А. Ровба Гістарычныя і культурныя сувязі Чэхіі і Беларусі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер45.29 Kb.
Е. А. Ровба

Гістарычныя і культурныя сувязі Чэхіі і Беларусі

г. Мінск, СШ №207, 9 “В” клас

Гісторыя і культура цесна звязаны паміж сабой у адносінах людзей да мінулага, сучаснага і будучага. Вывучэнне сучаснага развіцця беларускага грамадства патрабуе гістарычных ведаў. Адзнакі мінулага фарміруюць культурна-гістрычную арыентацыю грамадства і яго асоб.

Беларусь – гэта краіна з цікавай і багатай гісторыяй, аднак яе гісторыю складаюць не толькі падзеі і людзі, якія дзейнічалі непасрэдна на сваей тэрыторыі, але і за мяжой. Духоўны патэнцыял беларускай нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Калі запытаць у радавога грамадзяніна нашай краіны, што агульнага ў Беларусі і Чэхіі, ен не заўседы зможа даць адказ. Але ў гісторыі і культуры Чэхіі і Беларусі было шмат момантаў, падзей і асоб, якія аб’ядноўваюць нашыя краіны і народы..
Для літаратуры і культуры Беларусі шмат зрабіла грамадзянка Чэшскай рэспублікі Францішка Сокалава. Як бібліятэкар, даследчыца і перакладчыца асабліва цікавіцца ўсходнеславянскімі літаратурамі і шмат часу прысвяціла скарынаўскай тэме.

Вядомы як у Чэхіі, так і ў Беларусі даследчык і перакладчык - Вацлаў Жыдліцкі, многа і добра перакладаў з беларускай мовы на чэшскую. Сярод яго перакладаў— «Я з вогненнай вёскі…» А. Адамовіча; Абеліск» і «Дажыць да світання» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Нельга забыць», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча. Ім складзена анталогія сучаснай беларускай паэзіі, аднатомнікі Я. Купалы і М. Танка на чэшскай мове, выхавана некалькі маладых перакладчыкаў.

Першымі беларусамі ў Чэхіі былі студэнты, якія абралі для навучання Карлаў універсітэт амаль ад часоў яго заснавання ў 1348 годзе. Бліскучую адукацыю ў Карлавым універсітэце Прагі атрымаў Язэп Руцкі (1574-1637). На Радзіме, у Беларусі ен стаў уніяцкім мітрапалітам, заснавальнікам Базылянскага ордэна, выдатным пісьменнікам, педагогам і прапаведнікам. У ХХ ст. ў сценах Карлава Універсітэта абараніў дэсертацыю “Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве” і атрымаў ступень доктара філасофіі Ігнат Дварчанін. На радзіме, у Беларусі, ен узначаліў Інстытут мовазнаўства ў 1932 годзе.

Вельмі важнай падзеяй для народаў Чэхіі і Беларусі была Грунвальдская бітва ў 1410 годзе. У аб’яднаным войску, акрамя беларускіх, літоўскіх і польскіх сіл, былі харугвы з Украіны, руская дружына, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі. Паражэнне Тэўтонскага ордэна ў бітве пад Грунвальдам азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе. Была ў гэтым заслуга войскаў з Чэхіі і Беларусі.

Былі беларускія карані і ў каралёў Чэхіі і Венгрыі. Так, у XV ст. адбыўся шлюб караля Польшчы Ягайлы з княгіняй Соф'яй Гальшанскай. Яна стане заснавальніцай роду Ягелонаў, якія пазней кіравалі ў Чэхіі. Бацька Соф'і Андрэй з роду літоўскіх князёў Гальшанскіх, маці Аляксандра была з беларускага княжацкага сямейства Друцкіх. Адзін унук Соф’і Гальшанаскай - Уладзіслаў II Ягелон (Уласло II) быў каралем Чэхіі ў 1471-1516гг. і Венгрыі ў 1490-1516гг., а другі ўнук - Людовік (Лайош II Ягела) быў каралем Венгрыі і Чэхіі ў 1516-26гг.

У пачатку ХVI ст. у Прагу прыбывае наш славуты суайчыннік Францішак Скарына, дзе авалодвае майстэрствам кнігадрукавання. Менавіта ў Празе 6 жніўня 1517г. пабачыла свет першая друкаваная кніга Скарыны з яго прадмовай і пасляслоўем. У 1996 годзе на пражскіх Градчанах чэшскім ўрадам быў усталяваны помнік Францішку Скарыне, а ў Клементынуме (дзе Скарына друкаваў першыя беларускія кнігі, а зараз знаходзіцца Славянская бібліятэка, што мае вялікі беларускі збор) мемарыяльная шыльда ў яго гонар.

Праходзіў жыццевы шлях праз Чэхію і Адама Міцкевіча У Празе ен пазнаеміўся з вядомым чэшскім славістам Вацлавам Ганкам. У Карлавых Варах Міцкевіч сустракаўся з Антоніем Эдвардам Адынцом. У гэтым месцы знаходзіцца помнік ураджэнцу Наваградчыны.

Далучылася да грамадскага жыцця беларускай эміграцыі у Чэхіі беларуская паэтка Ларыса Геніюш.У Празе нарадзіўся другі зборнік яе вершаў 1945-1948 гг. “Яе жыццёвая пазіцыя, яе цудоўныя вершы заўсёды будуць мець удзячнага чытача як на радзіме, так i ў Празе”, пісала Францішка Сокалава ў сваім даследванні.

Некаторы час быў звязаны з Чэхіяй і вядомы беларускі паэт Уладзімір Жылка, які ў 1923 годзе выехаў на вучобу ў Пражскі ўніверсітэт - як стыпендыят чэхаславацкага ўрада. Працаваў Жылка над перакладамі твораў чэшскага паэта, празаіка і публіцыста Волькера Іржы.

Свой унесак у культуру Чэхіі і Беларусі зрабіў Міхась Забэйда-Суміцкі - выдатны беларускі спявак, геніяльны тэнар, таленту якога стваралі авацыі слухачы прэстыжнейшых канцэртных залаў свету. У Празе ен працаваў ў Нацыянальным тэатары. Ён спяваў на дзесяці мовах свету, сярод якіх родная займала прыярытэтнае месца. Забэйда-Суміцкі сваім талентам прымушаў захапляцца ёю еўрапэйскіх адмыслоўцаў прафесійнага спеву. "Толькі такі мастак - артыст, як Забэйда-Суміцкі патрапіў вывесці беларускую народную песню ў шырокі культурны свет," - пісаў Рыгор Шырма.

Не толькі музыканты і пісьменнікі з Беларусі, але і навукоўцы працавалі і рабілі сусветныя адкрыцці ў Чэхіі. Ураджэнец Віцебска, выдатны фізік Аляксандр Садоўскі значную частку свайго жыцця звязаў з Прагай – ен быў загадчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі ў Празе. Менавіта ен з’яўляецца вынаходнікам сусветнавядомага “эфекта Садоўскага”.

Міжкультурныя сувязі Чэхіі і Беларусі налічваюць стагоддзі. Культура – адухоўленая прастора чалавечага быцця, у якой найлепш здабываецца паміж самымі рознымі партнёрамі пагадненне і любоў. Таму культурныя кантакты і культурныя акцыі бакоў, узгадаваных да таго ж у духу талерантнасці, з’яўляюцца надзейным сродкам маральнага выхавання, засцеражэння ад агрэсіі грамадства і чалавека.



Гісторыя, культура і геаграфія Беларусі, духоўныя карані вызначаюць яе важшейшае месца у працэсе еўрапейскага супрацоўніцтва. Назаўседы ўвайшлі ў гісторыю дзяржаў Чэхіі і Беларусі імены многіх дзеячоў. Вялікае значэнне мелі і маюць працы чэшскіх перакладчыкаў і літаратураведаў ў распаўсюджванні нашай культуры. Беларусь ўжо цікавая ў свеце, яе ведаюць як адкрытую, адчыненую да дыялогу краіну. Наша будучыня - гэта развіцце нацыянальнай культуры, адраджэнне традыцый, выхаванне гонару на прыкладах айчынный гісторыі.

Літаратура


  1. Вітаўт Мартыненка "Тры гісторыі Міхася Забэйды-Суміцкага".Мн, 2005

  2. Т. Процька “Даследчык таямніцаў святла. Аляксандр Садоўскі”, Мн., 1994.

  3. Леў Мірачыцкі “Светлым ценем Адама Міцкевіча”, Мінск, 1994.

  4. І. Саверчанка “Апостал яднання і веры. Язэп Руцкі”, Мінск 1994.

  5. Уладзімер Жылка. Выбраныя творы. Мн.1998.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка