Ад дыктатура да дэмакратыі канцэптуальныя асновы вызвалення




старонка6/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.91 Mb.
1   2   3   4   5   6

Пагроза новай дыктатуры
Шмат год таму Арыстоцель папярэджваў, што "…тыранія можа пераўтварыцца ў тыранію…".14 Ёсць таму шматлікія гістарычныя прыклады - Францыі (якабінцы і Напалеон), Расіі (бальшавікі), Ірана (Аятола), Бірмы (СЛОРС) і іншых краін, калі падзенне рэжыму прыгнёту разлядаецца некаторымі асобамі ці групамі толькі як магчымасць стаць новымі ўладарамі. Іх матывы могуць быць рознымі., але вынікі заўсёды прыкладна аднолькавыя. Новая дыктатура можа аказацца яшчэ больш жотрсткай, чым старая.
Яшчэ да падзення дыктатуры члены ўраду старога рэжыму могуць паспрабаваць апярэдзіць дэмакратаў, інсцэніраваўшы дзяржаўны пераварот, каб перахапіць перамогу ў народнага супраціўлення. Яны могуць абвясціць звяржэнне дыктатуры, але на справе будуць імкнуцца навязаць новую падфарбаваную мадэль старога рэжыму.


Блакіраванне пераваротаў
Ёсць спосабы, з дапамогай якіх можна пазбегнць пераваротаў, скіраваных супраць новага вызваленага грамадства. Аднаго ведання такой магчымасці абароны часам дастаткова, каб пазбегнуцьгоршага. Падрыхтаванасць можа прадухіліць пераварот.
Неадкладна пасля перавароту путчысты патрабуюць прызнання легітымнасці, г.зн. прызнання іх маральнага і палітычнага права кіраваць краінай. Таму першы асноўны прынцып абароны ад перавароту – адмаўленне ў легітымнасці путчыстам.
Путчыстам таксама неабходна, каб грамадскія лідэры і насельніцтва аказвалі ім падтрымку, вагаліся ці заставаліся пасіўнымі. Путчысты патрабуюць супрацоўніцтва ад спецыялістаў і дарадцаў, чыноўнікаў і дзяржаўных служачых, адміністратараў і суддзяў, каб кансалідаваць свай кантроль над аслабленым грамадствам. Путчыстам таксама патрабуецца, каб тыя людзі, што кіруюць палітычнай сістэмай, грамадскімі інстытутамі, эканомікай, паліцыяй і ўзброенымі сіламі, пасіўна падпарадкаваліся і выконвалі свае звыклыя функцыі ў адпаведнасці з загадамі і палітыкай путчыстаў.
Другі важны прынцып абароны ад перавароту – аказаць супраціў путчыстам шляхам адмаўлення ў супрацоўніцтве і непакарэння. У супрацоўніцтве і дапамозе трэба адмовіць. Супраць новай пагрозы можна выкарыстоўваць усё тыя ж сродкі барацьбы, што і супраць дыктатуры, але прымяняць іх неадкладна. Калі перавароту адмовіць у легітымнасці і супрацоўніцтве, ён можа загінуць ад палітычнага знясільвання, і будзе адроджаны шанец пабудовы дэмакратычнага грамадства.
Распрацоўка канстытуцыі
Новая дэмакратычная сістэма патрабуе канстытуцыі, што ўстанаўлівае пажаданыя рамкі дэмакратычнага праўлення. У канстытуцыі павінны быць сфармуляваны мэты ўрада, межы дзяржаўнай улады, спосаб і срокі выбараў, падчас якіх будуць абраны ўрадавыя чыноўнікі і заканадаўцы, неад'емныя правы грамадзян, а таксама адносіны нацыянальнага ўраду з мясцовымі органамі кіравання.
У межах цэнтральнага ўрада, калі ён застанецца дэмакратычным, павінен ўсталявацца выразны падзел ўлады паміж заканадаўчай, выканаўчай і судзебнымі галінамі. Неабходна ўсталяваць жорсткія абмежаванні на дзейнасць паліцыі, службы разведкі і ўзброеных сіл і забараніць ім любое ўмяшальніцтва ў палітыку.
У інтарэсах захавання дэмакратычнай сістэмы і пазбягання дыктатарскіх тэндэнцый і мер, пажадана, каб канстытуцыя ўстанаўлівала федэральную сістэму з правамі, .якая дэлігуецца рэгіянальным, раённым і мясцовым узроўням ўпраўлення. У некаторых выпадках можна разглядзець магчымасць выкарыстання швейцарскай сістэмы кантонаў, у якой невялікія тэрыторыі маюць асноўныя паўнамоцтвы, застаючыся часткай краіны.
Калі канстытуцыя, што ўтрымлівала шмат з гэтых палажэнняў, існавала раней у гісторыі краіны, то, улічваючы папраўкі, можна ўвесці яе зноў. Пры адсутнасці старой канстытуцыі магчыма выкарыстоваць канстытуцыю пераходнага перыяду. Але, верагодна, што прыйдзецца распрацоўваць новую канстытуцыю. Падрыхтоўка новай канстытуцыі патрабуе значнага часу і роздумаў. У гэтым працэсе ўдзел народа неабходны для ратыфікацыі новага тэксту ці паправак. Трэба вельмі асцярожна ўводзіць у новую канстытуцыю абавязацельствы, якія пазней немагчыма будзе выканаць, ці палажэнні, якія патрабуюць высокай цэнтралізацыі праўлення, бо як адно так і іншае можа выклікаць новую дыктатуру.
Тэкст канстытуцыі павінен быць лёгкім для ўспрыняцця насельніцтва. Канстытуцыя не павінна быць складанай ці двухсэнсоўнай, каб толькі юрысты і іншыя эліты маглі яе зразумець.
Дэмакратычная палітыка абароны

Вызваленая краіна можа сутыкнуцца з пагрозаю звонку і гэта патрабуе абароны. Замежныя дзяржавы таксама могуць паспрабаваць усталяваць эканамічнае, палітычнае і ваеннае панаванне.


У інтарэсах падтрымання ўнутранай дэмакратыі, неабходна разглядзець пытанні аб прымяненні асноўных прынцыпаў палітычнай непадпарадкаванасці ў адносінах да патрабавання нацыянальнай абароны.15 Калі супраціўленне перайшло непасрэдна ў рукі грамадзян, новыя свабодныя дзяржавы не здолеюць ствараць моцныя абаронныя сілы.Гэтыя сілымогуць пагражаць дэмакратыі і патрабуюць буйных эканамічных рэсурсаў, што могуць спатрэбіцца для іншых патрэбаў.
Нельга забываць, што некаторыя групы праігнаруюць любыя палажэнні канстытуцыі ў сваім імкненні стаць новымі дыктатарамі. Таму насельніцтва павінна быць гатовым адыграць сваю ролю і прымяніць палітычную непакару і адмовіцца ад супрацоўніцтва з дыктатарамі, а таксама захаваць дэмакратычныя структуры, правы і прцэдуры.
Ганаровы абавязак
Дзеянне ў негвалтоўнай барацьбе заключаецца не толькі ў паслабленні і ліквідацыі дыктатараў, але і ў тым, каб надаць сілы прыгнечаным. Дадзены спосаб дазваляе браць уладу і тым людзям, якія раней адчувалі сябе толькі пешкамі ці ахвярамі, і зараз могуць уласнымі намаганнямі заваяваць свабоду і справядлівасць. Такая барацьба выклікае патрэбныя наступствы, бо замацоўваюць самапавагу і ўпэўненасць у сябе раней бездапаможных людзей.
Важным трывалым і станоўчым наступствам пасля прымянення негвалтоўнай барацьбы, з'яўляецца тое, што грамадства гатова вырашаць цяперашнія і будучыя праблемы. Яны могуць уключаць злоўжыванні і карупцыю ва ўрадзе, жорсткае абыходжанне з любой групай, эканамічную несправядлівасць, а таксама абмежаванні, што накладаюцца на дэмакратычныя якасці палітычнай сістэмы. Насельніцтва, якое мае вопыт палітычнага непадпарадкавання, больш устоўлівае перад будучымі дыктатурамі.
Пасля вызвалення негвалтоўная барацьба дае спосабы абароны дэмакратыі, грамадзянскіх свабод, правоў меншасцей і паўнамоцтваў рэгіянальных, раённых і мясцовых інстытутаў кіравання. Такія спосабы таксама даюць сродкі, з дапамогай якіх асобныя людзі ці групы могуць мірна выказаць свае незадавальненне па праблемах, а не звяртацца да тэрарызму ці партызанскай вайны.
Развагі над негвалтоўнай барацьбой могуць апынуцца карыснымі для ўсіх, хто імкнецца збавіць свой народ з-пад дыктатарскага гнёту і жадае ўсталяваць трывалую дэмакратычную сістэму, з павагай да свабоды чалавека.
Са сказана вышэй вынікае наступнае:


  • Вызваленне ад дыктатуры рэальна;

  • для гэтага патрабуецца мудры аналіз і стратэгічнае планаванне;

  • патрабуецца пільнасць, упартая праца і дысцыплінаваная барацьба, часта з вялікімі ахвярамі.

Выраз "Свабода не бывае свабоднай" справядлівы. Няма знешняй сілы, якая дала б прыгнечанаму народу пажаданую свабоду. Людзям неабходна навучыцца самім заваёўваць яе. Гэта нялёгкая справа.


Калі людзі зразумеюць, што патрабуецца ад іх для вызвалення, яны змогуць выпрацоўваць дзеянні, якія, праз цяжкую працу змогуць прынесці свабоду. Тады яны здолеюць пабудаваць новы дэмакратычны парадак і будуць гатовыя яго абараняць. Свабода, заваяваная такой барацьбой, можа стаць даўгавечнай. Яе могуць падтрымліваць моцныя людзі, прыхільныя да яе захавання і ўмацавання.

ДАДАТАК
МЕТАДЫ НЕГВАЛТОЎНЫХ ДЗЕЯННЯЎ


МЕТАДЫ НЕГВАЛТОЎНАГА ПРАТЭСТУ І ПЕРАКАНАННЯ

Афіцыйныя заявы

  1. Публічныя выступленні

  2. Лісты пратэсту ці падтрымкі

  3. Дэкларацыі арганізацый і устаноў

  4. Публічныя заявы з подпісамі вядомых людзей

  5. Дэкларацыі абвінавачвання і намераў

  6. Групавыя ці масавыя петыцыі

Кантакт з шырокай аудыторыяй

  1. Лозунгі, карыкатуры і сімвалы

  2. Знамёны. плакаты і наглядныя сродкі

  3. Улёткі, памфлеты і кнігі

  4. Газеты і часопісы

  5. Магнітафонныя запісы, пласцінкі, радыё, ТВ

  6. Надпісы ў паветры (самалётамі) і на зямлі (распашкай глебы, пасадкай раслін, камянямі)

Групавыя акцыі

13. Дэпутацыі

14. Сатырычныя ўзнагароды

15. Групавое лоббі

16. Пікетаванне

17.Псеўда-выбары



Сімвалічныя грамадскія акцыі

  1. Вывешванне сцягоў выкарыстанне прадметаў сімвалічных колераў

  2. Нашэнне сімвалаў

  3. Малітвы і багаслужэнні

  4. Перадача сімвалічныз аб'ектаў

  5. Распрананне ў знак пратэсту

  6. Знічтажэнне сваёй ўласнасці

  7. Сімвалічнае запальванне агню (паходні, ліхтары, свечкі)

  8. Выстаўленне партрэтаў

  9. Маляванне ў знак пратэсту

  10. Усталяванне новых вулічных знакаў і назваў

  11. Сімвалічныя гукі

  12. Сімвалічнае "асваенне" зямель

  13. Грубыя жэсты

Ціск на асобных людзей

  1. "Пераслед па пятам" афіцыйных асоб

  2. Насмешкі над афіцыйнымі асобамі

  3. Братанне з салдатамі

  4. "Вахты"

Тэатр і музыка

  1. Гумарыстычныя пародыі

  2. Пастаноўка п'ес і музычных твораў

  3. Спевы

Працэсіі

  1. Маршы

  2. Парады

  3. Рэлігійныя працэсіі

  4. Паломніцтва

  5. Аўтакалоны

Памінанне памерлых

  1. Палітычны траур

  2. Сімвалічныя пахаванні

  3. Дэманстратыўныя пахаванні

  4. Пакланенне ў месцах пахавання

Грамадскія зборы

  1. Збор пратэсту ці падтрымкі

  2. Мітынгі пратэста

  3. Сакрэтныя мітынгі пратэста

  4. Семінары

Сыход і адмаўленне

  1. Дэманстратыўны сыход

  2. Маўчанне

  3. Адмаўленне ад ухвалы

  4. Паварочванне спіной

МЕТАДЫ АДМАЎЛЕННЯ АД СУПРАЦОЎНІЦТВА

Астракізм асобных людзей

  1. Сацыяльны байкот

  2. Выбарачны сацыяльны байкот

  3. Адмаўленне ад выканання шлюбных абавязкаў (па "Лісітраце)

  4. Адмаўленне ад кантакту

  5. Спыненне рэлігійнай службы

Адмаўленне ад удзелу ў грамадскіх падзеях, звычаях і працы

  1. Спыненне сацыяльнай і спартовай дзейнасці

  2. Байкот грамадскіх падзеяў

  3. Студэнцкія забастоўкі

  4. Грамадскае непадпарадкаванне

  5. Спыненне членства ў грамадскіх арганізацыях

Выхад з сацыяльнай сістэмы

  1. Адмаўленне выходзіць з дому

  2. Поўнае асабістае адмаўленне ад супрацоўніцтва

  3. Бегства рабочых

  4. Хаванне

  5. Калектыўны адыход з месца жыхарства

  6. Эміграцыя ў знак пратэсту ("хіджрат")

МЕТАДЫ АДМАЎЛЕННЯ АД ЭКАНАМІЧНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА:

(1)ЭКАНАМІЧНЫЯ БАЙКОТЫ

Акцыі спажыўцоў

  1. Байкот спажыўцоў

  2. Невыкарыстанне байкатуемых тавараў

  3. Палітыка аскетызму

  4. Адмаўленне ад выплаты арэнднай платы

  5. Адмаўленне арэндаваць

  6. Агульнанацыянальны спажывецкі байкот

  7. Міжнародны спажывецкі байкот

Акцыі рабочых і вытворцаў

  1. Байкот рабочых

  2. Байкот вытворцаў

Акцыі пасрэднікаў

  1. Байкот пастаўшчыкаў і пасрэднікамі

Акцыі ўладальнікаў і кіраўнікоў

  1. Байкот гандляроў

  2. Адмаўленне здаваць у арэнду ці прадаваць ўласнасць

  3. Локаут (спыненне вытворчасці ўладльнікам)

  4. Адмаўленне ад прамысловай дапамогі

  5. Усеагульная забастоўка гандляроў

Акцыі ўтрымальнікаў фінансавых рэсурсаў

  1. Здыманне банкаўскіх укладанняў

  2. Адмаўленне плаціць ганарары, выплаты, суммы абкладання

  3. Адмаўленне выплочваць пазыкі ці працэнты

  4. Узмацненне жорсткасці фодаў і крэдытаў

  5. Адмаўленне ад выплаты падаткаў

  6. Адмаўленне ад атрымання заробку

Дзеянні ўрадаў

  1. Унутранае эмбарга

  2. "Чорныя спісы" гандляроў

  3. Міжнароднае эмбарга пастаўшчыкоў

  4. Міжнароднае эмбарга пакупнікоў

  5. Міжнароднае гандлёвае эмбарга

МЕТАДЫ АДМАЎЛЕННЯ АД ЭКАНАМІЧНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА: (2) ЗАБАСТОЎКА

Сімвалічныя забастоўкі

97.Забастоўкі пратэсту

98.Хуткі сыход ("забастоўка-маланка")

Сельскагаспадарчыя забастоўкі

99. Сялянскія забастоўкі

100. Забастоўкі работнікаў сельскай гаспадаркі

Забастоўкі асаблівых груп

101. Адмаўленне ад прымусовай працы

102. Забастоўкі вязняў

103. Забастоўкі рамеснікаў

104. Прафесіянальныя забастоўкі

Звычайныя прамысловыя забастоўкі

105. Забастоўка істэблішменту

106. Прамысловыя забастоўкі

107. Забастоўка салідарнасці



Абмежаваныя забастоўкі

108. Частковая забастоўка

109. "Бамперная" (выбарачная, пачарговая) забастоўка

110. Паніжэнне тэмпаў працы

111. Праца "строга паводле інструкцыі"

112. Нявыхад " па хваробе"

113. Забастоўка праз звальненне

114. Абмежаваная забастоўка

115. Выбарчая забастоўка

Шматгалінаваныя забастоўкі

116. Распаўсюдная забастоўка



Спалучэнне забастовак і эканамічнага закрыцця прадпрыемстваў

118. Спыненне працы і гандлю ("хартал")

119. Спыненне ўсёй экаанмічнай дзейнасці

МЕТАДЫ АДМАЎЛЕННЯ АД ПАЛІТЫЧНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

Адмаўленне ад падтрымкі ўладаў

120. Адмаўленне ад лаяльнасці ўладам

121. Адмаўленне ў грамадскай падтрымцы

122. Літаратура і прамовы, якія заклікаюць да супраціўлення



Адмаўленне грамадзянаў ад супрацоўніцтва з урадам

123. Байкот заканадаўчых органаў

124. Байкот выбараў

125. Байкот працы ў дзяржаўных установах і займанне дзяржаўных пасадаў

126. Байкот ўрадавых устаноў, агенцтваў і іншых органаў

127. Сыход з урадавых адукацыйных установаў

128. Байкот арганізацыяў, якія падтрымліваюцца ўрадам

129. Адмаўленне ў дапамозе сілам, што наводзяць парадак

130. Прыбіранне знакаў ўласнасці і вулічнай разметкі

131. Адмаўленне прыняць прызначэнне афіцыйных асоб

132. Адмаўленне распусціць існуючыя інстытуты

Альтэрнатыва грамадскаму падпарадкаванню

133. Неахвотнае і павольнае падпарадкаванне

134. Непадпарадкаванне пры адсутнасці прамога нагляду

135. Народная непадпарадкаванасць

136. Замаскіраваная непадпарадкаванасць

137. Невыкананне загаду разыйсціся для мітынгу

138. Сядзячая забастоўка

139. Адмаўленне ад прызыва ў армію і дэпартацыі

140. Хаванне, пабегі і выраб фальшывых дакументаў

141. Грамадзянская непадпарадкаванасць "несправядлівым" законам



Акцыі ўрадавага персаналу

142. Выбарачнае адмаўленне ў дапамозе прадстаўнікам ураду

143. Блакіраванне перадачы каманд і інфармацыі

144. Затрымкі і замінка працы установаў

145. Агульнае адмаўленне ад адміністратыўнага супрацоўніцтва

146. Адмаўленне ад судзебнага супрацоўніцтва

147. Наўмысная неэфектыўнасць працы і выбарчае адмаўленне ад супрацоўніцтва выканаўчых органаў

148. Мяцеж



Унутраныя акцыі ўрада

149.Псеўда-легальныя хітрасці і затрымкі

150. Адмаўленне ад супрацоўніцтва дробнымі ўрадавымі органамі

Міжнародныя акцыі ўрада

151. Змены ў дыпламатычных і іншых прадстаўніцтвах

152. Затрымка і адмена дыпламатычных мерапрыемстваў

153. Устрыманне ад дыпламатычнага прызнання

154. Пагаршэнне дыпламатычных адносін

155. Сыход з міжнародных арганізацый

156. Адмаўленне ад членства ў міжнародных арганізацыях

157. Выключэнне з міжнародных арганізацый



МЕТАДЫ НЕГВАЛТОЎНАГА ЎМЯШАЛЬНІЦТВА

Псіхалагічнае ўмяшальніцтва

158. Самааддача ва ўладу стыхіі (самаспаленне, патапленне і т.д.)

159. Галадоўка

а) галадоўка маральнага ціску

б) галодная забастоўка

в) галадоўка кшталту "сацьяграха"

160. "Зваротны" суд (выкарыстанне падсудным суда для абвінавачвання абвінаваўцаў)

161. Негвалтоўнае і псіхалагічнае знясільванне апанента



Фізічнае умяшальніцтва

162. Сядзенне

163. Стаянне

164. Нявыхад з транспарту

165. Выкарыстанне сегрэгіраваных пляжаў пры расавай сегрэгацыі

166. Хажджэнне на месцы

167. Маленне ў сегрэгіраваных цэрквах

168. Негвалтоўныя маршы з патрабаваннем перадачы ўласнасці

169. Негвалтоўныя паветраныя палёты ў зону, якая кантралюецца апанентам

170. Негвалтоўнае ўваходжанне ў забароненую зону (перасячэнне рысы)

171. Негвалтоўнае замінанне гвалту ці іншым дзеянням апанента ўласным целам (псіхалагічнае ўздзеянне)

172. Негвалтоўнае блакіраванне ўласным целам (фізічнае ўздзеянне)

173. Негвалтоўная акупацыя

Сацыяльнае ўмяшальніцтва

174. Усталяванне новых сацыяльных парадкаў

175. Перагрузка памяшканняў

176. Блакіраванне дарог

177. Бясконцае вымаўленне прамоў

178. Самадзейныя прадстаўленні на вуліцы

179. Альтэрнатыўныя сацыяльныя інстытуты

180. Альтэрнатыўныя сістэмы камунікацый



Эканамічнае умяшальніцтва

181. Зваротная забастоўка

182. Нявыхад пасля сканчэння працы

183. Негвалтоўны захоп зямлі

184. Адмаўленне ад выканання блакады

185. Палітычна матываваны выраб фальшывых грошай

186. Папераджальныя масавыя закупкі стратэгічна важных тавараў

187. Захоп каштоўнасцей

188. Дэмпінг

189. Выбарачны патранаж над фірмамі, установамі

190. Альтэрнатыўныя рынкі

191. Альтэрнатыўныя транспартныя сістэмы

192. Альтэрнатыўныя эканамічныя інстытуты

Палітычнае ўмяшальніцтва

193. Празмерная загрузка адміністратыўнай сістэмы

194. Выкрыццё сакрэтных агентаў

195. Імкненне да заключэння ў турму

196. Грамадскае непакарэнне "нейтральным законам"

197. Праца без супрацоўніцтва



198. Двайны суверэнітэт і стварэнне паралельнага ўрада


81Тэрмін выкарыстаны ў дадзеным кантэксце, уведзены Робертам Хелві. "Палітычная непакора" з'яўляецца негвалтоўнай барацьбой (пратэст, амаўленне ў супрацоўніцтве, умяшальніцтва), якая рашуча і актыўна прымяняецца ў палітычных мэтах. Тэрмін з'явіўся ў адказ на блытаніну і скажэнні з-за частага атаясамлення негвалтоўнай барацьбы з пацыфізмам і маральным ці рэлігійным "непрымяненнем гвалту". "Непадпарадкаванасць" азначае наўмысны выклік уладзе шляхам непакоры, адмаўленнем адсупрацоўніцтва."Палітычная непадпарадкаванасць" апісвае абстаноўку, у якой прымяняецца дадзенае дзеянне (палітычнае), а таксама яго мэта (палітычная ўлада). Тэрмін у прынцыпе выкарыстоваецца для абазначэння дзеяння насельніцтва ў мэтах вызвалення ўрадавых установаў з- пад кантролю дыктатуры шляхам сталых атак на крыніцы сілы і наўмыснага выкарыстання стратэгічнага планаваняя і акцый. У дадзенай працы тэрміны палітычная непадпардкаванасць, негвалтоўны супраціў і негвалтоўная барацьба выкарыстоўваюцца ў аднолькавым значэнні, хаця два апошнія тэрміны ў цэлым адносяцца да барацьбы з больш шырокімі мэтамі (сацыяльнымі, эканамічнымі, псіхалагічнымі і т.д.).

92Фрыдам Хаус, Свабода ў свеце: штогадовы агляд палітычных правоў і грамадзянскіх свабод, 1992-1993. (Нью-Йёрк: Фрыдам Хаус,1993), стар.66 (лічбы за 1993 г. даны на студзень 1993 г_. Гл. стар. 78-79, апісанне катэгорый "свабодных", "часткова свабодных" і "не свабодных" па класіфікацыі Фрыдам Хаус.

103Фрыдам Хаус, Свабода ў свеце, стар.4

114Патрык Сарсфілд О'герарці. Гісторыя Ірландыі ў Саюзе, 1880-1922 (Лондан: Метуэн. 1952), стар.490-491.

125Крышналал Шрыдзарані, Вайна без гвалту: Аналіз метада Гандзі і яго дасягненняў (Нью-Йёрк: Харкурт, Брэйс, 1939, перадрук Нью-Йёрк і Лондан: Гарленд Паблішынг,1972), стар. 260.

6 Арыстоцель, Палітыкі, пераклад Т.А. Сінклер (Харммондсвод, Міддлсэкск, інгланд энд Балцімор, Мэрылэнд: Пенгуін Букс 1876 (1962), кніга V, раздзел 12, стар. 231 і 232.

7 Дадзеная гісторыя з першапачатковай назвай "Праўленне з дапамогай трукаў" узятая з Ю-лі-за аўтара Ліу Джы (1311-1375), перакладзена Сідні Тай, аўтарскае права. Ю-лі-за таксама быў псеўданімам Ліу джы. Пераклад першапачаткова апублікаваны ў сборніку "Негвалтоўныя санкцыі: навіны з інстытута імя Ал. Эйнштэйна" (Кембрыдж, Масс, ), том IV,3 (зіма 1992-1993), стар.3.

8 Карл В. Дойч, "Трэшчыны ў маналіце", у сб. Карл Дж. Фрэдырык, рэд., Таталітарызм (Кембрыдж, Масс: Гарвард Юніверсіці Прэс, 1954), стар.313-314.

9 Джон Осцін, Лекцыі па юрыспрудэнцыі ці філасофія пазітыўнага права (Пятае выданне, перапрацоўка і рэдакцыя Робэрт Кэмпэбэл, 2 том, Лондан: Джон Мюррэй, 1911 (1861), том І, стар.296.

10 Ніколла Маккіявеллі. "Развагі пра першую кнігу Лівія", у кн.Развагі Ніколла Макіявеллі (Лондан: Рутледж энд Киган Пол, 1950), том І, стар.254.

11 Гл. Джын Шарп, Палітыка негвалтоўных акцый (Бостан: Партэр Сарджэнт, 1973), стар.75 і далей, іншыя аналагічныя прыклады.

12 Роберт Хелві, асабістая перапіска, 15 жніўня 1993

13 Рэкамендуемыя аб'ёмныя працы ўключаюць Джын Шарп, Палітыка негвалтоўных акцый, а таксама Пітэр Акерман і Крыстафер Кругер, Стратэгічны негвалтоўны канфлікт (Вестпорт, Коннэтікут: Прэгер, 1994).,

14 Арыстоцель. Палітыкі, кніга V, раздзел 12, стар.233

15 ГЛ. Джын Шарп, Грамадзянская абарона: Пасляваенная сістэма ўзбараенняў (пррыстан, Нью-Джэрсі: Прыстан Юневерсіці Прэс, 1990).
1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка