Аддзел папярэдняга расследавання удфр кдк па Мінскай вобл. І горадзе Мінску




Дата канвертавання17.03.2016
Памер12.05 Kb.
Аддзел папярэдняга расследавання УДФР КДК

па Мінскай вобл. і горадзе Мінску

220013, г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 3, кв. 2

заяўнік: Прозвішча, імя, імя па бацьку



адрас, тэлефон
аб асабістай паруцы
ХАДАЙНІЦТВА

(у парадку арт. 121 КПК)


Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, у адпаведнасці з арт. 121 КПК Рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва, што падазраваны Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, знаходзячыся на волі не схаваецца ад органу крымінальнага пераследу і суда, не будзе перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яе судом, і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.
Прашу азнаёміць Бяляцкага А.В. з дадзеным хадайніцтвам і, у выпадку атрымання ад яго згоды на маё паручыцельства, гатовы даць падпіску аб асабістай паруцы ў адпаведнасці з законам. Пра адказнасць пры здзяйсненні падазраваным Бяляцкім А.В. дзеянняў, для папярэджання якіх ужыта асабістае паручыцельства, прадугледжанае ч. 4. арт. 121 КПК, мне вядома.
Пры вырашэнні гэтага пытання прашу ўлічыць характар падазрэнняў (або абвінавачванняў), высунутых супраць яго, асобу падазраванага, яго ўзрост, стан здароўя, тое, што ён з'яўляецца вядомым грамадскім дзеячам, як унутры краіны, так і за мяжой, мае пастаяннае месца жыхарства, што па справе адсутнічаюць дадзеныя аб тым, што ён можа схавацца ад органаў крымiнальнага пераследу або суда, перашкодзіць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы або разгляду яе судом.
Пра прынятае рашэнне прашу паведаміць мне ва ўстаноўленым законам парадку.

__________________ ________________________________

(дата) (прозвішча, імя, імя па бацьку, подпіс)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка