4 Прыкладная праграма фізіка-спартыўнай паласы перашкод




Дата канвертавання18.05.2016
Памер13.96 Kb.
Дадатак 4

Прыкладная праграма фізіка-спартыўнай паласы перашкод
У ФСПП прымаюць удзел каманды ад кожнага класа, у склад якіх уваходзіць па 6 чалавек. Да пачатку спаборніцтваў кожная каманда павінна прыдумаць назву, дэвіз і прывітанне.

Этап першы «Кінематыка». У ходзе гэтага этапу неабходна ўсталяваць адпаведнасці паміж фізічнымі паняццямі і іх азначэннямі. Выканаўшы заданне, каманда перамяшчаецца да другога этапу ў двух абручах.

Этап другі «Дынаміка». Камандзе неабходна разгадаць кроссворд. Выканаўшы заданне, каманда перамяшчаецца да трэцяга этапу на адной назе.

Этап трэці «Статыка». Вырашыць вынаходніцкую задачу.



Напрыклад: “Як дынамометрам, яуі мае прыдзел вымярення 4 Н, вызначыць массу цела большую за 1 кг?

Перадаючы мяч паміж ног, каманда пераходзіць на наступны этап. Абавязковая ўмова - капітан пачынае і заканчвае эстафету «ручаёк».

Этап чацвёрты «Гідрастатыка». Эксперыментальнае заданне.

Напрыклад: “Вызначыце шчыльнасць алея пры дапамозе двух шкляных трубак, гумовай трубкі, лінейкі, варонкі, пасудзіны з вадой і алеем. Зрабіце малюнак і апішыце рашэнне эксперыментальнай задачы.

Далей каманда прыступае да чацвёртага этапу, заціснуўшы пластыкавыя бутэлькі паміж целамі ўдзельнікаў. Абавязковая ўмова - бутэлькі не павінны ўпасці, рукамі не дапамагаць.



Этап 5. «Снайпер». Адзін з удзельнікаў каманды павінен, выкарыстоўваючы духавуюстрэльбу і 5 патронаў, пашкодзіць пластыкавую бутэльку так, каб у ёй засталося як мага менш вады. Вынік фіксуецца, калі вада перастала цячы. Скачучы на скакалцы, каманда дабіраецца да фінішу і рапартуе пра гэта суддзі.

Пераможцы ФСПП вызначаюцца па часе праходжання дыстанцыі, з улікам набраных прэміяльных і штрафных секунд.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка