Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер394.03 Kb.
1   2   3
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) і ўстанаўлівае рэгламент работы і вызначае пералік пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (далей – Навукова-метадычная рада).

2. Навукова-метадычная рада з’яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. У сваёй дзейнасці Навукова-метадычная рада кіруецца заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.



ГЛАВА 2
ЗАДАЧЫ І КАМПЕТЭНЦЫЯ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ

4. Асноўнымі задачамі Навукова-метадычнай рады з’яўляюцца:

навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Да кампетэнцыі Навукова-метадычнай рады адносіцца:

прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;

прыняцце рашэнняў аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты імі сваіх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый;

кваліфікаваны разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, які уключае разгляд фiксацыi, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;

разгляд распрацаванай у адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2» і яе адабрэнне або неадабрэнне;

выдача рашэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

выдача заключэнняў аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

выкананне iншых функцый у адпаведнасцi з Законам.

ГЛАВА 3
СКЛАД НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЦІ

6. У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, якія ў сваёй дзейнасці маюць адносіны да арганiзацыйных, навуковых, iнфармацыйных i iншых пытанняў, што закранаюць сферу аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

7. Навукова-метадычную раду ўзначальвае старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні Навукова-метадычнай рады.

Старшыня Навукова-метадычнай рады:

кіруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады;

склікае пасяджэнні Навукова-метадычнай рады;

арганізуе работу Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем;

вызначае шэраг іншых пытанняў, якія падлягаюць разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады і зацвярджае іх.

8. Сакратар Навукова-метадычнай рады забяспечвае:

арганізацыю падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады;

паведамленне членам Навукова-метадычнай рады аб часе і месцы правядзення пасяджэння Навукова-метадычнай рады, пытаннях, якія вынесены на яе разгляд;

улік прысутных на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады;

наяўнасць неабходнай дакументацыі, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Навукова-метадычнай рады;

вядзенне справаводства Навукова-метадычнай рады, афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;

давядзенне прынятых Навукова-метадычнай радай рашэнняў да зацікаўленых.

9. Пасяджэнні Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў месяц.

10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэнні пры наяўнасці на пасяджэнні не менш за 2/3 яе складу.

Рашэнні Навукова-метадычнай рады лічацца прынятымі, калі за яе рашэнне прагаласавала больш за палавіну прысутных на пасяджэнні членаў Навукова-метадычнай рады. Пры роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні Навукова-метадычнай рады.

Па выніках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады прымаюцца рашэнні, якія фіксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца сакратаром Навукова-метадычнай рады ў тэрмін, які не перавышае 10 дзён з дня пасяджэння.

11. Старшыня Навукова-метадычнай рады мае права афіцыйна запрашаць для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праектных устаноў, іншых зацікаўленых у вырашэнні пытанняў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей і разглядаюцца на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады.

12. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.

ГЛАВА 4
КВАЛІФІКАВАНЫ РАЗГЛЯД ПРАПАНОЎ АБ НАДАННI МАТЭРЫЯЛЬНАМУ АБ’ЕКТУ АБО НЕМАТЭРЫЯЛЬНАМУ ПРАЯЎЛЕННЮ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ І КАТЭГОРЫІ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI

13. Навукова-метадычная рада ажыццяўляе кваліфікаваны разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з абавязковым іх абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага ў пункце 3 артыкула 19 Закона.

Такое абгрунтаванне павiнна ўключаць:

звесткi аб месцазнаходжаннi матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якім прапануецца надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым ліку карту мясцовасці з нанясеннем матэрыяльнага аб’екта або тэрыторыі бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека;

фіксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якія выкананы ў парадку, устаноўленым Міністэрствам культуры;

гiстарычныя звесткi аб характары матэрыяльнага аб’екта, яго аблiччы і ўплыве на развiццё рэгiёна або краіны, аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб’екта, яго ўладальнiках i iншае;

звесткi аб уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб’екта (назва арганiзацыi i яе юрыдычны адрас або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) фiзiчнай асобы i адрас яе рэгістрацыі па месцу жыхарства) або носьбiце нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека;

інфармацыю аб характары выкарыстання прапанаванага матэрыяльнага аб’екта, умовах бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.

14. Квалiфiкаваны разгляд прапаноў аб пазбаўленні статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнага аб’екта ці нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека ажыццяўляецца Навукова-метадычнай радай на падставе абгрунтаваных звестак, якія павінны ўключаць:

кароткую гістарычную даведку;

апісанне страты цалкам або асобных частак, элементаў, канструкцый, а таксама асобных адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, што адбыліся ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання;

даведку аб прычынах немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і захавання яе аўтэнтычнага характару ў сучасных умовах;

матэрыялы фотафіксацыі існуючага стану або месцазнаходжання матэрыяльнага аб’екта ў выпадку яго страты.

Прапановы аб пазбаўленні статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Міністэрства культуры накіроўвае мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

15. Прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама аб пазбаўленні гэтага статусу, якія не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным у пунктах 13 і 14 дадзенага Палажэння, Навукова-метадычнай радай не разглядаюцца і вяртаюцца Міністэрствам культуры асобе, якая іх унесла.

16. Разгляд Навукова-метадычнай радай прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама пазбаўленні гэтага статусу ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з даты іх паступлення ў Міністэрства культуры.

У выпадку неабходнасці ўдакладнення і (або) атрымання дадатковых звестак аб матэрыяльным аб’екце або нематэрыяльным праяўленні творчасці чалавека тэрмін разгляду прапановы можа быць прадоўжаны да 60 дзён, пра што Міністэрства культуры пісьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову.

17. Па вынiках разгляду прапановы Навукова-метадычная рада прымае рашэнне аб неабходнасці надання матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання ім такога статусу, а таксама аб пазбаўленні гэтага статусу.

Рашэнне аб адсутнасці неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца з абгрунтаваннем прычын.

18. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца заяўнiку, уласнiку (уладальнiку), носьбiту, у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн, якi не перавышае 14 дзён з дня яго прыняцця.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь

15.06.2006 № 762


(у рэдакцыі пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
17.01.2014 № 42)

Склад Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры

Яцко
Аляксандр Анатольевіч



намеснік Міністра культуры (старшыня Навукова-метадычнай рады)

Сматрэнка
Аксана Сцяпанаўна



намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры (намеснік старшыні Навукова-метадычнай рады)

Даньшына
Алена Іванаўна



намеснік начальніка аддзела навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры (сакратар Навукова-метадычнай рады)

Багласаў
Сяргей Георгіевіч



галоўны спецыяліст камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская спадчына»

Бутэвіч
Анатоль Іванавіч



старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

Варфаламеева
Тамара Барысаўна



старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат мастацтвазнаўства

Власюк
Мікалай Мікалаевіч



старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар г. Мінска, кандыдат архітэктуры

Гаўрыленка
Таццяна Васільеўна



начальнік аддзела тэрытарыяльнага развіцця і горадабудаўніцтва галоўнага ўпраўлення архітэктурнай, навуковай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва

Жураўлёў
Іван Сяргеевіч



памочнік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза»

Карпук
Андрэй Міхайлавіч



вядучы архітэктар праектнага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя»

Лакіза
Вадзім Леанідавіч



намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Лакотка
Аляксандр Іванавіч



дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар

Сардараў
Армэн Сяргеевіч



дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар архітэктуры

 




ИПС «ЭТАЛОН» версия 6.6

30.07.2014

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь






1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка