Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на 2015/2016 навучальны год




старонка1/14
Дата канвертавання25.06.2016
Памер2.53 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на 2015/2016 навучальны год

8 чэрвеня 2015 г. № 47

На падставе пункта 9 артыкула 279 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

1.1. вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі:

вучэбны план цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннем слыху;

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі зроку;

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення;

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі функцый апорна­рухальнага апарату;

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю;

1.2. вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі:

вучэбны план першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы­інтэрната) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю;

вучэбны план другога аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы­інтэрната) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю;

вучэбны план цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі для вучняў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;

вучэбны план другога аддзялення спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы­інтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху;

вучэбны план першага аддзялення спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы­інтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху;

вучэбны план спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы­інтэрната) для дзяцей з парушэннямі зроку;

вучэбны план спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы­інтэрната) для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення;

вучэбны план спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы­інтэрната) для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні);

вучэбны план спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы­інтэрната) для дзяцей з парушэннямі функцый апорна­рухальнага апарату.

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 г. № 59 «Аб зацвярджэнні вучэбных планаў для спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ­інтэрнатаў)»;

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 г. № 60 «Аб зацвярджэнні вучэбных планаў для дапаможнай школы (школы­інтэрната), цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі»;

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2009 г. № 24 «Аб унясенні змяненняў у пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2008 г. № 59, № 60»;

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2010 г. № 96 «Аб зацвярджэнні Вучэбнага плана спецыяльнай вячэрняй школы для асоб з парушэннямі слыху і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2008 г. № 59, № 60»;

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2011 г. № 242 «Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі».

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2015 года.



Міністр М. А. Жураўкоў
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПАСТАНОВА
Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства

адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 47

12 жніўня 2015 г. № 102

На падставе пункта 9 артыкула 279 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 47 “Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на 2015/2016 навучальны год” наступныя змяненні:

1.1. у графах “Старэйшая (ад 5 да 6 гадоў)” і “Старэйшая (ад 6 да 7(8) гадоў)” пункта 2 вучэбнага плана спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннем слыху, вучэбнага плана спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), вучэбнага плана спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, зацверджаных дадзенай пастановай, лічбу “2” замяніць лічбай “1”;

1.2. у вучэбным плане спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, зацверджаным дадзенай пастановай:

у графах “Старэйшая (ад 5 да 6 гадоў)” і “Старэйшая (ад 6 да 7(8) гадоў)” пункта 2 лічбу “2” замяніць лічбай “1”;

пазіцыю



Агульная колькасць вучэбных гадзін у тыдзень/у тым ліку пры арганізацыі адукацыйных паслуг звыш зместу адукацыйных абласцей

12


12

15/2

15/3

замяніць пазіцыяй


Агульная колькасць вучэбных гадзін у тыдзень/у тым ліку пры арганізацыі адукацыйных паслуг звыш зместу адукацыйных абласцей

12


15

15/2

15/3

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз 15 працоўных дзён пасля яе прыняцця.



Міністр М. А. Жураўкоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

8 чэрвеня 2015 г. № 47



ВУЧЭБНЫ ПЛАН
цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў
з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі


I. Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на падгрупу

Другая малод­

шая (ад 3 да

4 гадоў)


Першая сярэд­

няя (ад 4 да

5 гадоў)


Другая сярэдняя (ад 5 да 6 гадоў)

Першая старэйшая
(ад 6 да

7 гадоў)


Другая старэй­

шая (ад 7 да



8 гадоў)

1. Самаабслугоўванне*

1 (1)

2 (1)

2 (1)





2. Камунікацыя***

1 (0,5)

1,5 (0,5)

1,5 (0,5)

1,5 (0,5)

1,5 (0,5)

3. Сэнсарная стымуляцыя***

1 (1)

2 (1)

2 (1)

2 (1)

2 (1)

4. Прадметная дзейнасць***

1,5 (1)









5. Я і свет*







2 (1)

2 (1)

6. Гульня***



1,5 (1)

1,5 (1)

1,5 (1)

1,5 (1)

7. Выяўленчая дзейнасць*

2,5 (1)

3 (1)

3 (1)

3 (1)

3 (1)

8. Музычна­рытмічныя заняткі**

2

2

2

2

2

9. Адаптыўная фізкультура**

3

3

3

3

3

У с я г о

12 (4,5)

15 (4,5)

15 (4,5)

15 (4,5)

15 (4,5)

Максімальна дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца (у астранамічных гадзінах)

3

5

6,25

7,5

7,5

II. Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

53 (7)

35 (7)

26 (7)

20 (7)

20 (7)

Агульная колькасць вучэбных гадзін на тыдзень

65 (11,5)

50 (11,5)

41 (11,5)

35 (11,5)

35 (11,5)


Заўвагі:

1. Вучэбны план цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі (далей — вучэбны план ЦКРНіР) устанаўлівае пералік адукацыйных абласцей, колькасць вучэбных гадзін на іх вывучэнне на тыдзень у залежнасці ад формы арганізацыі адукацыйнага працэсу (групе, падгрупе), колькасць вучэбных гадзін на правядзенне карэкцыйных заняткаў (пяцідзённы вучэбны тыдзень), максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку і агульную колькасць вучэбных гадзін на тыдзень.

2. Пад вучэбнымі гадзінамі ў ЦКРНіР разумеецца спецыяльна арганізаваная форма адукацыйнага працэсу — занятак (гульня). Працягласць правядзення занятка адпавядае ўзроставым магчымасцям выхаванца, якая вызначана тэхнічным нарматыўным прававым актам, зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2013 г. № 8 «Об утверждении Санитарных норм и правил “Требования для учреждений дошкольного образования” и признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства здравоохранения Республики Беларусь и их отдельных элементов».

3. Адукацыйны працэс ажыццяўляе настаўнік­дэфектолаг і выхавацель (педагагічны работнік) шляхам дзялення групы на падгрупы. Разлік гадзін дадзены на адну падгрупу.

4. Вучэбны план ЦКРНіР вызначае:

* колькасць вучэбных гадзін, якія праводзіць выхавацель (педагагічны работнік), на тыдзень у падгрупе;

** колькасць вучэбных гадзін, якія праводзіць выхавацель (педагагічны работнік), на тыдзень у групе;

*** колькасць вучэбных гадзін, якія праводзіць настаўнік­дэфектолаг, на тыдзень у падгрупе;

у дужках — колькасць вучэбных гадзін пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома.

Максімальна дапушчальная вучэбная нагрузка (у астранамічных гадзінах) вызначаецца шляхам множання колькасці вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне адукацыйных абласцей на тыдзень, на працягласць вучэбнай гадзіны (занятка) у залежнасці ад узросту выхаванца.

5. Вучэбныя гадзіны на правядзенне карэкцыйных заняткаў не з’яўляюцца вучэбнай нагрузкай. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляе настаўнік­дэфектолаг з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У адпаведнасці з тэхнічным нарматыўным прававым актам, зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2012 г. № 197 «Об утверждении Санитарных норм и правил “Требования для отдельных учреждений образования, реализующих образовательную программу специального образования на уровне общего среднего образования, образовательную программу специального образования на уровне общего среднего образования для лиц с интеллектуальной недостаточностью” и о признании утратившим силу постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 22 декабря 2010 г. № 176», для дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічом, якія не могуць рухацца самастойна, індывідуальныя карэкцыйныя заняткі праводзяцца працягласцю 30—45 хвілін у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

6. У выпадку, калі ў групу аб’ядноўваюцца дзеці рознага ўзросту, разлік вучэбнай нагрузкі размяркоўваецца па найбольшаму аб’ёму вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам у залежнасці ад узросту выхаванца.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

8 чэрвеня 2015 г. № 47



ВУЧЭБНЫ ПЛАН
спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннем слыху


Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне адукацыйных абласцей на падгрупу

другога ранняга
ўзросту (ад 1 года
да 2 гадоў)

першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў)

другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў)

сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў)

старэйшая (ад 5 да 6 гадоў)

старэйшая (ад 6 да 7 (8) гадоў)

1. Фізічная культура**

1

2

3

4

4

4

2. Дзіця і грамадства*

2

2

2

2

1

1

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні***





0,5

1

1

1

4. Дзіця і прырода*





0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення***

1

2

2

2

2

2

6. Навучанне грамаце***









1

1

7. Мастацтва**

1

4

4

5

5

5

Агульная колькасць вучэбных гадзін на тыдзень/у тым ліку пры арганізацыі адукацыйных паслуг звыш зместу адукацыйных абласцей1

5

10

12

15/2

15/3

15/3

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца (у астранамічных гадзінах)

0,5

1,6

3

5,6

7,5

9

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Развіццё маўлення***

126

86

55

30

28

28

2. Развіццё слыхавога ўспрымання і навучанне вымаўленню***

3. Развіццё пазнавальнай дзейнасці***

______________


1 Маецца на ўвазе арганізацыя адукацыйных паслуг на платнай аснове.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



8 чэрвеня 2015 г. № 47

ВУЧЭБНЫ ПЛАН
спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі зроку


Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне адукацыйных абласцей на падгрупу

другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў)

першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў)

другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў)

сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў)

старэйшая (ад 5 да 6 гадоў)

старэйшая (ад 6 да 7 гадоў)

1. Фізічная культура**

1

2

3

4

4

4

2. Дзіця і грамадства*

2

2

2

2

1

1

3. Элементарныя матэма­тычныя ўяўленні*





0,5

1

1

1

4. Дзіця і прырода*





0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення*

1

2

2

2

2

2

6. Навучанне грамаце*









1

1

7. Мастацтва**

1

4

4

5

5

5

Агульная колькасць вучэбных гадзін на тыдзень/у тым ліку пры арганізацыі адукацыйных паслуг звыш зместу адукацыйных абласцей

5

10

12

15/2

15/3

15/3

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца (у астранамічных гадзінах)

0,5

1,6

3

5,6

7,5

9

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Развіццё зрокавага

ўспрымання***



128

90

60

36

36

36

2. Сацыяльна­бытавая

арыенціроўка***



3. Прасторавая арыенціроўка і мабільнасць***

4. Развіццё пазнавальнай дзейнасці***
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка