Ад 13. 09. 2009, №4 На адказ ад 09. 09. 2009 за №181/1/02-03



Дата27.03.2016
Памер89.5 Kb.
#3439
У Жодзінскі Гарвыканкам

40 Год Кастрычніку, 7

Бацькоў беларускамоўнага гімназыста,

Янкі Лапцікага,

Аляксея Лапіцкага й

Сьвятланы Лапцікай.


Вул. 50 год Катрычніку 8а-30,

222160, г.Жодзіна

Тэл.: 8 (1775) 34-970

Ад 13.09.2009, №4

На адказ ад 09.09.2009 за № 181/1/02-03

Заява №4

На прынцыповыя пытаньні нашае заявы-запыту мы так і не атрымалі ад вас канкрэтных адказаў. Зь яго не праглядаецца правамерных падставаў і матываў прыняцьця вамі Рашэньня №928 па ліквідацыі адзінай і апошняе ў Жодзіне беларускамоўнай спэцыялізавана-гімназычнай навучальнай пляцоўкі - мініклясы ў Гімназыі №1.

Мы так разумеем, што любыя “прапановы” выканкаму, рэалізуемыя ў Гімназыі як адукацыйнай ўстанове на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, для бацькоў беларускамоўнага вучня, асабліва, калі яны паступаюць пасьля ліквідацыі вамі (выканкамам) нармальных беларускамоўных і спэцыялізавана-гімназычных умоваў навучаньня – павінны абавязкова ўлічваць і гарантаваць наяўныя ў грамадзянаў правы на атрыманьне адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, якія замацаваныя ў такіх асноўных нарматыўна-праўных дакумэнтах як Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, спэцыялізаваным Законе аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і не супярэчаць агульнапрызнаным нормам і міжнародным стандартам права, гарантуемым нашай краінаю …

Абмежаваньне дадзеных правоў (замацаваных у Асноўным законе й Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, краінай-удзельніцай якога ёсьць Беларусь) з спасылкаю на нейкія тэхнічныя, размытыя й праўна непераканаўчыя матывацыі (якія нават не прадстаўляюцца па афіцыйным запытах грамадзянаў), з спасылкаю на палажэньні службова-галіновых інструкцыяў, іншых нутраных нарматыўна-праўных дакумэнтаў, што супярэчаць сутнасьці права (нормамі канстытуцыйнага права і міжнароднымі стандартамі права ў галіне правоў і свабодаў грамадзянаў) – зьяўляюцца цалкам неправамернымі й павінны гарантавана выключацца усімі ўладнымі суб’ектамі права краіны.

Рашэньне №928 аб забароне далейшага навучаньня нашага беларускамоўнага сына ў склаўшыхся спрыяльных і зручных для ўсіх бакоў умоваў у памяшканьні Гімназыі №1 з вашай “прапановаю” навучаньня падлетка ў расейскамоўнай клясе (якая без нашае згоды рэалізуецца як прымус) – цалкам ігнаруе гэтыя нормы й праўныя прыярытэты, ставіць нас у дыскрымінацыйны стан і пазбаўляе ўсіх нашых грамадзянскіх правоў і свабодаў на атрыманьне нашым беларускамоўным (натуральна, ад самага нараджэньня) сынам спэцыялізавана-гімназычнае адукацыі на роднай дзяржаўнай беларускай мове ў беларускім горадзе Жодзіна Рэспублікі Беларусь.

Часовая мера (новая фармалізацыя беларускамоўнага працэса навучаньня ў выглядзе хатняй формы), без вашай адмены вышэй згаданага рашэньня – ня можа вырашыць створанай праблемы. Тым больш, што з 08.09.2009 года па вашым загадзе яна пачала рэалізоўвацца Гімназыяй №1 з парушэньнем усіх папяроэдніх нашых перадумоваў і дамоўленасьцяў, зьдзейсьненых напярэдадні новага навучальнага 2009 году. Бо дазвол на хатнюю форму навучаньня мы давалі толькі пры ўмовах:



  1. працягу навучаньнага працэсу ў наяўным памяшканьні Гімназыі №1;

  2. працягу спэцылізавана-гімназычнага роўню навучаньня па-беларуску (мінулы ровень навучаньня ангельскай мове).

Акрамя таго, з дырэктарам Гімназыі №1 намі абмяркоўвалася часовасьць і нявызначанасьць нашага стану, пры афармленьні дадзенай формы навучаньня – у сытуацыі, калі Янка вылечыцца й зьнікне “магчымасьць афармленьня беларускамоўнага навучальнага працэсу” ў межах хатняе формы.

Абсалютна відавочна зараз, што нам тады таксама далі “скажоную” інфармацыю. Бо тлумачылася, што працэс ягонага навучаньня практычна аўтаматычна будзе аформлены ў межах існаваўшай да Рашэньня №928 беларускамоўнай гімназычнай мініклясы.

Улічваючы сказанае,

лічым, што наш беларускамоўны сын, Янка Лапіцкі, пасьля вашага Рашэньня №928 аб ліквідацыі беларускамоўнай 7 “Д” мініклясы ў парушэньне нашых Канстытуцыйных правоў у прымусовым парадку без згоды на гэта й адпаведнай заявы бацькоў:



  1. неправамерна залічаны ў расейскамоўную 8 “А” клясу, а

  2. аформленая “хатняя форма” – спрабуе рэалізавацца сёньня таксама як часовы мэханізм дыскрымінацыі й прымусу,

бо на ізаляцыю ў “хатняе беларускамоўнае рэзэрвацыі” нашага беларускамоўнага сына зь відавочным пазбаўленьнем яго вучнёўскага гімназычнага соцыюму, а таксама на фактычную ліквідацыю беларускамоўнай спэцыялізавана-гімназычнай праграмы навучаньня –

мы ніколі не давалі згоды (ні ў 2004-2005 гадах) і тым больш сёньня – пасьля 7 гадоў навучаньня Янкі ў Гімназыі сярод сяброў і па гэтай спэцыялізаванай праграме з паглыбленым навучаньнем ангельскае мовы, абранай намі ад самага пачатку паступленьня ў Гімназыю (што было дасягнута ў тым ліку – праз дадатковую здачу нашым сынам адпаведных тэстаў).



З улікам усяго выказанага, а таксама таго, што склаўшаяся сытуацыя патрабуе тэрміновага вырашэньня ПАСТАЎЛЕНЫХ ПЕРАД НАМІ ВОСТРЫХ ПЫТАНЬНЯЎ, МАЮЧЫХ ЗНАЧЭНЬНЕ СЁНЬНЯ ДЛЯ НАРМАЛЬНАГА ПРАЦЯГУ НАШЫМ СЫНАМ ПАЎНАВАРТАСНАГА СПЭЦЫЯЛІЗАВАНА-ГІМНАЗЫЧНАГА БЕЛАРУСКАМОЎНАГА НАВУЧАНЬНЯ НА ТЭРЫТОРЫІ ГІМНАЗЫІ №1 горада Жодзіна,

ПРОСІМ ВАС падыйсьці да вырашэньня адзначанай праблематыкі з усёй аклазнасьцю дзяржаўнага ўладнага суб’екта права, каб тэрмінова вырашыць створаную сёньня вострую праблему з улікам нашых прозьбаў і законных патрабаваньняў у межах Канстытуцыйна-праўнага поля:

  1. адмяніць Рашэньне №928 у частцы ліквідацыі кляснай формы навучаньня нашага сына па-беларуску ў Гімназыі №1 горада Жодзіна;

да адмены Рашэньня №928,




  1. стварыць спрыяльныя ўмовы для працягу беларускамоўнага спэцыялізавана-гімназычнага навучаньня нашага сына (з паглыбленым навучаньем ангельскай мовы) на базе Гімназыі №1 у вызначаных прыймальна-кампрамісных абрысах на падставе хатняе формы навучаньня, але ў задавальняючым усе перамоўныя бакі, мінулым клясным памяшканьні Гімназыі №1.


ДАДАТКІ на 2 аркушах:

1) РАСПАШЫРАНАЕ ТЛУМАЧЭНЬНЕ СЫТУАЦЫІ Й ПАЗЫЦЫІ ЗАЯЎНІКОЎ

13.09.2009 ___________Аляксей Лапіцкі

___________Сьвятлана Лапіцкая

ДАДАТАК №1

РАСПАШЫРАНАЕ ТЛУМАЧЭНЬНЕ СЫТУАЦЫІ Й ПАЗЫЦЫІ ЗАЯЎНІКОЎ

Склаўшаяся сытуацыя патрабуе тэрміновага вырашэньня ПАСТАЎЛЕНЫХ ПЕРАД НАМІ ВОСТРЫХ ПЫТАНЬНЯЎ, МАЮЧЫХ ЗНАЧЭНЬНЕ СЁНЬНЯ ДЛЯ НАРМАЛЬНАГА ПРАЦЯГУ НАШЫМ СЫНАМ ПАЎНАВАРТАСНАГА СПЭЦЫЯЛІЗАВАНА-ГІМНАЗЫЧНАГА БЕЛАРУСКАМОЎНАГА НАВУЧАНЬНЯ НА ТЭРЫТОРЫІ ГІМНАЗЫІ №1 горада Жодзіна.

Варта адразу заўважыць, што дабрасумленыя ўзаемаадносіны паважаючых сябе суб’ектаў учасе ўзаемаадносінаў заўсёды пабудаваныя на сумленьні й узаемапавазе, на імкненьні шукаць і рэалізоўваць кампрамісы, не парушаць выпрацаваныя ў межах перамоваў дадмоўленасьці ...

Мы так разумеем, што выканаўчы камітэт горада Жодзіна быў дакладна й сваечасова інфармаваны дырэктарам Гімназыі №1 сп. Генадзем Коршунам, а таксама намесьнікам начальніка Жодзінскага ГАА, сп. Шульжыкам пра нашу пазыцыю, прозьбы й партабаваньні, да таго ж – вельмі ясна й недвухсэнсоўна выкладзеныя таксама пісьмова ў нашых заявах



Выклікае зьдзіўленьне, што парушаючы нашыя Канстытуцыйныя правы й свабоды, міжнародныя стандарты права, выкладзеныя ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, дзейсныя нормы нутранага заканадаўства, а таксама так любімыя чыноўнікамі мясцовае ўлады й Гімназыі №1 службовыя інструкцыі, цалкам насуперак волі бацькоў (паўнавартасных прадстаўнікоў іхнага сына, Янкі Лапіцкага), без аніякай адпаведнай заявы ад іх … па вашай “прапанове” дырэктар Гімназыі №1 залічыў нашага сына ў расейскамоўную 8 “А” клясу (!?).

Трэба яшчэ раз адзначыць, што на гэта мы сваёй згоды - не давалі й ніколі не дадзім. НАШ СЫН МАЕ ПРАВА, А ТАМУ Й ПАВІНЕН ВУЧЫЦА ПА-БЕЛАРУСКУ. РЭАЛІЗАЦЫЯ ГЭТАГА ПРАВА – НЯ ПРОСТА КАМПЭТЭНЦЫЯ, АЛЕ Й АБАВЯЗАК УЛАДНЫХ СУБ’ЕКТАЎ ПРАВА.

Але, такім чынам, прымусовае, без нашае агульнае (сына і бацькоў) на то згоды, залічэньне нашага сына ў расейскамоўную клясу – ёсьць цалкам неправамерным. Што, нажаль, трактуецца афіцыйна сёньня – як стварэньне “нармальных умоваў” (!?). Нармальным, відавочна тут таксама лічыцца, што з 09.09.2009 дзьверы навучальнага пакою, дзе навучаўся Янка не адчыняюцца, а настаўнікам забаронена аказваць адукацыйныя паслугі па-беларуску на тэрыторыі Гімназыі №1 – нават у школьнай бібліятэцы, дзе кожны гімназыст, без выключэньня мае права атрымліваць інфармацыю й веды, адукацыйнага зьместу ў тым ліку.

ПРЫ ГЭТЫМ, абсалютна неабходная ўмова – забесьпячэньне беларускай мовы навучаньня для цалкам і ад самага нараджэньня беларускамоўнага падлеткападмяняецца, прапановамі па нейкім “абавязковым вывучэньні” моваў, у тым ліку “дадатковым вывучэньні беларускае мовы на ўзроўні факультатыўных заняткаў” (!?) – што проста ігнаруе выказаныя намі прынцыповыя пазыцыі й выглядае як непрыхаваны дыскрымінацыйны зьдзек (!!!).



Акрамя адзначанага, у гэтых дыскрымінацыйных захадаў фактычна цалкам праігнараваная натуральная беларускасьць нашага сына й усёй сямьі (з нараджэньня падлетак выхоўваўся ў беларускамоўнай сямьі, першыя словы ў сваім жыцьці ён сказаў на роднай мове, заўсёды размаўляе й думае – па-беларуску).

Праігнараваныя таксама – нашая беларуская нацыянальная самаідэнтыфікацыя ды натуральнае самаўсьведамленьне, што ёсьць непадзельнай часткаю нашага ладу жыцьця й спосабаў грамадзянскага, сацыяльнага й творчага самавыяўленьня, працэсу камунікацыі, спасьціжэньня сьвету, а таксама нашых поглядаў, перакананьняў і сумленьня.

НА ЯКІЯ НОРМЫ ЗАКОНА, СЛУЖБОВЫХ АЛЬБО НУТРЫГАЛІНОВЫХ ІНСТРУКЦЫЯЎ АБАПІРАЕЦЕСЯ ВЫ КАЛІ “ПРАПАНУЕЦЕ”(!) ВЫШЭЙ ПАЗНАЧАНАЕ – ПРЫМУС ДА РАСЕЙСКАМОЎНАГА НАВУЧАНЬНЯ Ў 8 “А” КЛЯСЕ БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ВУЧНЯ БЕЗ ЗГОДЫ І ЗАЯВАЎ АД БАЦЬКОЎ?! ТЫМ БОЛЬШ – УЖО РЭАЛІЗУЕЦЕ ГЭТА Ў ДЗЕЯНЬНЯХ ДЫРЭКЦЫІ ГІМНАЗЫІ №1 У НЕДАПУЎЧАЛЬНА ГРУБАЙ, ПРЫМУСОВАЙ І ДЫСКРЫІМНАЦЫЙНАЙ ФОРМЕ, ПАРУШЎАЮЧЫ ЎСЕ ПАПЯРЭДНІЯ ДАМОЎЛЕНАСЬЦІ?!!

ВАРТА ПАТЛУМАЧЫЦЬ ЯШЧЭ РАЗ АКРЭСЬЛЕНА Й НЕДВУХСЭНСОЎНА ўмовы пры рэалізацыі якіх, мы ПАГАДЗІЛІСЯ напісаць заяву з прозьбай афармленьня далейшага навучаньня нашага сына ў выглядзе хатняй формы навучаньня.

Гэта – цалкам вымушаная й кампраміснай ў склаўшыхся ўмовах мера. Яна была сьледзтвам абставінаў, у якія мы трапілі пасьля прыняцьця вамі Рашэньня №928 аб адмене мінулых вашых жа рашэньняў і лівідацыі беларускамоўнай гімназычнай мініклясы ў Гімназыі №1 ...

Пры рэалізацыі дадзенае формы навучаньня мелася на мэце – знайсьці кампраміснае рашэньне ў склаўшаеся сытуацыі зь ліквідацыяй навучаньня ў форме беларускамоўнае мініклясы й існуючай неабходнасьці працягваць навучальны працэс па-беларуску для нашага беларускамоўнага сына Янкі Лапіцкага па мінулай, спэцыялізаванай гімназычнай праграме такім чынам, каб падлетак фактычна не заўважыў зьменаў. У перамовах з дырэкцыяй плянаваныя зьмены павінны былі адбыцца толькі ў “фармалізацыі ці папяровым пераафармленьні” для працягу на практыцы звыклага для вучня навучальнага працэсу, інтэграванага ў гімназычна-вучнёўскі соцыюм і на тэрыторыі Гімназыі №1.

Мы прынцыпова дамовіліся й дырэктар Гімназыі №1 пацьвердзіў поўную падрыхтаванасьць адукацыйнай установы рэалізаваць дамоўленасьці ў межах “хатняй формы навучаньня” з улікам выключэньняў і дамоўленасьцяў, рэальных абставінаў, у якіх дадзеная форма прымаецца да рэалізацыі перамоўнымі бакамі.

Дырэктар Гімназыі №1 заявіў, што з свайго боку ўжо падрыхтаваў былое памяшканьне для далейшых заняткаў Янкі, а мае неабходныя падручнікі й настаўнікаў па кожным прадмеце, калі мы пагадзімся на афармленьне беларускамоўнага працэсу навучаньня – у выглядзе хатняе формы.

Такім чынам, спачатку дырэктар Гімназыі №1 Генадзь Коршун, потым намесьніца начальніка Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, сп. Людміла Малец запэўнілі нас, што пасьля прадстаўленьня заявы й даведкі, неабходных для афармленьня дадзенай формы навучаньня, зьмена месца заняткаў будзе вырашацца проста – у тэхнічным парадку з дырэкцыяй Гімназыі №1 і па нашай адпаведнай заяве з падобнай прозьбаю й гарантыямі таго, што мы бярэм на сябе адказнасьць за верагоднае ўскладненьне стану здароў’я Янкі ад рэалізацыі навучаньня на тэрыторыі Гімназыі №1, а не дома.

Пры гэтым, сп. Шульжык з Жодзінскага ГАА, пры абмеркаваньні нашай кампраміснай прапановы й зьвязанай зь ёй нашай пазыцыі, спасылаўся на неабходнасьць прыняцьця ўладамі выключэньняў, з улікам неабходнасьці захаваньня належнай сацыялізацыі вучня ў вучнёўскія асяродкі з навучаньнем яго па прозьбе бацькоў – на тэрыторыі Гімназыі №1.

У выніку, ГЭТА – САПРАЎДЫ спрыяла б у вырашэньні паўсталай праблемы:


  1. вучань заставаўся б у вучнёўскіх асяродках ва ўмовах нармальнай сацыялізацыі ў гімназычна-вучнёўскае асяродзьдзе, чаго дабіваемся сёньня мы, і пра што казала ў сваім адказе кіраўніца Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму сп. Данілевіч; а таксама

  2. працягваў бы навучальны працэс:

  • па-беларуску і па скарэктаванай праграме такім чынам, каб яна ўлічвала ягоны наяўны стан здароўя (скасаваныя з навучальнага пляну прадметы фізкультуры й працы, адсутнасьць дыскрымінацыйна-псыхалягічнага прэсінгу й стрэсавага стану нявызначанасьці, нестабільнасьці, пагрозаў пазбаўленьня права на беларускамоўнае навучаньне);

  • па адпачатку абранай спэцыялізавана-гімназычнай праграме з паглыбленым навучаньнем ангельскай мовы (замест прапанаваных сёньня 2 гадзінаў – 5 гадзінаў, як і было раней – за кошт дадатковых 3-х факультатыўных гадзінаў, якія пазначаныя ў рэзэрве навучальнага пляну для паглыблена-факультатыўнай формы вывучэньня прадметаў).

ЯШЧЭ РАЗ, просім вас заўважыць, што рэалізацыя хатняй формы навучаньня як формы і кампраміснага варыянту для далейшага навучаньня нашага сына – без бачных і заўважных для яго зьменаў па паўнавартаснай (у сэнсе абранай намі раней гімназычнай спэцыялізацыі) гімназычнай праграме – былі асноўнымі перадумовамі, без выкананьня якіх дадзеная прапанова ГАА і Гімназыі №1 была названая намі адразу непрыймальнай і безпэрспэктыўнай.

Без гэтых, абумоўленых з дырэкцыяй Гімназыі №1 кампрамісных пагадзненьняў -1)навучаньне ў памяшканьні гімназыі; 2) захаваньне спэцыялізавана-гімназычнага роўню; і натуральна 3) выкладаньне па-беларуску – мы не пагадзіліся б на афармленьне хатняй формы далейшага навучаньня нашага сына.



Таму, дадзеная пазыцыя ёсьць заганнай і патрабуе тэрміновага перагляду, бо замест ізаляцыі й выцісканьня беларускай мовы навучаньня з прыярытэтных (у нашым выпадку – гімназычных) адукацыйных асяродкаў у “вясковыя” ці “хатнія рэзэрвацыі”, неабходна ствараць для яе новыя стабільныя й прывабныя, падтрыманыя ўладаю адкрытыя адукацыйна-камунікацыйныя пляцоўкі на ўсіх узроставых і якасна-спэцыялізаваных выхаваўча-адукацыных узроўнях.

Сёньня, на вялікі жаль, утварылася надзвычай вострая сытуацыя, у якой дырэкцыя Гімназыі №1 пасьля 5 дзён аказаньня адукацыйных паслугаў на тэрыторыі Гімназыі №1 - забараніла настаўнікам далей гэта рабіць, што адразу ў грубай форме цалкам парушыла ўсе нашыя папярднія дамоўленасьці й паставіла ўсю нашу сямью (нашага сына Янку й нас) у стан велізарнейшага псыхалягічнага ўзьдзеяньня й стрэсу.

Замест выкананьня дамоўленасьцяў, маючых для нас вызначальна важны характар, нас усіх прымушаюць (нават учасе актыўнай фазы захворваньня аднаго з сябраў сям’і ды адсутнасьці умоваў, зьвязаных з тэхнічнымі момантамі й сямейнымі абставінамі), пры нашай папярэдняй катэгарычнай адмове ад правядзеньня заняткаў у хатніх умовах, у ізаляваным ад вучнёўскага соцыюму стане – адмовіцца ад навучаньня сына ў ягоным звыклым для яго, падрыхтаваным для навучаньня класным пакоі ў Гімназыі №1 (!?).



І гэты непрыхаваны дыскрымінацыйны гвалт (прабачце) над намі й нашым беларускамоўным сынам сёньня робіцца насуперак нашых прозьбаў і патрабаваньняў(!) утым ліку пісьмовых, папярэдне дасягнутых кампрамісных дамоўленасьцяў(!), але – з спасылкаю на інструкцыю аб хатняй форме навучаньня й загад з Жодзінскага выканкаму (!?).

Аднак, рэалізацыя навучальнага працэсу на тэрыторыі Гімназыі №1 (у маючымся невялікім і прыстасаваным памяшканьні з паратай і дошкаю) – безумоўна, была б зручнай і прыймальнай, як для бацькоў і вучня, гэтак і для настаўнікаў – найлепшым чынам дасягала б пастаўленых адукацыйным працэсам мэтаў. Вучань павінен месьц магчымасьць камунікаваць зь сябрамі ў школе, выходзіць да дошкі й г. д.

Вельмі спадзяемся, на тое, што нашая пазыцыя зараз зразумелая для кіраўніцтва выканкаму. Як і тое, што нашыя грамадзянскія правы й свабоды, зафіксаваныя ў Асноўным законе краіны ды адпаведных міжнародных актах, падпісаных Беларусьсю – ня могуць быць абмежаванымі на ўзроўні нутраных актаў ці службова-галіновых інструкцыяў, якія неабходныя толькі для найлепшай рэалізацыі дадзеных правоў і свабодаў, гарантаваных і абавязковых для выкананьня ўсімі суб’ектамі права ў краіне.



___________Аляксей Лапіцкі

___________Сьвятлана Лапіцкая
Каталог: wp-content -> uploads -> 2009
2009 -> Да пракурора горада Жодзіна Віктара Літвіненкі
2009 -> Selection for the Election Observation Mission
2009 -> Таму Партыя бнф чакае ад Вас публічнага адказу на наступныя пытаньні
2009 -> Пра крызыснае становішча ў беларускай эканоміцы
2009 -> Салідарнасьць №77 чэрвень 2009 г
2009 -> Кароткае апісаньне падзеяў, якія адбыліся ў Менску 9 і 16 верасня 2009 г
2009 -> Рэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
2009 -> Заява №2 (запыт)
2009 -> Дырэктару Гімназыі №1 горада Жодзіна Сп. Генадзю Коршуну, Бацькоў вучня Янкі Лапіцкага
2009 -> Заява №3 (запыт) у сваім звароце ад 24. 07. 2009г мы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка