Абодва – абедзве – абое Устаўце формы абодва, абедзве ці абое




Дата канвертавання18.06.2016
Памер9.9 Kb.
Абодва – абедзве – абое

Устаўце формы абодва, абедзве ці абое:

Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і … маўчалі.

Ігнась стаў … нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.

Працам … мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.

Насмяяўся гаршчок з катла: … чорныя.

Бацька быў беларус, а маці - полька. … паводле адукацыі - настаўнікі.

Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на … вокі.

Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі … мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.



Нельга недаацэньваць ролю … бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.

У … бібліятэчных кнігах не хапала старонак.

… бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.

З … дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.

Я гатовая … рукамі падпісацца пад тваімі словамі.

Пасля … сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.


Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў … .


Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным - на карысць … краінам, … эканомікам, … народам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка