ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 ліпеня 2007 г. № 31а
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» і Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (дадаецца).
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.07.2007 № 31а
|
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
1. Інструкцыя аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (далей – Інструкцыя) распрацавана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 53-54, 1/3674) і вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (далей – нагрудны знак) работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – работнікі).
2. Для ўзнагароджання работнікаў нагрудным знакам кіраўніком арганізацыі прадстаўляецца ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь суправаджальнае пісьмо на бланку арганізацыі і ўзнагародны ліст па форме згодна дадатку да дадзенай Інструкцыі.
3. Узнагародны ліст афармляецца на падставе станоўчага рашэння сходу калектыву работнікаў арганізацыі аб прадстаўленні да ўзнагароджання нагрудным знакам работніка.
4. Рашэнне калектыву работнікаў арганізацыі аб прадстаўленні да ўзнагароджання нагрудным знакам прымаецца на сходзе калектыву работнікаў адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасці на ім больш 50 % членаў калектыву работнікаў арганізацыі.
5. Узнагародны ліст узгадняецца для работнікаў устаноў і іншых арганізацый, падпарадкаваных:
Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь – са старшынёй прафсаюзнага камітэта арганізацыі;
упраўленням (аддзелам, камітэту) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – з кіраўніком упраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта) і старшынёй абласнога галіновага прафсаюзнага камітэта;
іншым дзяржаўным органам – з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.
6. Для ўзнагароджання нагрудным знакам работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляюцца дакладная запіска на імя Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўзнагародны ліст, які ўзгадняецца са старшынёй прафсаюзнага камітэта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
7. Ва ўзнагародным лісце адлюстроўваюцца інфармацыя аб рашэнні калектыву работнікаў і ўзгадненні, якія прадугледжаны дадзенай Інструкцыяй у выглядзе подпісаў кіраўнікоў арганізацый і прафсаюзных органаў, якія завераны пячаткай адпаведных арганізацый і органаў.
8. Работнікі арганізацый, якія ўзнагароджваюцца нагрудным знакам, заахвочваюцца грашовай прэміяй у парадку і ў памеры згодна з лакальным нарматыўным прававым актам арганізацый, але не болей за сем базавых велічынь.
|
Дадатак
да Інструкцыі
аб парадку прадстаўлення
да ўзнагароджання
нагрудным знакам
Міністэрства адукацыі
«Выдатнік адукацыі»
|
УЗНАГАРОДНЫ ЛІСТ
1. Прозвішча __________________________________________________________________
Імя і імя па бацьку _____________________________________________________________
2. Пасада і месца работы ________________________________________________________
______________________________________________________________________________
______________________________________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе _________________________________________
4. Стаж педагагічнай ці навукова-педагагічнай работы _______________________________
5. Дата і месца нараджэння ______________________________________________________
______________________________________________________________________________
6. Грамадзянства ______________________________________________________________
7. Адукацыя __________________________________________________________________
(указаць, калі і якую навучальную ўстанову скончыў)
______________________________________________________________________________
______________________________________________________________________________
8. Вучоная ступень і вучонае званне ______________________________________________
______________________________________________________________________________
9. Якія ўзнагароды мае і дата ўзнагароджання______________________________________
______________________________________________________________________________
______________________________________________________________________________
10. Дамашні адрас _____________________________________________________________
______________________________________________________________________________
11. ХАРАКТАРЫСТЫКА
______________________________________________________________________________
______________________________________________________________________________
12. Звесткі аб рашэнні ў калектыве работнікаў ______________________________________
(назва арганізацыі,
______________________________________________________________________________
дата абмеркавання, нумар пратакола)
Кіраўнік арганізацыі ___________________________________________________________
(пасада, подпіс, ініцыялы, прозвішча)
М.П.
Старшыня прафсаюзнай арганізацыі ______________________________________________
(подпіс, ініцыялы, прозвішча)
«__» ____________ 200_ г.
УЗГОДНЕНА
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта
А.С.Якабсон
17.07.2007
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта
Л.Ф.Крупец
19.07.2007
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
У.П.Андрэйчанка
19.07.2007
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта
У.Я.Саўчанка
19.07.2007
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта
К.А.Сумар
19.07.2007
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
М.Я.Паўлаў
17.07.2007
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта
Б.В.Батура
18.07.2007
|
| |