Афганская шкатулка Аповесць




старонка13/13
Дата канвертавання10.05.2016
Памер1.77 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

ранейшую, мурзатую, затурканую і няшчасную дзяўчынёху, якой проста прысніліся ўсе гэтыя прыгоды?.. І як жа страшна будзе прачынацца. Замест прыгожай, фантастычнай казкі — безвыходная, безнадзейная шэрасць, замест жмені каштоўных камянёў — заціснутае ў брудным кулачку бананавае лупінне…

Эпілог


Здзіўленне бабулек каля пад’езда. — Кватэра. — Крушынскі выяўляе сябе як практычны чалавек. — Чорная жамчужына. — Аб чым стукаюць колы?

Надышла вясна. Быў канец красавіка. Даволі моцна падпякала сонца і асабліва адчувалася гэта ў горадзе, нават тут, у кампактным, утульным старым раёне Гомеля, дзе амаль кожны дворык, створаны з пяціпавярховых «хрушчовак», патанаў у зеляніне клёнаў і ліп. На клумбах, газонах — скрозь, дзе не было вытаптана, усё жаўцела дзьмухаўцамі, гэтымі

маленькімі копіямі сонца, гэтымі пасланнікамі неба на зямлю, гэтымі прадвеснікамі скорага лета…

Да адной з «хрушчовок» ціха падкаціў блакітны «мэрсэдэс». Бабулькі, што ўрадок сядзелі на лаўцы каля пад’езда, насцярожыліся. З «мэрса» выйшаў высокі, плячысты, добра апрануты і чыста паголены мужчына. Крыху бракаваў яго знешнасці толькі доўгі

крывы шнар на ўсю шчаку. Мужчына адчыніў заднія дзверцы і памог выйсці адтуль дзяўчыне, ці нават дзяўчынцы — танклявай, вельмі прыгожай і коратка падстрыжанай; хутчэй за ўсё (падумалі бабулькі) дачцэ.

Потым з машыны выбралася бабуля, на выгляд яшчэ старэйшая за тых, што сядзелі на лаўцы. Мужчына хацеў і ёй дапамагчы, але яна спалохана схавала рукі за спіну. У «мэрсе» застаўся толькі мужчына за рулём.

Дзіўная працэсія зайшла ў пад’езд.

Першым па лесвіцы падымаўся Крушынскі, следам — маці Вікі, якую яны толькі што забралі з бальніцы-«начлежкі»; апошняю ішла Віка. Дзяўчынка толькі цяпер пачынала здагадвацца, што за сюрпрыз сабраўся зрабіць ёй з маці Крушынскі. Але, баючыся памыліцца, усё яшчэ верыла не да канца.

Спыніліся на трэцім паверсе, перад металёвымі дзвярыма ажно з двума «вочкамі». Крушынскі адчыніў замок ніжні, адчыніў верхні. Усё гэта крыху нагадвала адмыканне сейфа. Увайшлі ў кватэру. Памяшканне было падобнае на офіс або на гатэльны

нумар. Вельмі светла. Даволі прасторна. Нічога лішняга. Белыя шпалеры і чорныя мэбля.

— Сядайце, калі ласка, — Крушынскі мякка ўзяў жанчыну за локаць і падвёў да канапы.

Жанчына свабодна сесці не адважылася; прыткнулася на самым краечку. Было відаць, яна абсалютна не разумее, што ж тут адбываецца.

Віка стаяла каля камп’ютэрнага століка. Крушынскі падыйшоў да яе. Узяў са століка тэчку з паперамі.

— Віка, тут усё, што трэба. Гэтая кватэра вашая. Тры пакоі, еўрарамонтам праробленыя ў чатыры. Кухня, ванная, дзве лоджы, лядоўня, тэлевізар, камп’ютэр, мэбля на першы час… Словам, разбярэшся.

— Што… усё гэта значыць, Крушынскі?

— Кватэра прыватызаваная, гэта ваша з маці ўласнасць, — не слухаючы дзяўчынку, казаў ён. — Вось ордэр.

Адна паперка легла на стол.

— Як… табе гэта ўдалося?!

— Я забраў пашпарт тваёй маці, — растлумачыў Крушынскі. — Помніш, калі мы

прыязджалі зімой? І хадзілі… ну, у бальніцу? Дарэчы, вось ён.

Паклаў на стол пашпарт.

— Вось табе, — зашамацела яшчэ адна паперка, — даведка, што з восені ты залічана ў гімназію… Адна з лепшых! — паспешліва дадаў ён, нібы напярод баючыся спрэчкі. — Платная, з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры!

— Дзякую…

— Вось даведка, што ўсё заплачана да канца вучобы.

Яшчэ два дакументы — з рознымі круглымі, квадратнымі і трохкутнымі пячаткамі — ляглі на стол. «Договор в пользу третьего лица» — ухапіла вачыма Віка.

— Вось гэта, глядзі, — гэта самае важнае…

Копія дамовы банкаўскага ўкладу на тваё імя. Пакуль табе не споўніцца чатырнаццаць, працэнты будзе атрымліваць маці. А з наступнага году — ты.

— Ко… колькі? — спытала Віка, заліўшыся чырванню.

Аднак Крушынскі не здзівіўся пытанню.

— Гэта вылічваецца проста. Пакладзена ў банк тры тысячы даляраў, так? Пятнаццаць адсотак у год… Падай, калі ласка. ручку… Дзелім на дванаццаць месяцаў… Так! А тое, што атрымалася — на 1, 25… Атрымоўваем каля трохсот, — падняў на Віку вочы Крушынскі, — даляраў. Думаю, з вас хопіць.

Дзяўчынка адвярнулася.

— Крушынскі… Няўжо гэта праўда? Тое, што цябе… так душаць чужыя грошы? І ты так хочаш пазбавіцца ад іх?

— А ты не разважай па-даросламу, — параіў ён. — Табе не пасуе. Як мне мая барада некалі… Ну, усё!

Ён падняўся. На твары яго блукала ўсмешка, а вочы былі сумныя.

— Паеду; трэба яшчэ Ціму купіць матацыкл… Зялёнага колеру.

— Ты раскажаш ім, ну, Ціму з Валікам, пра ўсё? — спытала Віка і чамусьці азірнулася на маці.

— Не, канечне.

— Разумею… Пачакай! — усклікнула яна, калі Крушынскі пакіраваўся да дзвярэй. — Мы што, вось так… і растанемся?!

Ён усё пасміхаўся разгублена. Сам не ведаў, як трэба паводзіцца ў такіх выпадках.

— Чаму растанемся? Мы ж ведаем адрасы… Ведаем, дзе адзін аднаго шукаць…

— Ты і праўда вырашыў вяртацца? Можа, пажывеш тут хоць тыдзень, ці два? — без аніякай надзеі спытала яна.

— Паеду, — сказаў ён. — Не адпускае…

Віка зразумела, што гэта «афганец», авальны партрэт хлопца на помніку не адпускае

Крушынскага.

— Пачакаем! — бадзёра сказаў ён. — Можа, і адпусціць… Калі-небудзь… Ну, ну, Віка! Не ўздумай плакаць!

Хай хутчэй адпускае, — прамармытала яна, выціраючы вочы. — Якраз і я адрасту… І калі адпусціць — прыходзь! У любы час дня і ночы… Я буду думаць пра цябе. І чакаць…

Раптам Крушынскі ўспомніў штосьці і хутка засунуў руку ў кішэнь.

— Ледзь не забыў. Табе, на памяць, — паклаў на стол маленькі, малахітавага колеру футарал і выйшаў, не развітваючыся, ляпнуўшы за сабою дзвярыма.

У футарале ляжала чорная гарошына. Густа-цяжка-ртутная, як кропля акамянелай нафты. Апраўленая ў тонкія карункі срэбра — і на срэбным танюсенькім ланцужку. Гэта была чорная жамчужына, самая рэдкая ў свеце, якую здабываюць толькі ў адным месцы ў Паўднёвай Афрыцы…

Блакітны «Мэрсэдэс» з шыкам даставіў Крушынскага да вакзала. Яшчэ праз гадзіну цягнік «Гомель — Гродна» адправіўся ў сухапутнае падарожжа па Беларусі. Крушынскі сядзеў адзін у чатырохмесным купэ.

«Ча-каць! Ча-каць! Ча-каць!» — старанна, упарта выстуквалі колы.

…Тое ж самае застаецца і нам з вамі, шаноўныя чытачы.

Чакаць. Чакаць!

І верыць, што і ў герояў аповесці, і ў нас з вамі ўсё будзе добра. Усе іхнія і нашыя мары рана ці позна абавязкова спраўдзяцца. Дзе-небудзь, калі-небудзь…



Мінск, 2001г.


1 Камфоркі

2 Дагледжаныя, выпешчаныя.


3 З верша Міколы Кусянкова "Рэквіем".

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка