27 лiпеня 2012 г. 1090
Аб узнагароджанні
Ганаровай граматай
Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Данілаву Галіну Георгіеўну, дырэктара Віцебскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.
2. За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта наступных кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый:
Алфяронак
Ірыну Віктараўну
|
–
|
дырэктара даччынага камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага цяплічнага прадпрыемства ”Зеленгас“
|
Макарава
Ігара Цімафеевіча
|
–
|
дырэктара даччынага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства электрычных сетак вонкавага асвятлення ”Гарсвятло“ горада Віцебска;
|
з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь:
|
Міхіна
Максіма
Сямёнавіча
|
–
|
намесніка генеральнага дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“
|
Цвікі
Уладзіславу
Анатольеўну
|
–
|
кіраўніка народнага маладзёжнага тэатра ”Кола“ дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры “Віцебск“.
|
3. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 900000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня
03.Пінчук 36 22 21
ТК 27.07.2012 |