Адкрыты ўрок на тэму:
«Насiце на руках бацькоў…»
( паводле лiтаратурнай казкi
У.Караткевiча «Нямоглы бацька»)
Мэты ўрока:
-вучыць цэласна ўспрымаць сюжэт;
-выяўляць ключавыя эпiзоды , важныя для характарыстыкi герояў;
-спрыяць спасцiжэнню вучнямi iдэi казкi.
Эпiграф: “Шануйце дабрыню, хай i слабую,
Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую”
У.Караткевiч
Ход урока
-
Арганізацыйны момант.
-
Работа з матэрыялам урока.
( дзецi эпiграф запiсваюць у сшыткi )
На дошцы – дзiцячыя малюнкi з выявамi персанажаў лiтаратурных i
народных казак.
-
Уступнае слова настаўнiка:
Сёння,дзецi, наш урок прысвячаецца творчасцi i 82-ой гадавiне з дня
нараджэння любiмага многiмi паэта, пiсьменнiка, казачнiка У.Караткевiча.
На пачатку навучальнага года мы чыталi верш «Бацькаўшчына». Раней мы
абмеркавалi казкi , складзеныя нашым народам , а таксама лiтаратурную
казку Я.Коласа «Крынiца».
-Iтак, сёння на уроку мы разам з вамi будзем спасцiгаць сутнасць добрых
I дрэнных учынкаў , прыроду iх узнiкнення.
(На дошцы запiсаны так званыя светлыя I цёмныя пачуццi):
1 захапленне,
2 замiлаванасць,
3 страх,
4 расчараванне,
5 душэўны пад ём.
Пятро Гнат
1 ,2, 5 3, 4
( дзецi разам з настаўнiкам размяркоўваюць нумары)
-Iтак, светлыя пачуццi ўвасоблены ў вобразе Пятра, цёмныя - звязаны з вобразам Гната.
Т.ч. стала зразумела, што менавiта на пачутку ўзнiкнення жыцця на Зямлi i мог узнiкнуць такi Закон. ( характарызуем Закон)
( на дошцы: Закон карысцi:
1 дзiкi (як самi людзi)
2 бесчалавечны( у адносiнах да чалавека)
3 жорсткi
4 цёмны( як i сама свядомасць).
-
Дзецi , а хто ў казцы асаблiва трымаўся гэтага Закону i чаму? (зачытаць)
-
Чаму iменна Гнат, а не хто iншы?
-
Зачытайце эпiзод сустрэчы жыхароў вёскi вакол супольнага
дуба(прасачыўшы за мовай Гната).
-
Як яго мова характарызуе яго чалавечыя i маральныя якасцi?
-Хiтры , злы Гнат , з якiм трэба змагацца ягонымi метадамi. Пятро вырашае
не iсцi напралом, а абяззброiць Гната, аказаўшыся больш разумным, больш
кемлiвым.
-
Пракаменцiраваць эпiзод , як Пятро збiрае бацьку ў пушчу.Як у дзеяннях i словах праяўляецца яго любоў да бацькi.
-
Мы прасачылi за мовай i паводзiнамi Пятра. Цi мог такi чалавек, як Пятро, падтрымаць гэты Закон i паступiць так, як паступалi ўсе?
-
I што прадпрымае Пятро?
-Пятро парушыў Закон ,усталяваўшы свой асабiсты Закон Дабрынi,Закон
Чалавечнасцi,Закон павагi да старэйшых.
Вывад: Пятро:добры, смелы, рашучы, кемлiвы, здольны да высокiх пачуццяў,
самаахвярны. (дзецi запiсваюць у сшыткi)
-
Чаму вучыць нас гэты твор? У якiх радках заключаны галоўны сэнс казкi? (зачытаць).
-
У чым сiла бацькi?
-
Цi заўсёды дзецi шануюць сваiх бацькоў?
-
Вашы ўражаннi ад урока?
-
Дамашняе заданне :
Вуснае выказванне “Чаму трэба шанаваць бацькоў” |