Аб эфектыўным выкарыстанні вучэбна-метадычных комплексаў на факультатыўных занятках настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання17.03.2016
Памер89.54 Kb.


ІНФАРМАЦЫЯ

аб эфектыўным выкарыстанні вучэбна-метадычных комплексаў на факультатыўных занятках настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры


З мэтай пашырэння і паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры ў адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і магчымасцямі ва ўстановах адукацыі праводзяцца факультатыўныя заняткі.

У 2011/2012 навучальным годзе для 739 вучняў 5-11 класаў арганізавана выкладанне факультатываў па беларускай мове і літаратуры, з іх 722 вучні паглыблена вывучаюць мову, 17 – літаратуру. Неабходна адзначыць, што на працягу апошніх трох гадоў колькасць груп прыблізна аднолькавая, а колькасць вучняў, якія наведваюць факультатыўныя заняткі, памяншаецца.

Факультатыўныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе выкладае 69 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. З іх 14 (20.3%) настаўнікаў маюць вышэйшую катэгорыю, 45 (65.2%) – першую, 7 (10.2%) – другую, 3 (4.3%) – без катэгорыі; 50 (72.5%) настаўнікаў маюць стаж свыш 15 гадоў, 8 (11.6%) – ад 10 да 15, 5 (7.2%) – ад 5 да 10, 6 (8.7) – да 5.

З другой кваліфікацыйнай катэгорыяй – Сцепанюк З.А.(Бярозавіцкая СШ), Літвінюк А.Л. (Жыдчанская СШ), Клімавец Т.А. (Малоткавіцкая СШ), Лучыц Н.В. (Пінкавіцкая СШ), Свішч Л.У.(Табульская СШ), Тарасёнак Т.В. (Дамашыцкая БШ), Старык В.М. (Дабраслаўская БШ); без катэгорыі – Лазнюха Н.А. (Кашавіцкая СШ), Кахавец Ю.Р. (Боркаўская БШ), Кравец Ю.А. (Малаплотніцкая БШ).

У 2011/2012 навучальным годзе настаўнікам прапануецца выкладанне 27 факультатыўных заняткаў па мове, 30 – па літаратуры (дадатак 2,3). У раёне наладжана вывучэнне 9 факультатываў па мове і 3 па літаратуры (дадатак 4,5).

Па кожным факультатыўным занятку ва ўстановах маецца вучэбна-метадычны комплекс.

У кожнай сярэдняй школе і Дамашыцкай базавай школе набытыя за бюджэтныя сродкі маюцца вучэбна-метадычныя комплексы да факультатыўных заняткаў па літаратуры з 5 па 11 клас, выдадзеныя выдавецтвам “Літаратура і Мастацтва” ў 2010 годзе (дапаможнік для настаўніка, дапаможнік для вучня).

Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі маецца ў наяўнасці вучэбна-метадычны комплекс да факультатыва “Вывучаем беларускі правапіс” для вучняў 5-9-х класаў, у сярэдніх школах - “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы” для вучняў 10-11-х класаў.

Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове “Грані слова: ад гука да слова” для вучняў 5 класа, “Слова ў тэксце” для вучняў 7 класа, “Сакрэты словазмянення і формаўтварэння”, для вучняў 6 класа, “Гэты няпросты просты сказ” для вучняў 8 класа, набытыя за бюджэтныя сродкі маюцца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі. Самастойна набывалі настаўнікі вучэбна-метадычныя комплексы да факультатыва ў 9 класе “Складаны сказ без складанасці”.

Для якаснай арганізацыі выкладання дадзеных факультатыўных заняткаў установамі адукацыі набыты дапаможнікі для вучняў:

1. “Грані слова: ад гука да сказа”. V клас. – Малоткавіцкая СШ (3), Табульская СШ(3), Барычавіцкая БШ(3); Кончыцкая СШ (1), Чухаўская СШ (1), Хойнаўскі дз/с-СШ (1), Лосіцкая БШ (1), Пласкінская БШ (1);

2. “Сакрэты словазмянення і формаўтварэння”. VІ клас.- Малоткавіцкая СШ (6), Пінкавіцкая СШ (3), Плешчыцкая (2), Хойнаўскі дз/с-СШ (2); Бабрыкоўская СШ (1), Кончыцкая СШ (1);

3. “Слова ў тэксце”. VІІ клас. – Кашавіцкая СШ (3), Малоткавіцкая СШ (5), Табульская (3); Жыдчанская СШ (1), Калавуравіцкая СШ (1), Кончыцкая СШ (1), Чухаўская СШ (1), Хойнаўскі дз/с-СШ (1), Лосіцкая БШ (1);

4. “Гэты няпросты просты сказ”. VІІІ клас. – Плешчыцкая СШ (5), Пучынская БШ (5), Хойнаўскі дз/с-СШ (2); Гарадзішчанская СШ (1), Кончыцкая СШ (1), Аснежыцкая СШ (1), Лосіцкая БШ (1);

5. “Складаны сказ без складанасці”. ІХ клас.- Гарадзішчанская СШ (10);

6. “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы”. Х клас.- Бярозавіцкая СШ (4), Гарадзішчанская СШ (4), Кончыцкая СШ (2), Ласіцкая СШ (6), Малоткавіцкая СШ (3), Ахоўская СШ (4), Плешчыцкая СШ (4), Табульская СШ (3), Чухаўская СШ (9);

9. Вывучаем беларускі правапіс. V - ІХ классы – Валішчанская СШ (2), Гарадзішчанская СШ (10), Кончыцкая СШ (2), Кашавіцкая СШ (2), Ласіцкая СШ (10), Лагішынская СШ (4), Лапацінская СШ (8), Малоткавіцкая СШ (5), Плешчыцкая СШ (9), Чухаўская СШ (7), Мокрадуброўская СШ (4), Малаплотніцкая БШ (2), Пучынская БШ (4);

1.“Браму скарбаў сваіх адчыняем…”. V клас. – Валішчанская СШ (2).

Калі настаўнікамі набыты па адным экзэмпляры дапаможніка для кожнага вучняў, тады яны рыхтуюць копіі з гэтага дапаможніка для кожнага вучня.

Да факультатыва “Практыкум па беларускай мове. X — XІ класы.” вучэбна-метадычны комплекс не распрацаваны. Настаўнікі Пагост-Загародскай і Чухаўскай сярэдняй школы да заняткаў рыхтуюць карткі, дадатковыя рознаўзроўневыя заданні для вучняў.

Змест заняткаў адпавядае ўзроўню ведаў вучняў і іх інтарэсам. Сістэму ацэнкі і кантролю настаўнікі будуюць на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання ацэнкі як формы колькаснага выражэння вынікаў вучэбнай дзейнасці. Аднак настаўнікам неабходна падрабязна і змястоўна выкарыстоўваць падрабязную слоўную ацэнку, мэтанакіравана фарміраваць адэкватную самаацэнку вучняў.

Пытанні арганізацыі і якасці выкладання факультатыўных заняткаў на кантролі ў адміністрацыі. Дадзеныя пытанні былі разгледжаны на нарадзе пры дырэктары (Жыдчанская СШ – “Камплектаванне і работа факультатыўных заняткаў у 2011/2012 навучальным годзе, ад 07.09.2011; Валішчанская СШ – “Аб выкладанні ВМК на факультатыўных занятках”, №9 ад 23.05.2011; Пінкавіцкая СШ – “Арганізацыя факультатыўных заняткаў”; Лагішынская СШ – “Аб забяспечанасці ВМК факультатыўных заняткаў”, №9 ад 28.05.2011), нарадах пры намесніку дырэктара (Чухаўская СШ - Кантроль наведвання факультатыўных заняткаў. Выкарыстанне ВМК і ЭСН на факультатыўных занятках, №2 ад 14.10.2011; Малоткавіцкая СШ – “ВМК для факультатыўных заняткаў і іх выкарыстанне ў рабоце настаўнікаў, №2 ад 20.09.2011 (Ізбіцкая В.П.), 30.09.2011 (Лозюк Г.І.).


Галоўны спецыяліст Л.М.Двараніновіч

Дадатак 1

Арганізацыя факультатыўных заняткаў

Навучальны год

Беларуская мова

Беларуская літаратура

2009/2010

134 групы –

868 вучняў



3 групы –

14 вучняў



2010/2011

124 групы –

767 вучняў



3 групы –

13 вучняў



2011/2012

127 групы –

722 вучні



4 групы –

17 вучняў


Дадатак 2

Спіс факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”

1. “Грані слова: ад гука да сказа”. V клас.

2. “Сакрэты словазмянення і формаўтварэння”. VІ клас.

3. “Слова ў тэксце”. VІІ клас.

4. “Гэты няпросты просты сказ”. VІІІ клас.

5. “Складаны сказ без складанасці”. ІХ клас.

6. “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы”. Х клас.

7. “Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы”. ХІ клас.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:



  1. Грані слова. V клас.

  2. “Мой родны кут..” (краязнаўства). V клас.

  3. Маўленчы этыкет, V клас.

  4. Развіццё маўлення. VІ — VІІ класы.

  5. Культура маўленчых паводзін, VІІ класс.

  6. Стылістыка тэксту. VІІІ— ІX класы.

  7. Пішам сачыненні. VІІІ — ІX класы.

  8. Беларуская антрапаніміка. VІІІ клас.

  9. Беларуская тапаніміка. ІX клас.

  10. Цяжкія пытанні сінтаксісу і пунктуацыі, ІX клас.

  11. Комплексны аналіз тэксту. X клас.

  12. Майстэрства перакладу X клас.

  13. Уводзіны ў журналістыку. X клас.

  14. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы. X клас.

  15. Майстэрства пераказу, XІ клас.

  16. Мова і культура. XІ клас.

  17. Малады даследчык. XІ клас.

  18. Практыкум па беларускай мове. X — XІ класы.

  19. Рыторыка. X — XІ класы.

  20. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, X — XІ классы ліцэяў і гімназій.

Дадатак 3

Спіс факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”

1.“Браму скарбаў сваіх адчыняем…”. V клас.

2. “Слова — радасць, слова — чары…”. VІ клас.

3. “Таямніца паэзіі і загадка прозы”. VІІ клас.

4. “Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы”. VІІІ клас.

5. “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў! (Мастацтва вусных выказванняў)”. ІХ клас.

6. “Пад ветразем спасціжэння і творчасці”. Х клас

7. “Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў)”. ХІ клас.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:



  1. Тэатр як від мастацтва. V клас.

  2. Асновы тэатральнай культуры. VI клас.

  3. Беларуская літаратура і тэатр. VII клас.

  4. Тэатры Беларусі. VIII клас.

  5. Юны карэспандэнт. VIII клас.

  6. Беларускі фальклор (апавядальныя жанры). V клас.

  7. Беларускі фальклор (каляндарна-абрадавая паэзія). VI клас.

  8. Беларускі фальклор (сямейна-абрадавая паэзія). VII клас.

  9. Выразнае чытанне. VI клас.

  10. Выразнае чытанне і пераказ. VIІ клас.

  11. Выразнае чытанне і мастацкае расказванне. VIII клас.

  12. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя. Х—ХІ класы.

  13. Асновы журналістыкі. ХІ клас.

  14. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў. Х—ХІ класы.

  15. Мастацкая літаратура і гісторыя. ХІ клас.

  16. Пейзажны свет беларускай паэзіі. ХІ клас.

  17. Культурная спадчына антычнасці ў беларускай і сусветнай літаратуры. ІХ клас.

  18. Беларускі фальклор. ІХ—Х класы.

  19. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці. Х клас.

  20. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя. Х клас.

  21. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя. ІХ—Х класы.

  22. Асновы вершазнаўства. Х—ХІ класы.

  23. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, X — XІ классы ліцэяў і гімназій.

Дадатак 4













п/п

Назва факультатыўнага занятку

Колькасць груп

1

“Грані слова: ад гука да сказа”. V клас.

16

2

“Сакрэты словазмянення і формаўтварэння”. VІ клас.

13

3

“Слова ў тэксце”. VІІ клас.

16

4

“Гэты няпросты просты сказ”. VІІІ клас.

11

5

“Складаны сказ без складанасці”. ІХ клас.

5

6

“Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы”. Х клас.

15

7

“Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы”. ХІ клас.

10

8

Практыкум па беларускай мове. X — XІ класы.

3

9

Вывучаем беларускі правапіс. V - ІХ класы

38

Дадатак 5







п/п

Назва факультатыўнага занятку

Колькасць груп

1

“Браму скарбаў сваіх адчыняем…”. V клас.


2

2

“Слова — радасць, слова — чары…”. VІ клас.


1

3

“Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы”. VІІІ клас.


1




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка