Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры у адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. №522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры»




старонка1/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер360.19 Kb.
  1   2   3


ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2016 г. № 51



Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры

У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. № 522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзены рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры (далей – рэспубліканскі план).

2. Адказным за каардынацыю работы па выкананні рэспубліканскага плана вызначыць Міністэрства культуры.

3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму прадстаўляць у Міністэрства культуры інфармацыю аб ходзе выканання рэспубліканскага плана за першае паўгоддзе – да 10 ліпеня 2016 г., за год – да 10 студзеня 2017 г.

Міністэрству культуры інфармаваць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб ходзе выканання мерапрыемстваў, уключаных у рэспубліканскі план, адпаведна да 25 ліпеня 2016 г. і да 25 студзеня 2017 г.

4. Фінансаванне мерапрыемстваў рэспубліканскага плана ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на 2016 год, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.

 


Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

А.Кабякоў

 

 


 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
25.01.2016 № 51

РЭСПУБЛІКАНСКІ ПЛАН
мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры


Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

Адказныя выканаўцы

СТРАТЭГІЧНЫЯ МЕРЫ, НАКІРАВАНЫЯ НА РЭАЛІЗАЦЫЮ ДЗЯРЖАЎНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПАЛІТЫКІ

1. Падрыхтоўка і ўнясенне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекта Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016–2020 гады

студзень

Мінкультуры, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

2. Падрыхтоўка нарматыўных прававых актаў, якія забяспечваюць развіццё сферы культуры

на працягу года

Мінкультуры

3. Распрацоўка Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі

снежань

Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінінфарм, НАН Беларусі, рэспубліканскія і мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання, творчыя саюзы

4. Комплекснае даследаванне пытанняў развіцця культуры з прэзентацыяй яго вынікаў на міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку:

 

 

Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства»

сакавік

НАН Беларусі, Мінадукацыя, Мінінфарм, Мінкультуры

Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

май–чэрвень

Мінкультуры, Магілёўскі аблвыканкам

V Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»

кастрычнік

Мінкультуры

VІI Мiжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў»

лістапад

НАН Беларусі, Мінкультуры, Мінадукацыя

5. Правядзенне сацыялагічных даследаванняў па пытаннях культуры, мастацкай літаратуры і чытання

на працягу года

НАН Беларусі, ІАЦ, Мінкультуры, Мінінфарм, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання

6. Правядзенне рэспубліканскіх акцый:

 

 

«Культурная сталіца Беларусі»

на працягу года

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

«Мецэнат культуры ў Год культуры»

»

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, АГА «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»

Форуму творчай інтэлігенцыі і работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь як выніковага мерапрыемства Года культуры

снежань

»

7. Правядзенне рэспубліканскіх конкурсаў:

на працягу года
(з падвядзеннем вынікаў у студзені 2017 г.)

 

на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі

 

Мінкультуры, Мінспорт, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

«Горад культуры ў Год культуры» (на найбольш паспяховы цэнтр культуры і турызму)

 

»

«Чалавек Года культуры» (сярод работнікаў культуры)

 

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, АГА «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў», Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

8. Правядзенне рэспубліканскага конкурсу праектаў і ініцыятыў творчай моладзі «Геній-стартап»

на працягу года
(з падвядзеннем вынікаў у студзені 2017 г.)

Мінкультуры, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

9. Стварэнне аптымальнай сеткі ўстаноў культуры з улікам забеспячэння максімальнага ахопу насельніцтва паслугамі культуры

на працягу года

аблвыканкамы, Мінкультуры

10. Павышэнне ўзроўню культурнага абслугоўвання жыхароў рэгіёнаў шляхам стварэння ўстаноў культуры змешанага тыпу і развіцця нестацыянарных форм культурнага абслугоўвання

»

»

11. Стварэнне ўмоў для прыцягнення моладзі на працу ва ўстановы культуры, у тым ліку:

»

 

распрацоўка мер матэрыяльнага стымулявання і заахвочвання спецыялістаў арганізацый культуры з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

 

Мінкультуры, Мінпрацы і сацабароны, Мінфін

першачарговае забеспячэнне работнікаў арганізацый культуры арэндным жыллём і месцамі ў інтэрнатах

 

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гар-, райвыканкамы

12. Мадэрнізацыя і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сферы культуры, у тым ліку:

 

 

завяршэнне рэканструкцыі комплексу будынкаў і збудаванняў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

на працягу года

Мінкультуры

арганізацыя работ па стварэнні Музейнага квартала ў г. Мінску

на працягу года (з завяршэннем будаўніцтва ў 2018 годзе)

»

завяршэнне капітальных рамонтаў і рэканструкцый будынкаў і памяшканняў рэгіянальных устаноў культуры

на працягу года

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

ПАЛІТЫЧНАЯ КУЛЬТУРА. ВЫХАВАННЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ГРАМАДЗЯН

13. Арганізацыя мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню прававых ведаў аб выбарчым заканадаўстве

на працягу года

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

14. Правядзенне дабрачыннага творчага марафону «Адраджэнне», прымеркаванага да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

люты–верасень

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

15. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Канстытуцыі, Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі)

сакавік, май, ліпень

Мінкультуры, Мінадукацыя, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, абл-, гар-, райвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

16. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

чэрвень

Мінкультуры, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, абл-, гар-, райвыканкамы

17. Арганізацыя і правядзенне свята «Дзень вышыванкі» ў г. Мінску

ліпень

Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам, ГА «БРСМ»

18. Стварэнне і набыццё твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прысвечаных знакавым падзеям і знакамітым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі

на працягу года

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі саюз мастакоў»

ЭКАНАМІЧНАЯ І ПРАВАВАЯ КУЛЬТУРА

19. Правядзенне з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі шырокамаштабнай растлумачальнай работы па пытаннях рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку грашовых сродкаў, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў

на працягу года

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

20. Правядзенне з кіруючым складам прадпрыемстваў і арганізацый інфармацыйнай работы па пытаннях зніжэння ўдзельных матэрыяльных затрат на адзінку выпускаемай прадукцыі (аказанай паслугі) пры адначасовым росце вытворчасці

»

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

21. Правядзенне спецыялізаваных сімпозіумаў (семінараў) для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый у мэтах азнаямлення з навейшымі айчыннымі і замежнымі дасягненнямі ў галіне энерга- і рэсурсазберажэння

»

Дзяржстандарт, НАН Беларусі, Мінэнерга, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

22. Правядзенне комплексу мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у рэгіёнах

»

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»

23. Правядзенне беларускіх студэнцкіх юрыдычных алімпіяд і конкурсаў

»

Мінадукацыя, Мінюст, МУС, НЦПІ, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»

24. Забеспячэнне функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі на базе ўстаноў адукацыі, юрыдычных кансультацый, папраўчых устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь

»

НЦПІ, Мінадукацыя, Мінюст, МУС, МЗС, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Рэспубліканская калегія адвакатаў

25. Забеспячэнне функцыянавання публічных цэнтраў прававой інфармацыі і ўдасканаленне іх дзейнасці па прававой асвеце грамадзян

»

Мінкультуры, НЦПІ, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

26. Забеспячэнне функцыянавання адзінага інтэрнэт-партала фінансавай граматнасці насельніцтва

»

Нацыянальны банк

27. Арганізацыя правядзення тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь

I квартал

»

28. Правядзенне з насельніцтвам інфамацыйнай работы па пытаннях правядзення дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь

на працягу года

Нацыянальны банк, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

ФАРМІРАВАННЕ СВЕТАПОГЛЯДУ І МАРАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ МОЛАДЗІ

29. Рэалізацыя рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі»

на працягу года

ГА «БРСМ», рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

30. Правядзенне Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі»

сакавік

ГА «БРСМ»

31. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца»

сакавік–снежань

»

32. Правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям»

верасень–кастрычнік

»

33. Правядзенне рэспубліканскіх мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку піянерскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку:

 

 

Рэспубліканскага злёту цімураўскіх атрадаў «Цімураўцы.by», прысвечанага 75-годдзю цімураўскага руху

май

ГА «БРПА», Мінадукацыя, Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам

Рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца»

чэрвень

ГА «БРПА», Мінабароны, Мінадукацыя, Брэсцкі аблвыканкам

34. Правядзенне дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця – для цябе»

на працягу года

Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «БРСМ»

ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА. МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый, духоўнага патэнцыялу грамадзян

35. Арганізацыя рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні жыхароў рэгіёнаў

на працягу года

Мінкультуры, аблвыканкамы

36. Правядзенне конкурсаў на лепшую пастаноўку работы сярод сельскіх устаноў культуры

»

аблвыканкамы

37. Правядзенне Рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі»

»

Мінкультуры, аблвыканкамы

38. Арганізацыя спецыялізаваных ранішніх і дзённых мерапрыемстваў для дзяцей і юнацтва ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная субота», прымеркаванай да шостага школьнага дня

»

Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

39. Арганізацыя і правядзенне тыдняў культуры раёнаў, святаў гарадоў і вёсак

»

гар-, райвыканкамы

40. Правядзенне фестываляў, святаў, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю ў сучасным грамадстве творчых і культурных традыцый беларускага народа, у тым ліку:

 

 

Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет»

май–чэрвень

Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці»

Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»

чэрвень

Акцябрскі райвыканкам, Гомельскі аблвыканкам, Мінкультуры, Мінадукацыя, ГА «Беларускі фонд культуры»

Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

»

Мінкультуры, аблвыканкамы, Гродзенскі гарвыканкам

Рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

ліпень

Мінкультуры, Магілёўскі аблвыканкам

Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»

жнівень–верасень

Гомельскі аблвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам, Мінкультуры

канферэнцыі «Вторые Белорусские Рождественские чтения»

снежань

Беларуская праваслаўная царква, Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінздароўе

41. Правядзенне конкурсаў, святаў, іншых культурных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню культурнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку:

на працягу года

 

міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»

май

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі»

верасень–кастрычнік

Мінкультуры, Магілёўскі аблвыканкам, аблвыканкамы

XXIV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» 

май

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

42. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных знакамітым асобам беларускай культуры – юбілярам 2016 года, у тым ліку:

на працягу года

Мінкультуры, Мінінфарм, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, НАН Беларусі, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, творчыя саюзы

140-годдзю Цёткі (А.Пашкевіч)

125-годдзю М.Багдановіча

120-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы

95-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа і І.Шамякіна

75-годдзю народнага артыста СССР У.Мулявіна

Ахова і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі

43. Арганізацыя работы па наданні нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека і (або) культурным каштоўнасцям статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

студзень–снежань

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

44. Арганізацыя мерапрыемстваў па ўпарадкаванні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

красавік–кастрычнік

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка