Ад дыктатура да дэмакратыі канцэптуальныя асновы вызвалення




старонка4/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.91 Mb.
1   2   3   4   5   6

Чатыры важныя тэрміны стратэгічнага планавання
Для мэтаў стратэгічнага мыслення неабходна ўсвядоміць значэнне чатырох асноўных тэрмінаў.
Генеральная стратэгія з’яўляецца канцэпцыяй, якая выкарыстоўваецца для каардынацыі і непасрэднага прымянення ўсіх адпаведных рэсурсаў (эканамічных, чалавечых, маральных, палітычных, арганізацыйных і г.д.) групы, якая імкнецца дасягнуць сваіх мэтаў у канфлікце.
Генеральная стратэгія, звяртаючы галоўную ўвагу на мэты групы і рэсурсы, вызначае найбольш прыдатныя метады дзеянняў (напрыклад, звычайныя ўзброеныя дзеянні ці негвалтоўная барацьба), якія ажыццяўляюцца падчас канфлікту. Пры распарацоўцы стратэгічнага плана, лідэрам руху неабходна ацаніць і спланаваць, якія віды ціску і ўплыву павінны быць аказаны на праціўніка. Далей, генеральная стратэгія павінна уключаць рашэнні па ўмовах і часовых рамках, у якіх патрабуецца праводзіць пачатковую і наступныя кампаніі супраціву.
Генеральная стратэгія стварае рамкі для выбару больш вузкай стратэгіі вядзення барацьбы. Генеральная стратэгія таксама вызначае пастаноўку агульных задач канкрэтным групам і размеркаванне рэсурсаў паміж імі для выкарыстання ў барацьбе.
Стратэгія з’яўляецца канцэпцыяй таго, як найлепшым чынам дасягнуць канкрэтнах мэтаў у канфлікце, калі дзейнічаць ў рамках генеральнай стратэгіі. Стратэгія адказвае на пытанне, уступаць у барацьбу, калі і як яе весці, а таксама як дабіцца максімальнай эфектыўнасці ў барацьбе за дасягненне вызначаных мэтаў. Стратэгія часам параўноўваецца з задумай мастака, у той час як стратэгічны план – з архітэктурнымі чарцяжамі.12
Стратэгія можа таксама ўключаць намаганні па стварэнні настолькі спрыяльнай стратэгічнай сітуацыі, што праціўнік пераканаецца ў сваёй непазбежнай паразе ў выпадку адкрытага канфлікту і таму капітулюе без адкрытай барацьбы. У процілеглым выпадку, калі не капітулюе, спрыльная стратэгічная сітуацыя забяспечыць перамогу дэмакратаў. Стратэгія таксама ўключае дзеянні па выкарыстанні вынікаў перамогі.
Што да ходу самой барацьбы, то стратэгічны план дае агульнае ўяўленне, як павінна развівацца кампанія і як яе розныя кампаненты павінны спалучацца, каб найбольш спрыяць дасягненню мэтаў. Гэта патрабуе ўмелага выкарыстання канкрэтных баявых груп у аперацыях больш дробнага маштабу. Планаванне мудрай стратэгіі павінна ўлічваць прымяненне розных формаў барацьбы падчас аперацыі. Розныя формы барацьбы патрабуюць розных патрабаванняў. Натуральна, проста выкананне "патрабаванняў" недастаткова для дасягнення поспеху. Могуць спатрэбіцца дадатковыя фактары.
Пры распрацоўцы стратэгіі дэмакраты абавязаны канкрэтна сфармуляваць свае мэты, вызначыць метады ацэнкі эфектыўнасці намаганняў дзеля іх дасягнення. Такое вызначэнне і аналіз дазваляюць стратэгам скласці дакладныя патрабаванні для дасягнення кожнай з пастаўленых мэтаў. Канкрэтнасці таксама патрабуе тактычнае планаванне.
Тактыка і метады дзеянняў выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення стратэгіі. Тактыка азначае ўмелае выкарыстанне сілаў з найбольшай выгадай у нявыгаднай сітуацыі. Тактыкай з'яўляецца дзеянне абмежаванага маштабу, што прадпрымаецца для дасягнення абмежаванай мэты. Выбар тактыкі засноўваецца на канцэпцыі таго, якім чынам на пэўнай фазе канфлікту выкарыстоўваць сродкі барацьбы для правядзення ў жыццё стратэгіі. Для павышэння эфектыўнасці трэба са сталай увагай выбіраць і прымяняць тактыку і метады, што садзейнічаюць дасягнення стратэгічных мэтаў. Тактычныя перамогі, якія не паскараюць дасягненне стратэгічных мэтаў, могуць у рэшце аказацца марнай тратай энэргіі.
Такім чынам, тактыка займаецца дзеяннямі абмежаванага маштабу, што прадпрымаюцца ў рамках шырокай стратэгіі, таксама як і стратэгія з'яўляецца часткай генеральнай стратэгіі. Тактыка заўсёды звязана з барацьбой, у той час як стратэгія прадугледжвае больш шырокія дзеянні. Канкрэтная тактыка можа быць зразумела толькі як частка агульнай стратэгіі бітвы ці кампаніі. Тактыка прымяняецца ў больш кароткія перыяды часу, чым стратэгія, у больш вузкіх галінах (геаграфічных, інстуцыянальных і інш.), з больш абмежаванай колькасцю людзей ці з абмежаванымі метадамі. Пры негвалтоўных акцыях адрозненне паміж тактычнай і стратэгічнай мэтамі часткова залежыць ад таго, з'яўляецца мэта акцыі дробнай ці важнай.
Для дасягнення стратэгічных мэтаў выбіраюцца наступальныя тактычныя дзеянні. Тактычныя баі з'яўляюцца сродкамі стварэння ўмоваў, спрыяльных для нанясення ршучага ўдару па праціўніку. Таму надзвычай важна, каб тыя, хто адказвае за планаванне і правядзенне тактычных аперацый, маглі ўмела ацаніць сітуацыю, выкарыстоўваючы для гэтага найбольш прыдатныя метады. Патэнцыяльныя ўдзельнікі павінны быць навучаны выкарыстанню выбраных спосабаў і канкрэтных метадаў дзеянняў.
Метад азначае канкрэтную зброю ці сродак дзеяння. У рамках спосаба негвалтоўнай барацьбы такія сродкі ўключаюць дзесяткі пэўных формаў барацьбы (напрыклад, шматлікія віды забастовак, байкотаў, адмаўлення ад палітычнага супрацоўніцтва г.д.), пералічаных у раздзеле 5. (Гл. таксама Дададак).
Распрацоўка адказнага і эфектыўнага стратэгічнага плану для негвалтоўнай барацьбы залежыць ад дакладнай фармулёўкі і выбара генеральнай стратэгіі, тактыкі і метадаў.
Асноўнай думкай гэтага раздзела ёсць тое, што пры якасным стратэгічным планаванні звяржэння дыктатуры патрабуецца шырока выкарыстоўваць інтэлект. Няўдача ў планаванні можа прывесці да катастрофы , у той час як эфектыўнае выкарыстанне інтэлектуальных здольнасцей можа стварыць стратэгічны курс, дзе будуць правільна выкарыстоўвацца рэсурсы, рухаючы грамадства наперад да свабоды і дэмакратыі.
7. ПЛАНАВАННЕ СТРАТЭГІІ
Для павышэння верагоднасці поспеху лідэрам супраціву неабходна скласці ўсеахопны план дзеянняў па аб'яднанні людзей, аслабленні і ліквідацыі дыктатуры і стварэнні моцнай дэмакратыі. Для такога плану неабходна глыбокае даследаванне сітуацыі і шляхоў эфектыўнага дзеяння. Такі руплівы аналіз можа стаць базай для распрацоўкі як генеральнай стратэгіі барацьбы за свабоду, так і стратэгіяў асобных акцый. Дарэчы, распрацоўка генеральнай стратэгіі і стратэгій асобных акцый з'яўляюцца рознымі працэсамі. Стратэгіі асобных кампаній могуць быць дэтальна распрацаваны толькі пасля выпрацоўкі генеральнай стратэгіі. Яны павінны служыць дасягненню і замацаванню мэтаў генеральнай стратэгіі.
Распрацоўка стратэгіі супраціву патрабуе ўліку мноства пытанняў і задач. Тут мы назавём некалькі важных фактараў, што павінны ўлічвацца як на ўзроўні генеральнай стратэгіі, так і на ўзроўні стратэгіі асобнай акцыі. Аднак любое стратэгічнае планаванне патрабуе ад распрацоўшчыкаў супраціву глыбокага разумення ўсёй сітуацыі канфлікта з разглядам фізічных, гістарычных, урадавых, ваенных, культурных, сацыяльных, палітычных, псіхалагічных, эканамічных і міжнародных фактараў. Стратэгіі могуць распрацоўвацца толькі ў кантэксце канкрэтнай барацьбы.
Перш за ўсё дэмакратычным лідэрам і рапрацоўшчыкам стратэгіі патрэбна ацаніць мэты і важнасць справы. Ці варты мэты таго, каб за іх змагацца? Неабходна вызначыць сапраўдныя мэты барацьбы. Мы ўжо сцвярджалі, што аднаго звяржэння дыктатуры ці дыктатараў недастаткова. Мэтай падобных канфліктаў павінна быць стварэнне свабоднага грамадства з дэмакратычнай сістэмай кіравання. Разуменне гэтага пытання будзе ўплываць на распрацоўку генеральнай стратэгіі і выцякаючых з яе стратэгій прыватных.
У прыватнасці, у стратэгіях павінны ўтрымлівацца адказы на мноства фундаментальных пытанняў, у тым ліку:


  • Якія асноўныя перашкоды стаяць на шляху свабоды?

  • Якія фактары будуць садзейнічаць дасягненню свабоды?

  • На якія асноўныя сілы абапіраецца дыктатура?

  • Якія слабасці мае мае дыктатура?

  • Наколькі надзейныя крыніцы сілы дыктатуры?

  • Якія сілы на баку дэмакратаў і асноўнага насельніцтва?

  • Якія слабасці ёсць у дэмакратычных сілаў інарода, якім чынам яны могуць быць пераадолены?

  • Які статус бакоў, непасрэдна задзейнічаных у канфлікце, хто аказвае дапамогу ці можа яе аказаць як дыктатуры, так і дэмакратычнаму руху, і якім чынам?


Выбар сродкаў
На ўзроўні генеральнай стратэгіі распрацоўшчыкам неабходна выбраць асноўныя сродкі барацьбы, што будуць выкарыстоўвацца падчас канфлікту. Неабходна ацаніць перавагу і абмежаванні альтэрнатыўных прыёмаў барацьбы, такіх як звычайныя ваенныя дзеянні, партызанская вайна, палітычнае непакора і інш.
Робячы такі выбар, стратэгам неабходна прыняць да ўвагі наступныя пытанні. Ці адпавядае выбраны тып барацьбы магчымасцям дэмакратычных сіл? Ці выкарыстоўваюць выбраныя прыёмы барацьбы моцныя бакі прыгнечанага насельніцтва? На што нацэлены дадзеныя прыёмы барацьбы – на слабасці дыктатуры або яны атакуюць яе моцныя кропкі? Ці дапамагаюць выбраныя сродкі дэмакратам стаць больш упэўненымі ў сваіх сілах, або дадзеныя сродкі патрабуюць залежнасці ад трэцціх бакоў ці знешніх пастаўшчыкоў? Які ўнёсак у звяржэнне дыктатуры зробяць гэтыя сродкі? Памяншаюць ці абмяжоўваюць яны колькасць ахвяраў і маштабы разбурэнняў, якія могуць з'явіцца ў выніку развіцця канфлікту? Як паўздзейнічаюць выбраныя сродкі на тып ураду, што ўзнікне ў выніку мяркуемага звяржэння дыктатуры? Спосабы дзеянняў, прызнаныя неэфектыўнымі, павінны быць выключанымі з распрацаванай генеральнай стратэгіі.
У папярэдніх раздзелах мы сцвярджалі, што палітычная непакора мае значныя перавагі ў параўнанні з іншымі метадамі барацьбы. Стратэгам неабходна даследваць канкурэнтную сітуацыю і вызначыць, ці можа палітычная непакора станоўча адказаць на вышэйзгаданыя пытанні.
Планаванне дэмакратыі
Неабходна памятаць, што асноўнай мэтай генеральнай стратэгіі барацьбы з дыктатурай з'яўляецца не проста звяржэнне дыктатараў, а ўстанаўленне дэмакратычнай сістэмы - сістэмы, пры якой немагчыма з'яўленне новай дыктатуры.Каб адпавядаць гэтай мэце, выбраныя сродкі барацьбы павінны зрабіць узнёсак у размеркаванне эфектыўнай улады ў грамадстве. ва ўмовах дыктатуры несельніцтва і грамадскія арганізацыя вельмі слабыя, урад занадта моцны. Без выпраўлення дысбалансу, новыя кіраўнікі могуць, пры жаданні, стаць такімі самымі дыктатарамі. Таму "палацавыя" і дзяржаўныя перавароты непажаданыя.
Палітычная непакора робіць унёсак у больш раўнамернае размеркаванне эфектыўнай сілы шляхам мабілізацыі грамадства супраць дыктатуры, як гэта апісана ў 5 раздзеле. Такі працэс можа працякаць рознымі шляхамі. Распрацоўка негвалтоўных магчымасцяў барацьбымае на ўвазе, што гвалтоўныя рэпрэсіі дыктатуры больш не выклікаюць страху і падпарадкаванасць насельніцтва. Яно будзе мець ў сваім распараджэнні магутныя сродкі для супрацьдзеяння, а часам і блакавання ўлады дыктатара. Больш таго, мабілізацыя народных сіл праз палітычную непадпарадкаванасць узмацніць незалежныя арганізацыі грамадства. Вопыт аднойчы прымененай эфектыўнай сілы хутка не забываецца. Веды і вопыт, набытыя ў барацьбе, панізяць верагоднасць лёгкай падпарадкаванасці грамадства патэнцыяльным дыктатарам. Дадзены зрух у суаднясенні сілаў, у выніку, нашмат павысіць верагоднасць ўстанаўлення дэмакратычнага грамадства.
Знешняя дапамога
У працэсе падрыхтоўкі генеральнай стратэгіі неабходна ацаніць адносныя ролі ўнутранага супраціву і знешняга ціску пры разбурэнні дыктатуры. У сваім аналізе мы сцвярджалі, што асноўныя сілы барацьбы павінны дзейнічаць у самой краіне. Ступень і існаванне міжнароднай дапамогі стымулюецца ўнутранай барацьбой.
У якасці сціплага дапаўнення можна прыкласці намаганні для стварэння негатыўнай ў адносінах кдыктатуры сусветнай грамадскай думкі на гуманітарных, этычных і рэлігійных падставах. Намаганні могуць быць скіраваны на прыняцце ўрадавымі і міжнароднымі арганізацыямі дыпламатычных, палітычных і эканамічных санкцый супраць дыктатуры. Санкцыі могуць набываць формы эканамічнага эмбарга і эмбарга на пастаўку ўзбраення, паніжэння ўзроўню дыпламатычных адносінаў і разрыву дыпламатычных сувязей, забаорны эканамічнай дапамогі і інвестыцый, выключэнні дыктатарскага кіраўніцтва з розных міжнародных арганізацый і органаў Аб'яднаных нацый. Больш за тое, непасрэдна дэмакратычным сілам можа прадастаўляцца міжнародная дапамога, такая як фінанасавая падтрымка і забяспячэнне сродкамі сувязі.
Распрацоўка генеральнай стратэгіі
У адпаведнасці з ацэнкай сітуацыі, выбарам сродкаў і вызначэннем ролі знешняй дапамогі, распрацошчыкі генеральнай стратэгіі павінны стварыць агульны накід магчымасцяў развіцця канфлікту. Такі агульны план павінен ахопліваць перыяд ад бягучай інфармацыі да будучага вызвалення і ўсталявання дэмакратычнай сістэмы. Стратэгі павінны адказаць на шмат пытанняў. Наступныя пытанні прадстаўляюць сабой тыпы фактараў (больш канкрэтныя ў параўнанні з прыведзенымі раней), якія неабходна прыняць да ўвагі пры распрацоўцы генеральнай стратэгіі палітычнай непакоры:
Якая агульная канцэпцыя ліквідацыі дыктатуры і ўсталяванне дэмакратыі?
Як лепш пачаць доўгатэрміновую барацьбу? Як прыгнечанае насельніцтва можа займець дастатковую ўпэўненасць у сабе і адчуць сілу, каб кінуць выклік дыктатуры? Як з цягам часу і набыццём вопыту павялічыцца здольнасць насельніцтва да супрацьдзеяння і барацьбы? Што будзе мэтай серыі абмежаваных кампаній за ўсталяванне дэмакратычнай улады ў грамадстве і абмежавання дыктатуры?
Ці існуюць незалежныя арганізацыі, што пазбеглі ўціску і могуць быць зноў выкарыстаны ў барацьбе за волю? Якія арганізацыі ў грамадстве могуць быць вызвалены ад кантролю дыктатуры, а якія зноў створаныя дэмакратамі для дасягнення сваіх мэтаў і стварэння дэмакратычных асяродкаў нават ва ўмовах працягу дыктатарскага праўлення?
Як замацаваць арганізацыйную сілу падчас супраціўлення? Як навучаць удзельнікаў? Якія рэсурсы (фінансы, абсталяванне і г.д.) спатрэбяцца ў працэсе барацьбы? Якая сімволіка будзе найбольш эфектыўнай пры мабілізацыі насельніцтва?
З дапамогай якіх дзеянняў і на якой стадыі могуць быць паступова аслабленыя крыніцы ўлады дыктатараў? Як змагары будуць удзельнічаць у сваёй барацьбе, адначасова ствараючы неабходны негвалтоўны парадак? Як грамадства будзе задавальняць свае асноўныя патрэбы ў працэсе барацьбы? Як будзе падтрымлівацца спецыяльны парадак у працэсе развіцця канфлікту? Якім чынам у выпадку перамогі дэмакратычны супраціў будзе працягваць стварэнне інстытуцыянальнай базы пост-дыктатарскага грамадства, каб пераход быў як мага больш мяккім?
Неабходна памятаць, што для ўсіх вызваленчых рухаў супраць дыктатуры эталоннага плана распарцоўкі стратэгіі няма і не можа быць. Кожная барацьба за звяржэнне дыктатуры і ўсталяванне дэмакратычнай сістэмы будзе чымсьці адрознівацца. Няма поўнасцю падобных сітуацый, кожная дыктатура мае некалькі індывідуальных характарыстык, таксама адрозніваюцца магчымасці насельніцтва, якое змагаецца за свабоду. Распрацоўшчыкі генеральнай стратэгіі павінны мець глыбокае разуменне не толькі поўнай канфліктнай сітуацыі, але і выбраных для барацьбы сродкаў.13
Калі распрацоўка генеральнай стратэгіі завершана, здаровы сэнс заклікае зрабіць яе шырока даступнай. Шматлікія прыхільнікі, неабходныя для дзеянняў, будуць працаваць з жаданнем, калі будуць разумець як агульную канцэпцыю, так і асобныя інструкцыі. Такія веды патэнцыяльна могуць аказаць вельмі станоўчы ўплыў на іх маральны дух, настроенасць і выніковасць дзеяння. Асноўныя палажэнні агульнай стратэгіі, ва ўсялякім выпадку, стануць вядомыя дыкатарам, што можа прывесці дазмягчэння рэжыму, бо далейшыя рэпрэсіі могуць мець палітычную аддачу, накіраваную на іх саміх. Веданне асобных характарыстык генеральнай стратэгіі таксама можа прывесці да спрэчак у самім лагеры дыктатара.
Пасля таго, як будзе прыняты генеральны стратэгічны план звяржэння дыктатуры й усталявання дэмакратычнай сістэмы, пра-дэмакратычным групам неабходна праявіць настойлівасць у яго ажыццяўленні. Адхіленне ад пачатковай агульнай стратэгіі можа адбывацца толькі ў самых рэдкіх выпадках. Патрэба ў змене генеральнай стратэгіі можа ўзнікнуць у распрацошчыкаў толькі пры поўнай упэўненасці, што генеральная стратэгія, выбраная няправільна або каардынальна змяніліся абставіны барацьбы. І нават у такім выпадку гэта павінна рабіцца пасля паўторнага фундаментальнага даследавання і распрацоўкі, новага, больш адэкватнага стратэгічнага плану.
Планаванне стратэгіі кампаній
Аднак якой бы разумнай і шматабяцаючай ні была распрацаваная генеральная стратэгія звяржэння дыктатуры і ўсталявання дэмакратыі, яна не рэалізуецца сама па сабе. Неабходна распрацаваць асобныя стратэгіі правядзення кампаній, што нацэлены на падрыў дыктатарскай улады. Такія стратэгіі, у сваю чаргу, будуць уключаць сукупнасць тактычных манёўраў, якія праводзяць рашучыя ўдары па дыктатрскім рэжыме. Тактыка і асобныя метады дзеянняў павінны выбірацца такім чынам, каб кожная канкрэтная стратэгія была паспяховай.
Стратэгі, якія плануюць асноўныя кампаніі, як і распрацоўшчыкі генеральнай стратэгіі, павінны мець шматбаковае разуменне прыроды і характарыстык выбраных спосабаў барацьбы. Як армейскім афіцэрам для распрацоўкі ваеннай аперацый трэба ведаць структуру сіл, тактыку, матэрыяльна-тэхнічны стан, геаграфічныя ўмовы і г.д, так і распрацоўшчыкі палітычнай барацьбы павінны разумець прыроду і стратэгічныя прынцыпы негвалтоўнай барацьбы. Аднак ні веды негвалтоўнай барацьбы, ні следаванне парадам дадзенага дапаможніка, ні адказы на прыведзеныя тут пытанні самі па сабе не фарміруюць стратэгіі. Распрацоўка стратэгіі патрабуе падмацаванай ведамі творчасці.
Пры планаванні стратэгій асобных кампаній супраціву, а таксама доўгатэрміновых распрацовак вызваленчай барацьбы, стратэгі палітычнай барацьбы павінны разгледзець мноства задач і праблем. Сярод іх:


  • Вызначэнне канкрэтных мэтаў кампаніі і іх адпаведнасці генеральнай стратэгіі.

  • Выбар канкрэтных метадаў, ці палітычнай зброі, якія найлепшым чынам падыходзяць для ажыццяўлення плану. У кожным агульным плане асобнай стратэгічнай кампаніі неабходна вызначыць тактычныя планы меншага маштабу, якія неабходна прымяняць для ціску і перашкод крыніцам улады дыктатуры. Важна памятаць, што асноўныя мэты дасягаюцца з дапамогай правільна выбраных маленькіх крокаў.

  • Вызначэнне таго, ці павінны быць звязаны, эканамічныя пытанні з агульнай палітычнай барацьбой. Калі эканамічныя метады будуць шырока прымяняцца ў барацьбе, неабходна надзяляць увагу ліквідацыі іх наступстваў пасля звяржэння дыктатуры. У адваротным выпадку, калі ў час пераходу да дэмакратычнага грамадства не будуць прыняты хуткія рашэнні, узнікне расчараванне і незадаволенасць. Такое расчараванне можа стварыць перадумовы да адраджэння дыктатарскіх сілаў, што абяцаюць пакласці канец эканамічным няшчасцям.

  • Папярэдняе вызначэнне найлепшай кіраўнічай структуры і сістэмы сувязі для пачатку барацьбы. Якія сродкі для прыняцця рашэнняў і сувязі будуць магчымымі для забеспячэння бесперапыннага кіраўніцтва удзельнікамі руху супраціву і асноўным насельніцтвам?

  • Давядзенне навін супраціўлення да насельніцтва, дыктатарскіх сілаў і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі. Заявы і рэпартажы заўсёды павінны строга прытрымлівацца фактаў. Перабольшванні і безпадстаўныя заявы падрываюць давер да супраціву.

  • Планаванне заснаванай на асабістых магчамасцях канстуктыўнай сацыяльнай, асветніцкай,эканамічнай і палітычнай дзейнасці для задавальнення патрэб насельніцтва ў працэсе развіцця канфлікту. Такія праекты могць рэалізоўвацца асобамі, што непасрэдна не прымаюць удзелу ў канфлікце.

  • Вызначэнне пажаданага тыпу знешняй дапамогі для падтрымкі асобнай кампаніі ці агульнай вызваленчай барацьбы. Як можна далучыць і выкарыстаць знешнюю дапамогу і пры гэтым не ставіць унутраную барацьбу ў залежнасць ад знешніх фактараў? Неабходна звярнуць увагу на тыя знешнія групы, дапамога якіх найбольш верагодная і пажаданая, напрыклад няўрадавыя арганізацыі (сацыяльныя рухі, рэлігійныя ці палітычныя групы, прафесійныя саюзы і г.д.), урады і ААН і яе розныя арганізацыі.

Акрамя таго, распрацоўшчыкі стратэгіі супраціўлення павінны прыняць меры для захавання парадку і задавальнення сацыяльных патрэб уласнымі сіламі падчас масавага супраціву дыктатарскім уладам. Гэта не толькі створыць альтэрнатыўныя незалежныя дэмакратычныя структуры і задаваліць патрабаванні, але зменшыць давер к тым, хто заклікае да рэпрэсій дзеля спынення беспарадкаў.


Рапаўсюджванне ідэі адмаўлення ад супрацоўніцтва
У справе паспяховага супраціву дыктатуры важным фактарам з'яўляецца ўспрыманне насельніцтвам ідэі адмаўлення ад супрацоўніцтва. Як паказана ў показцы "Уладар малпаў" (гл. 3 раздзел), асноўная ідэя простая: калі дастатковая колькасць падначаленых катэгарычна адмаўляюцца супрацоўнічаць, нягледзячы на рэпрэсіі, тыранія будзе аслаблена і потым рухне.
Людзі, што жывуць ва ўмовах дыктатуры, верагодна, ужо знаёмыя з дадзенай канцэпцыяй з розных крыніц. Але нават у такім выпадку дэмакратычныя сілы павінны метадычна распаўсюджваць і папулярызаваць ідэю адмаўлення ад супрацоўніцтва. У грамадстве могуць распаўсюджвацца гісторыі тыпу "Уладар малпаў" ці аналагічныя. Яны могуць добра ўспрымацца. Пасля прыняцця асноўнай канцэпцыі людзі будуць гатовыя да будучых заклікаў і практыкі адмаўлення ад супрацоўніцтва з дыктатурай. Яны самі могуць прыдумаць мноства формаў адмаўлення ў новых сітуацыях.
Нягледзячы на складанасці і небяспеку спробаў абмена ідэямі, навінамі, указаннямі па супраціву ва ўмовах дыктатуры, дэмакраты часта даказваюць, што ўсё гэта магчыма. Нават пры нацыстскім і камуністычных рэжымах удзельнікі супраціву мелі магчымасць кантактаваць не толькі з асобнымі людзьмі, але і з буйнымі аудыторыямі шляхам выпуску нелегальных газет, улётак, кніг, а пазней – аудыё і відэёкасет.
Агульныя кіраванні па супраціву могуць быць падрыхтаваны і распаўсюджаны з дапамогаю папярэдняга стратэгічнага планавання. У іх могуць быць апісаны выпадкі і абставіны, пры якіх насельніцтва будзе пратэставаць і абмяжоўваць супрацоўніцтва, а таксама магчымыя спосабы пратэсту.Цяпер, пры адсутнасці сувязі з дэмакратычнымі лідэрамі і немагчымасці выпуску ці атрымання канкрэтных іннструкцый, насельніцтва будзе ведаць, як дзейнічаць у некаторых выпадках. Такія кіраванні нават утрымліваюць спосабы выяўлення падробных "кіраванняў па супраціву", што выпускаюцца палітычнай паліцыяй дзеля правакацыі.
Рэпрэсіі і контрмеры
Распрацоўшчыкам стратэгіі неабходна ацаніць верагодныя меры і рэпрэсіі – асабліва ўзровень гвалту, – якія праводзяцца дыктатурай у адказ на дзеянні дэмакратычнага супраціву. Неабходна вызначыць, як супрацьстаяць, нейтралізаваць ці пазбягаць магчымыя рэпрэсія без пакоры. У некаторых выпадках варта папярэджваць насельніцтва і членаў супаціву, каб яны мелі ўяўленне пра рызыку ўдзелу. Калі чакаюцца сур'ёзныя рэпрэсіі, неабходна падрыхтавацца да аказання медыцынскай дапамогі параненым.
Для папярэджання рэпрэсій добрай практыкай з'яўляецца выкарыстанне тактыкі і метадаў, якія не толькі спрыяюць поспеху кампаніі, але і паніжаюць верагоднасць ці магчымасць жорсткіх рэпрэсій. Напрыклад, вулічныя дэманстрацыі і працэсіі супраць дыктатуры могуць быць вельмі эфектыўнымі, аднак могуць каштаваць жыцця тысячам удзельнікаў. Аднак такая высокая цана можа і не аказаць большага ціску на дыктатуру, чым сітуацыя, калі ўсе знаходзяцца дома, альбо праводзіцца страйк, альбо шырокая акцыя адмаўлення ад супрацоўніцтва з боку грамадзянскіх служачых.
Калі прапануецца правакацыйная акцыя супраціву з рызыкай трагічных наступстваў, неабходна параўнаць суадносіны небяспекі дадзенай акцыі і магчымых выгад ад яе правядзення. Ці будуць удзельнікі супраціву і насельніцтва весці сябе дысцыплінавана і ці ўтрымаюцца ад прымянення гвалту? Ці здолеюць яны не падацца на правакацыі да гвалту? Распрацоўшчыкі планаў павінны ўказаць, якія меры прымаюцца для падтрымання дысцыпліны негвалтоўных дзеянняў, а таксама прадугледзець абарону ад жорсткасцяў. Ці будуць магчымымі і эфектыўнымі такія меры, як паручальніцтва, палітычныя заявы, улёткі з заклікамі да дысцыпліны, заклікі да дэманстрацыі і байкоту агрэсіўна настроеных асоб і груп? Лідэры заўсёды мусяць быць гатовымі да прысутнасці агентаў-правакатараў, чыя задача зводзіцца да падбухторвання дэманстрантаў да гвалту.
Вернасць стратэгічнаму плану
З моманту з'яўлення падрабязнага стратэгічнага плану дэмакратычныя сілы не павінны зважаць на нязначныя меры дыктатараў, якія могуць стварыць спакусу адхіліцца ад генеральнай лініі і стратэгіі канкрэтнай кампаніі, што прыводзіць да канцэнтрацыі асноўнай дзейнасці на нязначных праблемах. Ніякія раптоўныя эмоцыі –як магчымая рэакцыя на новыя жорстскасці дыктатуры – не павінны адцягваць увагу дэмакратычнага супраціўлення ад асноўнага. Жорсткасці могуць быць дапушчаны спецыяльна, каб справакаваць дэмакратычныя сілы на адмаўленне ад распрацаваных планаў і нават да сілавых акцый, што развязвае рукі дыктатарам у ліквідацыі гэтых сіл.
З моманту прызнання правільнасці фундаментальнага даследавання, задачай пра-дэмакратычных сілаў становіцца паступовы рух наперад. Змены ў тактыцы і прамежкавых мэтах, безумоўна, узнікнуць – добрыя лідэры заўсёды павінны быць гатовымі да выкарыстання новых магчымасцяў. Такія ўдакладненні не павінны супярэчыць мэтамі канкрэтнай кампаніі. Старанная рэалізацыя выбранай генеральнай стратэгіі і стратэгіі кампаній ў значнай меры садзенічае поспеху справы.
1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка