24 жніўня 2012 г. 1224 Аб узнагароджанні




Дата канвертавання17.03.2016
Памер12.31 Kb.
24 жніўня 2012 г. 1224

Аб узнагароджанні


Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Рамчанку Генадзя Яўгенавіча, Героя Сацыялістычнай Працы, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.

2. За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сродкаў сувязі горада Віцебска і Віцебскай вобласці ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Бохана Аляксандра Іванавіча, дырэктара Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі ”Белтэлекам“ .

3. Хадайнічаць перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб прадстаўленні да ўзнагароджання ордэнам Францыска Скарыны Басса Радзівона Маісеевіча, генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, за вялікі асабісты ўклад у развіццё і правядзенне Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“.

4. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 300000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня

03.Пінчук 36 22 21



АП 24.08.2012


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка