшчэ з’яўляўся Лео Троп. Паміж 1930 і 1932 гг. дом быў выкуплены Н. Старавольскім і перабудаваны пад патрэбы фабрыкі ровараў Стравольскіх «Нёман» ( гл. Маладзёжная № 4 ). Пасля перабудовы будынак набыў выразныя рысы канструктывізму і, нягледзячы на перабудовы савецкага часу, захоўваў рысы так званага «гдыньскага стылю». Цалкам разбураны напрыканцы 2005 г. На яго месцы пабудаваны псеўдаэклектычны будынак, які зусім не мае архітэктурных рысаў свайго папярэдніка.

Маркса № 21 Дом Гінзбурга. Год пабудовы — 1900. На 1928 г., магчыма. працавала крама Беніаміна Хасіна.

Маркса № 22 Дом Бартноўскага. Паводле матэрыялаў 1680 г. на гэтым месцы знаходзілася два драўляных дома, якія належалі гродзенскім брыгіткам. У другой палове XVIII ст. на пляцы знаходзіўся доўгі драўляны будынак тарцом да вуліцы. У 1866 г. участак яшчэ не быў забудаваны. Год пабудовы — 1870 (магчыма паміж 1870 і 1885 гг.). У 1886 г. запісаны як двухавярховы дом спадкаемцаў Бартноўскага. Прыкладна ў 1889 г. будынак перацярпеў капітальны рамонт, што было звязана з пракладкай новай вуліцы (вул. Новая-Маладзёжная). У 1910/15 гг. дом належаў М. Бартноўскаму і праходзіў як двухпавярховы з мансардай. У двары знаходзіўся каменны двухпавярховы флігель. Перабудаваны ў пасляваенны час. На 1928 г. у якасці гаспадара ўзгадваецца Лея Дворецка. Тут працавалаі крама Залішанскага Лейкі (Лейбы) ды цырцльня Казіміра Чучеля. На пачатак 1928 г. знаходзілася Беларуская нацыянальная радыкальная партыя. У лютым 1972 г. гарвыканкамам было прынята рашэнне пра капітальную перабудову дома “с выравниванием мансарды до уровня 3-го этажа”. У 2006 г. выведзены з жылога фонда і знаходзіцца пад пагрозай разбурэння.

Маркса № 23 Дом Макарова. Год пабудовы — 1909. Эклектыка. На 1928 г., магчыма, працавала крама Юзэфа Рудайціо (?).

Маркса № 24 Дом Міхальскага. Год пабудовы — 1889. На 1961 г. – абласны супрацьтуберкулёзны дыспансар. На 1982 г. – інтэрнат медвучылішча.

Маркса № 25 Дом Шэрэшэўскага. Год пабудовы — 1909. Пасля пажару 1885 г. пляц на гэтым месцы забудаваў Шалома. З 1923 г. працавала крама па продажу дрэва для атаплення дамоў Шалома Сонкіна.

Маркса № 27 — Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, кляштар Брыгітак, сталярныя майстэрні, псіханеўралагічны дыспансер — «псіхушка». Кляштарны комплекс брыгітак і брыгітан заснаваны ў 1632-1642 гг. Пабудаваны ў 1634-1642 гг. з цэглы па фундацыі Весялоўскіх. Комплекс уключае касцёл, манаскі корпус, што ўтварае квадратны ўнутраны двор, драўляны лямус, высокую мураваную агароджу з пластычнымі брамамі і вуглавымі 8-граннымі вежамі.

Гродзенскі жаночы кляштар ордэна святой Брыгіты заснаваны ў 1634-1642 гадах Крыштофам Весялоўскім – маршалам Вялікага княства Літоўскага і яго жонкай – Аляксандрай Марыянай. Першай абатысай кляштара ў 1640 г. стала Ганна Сабеская, люблiнская ваяводзiнка. Будаўнiцтва касцёла пачата ў 1642 г. У 1651 г. вiленскi бiскуп Ежы Тышкевiч асвяцiў касцёл, якi атрымаў назву Звеставання Дзевы Марыі. У касцёле было 7 алтароў: Звеставання (галоўны), святога Аўгусцiна, святога Язэпа, святой Брыгiты, святой Ганны, святога Казiмiра, святой Кацярыны Шведскай; захоўвалiся рэлiквii святога Клiмента (заступнiка горада), сапраўднасць якiх пацвярджалi дакумекты Рымскай курыі (1768) i вiленскага бiскупа (1780).

У кляштар, паводле Статута i практыкi брыгiцкага ордэна, прымалi дзяўчат са шляхецкiх i магнацкiх сем’яў. У розныя часы ў кляштары жылi ад 20 да 30 манашак. Духоўнiкамi гродзенскiх брыгiтак былi ксяндзы-бернардзiнцы. У 1752 г. брыгiткi адмовiлiся ад паслуг бернардзiнцаў з-за таго, што iх правiнцыял Мадэст Внароўскі змянiў духоўнiка без згоды манашак. Некаторы час духоўнiкамi брыгiтак былi дамiнiканцы, кармелiты, езуiты. 3 1759 г. брыгiткi зноў вярнулiся да паслуг 6ернардзiнцаў. З канца 18 ст. у кляштары выхоўвалiся дзяўчынкi-сiроты са шляхецкiх сем’яў. У 1842 г. расійскія ўлады выдалі загад аб адкрыцці кляштара ордэна св. Брыгіты ў Гродне. У памяшканнях кляштара былі паселены манашкі з закрытых кляштараў: бенедыкцінкі з Несвіжа, брыгіткі з Луцка і дамініканкі з Навагрудка. У канцы 19 ст. у кляштары жылі 5 манашак. У 1908г. кляштар быў перададзены ордэну Святой сям’і з Назарэта. Першай абатысай кляштара назарэцянак у Гродне стала Паоула Гажыч. У міжваенны час назарэцянкі мелі школу, у якой вучылася 200 дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны сёстры-назарэцянкі былі дэпартаваны ў Старабельск. Пасля вайны ў будынках кляштара быў размешчаны псіханеўралагічны дыспансер і іншыя медыцынскія ўстановы. У касцёле, які быў зачынены, у 1970-1980-я гады праводзіліся рэстаўрацыйныя работы з мэтай стварэння ў ім канцэртнай залы. У 1990 г. касцёл быў перададзены вернікам рымска-каталіцкай царквы. Пасля заканчэння рамонту касцёл быў асвечаны 2 чэрвеня 1992 г.

Комплекс уключае касцёл, жылы корпус, што ўтварае квадратны ўнутраны двор, драўляны лямус, высокую мураваную агароджу з пластычнымі брамамі (захаваліся часткова) з вуглавымі 8-граннымі вежамі.

Касцёл – помнік архітыктуры ранняга барока. Размешчаны у паўночнай частцы комплексу.Аднанефавы 2-вежавы храм з паўцыркульнай апсідай, якая пераходзіць у асноўны аб’ём і мае агульны з ім высокі дах, накрыты дахоўкай. Асаблівую цікавасць уяўляе сцяна галоўнага фасада, вырашаная па-барочнаму дэкаратыўна-пышна, як тэатральная заслона для кампазіцыі сціплага храма. Галоўны фасад мае стройную сіметрычную кампазіцыю з 3-часткавым дзяленнем па вертыкалі на цэнтральную плоскасць і 2 вуглавыя вежы. Ніжні ярус галоўнаяга фасада члянёны плоскімі пілястрамі з карынфскімі капітэлямі, прарэзаны дзвярным і аконным праёмамі (у бакавых частках аформлены арачнымі нішамі для скульптур). Над пілястрамі праходзіць магутны раскрапаваны антаблемент, фрыз якога аформлены манументальна-дэкаратыўным жывапісам у тэхніцы сграфіта. Галоўны фасад завершаны аднолькавымі па вышыні атыкам, 3-вугольным франтонам і 2-яруснымі дэкаратыўнымі вежамі. Інтэр’ер храма вырашаны як адзіны аб’ём, перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Паўцыркульная апсіда мае аднолькавую з нефам шырыню і вышыню, аддзелена ад яго выступамі-лапаткамі з падпружнай аркай. Над уваходам размешчаны хоры, якія апіраюцца на два 8-гранныя слупы. Лапаткі аздоблены рэшткамі паліхромнага расліннага арнаменту з матывамі вазонаў і гірлянд. Па назіраннях, гэта адзін з найбольш ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць..

Да паўночна-заходняй сцяны касцёла далучаны жылы корпус – помнік архітыктуры барока. Жылы корпус – прамавугольны ш плане 2-павярховы аб’ём з вялікім унутраным дваром. На паўночным фасадзе захаваўся партал, аздоблены мастацкай тынкоўкай. Фасады члянёны маленькімі прамавугольмымі вокнамі ў простых ліштвах, завершаны шырокім карнізам. Па перыметры будынка ( з боку двара ) праходзіць светлавы калідор з келлямі. У паўднёва-ўсходнім вуглу корпуса размешчаны вялікі аб’ём, на 1-м паверсе якога была трапезная, на 2-м – бібліятэка.

Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой былі невялікія 6-гранныя вежы (захаваўся 1-ы ярус вежы на перакрыжаванні вуліц К.Маркса і Маладзёжнай). Агароджа была прарэзана 4 брамамі(захаваліся 3, найбольш манументальная знаходзіцца перад касцёлам). Захаваліся таксама брамы для пешага люду, уцалела праезная брама гасп. двара. У 1950-я гады была разабрана ўся агароджа з паўднёвага боку разам з дзвюма вонкавымі вежамі, брама і част­ка ўсходняй сцяны, а таксама званіца праз дарогу ад кляштара.

У двары кляштара драўляны лямус (пабудаваны ў 1630-я гады, па іншых звестках – у канцы XVIII ст. ), вылучаны па фронце 2-яруснай слуповай галерэяй, дугападобныя падкосы надаюць ёй характар аркады. У 1950 г. – дзіцячы сад № 7. У 1970 г. псіханеўралагічны дыспансер.

Маркса № 28 ці захаваўся = ? – На 1937 г. – крама будматэр’ялаў, металічных вырабаў і сантэхнікі М.Фрэйдовіча. На 1972 г. – цырульня № 11 гарбыткамбіната. Одноэтажный дом, сегодня в нем также парикмахерская.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка