Шаноўныя калегі!
кафедра англійскай мовы №2 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта запрашае Вас 28–29 красавіка 2016 года прыняць удзел у міждысцыплінарнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: традыцыі і сучаснасць».
Плануецца праца па наступных кірунках:
Этналогія і антрапалогія;
Этналогія і сацыялогія;
Этналогія і псіхалогія;
Этналогія і гісторыя;
Этналогія і культуралогія;
Этналогія і філалогія;
Этналогія і музыкалогія;
Этналогія і педагогіка і інш.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія мовы, англійская мова.
Для ўдзелу ў канферэнцыі просьба да 14 сакавіка 2016 года даслаць у аргкамітэт анкету-заяўку (узор прыкладаецца), і матэрыялы паведамлення (4–5 старонак) па е-mail: 2348843@tut.by. Назвы файлаў павінны складацца з прозвішча аўтара і яго месца жыхарства, напрыклад: МартысюкМінск_заяўка.doc і МартысюкМінск_тэзісы.doc. Выданне зборніка артыкулаў плануецца да пачатку працы канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.
Да 21 сакавіка 2016 года аргкамітэт паведаміць аб прыняцці/адхіленні заяўкі і вышле запрашэнне.
Арганізацыйны ўнёсак на выдавецкія і паштовыя выдаткі складае 5$ па курсе Нацбанка РБ і пасылаецца па адрасе: 220013, Беларусь, Мінск–13, да запатрабавання, Мартысюк Натэле Пятроўне. У графе «для пісьмовага паведамлення» трэба пазначыць дакладныя даныя ўдзельніка канферэнцыі.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі або камандзіруючымі арганізацыямі.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
-
у электронным выглядзе: рэдактар Word;
-
шрыфт асноўнага тэксту: Times New Roman, 14 pt, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу;
-
абзац – 1,25 см;
-
усе палі 2,0 см;
-
назва даклада – па цэнтры старонкі, маленькімі тлустымі літарамі;
-
ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) друкуюцца на наступным радку па цэнтры маленькімі літарамі;
-
наступны радок: горад і краіна – у дужках па цэнтры;
-
праз радок курсівам, шрыфтам Times New Roman, 12 pt, аб’ёмам не больш за 50 слоў – анатацыя паведамлення;
-
праз радок падаецца асноўны тэкст, які выраўноўваецца па шырыні;
-
ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам;
-
спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках: першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі, напрыклад: [2, с. 15].
-
праз радок пасля тэксту па цэнтры вялікімі літарамі падаецца СПІС літаратуры, далей праз радок (выраўноўванне па шырыні) – спіс выкарыстанай літаратуры ў парадку згадвання крыніц у тэксце ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі.
УЗОР афармлення (першы файл)
Назва даклада
Н.П. Мартысюк
(Мінск, Беларусь)
Анатацыя хххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххх
Тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст.
СПІС літаратуры
1. Міфалогія беларусаў: энцыкл.слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мн. : Беларусь, 2011. – 607 c.
2. Выготский, Л.С. Мышление и речь / Л.С. Выготский – М. : Лабиринт, 1999. – 126 с.
3. Riffaterre, M. Criteria for Style Analysis Text / M. Riffaterre, C.A. Brook-Rose, L.T. Milic, and others // Essays on the language of literature / Eds. S.B. Chatman and S.R. Levin. – Boston : Houghton Mifflin Company, 1967. – p. 412–430.
Адрас аргкамітэта:
220013, Беларусь, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 65, бнту, кафедра англійскай мовы №2, аўд. 425, 423, к. 1.
Кантактныя тэлефоны:
+375 17 293-93-37 кафедра англійскай мовы №2
+375 33 6655240 Натэла Пятроўна Мартысюк (загадчык кафедры)
ЗАЯЎКА (другі файл)
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: традыцыі і сучаснасць»
-
Прозвішча, імя, імя па бацьку
-
Месца працы (вучобы)
-
Пасада
-
Навуковы кіраўнік (для магістрантаў, аспірантаў), яго вучоная ступень і званне
-
Вучоная ступень, званне
-
Паштовы адрас
-
Кантактны тэлефон (+ код)
-
Е-mail
-
Назва даклада
-
Мяркуемы кірунак працы
-
Тэхнічныя сродкі (ноўтбук, праектар)
-
Форма ўдзелу (вочная, завочная)
-
Браніраванне гатэлю (адзначыць): З _________ па ________ 2016г.
• 1-месны нумар
• 2-месны нумар
• Не патрэбны
Калі маеце патрэбу ў візе, тэрмінова вышліце адсканаваную копію пашпарта! |