А адзначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны словы-сінонімы




Дата канвертавання11.05.2016
Памер23.48 Kb.
ФРАЗЕАЛОГІЯ

Варыянт -1


А 1. Адзначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны словы-сінонімы:

  1. зарубіць на носе – запомніць

  2. ні свет ні зара – позна

  3. рукой падаць – блізка

  4. разводзіць рукамі – дапамагчы

  5. бібікі біць – гультаяваць

А 2. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з назоўнікам:

  1. як снег на галаву “нечакана”

  2. надзённы хлеб “сродкі для існавання”

  3. мазоліць вочы “дакучаць”

  4. грушы на вярбе “недарэчнасць”

  5. кату па пяту “малы ростам”

А 3. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з дзеясловам:

  1. аднаго поля ягадкі “аднолькавыя”

  2. матаць на вус “браць пад увагу, запамінаць”

  3. на сёмым небе “шчаслівы, задаволены”

  4. у чорта на кулічках “далёка”

  5. варушыць мазгамі “меркаваць, думаць”

А 4. Адзначыць пары фразеалагізмаў-антонімаў:

  1. ні свет ні зара – у свіныя галасы

  2. даць прачуханца – даць дыхту

  3. стрэляны воўк – жаўтаротае птушаня

  4. толькі пяткі блішчаць – як на пажар

  5. хоць вока выкалі – хоць іголкі збірай

А 5. Адзначце, да якіх рускіх фразеалагізмаў правільна падабраны беларускія адпаведнікі:

  1. бедность не порок – латаная світка не загана

  2. два сапога пара – два вазы і цэбар

  3. за ушами трещит – вушы наставіць

  4. задирать нос – крукам носа не дастаць

  5. беречь как зеницу ока – глядзець як вока

ВАРЫЯНТ -2

А 1. Адзначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны словы-сінонімы:

  1. збыць з рук – пазбавіцца

  2. абводзіць вакол пальца – падманваць

  3. аршын з шапкай – вялікі

  4. пасля дожджыку ў чацвер – ніколі

  5. заткнуць за пояс – замоўкнуць

А 2. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыметнікам:

  1. на скорую руку “хутка, паспешліва”

  2. траянскі конь “падман”

  3. асёл маляваны

  4. кроў з малаком “здаровы”

  5. згушчаць фарбы – моцна перабольшваць

А 3. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыслоўем:

  1. на сёмым небе ”бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены”

  2. хоць касой касі “многа”

  3. акунёў вудзіць “драмаць седзячы”

  4. іграць у адну дудуку “дзейнічаць заадно”

  5. на шапачны разбор “позна”

А 4. Адзначыць пары фразеалагізмаў-антонімаў:

  1. ад зямлі не адрос – з каломенскую вярсту

  2. кануць у лету – як карова языком злізала

  3. заварваць кашу – расхлёбваць кашу

  4. адным скокам – як на пажар

  5. пайсці на свій хлеб – сядзець на карку

А 5. Адзначце, да якіх рускіх фразеалагізмаў правільна падабраны беларускія адпаведнікі:

  1. в кои-то веки – як серада на пятніцу

  2. попасть впросак – трапіць у нерат

  3. сесть на шею – сесці ў лужу

  4. с гулькин нос – як кот наплакаў

  5. моё дело сторона – мая хата з краю


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка