Ад дыктатура да дэмакратыі канцэптуальныя асновы вызвалення




старонка3/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.91 Mb.
1   2   3   4   5   6

Вядзенне негвалтоўнай барацьбы
Палітычная непакора, як і ўзброеныя сілы можа быць выкарыстана ў розных мэтах: ад ўплыву на праціўнікаў з мэтай выклікаць пэўныя дзеянні ці стварыць ўмовы для мірнага вырашэння канфлікта да разбурэння ненавіснага рэжыму. Аднак палітычная непакора праводзіцца спосабамі, якія адрозніваюцца ад насілля, застаючыся пры гэтым сродкам вядзення барацьбы. У іх розныя метады і адпаведна, розныя наступствы. Спосабы правядзення і вынікі ўзброеннага канфлікту добра вядомыя. З мэтайзастрашэння, паразы, знічтажэння і разбурэння выкарыстоўваецца фізічная зброя.
Негвалтоўная барацьба нашмат складаней і разнастайней, чым гвалт. Барацьба вядзецца псіхалагічнай, сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай зброяй, якая прымяняецца насельніцтвам і грамадскімі інстытутамі. Такая зброя вядома ў выглядзе пратэтэстаў, страйкаў, адмовы ў супрацоўніцтве, байкотаў, формай незадаволенасці і народнага самакіравання. Як згадвалася раней, любы ўрад можа кіраваць толькі таму, што папаўняе неабходныя крыніцы сілы шляхам супрацоўніцтва, пакарэння і паслушэнства з боку насельніцтва і грамадскіх інстытутаў. У адрозненне ад гвалту, палітычнае непакарэнне мае унікальную здольнасць перакрываць такія вытокі.
Негвалтоўная зброя і дысцыпліна
Распаўсюджаная памылка мінулых кампаній палітычнай непакоры – стаўка ўсяго на адзін ці два метады, напрыклад, забастоўкі і масавыя дэманстрацыі. На самой справе існуе шмат метадаў, якія дазваляюць стратэгам супраціўлення па неабходнасці канцэнтраваць барацьбу ці распыляць яе.
Вядома да двухсот канкрэтных метадаў негвалтоўных дзеянняў, на справе іх, напэўна, яшчэ болей. Такія метады дзеляцца на тры агульныя катэгорыі: пратэст і перакананне, адмаўленне ад супрацоўніцтва і ўмяшальніцтва. Метады негвалтоўнага пратэсту і пераканання ў асноўным уключаюць сімвалічныя дэманстрацыі, у тым ліку працэсіі, маршы і пікеты (54 метады). Адмаўленне ад супрацоўніцтва раздзяляецца на чатырывіды: (а) адмова ў сацыяльным супрацоўніцтве (16 метадаў), (б) адмаўленне ў эканамічным супрацоўніцтве, у тым ліку байкоты (26 метадаў) і страйкі (23 метады) і адмова ў палітычным супрацоўніцтве (38 метадаў). Негвалтоўнае ўмяшальніцтва з выкарыстаннем псіхалагічных, фізічных, сацыяльных, эканамічных ці палітычных сродкаў, такіх як галадоўка, негвалтоўная акупацыя і паралельнае самакіраванне (41 метад), складае апошнюю групу. Спіс з 198 метадаў уключаны ў дадзеную публікацыю ў якасці Дадатка.
Выкарыстанне значнай колькасці метадаў, уважліва адабраных, паслядоўна і шырока ўжытых і ўключаных у кантэкст мудрай стратэгіі і адпаведнай тактыкі, якія ажыццяўляюцца навучанымі грамадзянамі, можа стварыць сур'ёзныя праблемы для любога незаконнага рэжыму. Гэта адносіцца да ўсіх дыктатур.
У адрозненне ад сродкаў узброенай барацьбы, метады негвалтоўнай барацьбы могуць канцэнтравацца непасрэдна на фундаментальных пытаннях. Напрыклад, паколькі праблема дыктатуры ляжыць у асноўным у палітычнайплоскасці неабходна выкарыстоўваць палітычныя формы негвалтоўнай барацьбы. Яны павінны ўключаць у сябе непрызнанне легітымнасці дыктатараў і адмову ад супрацоўніцтва з іх рэжымам. Адмова ад супрацоўніцтва можа быць накіравана супраць пэўнай палітыкі. Час ад часу можна незаўважна ці нават сакрэтна практыкаваць наўмысныя публічныя затрымкі і адтэрміноўкі, у той самы час публічныя дэманстрацыі і страйкі могуць праводзіцца на вачах ва ўсіх.
З другога боку, калі дыктатура падлягае эканамічнаму ціску ці многія скаргі насельніцтватычацца экнамічнага стану, у такім выпадку найбольш прыдатнымі метадамі супраціўлення могуць апынуцца эканамічныя дзеянні, такія як байкоты ці страйкі. Спробы дыктатараў выкарыстоўваць эканамічную сістэму можна сустрэць агульнымі страйкамі абмежаванага маштабу, запавольваньнем працы і адмовай працаваць (ці знікненнем) незаменных экспертаў.Розныя тыпы забастовак можна выкарыстоўваць адказныя моманты вытворчасці, транспартыроўкі, паставак сыравіны і размеркавання прадукцыі.
Некаторыя метады негвалтоўнай барацьбы патрабуюць ад людзей учынкаў, не звязаных з іх побытавым жыццём, напрыклад, раздаваць улёткі, выдаваць падпольную прэсу, аб'яўляць галадоўку і арганізоўваць сядзячую забастоўку на вуліцы. Такія метады для некаторых людзей могуць падацца цяжкімі, акрамя выключных сітуацый.
Іншыя метады негвалтоўнай барацьбы, наадварот, патрабуюць, каб людзі працягвалі жыць сваім нармальным жыццём, хоця і на іншы манер. Напрыклад, людзі прыходзяць на працу замест забастоўкі, але знарок працуюць павольней і менш эфектыўна, чым звычайна. Больш за тое, узнікаюць наўмысныя "памылкі" метадаўХтосьці ў пэўны момант "захварэў" альбо "не ў і стане працаваць". Хтосьці можа прымаць удзел у рэлігійнай цырымоніі, калі такое дзеянне выказвае не толькі рэлігійные, але і палітычныя меркаванні. Людзі могуць абараняць дзяцей ад прапаганды шляхам навучання на даму ці на падпольных курсах. Некаторыя могуць адмовіцца ўступіць у пэўныя арганізацыі, якія "рэкамендуюцца" ці патрабуюцца і ў якія не было свабоднага прыёму ў мінулым. Падобенства такіх метадаў да звычайнай дзейнасці людзей і абмежаванае адхіленне ад іх звычайнага жыцця можа істотна палегчыць людзям удзел у нацыянальнай вызваленчай барацьбе.
Паколькі негвалтоўная барацьба і гвалт ажыццяўляюцца пранцыпова рознымі спосабамі, то нават абмежаваная доля гвалту падчас кампаніі палітычнай непадпарадкаванасці будзе шкоднай, бо пасуне барацьбу ў бок, дзе дыктатары маюць перавагу (узбраенне). Дысцыпліна негвалтоўных дзеянняў з'яўляецца ключом да поспеху і павінна падрымлівацца, нягледзячы на правакацыі і суровыя меры дыктатараў і іх памагатых.
Захаванне дысцыпліны негвалтоўных дзеянняў супраць праціўнікаў, што прымяняюць гвалт, спрыяе рабоце чатырох механізмаў негвалтоўнай барацьбы, апісаных ніжэй. Дысцыпліна негвалтоўных дзеянняў таксама надзвычай важная ў працэсе палітычнага джыу-джыцу. У дадзеным працэсе адкрытая жорсткасць рэжыму супраць відавочна негвалтоўных дзеянняў апазіцыі наносіць палітычны ўдар пазіцыі дыктатараў, і гэта выклікае незадаволенасць ва ўласных шэрагах., а таксама умацоўвае падтрымку удзельнікаў супраціву сярод насельніцтва наогул, звычайных прыхільнікаў рэжыму і трэціх асоб.
Аднак у некаторых выпадках абмежаваны гвалт супраць дыктатуры можа аказацца непазбежным. Гнеў і нянавісць да рэжыму можа прывесці да выбуху сярод насельніцтва. Акрамя таго, некаторыя групы могуць не пагадзіцца спыніць сілавыя дзеянні, хоць і прызнаюць важную ролю негвалтоўнай барацьбы. У такіх выпадках няма неабходнасці адмаўляцца ад стратэгіі палітычнай непадпарадкаванасці. Але патрабуецца як мага далей адвесці гвалтоўныя дзеянні ад негвалтоўных. Гэта неабходна зрабіць у адносінах геаграфічнага знаходжання, груп насельніцтва, часу і мэтаў правядзення. У процілеглым выпадку гвалт можа аказаць згубны эфект на патэнцыйна больш моцнае і паспяховае выкарыстанне палітычнай непакоры.
Гістарычныя звесткі паказваюць, што хоць у час палітычнай непадпарадкаванасці можна чакаць ахвяраў і пацярпелых, іх колькасць будзе меншай, чым колькасць ахвяр пры ўзброеных дзеяннях. Акрамя таго, такі тып барацьбы не працягвае бясконцага ліку забойстваў.
Негвалтоўная барацьба мае тэндэнцыю пазбаўлення ад страху перад ўрадам ці яго рэпрэсіямі. Такое пазбаўленне з'яўляецца асноўным элементам разбурэння ўлады дыктатараў над усім насельніцтвам.
Адкрытасць, сакрэтнасць і высокія стандарты
Сакрэтнасць, падман і падпольная дзейнасць уяўляюць сабой вельмі складаную праблему для руху, што выкарыстоўвае негвалтоўныя дзеянні. Часта немагчыма схаваць ад палітычнай паліцыі і сакрэтных службаў свае намеры і планы. З пукту гледжання перспектыў руху, сакрэтнасць не толькі звязана са страхам, яна садзейнічае ўзнікненню пачуцця страху, што змяншае дух супраціўлення і скарачае колькасць людзей, якія могуць удзельнічаць у дадзенай акцыі. Сакрэтнасць таксама здольна выклікаць падазрэнні і абвінавачванні, часта несправядлівыя, унутры руху адносна таго, хто з'яўляецца інфарматарам ці агентам праціўніка. Сакрэтнасць таксама можа паўплываць на здольнасць руху заставацца негвалтоўным. У адрозненні ад яе, адкрытасць намераў і планаў не толькі аказвае супрацьлеглае дзеянне, але і дапамагае стварыць уражанне руху супраціву. Вядома, праблема больш складаная, чым ўяўляецца на першы погляд, і ў дзеяннях супраціўлення ёсць важныя аспекты, якія патрабуюць ацэнкі, заснаванай на надзейнай інфармацыі.
Рэдагаванне, друк і распаўсюджванне падпольных публікацый, выкарыстанне нелегальных перадач радыё ўнутры краіны і сбор разведвальнай інфармацыі пра аперацыі дыктатуры з'яўляюцца спецыяльнымі дзеяннямі абмежаванага маштаба, якія патрабуюць высокай ступені сакрэтнасці.
Падтрыманне высокай дысцыпліны ў негвалтоўных акцыях неабходна на ўсіх стадыях канфлікту. Такія фактары, як адсутнасць страху і падтрымка дысцыпліны негвалтоўных дзеянняў, патрабуюцца заўсёды. Важна памятаць, што для ажыццяўлення канкрэтных зменаў часта патрабуецца ўдзел вялікай колькасці людзей. Між тым такую колькасць людзей у якасці надзейных удзельнікаў можна забяспечыць, толькі падрымліваючы высокі ўзровень арганізацыі руху.
Змены суадносінаў сіл
Стратэгам неабходна памятаць, што канфлікт з прымяненнем палітычнай непадпарадкаванасці ёсць зменлівае поле барацьбы з перапыннай зменай дзеянняў і супрацьдзеянняў. Няма нічога статычнага. Суадносіны сіл могуць пастаянна і хутка змяняцца. Гэта становіцца магчымым, калі ўдзельнікі руху ўпарта працягваюць негвалтоўныя метады, нягледзечы на рэпрэсіі.

Варыянтаў суадносін сіл бакоў, што ўдзельнічаюць у такой канфліктнай сітуацыі, значна больш, чым у канфліктах з прымяненнем гвалту. Варыянты ўзнікаюць хутчэй і маюць значна больш разнастайныя палітычна значныя наступствы, што далёка выходзяць за рамкі пэўнага часу ці месца правядзення. Такія наступствы будуць адклікацца рэхам і садзейнічаць узмацненню ці паслабленню той ці іншай групы.


Акрамя таго, група, якая прымяняе негвалтоўныя дзеянні, можа аказваць уплыў, які павялічвае ці змяншае адносную сілу праціўніка ў большай ступені, чым ва ўзброеных канфліктах. Напрыклад, дысцыплінаванае мужнае негвалтоўнае супраціўленне перад жорсткасцю дыктатараў можа выклікаць занепакоенасць, незадаволенасць або, у экстрэмальных сітуацыях, нават паўстанне сярод арміі і насельніцтва. Такое супраціўленне таксама можа прывесці да шырокага міжнароднага асуджэння дыктатуры. Акрамя таго, умелае, дысцыплінаванае і паслядоўнае выкарыстанне палітычнай непакоры можа прывесці да больш шырокага ўдзелу ў супраціўленні людзей, якія звычайна выказваюць пасіўную падтрымку дыктатуры ці, як правіла, застаюцца нейтральнымі ў канфлікце.
Чатыры механізмы зменаў
Негвалтоўная барацьба выклікае змены чатырма спосабамі. Першы механізм найменш верагодны, хоць былі выпадкі яго праяўлення. Калі прыхільнікі дыктатуры эмацыянальна крануты пакутамі рэпрысаваных удзельнікаў негвалтоўнагасупраціўлення ці рацыянальна ўпэўніваюцца ў справядлівасці справы руху супраціўлення, яны могуць прыняць яго ўдзельнікаў супраціўлення. Дадзены механізм называецца пераменай перакананняў. Хоць выпадкі перамены перакананняў падчас негвалтоўных акцыяў здараліся, гэта бывае зрэдку і ў большасці выпадкаў амаль не назіраецца.
Значна часцей негвалтоўная барацьба прыводзіць да такой змены канфліктнай сітуацыі ў грамадстве, што праціўнік проста не здольны рабіць так, як хацеў бы. Менавіта такія змены выклікаюць астатнія тры механізмы: прыстасаванне, негвалтоўны прымус і разбурэнне. Які з іх узнікае, залежыць ад ступені, у якой адноснае і абсалютнае суаднясенне сіл меняецца на карысць дэмакратаў.

Калі на павестцы дня стаяць пытанні, якія не маюць фундаментальнага характару, патрабаванні апазіцыі падчас абмежаванай кампаніі не разглядаюцца, як тыя, што пагражаюць, а супрацьстаянне ў некаторай ступені змяніла суадносіны сілаў, то канфлікт можа прывесці да заключэння пагаднення, дамовы ці кампрамісу. Напрыклад, шматлікія страйкі заканчваюцца такім чынам, што кожны бок дабіваецца некаторых сваіх мэтаў, але ніводны не атрымлівае ўсяго. Урад можа разглядаць такое пагадненне ў якасці пазітыўнага, скажам, для паслаблення напружання, стварэння ўражання "справядлівасці" ці замацавання міжнароднай рэпутацыі рэжыма. Таму важна рупліва адбіраць праблемы, па якіх можна заключаць пагадненні шляхам механізму прыстасавання. Барацьба за звяржэнне дыктатуры да такіх праблем не належыць.


Негвалтоўная барацьба можа аказацца больш магутнай, чым уяўляецца з разгляду механізмаў перамены перакананняў ці прыстасавння. Масавае адмаўленне ў супрацоўніцтве і непадпарадкаванасць могуць настолькі змяніць сацыяльную і палітычную абстаноўку, асабліва суадносіны сілаў, што здольнасць дыктатуры кантраляваць эканамічны, сацыяльны і палітычны працэс кіравання грамадствам на справе знікае. Узброеныя сілы праціўніка могуць стаць настолькі ненадзейнымі, што яны проста не здолеюць падначальвацца загадам, што тычацца рэпрэсій супраць удзельнікаў супраціўлення. Хоць лідэры супраціву застаюцца пры ўладзе і па-ранейшаму праследуюць свае першапачатковыя мэты, яны згубілі здольнасць да эфектыўных дзеянняў. Гэта і называецца негвалтоўным прымусам.
У некаторых экстрэмальных сітуацыях умовы, што выклікаюць негвалтоўны прымус, прыводзяць да яшчэ больш значных вынікаў. Кіраўніцтва праціўніка губляе здольнасць дзейнічаць і яго асабістая структара ўлады распадаецца. Самакіраванне, адмова ў супрацоўніцтве і непарадкаванасць удзельнікаў супраціўлення становяцца настолькі шырокім, што ў праціўніка на застаецца нават бачнасці кантролю над імі. Бюракратычны апарат адмаўляецца падначальвацца свайму кіраўніцтву. Войскі і паліцыя праціўніка падымаюць бунт. Традыцыйныя паслядоўнікі праціўніка і насельніцтва адколваюцца ад былога кіраўніцтва, адмаўляючы яму ў праве кіраваць. Таму іх падтрымка і падпарадкаванне спыняюцца. Чацвёрты механізм зменаў, развал сістэмы праціўніка настолькі поўны, што ў яго няма нават неабходнай сілы здацца. Рэжым проста развальваецца на часткі.
Пры планаванні стратэгіі вызвалення неабходна ўлічваць гэтыя чатыры механізмы. Часам яны спрацоўваюць выпадкова. Аднак выбар аднаго ці некалькіх такіх механізмаў змянення падчас канфлікту дае магчамасць сфармуляваць канкрэтныя ўзаемадапаўняючыя элементы стратэгіі. Выбар механізму (ці механізмаў) залежыць ад мноства фактараў, у тым ліку ад абсалютнага і адноснага суаднясення сіл супрацьлеглых груп, а таксама падыходаў і мэтаў групы, вядучай негвалтоўную барацьбу.
Эфект дэмакратызацыі палітычнай непакоры
У адрозненне ад цэнралізаванага ўздзеяння сілавых санкцый, выкарыстанне метадаў негвалтоўнай барацьбы ўплывае на дэмакратызацыю палітычнага грамадства па некалькіх накірунках.
Адзін з бакоў дэмакратычнага ўздзеяння з'яўляецца адмоўным. У адрозненне ад сродкаў узброенай барацьбы, дадзены метад не ўключае рэпрэсіўных мер пад кіраўніцтвам правячай эліты, якія можна было б накіраваць супраць насельніцтва з мэтай усталяваць ці падтрымаць дыктатуру. Лідэры руху палітычнай непакоры могуць аказваць уплыў або ціск на сваіх прыхільнікаў, але яны не могуць кінуць іх у турму ці пакараць за тое, што тыя не згодныя з імі ці перайшлі да іншых лідэраў.
Іншы бок эфекту дэмакратызацыі з'яўляецца станоўчым. Негвалтоўная барацьба дае насельніцтву сродкі супраціўлення, якія можна выкарыстоўваць для дасягнення і абароны сваіх свабод супраць існуючых ці патэнцыяльных дыктатараў. Ніжэй прыводзяцца некаторыя са станоўчых эфектаў дэмакратызацыі, звязаныя з негвалтоўнай барацьбой:
Вопыт правядзення негвалтоўнай барацьбы можа павысіць упэўненасць у сабе насельніцтва ў супрацьстаянні пагрозам рэжыму і ў яго здольнасці супрацьстаяць рэпрэсіям, звязаныя з гвалтам.

  • Негвалтоўная барацьба прадастаўляе сродкі адмаўлення ад супрацоўніцтва і непакоры, з дапамогай якіх насельніцтва можа аказаць супраціўленне недэмакратычнаму кіраўніцтву любой дыктатарскай групы.

  • Негвалтоўная барацьба можа выкарыстоўваццца для зацвярджэння практыкі дэмакратычных свабод, напрыклад, свабоды слова, свабоды прэсы, незалежных арганізацый і свабоды збораў перад рэпрэсіўным кіраваннем.

  • Негвалтоўная барацьба вельмі садзейнічае выжыванню, адраджэнню і замацаванню незалежных груп і інстытутаў грамадства, што апісваліся вышэй. Яны з'яўляюцца важнымі для дэмакратыі, бо здольныя мабілізаваць сілу народа і абмежаваць рэальную моц любога патэнцыяльнага дыктатра.

  • Негвалтоўная барацьба дае сродкі, з дапамогаю якіх насельніцтва можа аказваць уплыў на рэпрэсіўныя акцыі паліцыі і ўзброеных сіл, што належаць дыктатарскаму ўраду.

  • Негвалтоўная барацьба дае метады, з дапамогаю якіх насельніцтва і незалежныя інстытуты могуць у інтарэсах дэмакратыі абмежаваць ці перакрыць крыніцы сілы кіруючай эліты, стварыўшы пагрозу для здольнасці ўладарыць.


Складанасць негвалтоўнай барацьбы
Як можна заўважыць з дадзенага абмеркавання, негвалтоўная барацьба ёсць складаны інструмент сацыяльных дзеянняў, што ўключаюць мноства метадаў і шэраг механізмаў зменаў. Таксама яна мае канкрэтныя патрабаванні да паводзінаў. Для таго, каб стаць эфектыўнай, у асаблівасці супраць дыктатуры, палітычная непадпарадкаванасць патрабуе добрага планавання і падрыхтоўкі. Будучыя ўдзельнікі павінны разумець, што ад іх патрабуецца. Неабходна знайсці патрэбныя рэсурсы. Стратэгам набходна папярэдне прааналізаваць, якім чынам найбольш эфектыўна прымяніць негвалтоўную барацьбу. Пераключым нашу ўвагу на той жыццёва важны элемент: неабходнасць стратэгічнага планавання.


6. НЕАБХОДНАСЦЬ СТРАТЭГІЧНАГА ПЛАНАВАННЯ
Кампаніі палітычнай непакоры супраць дыктатуры можна пачынаць рознымі спосабамі. Умінулым такая барацьба амаль заўсёды была незапланаванай і шмат у чым выпадковай. Канкрэтныя крыўды, з якіх пачыналіся акцыі ў мінулым, вельміразнастайныя, аднак часта ўключалі новыя жорсткасці, арышт ці забойства паважанай асобы, новую рэпрэсіўную палітыку ці загад, няхватку харчавання, непавагу рэлігійных вераванняў ці гадавіны звязанай з гэтым падзеі. Часам пэўны акт дыктатуры настолькі абураў насельніцтва, што яно пачынала акцыі і зусім не ўяўляла, чым яны могуць скончыцца. У іншых выпадках мужная асоба ці невялікая група пачынала акцыю, якая была падтрымана. Канкрэтная крыўда можа быць успрынята іншымі як тое, што яны зведалі на сабе, і яны таксама могуць далучыцца да барацьбы. Часам асобны заклік да супраціву ад невялікай групы ці асобнага чалавека можа выклікаць раптоўны шырокі водгук.
Хоць спантаннасць нясе ў сабе некаторыя станоўчыя якасці, яна таксама мае і недахопы. Часта ўдзельнікі дэмакратычнага руху не гатовы да жортскасці дыктатуры, не вытрымліваюць пакутаў,і супраціў церпіць паразу. Часам адсутнасць планавання прыводзіла да выпадковых рашэнняў з боку дэмакратаў - з кепскімі вынікамі. Нават калі сістэма прыгнёту была звергнута, адсутнасць планавання ў арганізацыі пераходу да дэмакратычнай сістэмы спрыяла ўзнікненню новай дыктатуры.
Рэалістычнае планаванне
Незапланаваныя народныя выступленні, безумоўна, будуць іграць вялікую ролю супраць дыктатуры ў будучым. Аднак сёння існуе магчымасць вызначыць найбольш эфектыўныя спосабы звяржэння дыктатуры, вызначыць момант, калі палітычная сітуацыя і настроі народа спрыяльныя, і выбраць метад пачатку кампаніі. У такіх абставінах для выбару эфектыўных шляхоў заваявання свабоды патрабуецца вельмі глыбокі аналіз, заснаваны на рэалістычнай ацэнцы сітуацыі і магчымасцей насельніцтва.
Пры жаданні чаго-небудзь дасягнуць, карысна спланаваць, як гэта зрабіць. Чым больш важкая мэта ці чым сур'ёзней наступствы няўдачы, тым важней становіцца планаванне. Стратэгічнае планаванне павышае верагоднасць таго, што будуць мабілізаваны і эфектыўна скарыстаны ўсе рэсурсы. Гэта асабліва адносіцца да дэмакратычнага руху, які валодае абмежаванымі рэсурсамі і паслядоўнікі якога падвяргаюцца небяспецы, але якое пры гэтым спрабуе звергнуць магутную дыктатуру. У адрозненне ад яго, дыктатура звычайна мае шырокія матэры'яльныя рэсурсы, арганізацыйную магутнасць і здольнасць прадпрымаць жорсткія дзеянні.
"Планаваць стратэгію" – азначае разлічыць паслядоўнасць дзеянняў, якія з вялікай верагоднасцю прывядуць ад існуючага становішча да пажаданага ў будучым.У дадзеным выпадку - ад дыктатуры да будучай дэмакратычнай сістэмы. План дасягнення такой мэты звачайна складаецца з паслядоўнасці кампаній і іншых арганізаваных акцый, скіраваных на падтрымку прыгнечанага насельніцтва і паслабленне дыктатуры. Адзначым, што мэтай з'яўляецца не проста звяржэнне дыктатуры, але і стварэнне дэмакратычнай сістэмы. Генеральная стратэгія, якая абмяжоўвае свае мэты проста звяржэннем рызыкуе стварыць яшчэ аднаго тырана.
Цяжкасці планавання
Некаторыя прыхільнікі свабоды ў розных частках свету не хвалююцца пра тое, каб добра прадумаць шляхі заваёвы свабоды. Толькі зрэжзь часу такія энтузіясты прызнаюць надзвычайную важнасць стратэгічнага планавання яшчэ да пачатку дзеянняў. У выніку яно амаль заўсёды адсутнічае.
Чаму так адбываецца, што людзі, якія мараць забяспечыць свабоду свайму народу, так рэдка рыхтуюць ахопны стратэгічна план для дасягнення гэтай мэты? На жаль, большасць членаў груп дэмакратычнай апазіцыі падчас не разумеюць набходнасці стратэгічнага планавання, не прывыклі ці не навучаны стратэгічнаму мысленню. Гэта нялёгкая задача. Лідэры, што пераследуюцца дыктатурай заўсёды не абароненыя і надзвычай загружаны справамі, часта і не маюць часу для выпрацоўкі навыкаў стратэгічнага мыслення.
Замест гэтага распаўсюджанай схемай з'яўляецца звычайная рэкцыя на ініцыятывы дыктатуры. Такім чынам, апазіцыя заўсёды абараняецца, імкнецца захаваць абмежаваныя свабоды ці бастыёны свабоды, у лепшым выпадку запавольваючы ўсталяванне дыктатарскага кантролю ці ствараючы некаторыя праблемы для новай палітыкі рэжыму.
Канешне, некаторыя асобы ці групы не бачаць неабходнасці ў шырокім доўгатэрміновым планаванні вызваленчага руху. Замест гэтага яны наіўна лічаць, што калі яны будуць настойліва, цвёрда і дастаткова доўга абвяшчаць сваю мэту, яна нейкім чынам ажыццявіцца. Іншыя мяркуюць, што калі яны паўсталыя праблемы проста назіраюць і жывуць у адпаведнасці са сваімі прынцыпамі і ідэаламі, то яны робяць усё, што могуць ля іх ажыццяўлення. Падтрымка стычных мэтаў і прыхільнасць ідэалам – гэта выдатна. Але зусім недастаткова для звяржэння дыктатуры і дасягнення свабоды.
Іншыя праціўнікі дыктатуры могуць наіўна лічыць, што калі яны будуцьзмагацца сілай гвалту, то наступіць свабода. Але, як адзначалася вышэй, гвалт не дае гарантыі поспеху. Замест вызвалення ён можа прывесці да тэрору, масавых пакут ці да таго і другога. У большасці выпадкаў дыктатура лепш падрыхтавана да гвалтоўнай барацьбы, а ваенныя рэдка спачуваюць дэмакратам, калі наогул такое здараецца.
Ёсць дэмакраты, якія "адчуваюць", што яны павінны рабіць, і на гэтым засноўваюць свае дзеянні. Такі падыход не толькі эгацэнтрычны, ён не можа даць ніякай карысці для выпрацоўкі генеральнай стрэтэгіі вызвалення.
Дзеянні, заснаваныя на "бліскучай ідэі", якая прыйшла камусьці ў галаву, таксама маюць саве недахопы. Замест гэтага патрабуецца дзеянне, заснаванае на добрым разліку "наступнага кроку" на шляху да звяржэння дыктатуры. Без стратэгічнага аналізу лідэры супраціву часта не могуць ведаць, якім павінен быць гэты "наступны крок", бо яны не прадумалі добра паслядоўнасць канкрэтных крокаў, што патрабуюцца для перамогі. Творчасць і бліскучыя ідэі вельмі важныя, але іх неабходна выкарыстоўваць для паляпшэння стратэгічнага становішча дэмакратычных сіл.
Выдатна ведаючы пра мноства дзеянняў, якія можна прадпрыняць супраць дыктатуры, але без усялякіх уяўленняў - з чаго пачаць, некаторыя раяць: "Рабіце ўсё адразу". Гэта, канешне, немагчыма, асабліва для параўнальна слабых рухаў. Болш за тое, такі падыход не дае падказкі, з чаго пачаць, на чым сканцэнтраваць намаганні і як выкарыстоўваць абмежаваныя рэсурсы.
Іншыя асобы і групы могуць прызнаваць неабходнасць якога-небудзь планавання, але здольны рабіць гэта на кароткатэрміновай ці тактычнай аснове. Яны могуць не разумець, што доўгатэрміновае планаванне неабходна ці магчыма. Часам яны не здольны думаць і аналізаваць стратэгічна, дазваляючы сабе пастаянна адцягваць увагу на параўнальна дробныя пытанні, часта адказваючы на дзеянні праціўніка замест таго, каб захапіць ініцыятыву ў свае рукі. Калі кіраўнікі аддаюць шмат намаганняў кароткатэрміновым дзеянням, яны не прадумваюць альтэрнатыўныя шляхі барацьбы, якія б накіроўвалі агульныя намаганні, набліжваючы іх да мэты.
Некаторыя дэмакратычныя рухі не распрацоўваюць ахопнай стратэгіі звяржэння дыктатуры і канцэнтруюць увагу на цякучых праблемах па іншай важнай прычыне. У іх няма унутранага пераканання ў тым, што дыктатура можа быць звергнута іх асабістымі намаганнямі.
Таму планаванне такіх дзеянняў разглядаецца імі, як рамантычная трата часу ці занятак бескарыснай справаю. Людзі, што вядуць барацьбу за свабоду супраць магутных дыктатур, часта супрацьстаяць настолькі агромністай ваеннай і паліцэйскай моцы, што па іх уяўленнях дыктатура здольна на ўсё. Але нават без рэальнай надзеі такія людзі супрацьстаяць дыктатуры з прычыны сваёй сумленнасці і,магчыма, для гісторыі. Хоць яны ніколі гэтага не прызнаюць і, магчыма, нават самі свядома не думаюць пра гэта, іх дзеянні ўяўляюцца ім безнадзенымі. Таму для іх тэрміновае стратэгічнае планаванне проста не мае значэння.
Вынікі такой адсутнасці стратэгічнага планавання часта сумныя: сілы руху распыляюцца, дзеянні неэфектыўныя, энергія растрачваецца на дробныя пытанні, перавагі не выкарыстоўваюцца, а ахвяры бессэнсоўныя. Калі

дэмакраты не будуць распрацоўваць стратэгічных планаў, яны ледзь дасягнуць сваёй мэты. Дрэнны план, выпадковы збег акцый не прасунуць наперад шырокі рух супраціву. Замест гэтага верагодна пашырэнне кантролю і ўлады дыктатуры.


На жаль, паколькі стратэгічныя планы вызвалення рэдка ці ніколі не распрацоўваюцца, дыктатуры уяўляюцца больш стабільнымі, чым яны на самой справе з’яўляюцца. Яны жывуцьнашмат даўжэй, чым трэба.
1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка