Абагульненне і кантроль ведаў па тэме “Абмен рэчываў”
-
Завершыце сказы:
-
У светавую фазу фотасінтэза адбываецца(1-фатоліз вады, 2-выдзяленне свабоднага кіслароду, 3-аднаўленне НАДФ,4-сінтэз АТФ, 5- сінтэз вугляводаў)
А) 1,2,3,4; Б) 1,2,4,5.
3. Напішыце ўраўненне рэакцыі безкіслароднага этапу дыхання.
4. Ахарактарызуйце этапы фотасінтэзу і параўнайце іх.
5.Якая роля нуклеінавых кіслот у працэсе сінтэзу бялку?
6. Пачатковы ўчастак ланцуга В інсуліну прадстаўлены амінакіслотамі: фенілаланін- валін- аспаргін—глутамін- гістыдзін- лейцын –цыстэін-гліцын- серын- гістыдзін-
Вызначце структуру ДНК , якая кадзіруе гэты ланцуг.
7.Якую даўжыню мае структурны ген, які кадзіруе поліпептыд,у састаў якога ўваходзіць 334 амінакіслаты?
8.Што такое пластычны абмен? Прывядзіце прыклады рэакцый пластычнага абмену.
|
Абагульненне і кантроль ведаў па тэме “Абмен рэчываў”
-
Завершыце сказы:
-
сукупнасць распаду і сінтэзу арганічных рэчываў у клетцы называецца…
-
цемнавыя рэакцыі фотасінтэзу адбываюцца ў….
-
працэс сінтэзу поліпептыдных ланцугоў на матрыцы іРНК з удзелам рыбасом…
-
комплекс з 5-70 рыбасом, звязаных адной малекулай іРНК...
-
Уласцівасці генетычнага кода (1- трыплетны, 2-множны, 3-камплементарны, 4-неперарыўны, 5-універсальны.)
А) 1,2,4,5; Б) 1,2,3,4.
-
Напішыце ўраўненне рэакцыі кіслароднага этапу дыхання.
-
Ахарактарызуйце этапы дыхання і параўнайце карысны выхад энергіі
-
Чаму сінтэз усіх тыпаў РНК і бялковых малекул называецца рэакцыямі матрычнага сінтэзу?
-
Пачатковы ўчастак ланцуга інсуліну прадстаўлены амінакіслотамі:гліцын-ізалейцын-валін-глутамінавая кіслата-глутамін-
Вызначце структуру ДНК , якая кадзіруе гэты ланцуг.
-
.Якую даўжыню мае структурны ген, які кадзіруе поліпептыд,у састаў якога ўваходзіць 502 амінакіслаты?
-
Чым абумоўлена сувязь працэсаў асіміляцыі і дысіміляцыі ?
|