-
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
www:ts.adukatar.net
Выпуск 15 (334) ( 16 красавіка 2009 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
-
Дарагія калегі! 2
15 год дабрачыннай працы 2
Фэст экскурсаводаў на Гарадзеншчыне 2
Вялікдзень для хворых дзетак 3
Эўрапейскі Суд за свабодны доступ НГА да інфармацыі 3
Творчы спабор “Сямейны альбом. 1989-2009” 4
Канфэрэнцыя па ўдзеле ва Ўсходнім партнэрстве 4
Летнік для аматараў птушак 5
Магчымасьці навучаньня ў ВНУ Ўроцлава 5
Спабор гісторый “Як я знайшоў працу?” 6
Спабор летніх адукацыйных праектаў 6
Акадэмія салідарнасьці 7
Летняя школа ў Варшаве 7
-
уверх
Дарагія калегі!
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” і рэдакцыя “Кронікі” віншуюць усіх праваслаўных хрысціян
са сьвятам Уваскрасеньня Хрыстовага!
уверх
18 красавіка ў Фарным касцёле адбудуцца юбілейныя ўрачыстасьці з нагоды 15-годдзя дзейнасьці рэлігійнай місіі “ Дабрачыннае таварыства Карытас” на тэрыторыі Гродзенскай епархіі.
Як паведаміла рэферэнт арганізацыі Алена Міхайлік, на імпрэзе плануецца сьвяточны канцэрт, выступы гасьцей з розных эўрапейскіх краін, супрацоўнікаў Карытасу, прадстаўнікоў улады і ўручэньне прэміі місіі за супрацоўніцтва ў некалькіх намінацыях.
Рэлігійная місія “Карытас” займаецца дабрачыннай дзейнасьцю па шэрагу накірункаў. У Гародні існуе пункт дапамогі бедным людзям, дзе шматдзетныя сем’і, дзеці-сіроты, сацыяльна неабароненыя грамадзяне могуць атрымаць ежу і ўжыванае адзеньне. Карытас супрацоўнічае таксама са шпіталямі, якім дапамагае медычным абсталяваньнем, лекамі, мэбляй. Ёсць свой бясплатны аптэчны пункт, у якім людзі састарэлага ўзросту, інваліды або іншыя людзі ў патрэбе могуць атрымаць лекі. У кірунку працы з дзецьмі Карытас дапамагае школьнымі прыладамі дзецям-сіротам, дзецям з шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных семьяў. У вёсцы Нецеч Лідскага раёна існуе дзіцячы летнік Карытасу. Па Гарадзеншчыне пры касцёлах працуюць парафіяльныя секцыі – у Воранаве, Слоніме, Іўі, Лідзе і іншых мясцовасцях.
У Карытасе Гарадзенскай епархіі стала працуе 11 чалавек і 200 валанцёраў, якія дапамагаюць у дабрачыннай дзейнасці – дактары, настаўнікі і інш.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Фэст экскурсаводаў на Гарадзеншчыне
Каля 30 пешых экскурсій пройдуць у Гародні, Менску, Полацку і іншых гарадах краіны 18-19 красавіка ў межах «Фэсту экскурсаводаў».
Фэст ладзіцца з нагоды сьвяткаваньня ў Беларусі 18 красавіка Міжнароднага дня помнікаў і мясьцінаў, які будзе адзначацца ўжо 26-ы раз па ініцыятыве ЮНЭСКА. Экскурсіі будуць праводзіць як прафэсыйныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, дасьледчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна.
У Гародні і вобласьці 18 красавіка адбудуцца наступныя «падарожжы»:
1. Помнікі і славутыя мясьціны старадаўняга мястэчка Дварэц у Воранаўскім р-не, збор у 10.00, каля касьцёла.
2. Экскурсія па Наваградку, пачатак 10.30, каля Краязнаўчага музея
3. Экскурсія па Старой Гародні: месца сустрэчы каля помніка Вітаўту Вялікаму паміж Старым і Новым замкамі ў 11.50, экскурсавод Тацьцяна Казак.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Грамадзкая дабрачынная арганізацыя “Гарадзенкі дзіцячы хоспіс” сумесна з ААТ “Малочны мір” і Праваслаўнай Царквой ладзіць 20 красавіка дабрачыную акцыю “Дзень Велікодны”.
У гэты дзень прадстаўнікі хоспіса, гарадзенскага малочнага завода і сьвятар айцец Сергій наведаюць 10 сем’яў, у якіх выхоўваюцца цяжка і невылечна хворыя дзеці. Бацькам і дзецям распавядуць пра традыцыі святкаваньня Вялікадня, будзе арганізаваны малебен.
Для хворых дзяцей і іх семьяў – гэта цудоўная магчымасць адчуць сваю прыналежнасць да вялікага свята, прыемна пабавіць час у кампаніі дабразычлівых людзей.
Па пытаньнях правядзеньня акцыі, а таксама дзейнасці хоспіса зьвяртайцеся да Адар’і Гуштын, PR-мэнэджэра ГДА “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” па тэлефонах: +37529 58-81-741 (МТС), +37525 972-37-64 (life:), е -mail: journalist1989@yandex.ru
Паводле http://t-styl.info
уверх
Абмежаваньне доступу да інфармацыі няўрадавым арганізацыям парушае свабоду слова, бо НГА выконваюць функцыі, параўнальныя з функцыяй сродкаў масавай інфармацыі.
Такое рашэньне прыняў Эўрапейскі Суд па Правах Чалавека на скаргу вянгерскай няўрадавай арганізацыі.
Пастанова суда сьведчыць, што вянгерскі канстытуцыйны суд парушыў свабоду слова і доступу да інфармацыі, гарантаваныя эўрапейскай канвенцыяй правоў чалавека, адмовіўшы Вянгерскаму Таварыству Правоў Грамадзян азнаёміцца з тэкстам скаргі аднаго з дэпутатаў парламента на закон супраць наркотыкаў. Таварыства Правоў Грамадзян хацела адказаць на гэтую скаргу, але суд, спаслаўшыся на неабходнасьць абароны асабістых дадзеных, не дазволіў азнаёміцца з тэкстам скаргі.
Пастанова Суда па Правах Чалавека падкрэсьлівае непарыўную сувязь паміж свабодай слова і доступам да інфармацыі. Суд у Стразбурзе падкрэсьліў, што адмова дзяржаўных ворганаў у прадстаўленьні інфармацыі няўрадавым арганізацыям можа разглядацца як цэнзура.
Паводле Gazety Wyborczej
уверх
 Абвесткі:
|
уверх
Творчы спабор “Сямейны альбом. 1989-2009”
Гарадзенцы могуць узяць удзел у спаборы, прысьвечаным 20-ай гадавіне ад моманту падзеньня Бярлінскага мура і аб’яднаньня Германіі.
Да ўдзелу ў спаборы, які ладзіцца Інстытутам імя Гётэ ў Менску, можна дасылаць сямейныя гісторыі ў выглядзе фотаздымкаў, калажоў, малюнкаў, фільмаў, што адлюстроўваюць імгненьні таго пераломнага моманту ў жыцьцях ня толькі немцаў, але і беларусаў.
Мовы спабора: нямецкая, беларуская, русская.
Апошні тэрмін – да 30 верасьня.
Працы трэба дасылаць на эл.пошту volontaer@minsk.goethe.org альбо звычайнай поштай з паметкай «Сямейны альбом» на адрас Інстытута імя Гётэ ў Менску:
Вул. Фрунзе 5, 220034 Менск.
уверх
Канфэрэнцыя па ўдзеле ва Ўсходнім партнэрстве
Платформа падтрымкі супрацоўніцтва беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасьці і мясцовых уладаў у супрацоўніцтве з “Офісам за дэмакратычную Беларусь” (Брусэль) запрашаюць да ўдзелу ў канфэрэнцыі “Удзел грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнэрства”.
Канфэрэнцыя ладзіцца 22 красавіка ў будынку Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (IBB) па адрасе: пр. Газеты “Праўда”.
Усходняе партнэрства – гэта новая шматбаковая платформа супрацоўніцтва, прапанаваная Эўразьвязам шасьці краінам Усходняй Эўропы і Паўднёвага Каўказу: Арменіі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.
Арганізатары канфэрэнцыі запрашаюць арганізацыі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, паўнамоцных прадстаўнікоў беларускай дзяржавы і прадстаўнікоў экспертнай супольнасьці да шырокага публічнага абмеркаваньня наступных пытаньняў:
1. Якая роля і значэньне Усходняга партнэрства для Беларусі?
2. Як павінен быць арганізаваны Форум грамадзянскай супольнасьці, каб судзейнічаць больш актыўнаму ўцягваньню грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў ініцыятыву Усходняга партнэрства?
3. Якім чынам трэба арганізаваць работу форуму, у прыватнасьці:
· Якім чынам Форум грамадзянскай супольнасьці можа дапамагчы дасягненьню мэтаў Усходняга партнэрства?
· Якім чынам павінен вызначацца ўдзел у працы Форуму?
· Якія структуры мусіць мець Форум? Якім чынам ён будзе ўзаемадзейнічаць з іншымі
структурамі Усходняга партнэрства (платформамі, камітэтамі і г.д.)?
· Якую ролю мусіць узяць на сябе Эўрапейская камісія, што да запуску праекта Форуму і яго працы?
Для ўдзелу ў канфэрэнцыі неабходна. даслаць заяўку на электронны адрас: belarus-europe@tut.by .
Апошні тэрмін – да 19 красавіка.
Выдаткі на праезд і пражываньне арганізатарамі не кампенсуюцца.
У якасьці дакладчыкаў на канфэрэнцыю таксама запрашаюцца ўдзельнікі, якія дашлюць тэзісы з прапановамі ад арганізацый грамадзянскай супольнасьці Беларусі для Эўрапейскай камісіі.
Па ўсіх пытаньнях зьвяртацца да каардынатаркі аргкамітэта Юліі Галіноўскай на
эл. пошту: belarus-europe@tut.by , тэл./факс (017) 2454118; (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00).
уверх
Летнік для аматараў птушак
З 25 красавіка да 5 траўня ў Тураве (Гомельская вобл.) Грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць летнік па кальцаваньні кулікоў ды іншых водна-балотных відаў птушак.
Летнік адбудзецца на базе станцыі кальцаваньня птушак “Тураў”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы старэйшыя за 18 год, перавага аддаецца студэнтам.
Удзел у праекце дапаможа атрымаць падставовыя навыкі ў асноўных арніталягічных методыках па вывучэньні веснавой міграцыі і кальцаваньні птушак.
Падчас летніка можна навучыцца асноўным навыкам вызначэньня кулікоў і іншых відаў птушак, асноўным прынцыпам вызначэньня ўзросту і полу птушак.
Праезд, пражываньне і харчаваньне – за кошт арганізатараў.
Удзельнікам неабходна мець высокія гумовыя боты, спальнікі.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Натальлі Карліёнавай: 922-13-05 (Velcom).
Паводле http://ptushki.org
уверх
Магчымасьці навучаньня ў ВНУ Ўроцлава
Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Ўроцлаве. Трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Эўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сылезіі.
Галоўная мэта праекту - ня толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але й даць інфармацыйную й кансультацыйную падтрымку. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучаньня, кансультацыі па працэдуры ўступленьня, афармленьне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучаньня, моўна-адаптацыйны курс - усё гэта асыстэнты «Teraz Wrocław» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.
Пералік дзяржаўных і прыватных вышэйшых навучальных установаў:
* Уроцлаўскі ўнівэрсытэт;
* Уроцлаўская палітэхніка;
* Эканамічны ўнівэрсытэт ва Ўроцлаве;
* Уроцлаўскі ўнівэрсытэт натуральных навук;
* Ніжнесілезская вышэйшая школа;
* Вышэйшая банкаўская школа ва Ўроцлаве;
* Вышэйшая школа мэнэджмэнту «Edukacja»;
* Вышэйшая школа грамадзкай прыхалёгіі ва Ўроцлаве (SWPS).
Удзельнікам праекта можа стаць кожны, хто жадае атрымаць адукацыю ў адной з ВНУ, прэзэнтаваных «Teraz Wrocław», і ўжо мае атэстат поўнай агульнай сярэдняй адукацыі (альбо дыплём бакаляўра ці магістра), а таксама валодае польскай мовай.
На безкаштоўнае навучаньне можа прэтэндаваць кандыдат ва ўзросьце да 26 год, які не зьяўляецца ўладальнікам Карты Паляка, раней не атрымоўваў вышэйшай адукацыі ў Польшчы, валодае польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе навучацца, а таксама мае высокі бал атэстату.
Што прапануюць ўроцлаўскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, як стаць удзельнікам праекту «Teraz Wrocław» і чаму Ўроцлаў называюць горадам сустрэчаў, можна даведацца на вэб-пляцоўцы праекту: http://www.study-in-wroclaw.pl/.
За дадатковай інфармацыяй зьвятрайцеся па кантактах: +48 71 368 0892-5,         +48 71 368 0895, office@studyinwroclaw.com .
Паводле рассылкі belngo.info".
уверх
уверх
Спабор гісторый “Як я знайшоў працу?”
Інфармацыйны партал www.kariera.by запрашае да ўдзелу ў спаборы гісторый, якія адлюстроўваюць ваш асабісты досьвед пераходу ад навучаньня да працы.
Апошні тэрмін падачы гісторый – да 20 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.kariera.by/post-164/
уверх
Спабор летніх адукацыйных праектаў
Настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных
установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы,
грамадзкія арганізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі,
настаўнікамі і мясцовай супольнасьцю, запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы летніх
адукацыйна-інфармацыйных праектаў.
Для ўдзелу ў спаборы неабходна запоўніць анкету-заяўку, якая разьмешчаная па эл. адрасе http://nastaunik.info/files/f/582_ankieta_leta.doc , і даслаць яе на электронны адрас 2009leta@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 4 траўня.
Паводле nastaunik.info
уверх
Акадэмія салідарнасьці
Tertio Millennio і Эўрапейскі Цэнтар Салідарнасьці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасьці”.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 траўня.
Падаць заяўку можна на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.akademiasolidarnosci.pl/zapisz_sie/formularz.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Летняя школа ў Варшаве
З 1 па 21 ліпеня Варшаўскі ўнівэрсытэт ладзіць ХІХ Міжнародную школу гісторыі і сучаснасьці Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Мовы школы – польская і ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 10 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя на ангельскай мове зьмешчаная на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.studium.uw.edu.pl
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
|